Гуканне вясны 2009

0
1348
Гомель, талака, Міронава

На Гомельшчыне ніяк не надыйдзе вясна.

З гэтае прычыны ГМКГА “Талака” вырашыла прыспешыць яе надыход адмысловы абрадам “Гуканне вясны”.

29 сакавіка на высокім беразе Сажа адбылося гэтае архаічнае народнае свята. Найперш талакоўцы, паводля аўтэнтычнай традыцыі, упрыгожылі стужкамі і балонікамі дрэва, якой з’яўляецца сымбалем т.зв. сусветнага дрэва (уяўнага цэнтра зямлі). Аздаблялі дрэва накшталт ўпрыгожвання елкі на новы год ускосна падцверджвае той факт, што ў традыцыйнай культуры існавала традыцыя святкаваць Новы год у сакавіку з пачаткам земляробчага года. Апроч таго, перад абрадам талакоўцы зрабілі пудзіла зімы Марэну каб рытуальна яе спаліць на вогнішчы, а таксама абралі дзяўчыну-Вяснянку: самую прыгожую, зачынальніцу песен і карагодаў.

Падчас абрада дзяўчаты спявалі адмысловыя песні-вяснянкі з характэрымі воклічамі ууууууу і падкідваннем печыва ў выглядзе птушак.

Гомель, талакаВясна

Птушкі на свяце былі выраблены з цеста, гліны і паперы (папяровымі птушкамі прыхарошвалі дрэва). Падчас абрада адбываліся рытуальныя дзеянні, звязаныя з агнём: скокі праз вогнішча (каб ачысціцца ад старога ды набрацца жывой моцы), спальванне пудзіла зімы, гатаванне рытуальнай ежы: яешні (сымбаль жыцця) і бліноў.

Гомель, талакаCпальванне пудзіла зімы

Гомель, талакаХлопцы гушкалі дзяўчат на арэлях…

Гэта вельмі важны абрад, які сімвалічна імітуе полавы акт, а ў больш шырокім плане узнаўляе акт стварэння Сусьвету праз узнаўленне сувязі між небам і зямлёй.

Гомель, талакаПадчас абрада моладзь гуляла ў вясёлыя гульні, вадзіла карагоды і танчыла.

Гомель, талака Гомель, талакаВось так моладзь сустрэла Гуканьне Вясны на Гомельшчыне!