Гуляць дык гуляць

0
405

Як вядома, усе вечары ад Калядаў да Вадохрышча забаранялася ў старыя часы людзям прасці, ткаць, вышываць і ўвогуле рабіць любую хатнюю работу. Галоўная ж праца на гэты час гэта гулянні. Як казалі нашы продкі “галоўнае ўмець танчыць ды спяваць, а работу рабіць гора навучыць”. Але не гора, а гомельскія актывісты склікалі людзей паваражыць ды патанчыць 21 студзеня на зімовую этна-вечарыну.