Гуканне вясны ў Гомлі 2022 г.

0
585

Старажытнае свята развітання з зімою і сустрэчы вясны адзначылі ў Гомлі. Каля сотні гамельчукоў самых розных узростаў выйшлі на правы бераг Сажа каб завесці гукальныя карагоды, а таксама патанчыць, падкінуць у паветра фігуркі птушак ды спаліць пудзіла зімы.

Адбылося ўсё дзякуючы гомельскаму філіялу Веткаўскага музея, таксама да святкавання далучыўся маладзёвы спеўны гурт Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Сакалоўскага і фальклорны гурт “Стаўбунскія вячоркі” з вёскі Стаўбун Веткаўскага раёна.

Гуканне вясны — адзін з самых прыгожых і магічных рытуалаў, карані якога йдуць з паганскіх часоў. Нашы продкі лічылі вясну пачаткам года і надзеяй чалавека на лепшае жыццё.