ГМКГА “Талака” запрашае ўсіх ахвотных прыняць ўдзел у архаічным свяце Гукання вясны ў Гомелі, якое адбудзецца 26 сакавіка.
Як і звычайна ў гэты час, нібыта ўжо і цёпла, але дзе-нідзе і халодны вецер нагадае, што зіма шчэ не да канца развіталася з намі. Загукайма вясну разам! Пад спевы, гульні і скокі!
Гукаць будзем 26 сакавіка каля Чонак.
З сабой мець:
- грошы на праезд,
- традыцыйны строй альбо нешта падобнае да яго (светлая кашуля, светлыя нагавіцы, дзяўчатам – доўгія спадніцы, хусткі і інш.)
- зменныя шкарпэткі ці абутак (не выключна, што вы прамокніце-прамерзнеце па дарозе), цёплую вопратку
- хатнюю ежу і напоі, кубкі
- патэльня, казанок, нажы, зёлкі, пітная вада для гарбаты, алей
- рыззё для пудзіла, каляровыя стужкі, ніткі
- дыванкі, альбо посцілкі, каб сядзець на зямлі
- сякера, вяроўка для арэляў, папера для распальвання вогнішча, запалкі
- добры і гарэзлівы настрой
Прыгукайма вясну разам!
Падрабязнасці можна знайсці ў падзеі Ўкантакце.