Вядомы гурт з Магілёва прадставіць 25 лістапада ўвазе гомельцаў свой новы альбом “Płastyka”.
Канцэрт адбудзецца ў андэграўнд-бары “Кватэрнік” і пачнецца ў 20:00.
Кошт квіткоў:
папярэдне — 10 р.
у дзень падзеі – 15 р.
Пра квіткі можна запытваць на бары.
Інфармацыя: +375 25 9133876
У склад гурта Akute ўваходзяць вакаліст і гітарыст Станіслаў Мытнік, бас-гітарыст Раман Жыгараў і бубначка Vicky Fatez. Стыль гурта самі музыкі вызначаюць як “дыска-дэкаданс”. Мова тэкстаў – беларуская.