Гомельскія жыды

0
1526
Гомельскія жыды

Я яшчэ заспеў тыя часы, калі на гомельскіх вуліцах можна было пачуць ідыш. Было гэта напрыканцы шасцідзесятых. Я, дашкольнік, хадзіў з бабуляй Марыяй Сазонтаўнай на рынак, што непадалёк вакзалу, і мая бабуля-беларуска, якая выдатна ідыш валодала (ад дзяцінства з яўрэямі сябравала), заўсёды віталася з тымі знаёмым, каторыя да яе на ідыш звярталася.

Была, аднак, адна прыяцелька, Стэра Фарберава, якую бабуля прынцыпова пазбягала. Выглядала Стэра Фарберава каларытна: рост – пад два метры, хрыпаты тэнар і манеры ўчастковага мянта. Гаварыць яна не ўмела – адно раўла на ўвесь рынак. Стаяць спакойна не магла – махала рукамі, бы той вятрак – крыльцамі.

Першая фраза Стэры заўсёды была такой:

— Манечка, я сама жыдоўка! І што ві думаеце?! Я цярпець не магу жыдоў! Таму што я член партыі і заслужаны чыгуначнік БССР!

Прычынна-следчую сувязь паміж членствам у партыі, беларускай чыгункай з аднаго боку і ненатуральным антысемітызмам яўрэйкі Фарберавай з іншага мы так ніколі і не дазналіся.

Бабуля аднойчы, зрэшты, не вытрымала і запыталася:

— Стэрачка, а за колькі ты перастала быць жыдоўкай?!

З тых часоў Фарберава больш з маёй бабуляй не віталася…

…Але цяпер мне вельмі не стае і нашых гомельскіх яўрэяў, і ідыша на нашых вуліцах.


Аўтар:
Уладзіслаў Ахроменка