Гуны жылі ў Шацілках?

0
251
Гуны жылі ў Шацілкі

У 2007 годзе, падчас раскопак Шацілінскага Вострава — гістарычнага ядра цяперашняга Светлагорска, была знойдзеная сенсацыйная для нашых месцаў знаходка: бронзавыя жаночыя ўпрыгожванні гуна-аварскага тыпу, датаваныя V стагоддзем. Як мог з’явіцца ў нізоўі Бярэзіны артэфакт плямёнаў гунаў, якія жылі за тысячы кіламетраў? Гэта пакуль застаецца загадкай для археолагаў.

У 2007 годзе пры раскопках Шацілінскага Вострава — гістарычнай часткі горада Светлагорска, згаданай у пісьмовых крыніцах з 1560 года, была знойдзеная сенсацыйная для Беларусі знаходка. Кіраўнік раскопак, прафесар кафедры гісторыі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Сяргей Рассадзін знайшоў у земляных пластах старажытнага ядра Светлагорска два жаночых упрыгожвання для валасоў, характэрныя для качэўных плямёнаў гунаў.

“Гэта бронзавыя скроневыя кольцы выразна качэўніцкага гуна-аварскага тыпу, — гаворыць прафесар Сяргей Рассадзін. — Іх узрост прыкладна сярэдзіна першага тысячагоддзя нашай эры”.

Плямёны гунаў, вядомыя па летапісах як обры і авары, жылі за тысячы кіламетраў ад Бярэзіны — у стэпах сучаснай Венгрыі, на Дунаі. Найболей вядомым правадыром гунаў быў Атыла, празваны «Бізуном Божым», які ў V стагоддзі спустошыў палова Заходняй Еўропы. Як жа магло з’явіцца ў нашай мясцовасці ўпрыгожванне старажытных плямёнаў гунаў? Гэта для археолага застаецца загадкай.

“Магчыма, лёс закінуў на Шацілінскі Востраў адну з аварак, — мяркуе прафесар Сяргей Рассадзін. — Або гэта адзін з нашых мясцовых удальцоў хадзіў у далёкі паход і дзесьці за трыдзевяць земляў здабыў гэтыя ўпрыгожванні для сваёй умілаванай”.

Аўтар: Віктар Раманцоў
Крыніца: Новая сенсация Шатилок // Ранак-плюс. 2008. №20. С.3.