У межах адмысловага тура гурт Drwiwy прэзентуе ў гомельскім тайм-клубе “Флэт” свой новы альбом “Cyrk Biezzahanny”.
Варта адзначыць, што адзін з удзельнікаў гурта – гамельчук Сяргей Цуранкоў.
Некалькі словаў пра альбом у рэцэнзіі ад партала Khatacomb (Україна):
“Cyrk Biezzahanny” — альбом шматгранны, ні на што не падобны і вельмі варты пераслухоўвання, які адносіцца да той рэдкай катэгорыі, якую цяжка характарызаваць словамі, таму што любыя вербальныя вызначэння бляднеюць перад насычанасцю і дэталёвасцю музычнай мовы.
Стылістычна гэта — дзіўна арганічны сплаў фрык-фольку, электронікі, квазіджазавых элементаў, псіхадэлікі і тэатральнага відовішча; апошняму асабліва на карысць ідзе цёмная і насычаная кантрастнымі вобразамі беларуская лірыка.
Песні альбома — споведзі дзіўных персанажаў, якія прыйшлі ці то з зацянёнай народнай і гарадской міфалогіі, ці то і зусім з памежных глыбінь падсвядомасці. Тут і лясныя пачвары, і свіныя галавы, і пахаваныя каралі, і хтанічнай бабы, і нават нейкі дзіўны спадар Электраліт. Усе яны па чарзе выходзяць на цыркавую арэну і глыбокім нізкім голасам Вілейта распавядаюць гісторыі, ад якіх выразна пачынаеш адчуваць варушэнне на патыліцы. Параўнанне з кабарэ, міжволі ўзнікае ў многіх слухачоў, тут больш чым дарэчы, толькі вось кабарэ гэта трывожнае і да жудасці сур’ёзнае, так што да канца так і не ведаеш, быць напоўненым жалем да герояў песень ці ж на ўсялякі выпадак не паварочвацца да іх спіной.
Калі: 3 снежня, у 18:30
Дзе: тайм-клуб “Флэт” (вул. Галавацкага, 19, гасцініца “Надзея”, 2 паверх)
Кошт: 4 рублі
Падзея Ўкантакце