Гуканне вясны 2012 у Гомелі

0
1131
Гомель, Талака

Шаноўнае панства!

ГМКГА “Талака” шчыра запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да святкавання старажытнага беларускага абрада Гуканне вясны, які адбудзецца 24 сакавіка пад Гомелем.

Да сённяшнягя часу гомельская традыцыя пяшчотна зберагаецца сябрамі ГМКГА “Талака”. Штогод мы святкуем Гуканне ў шэрагу з іншымі святамі земляробчага календара і запрашаем іншых далучыцца да нас.

Прыходзьце і вы!

Надыход вясны заўжды быў знакавым момантам у жыцці нашых продкаў. З ім звязвалася надзея на добры ўраджай, на лепшую будучыню, аднак не ўсё ж на прыроду спадзявацца выпадала нашым прадзедам! Яны верылі, што сродкам сукупнасці магічных дзеянняў можна паўплываць на стыхію. Менавіта гэта спарадзіла ўнікальны абрад – ГУКАННЕ ВЯСНЫ.

Калі: 24 сакавіка (субота)

Дзе: прыгожае месца пад Гомелем

Месца збору: 9.40 на прыпынку вул. Карповіча

Падзеі ў сацсетках:

vk.com/hukanne2012

facebook.com/talaka.nashkraj

Для тых, хто яшчэ не ў тэме, Гуканне вясны на Гомельшчыне – гэта:

• абрадавая вячэра
• песні-вяснянкі
• народныя танцы
• гульні і карагоды
• спаленне пудзіла зімы
• пусканне вогненага кола на ваду
і інш.

****************************************************************************

Патрабаванні да ўдзелу стандартныя:

– акрамя транспартных выдаткаў мець 6 000 (складкі для музыкі)

Абавязкова:
• Традыцыйную / калятрадыцыйную вопратку (спадніцы, кашулі і г.д.)
• Хатнюю ежу і пітво (яйкі, сыр, квашаную капустку, дранікі, бульбачку печаную, блінцы і інш., квас, морс , медавуху – ў залежнасці ад густаў і фантазіі)
• Рыззё, каб апрануць пудзіла зімы
• Цёплую вопратку і зменныя шкарпэткі (на выпадак, калі вы раптам прамокніце)
• Гарэзлівы настрой

P.S. Рэпетыцыі-спеўкі адбываюцца па пятніцах а 18.30 па адрасе Кожара, 11

Па пытаннях тэлефануйце на нумар 29 3074981 (Марыся).