Шаноўнае панства!
У дзень вясновага раўнадзенства 20 сакавіка ў згоднасці з архаічнай традыцыяй сябры ГМКГА “Талака” запрашаюць разам ПРЫГУКАЦЬ ВЯСНУ!
ГУКАННЕ ВЯСНЫ на Гомельшчыне – гэта:
• абрадавыя песні-вяснянкі,
• скокі пад гукі беларускай дуды (хто ня умее – навучым),
• гульні і карагоды,
• спаленне пудзіла надакучлівай зімы разам з дрэннымі ўспамінамі,
• прынясенне ахвяры вадзе,
• і шмат чаго яшчэ…
Збор адбудзецца 20 сакавіка (нядзеля) каля ўваходу ў гомельскі прыгарадны вакзал у 9.20 (рана, але ехаць гадзіну – выспіцеся па дарозе). Святкаванне адбудзецца ля Рэчыцы на беразе Дняпра.
Фінансавыя выдаткі:
Аплата дудару за ягоную неацэнную працу = 6 000
Кошт квітка у адзін бок = 2800
(Альбо сваім ходам да чыгуначнай станцыі “Рэчыца”)
З сабой мець (як заўжды):
• Традыцыйную вопратку (спадніцы, кашулі і г.д.)
• Традыцыйную ежу і пітво ( яйкі,сыр, квашаную капустку, дранікі,
бульбачку печаную, блінцы ці інш., квас, морс , медавуху – ў залежнасці ад густаў і фантазіі 🙂
• Цёплую вопратку і зменныя шкарпэткі (на выпадак,калі вы раптам прамокніце, бо змерзнуць мы вам не дадзім 🙂
• Добры настрой.
Вашыя талакоўцы
P.S. Рэпетыцыі-спеўкі адбываюцца штотыдзень, тэлефануйце на 3074981 (Марыся).