Беларускі гурт “Laurynienka”, які перамог у конкурсе “Мова-Музыка-Футбол” з песняй “Гэй, малады” здыме свой кліп у Гомелі ўжо 21 ліпеня. Музыкі шукаюць ахвотных для ўдзелу ў масоўцы, задзейнічанай у здымках відэа.
Калі ты лічыш сябе сапраўдным футбольным заўзятарам, любіш яскрава праяўляць свае эмоцыі і гатовы заўзець за сваю каманду да канца, то далучайся!
Для здымкаў ідзе пошук маладых хлопцаў і дзяўчат з яскравай знешнасцю.
Запіс і падрабязнасці па тэлефоне +375 44 7994047 (Дар’я)