Гомельскія ведамасці

0
11
Гомельскія ведамасці газета

“Гомельскія вёдамасці”, грамадска-палітычная газета, штотыднёвік Гомельскага гарадскога Савета народных дэпутатаў. Выдаецца з 5.1.1991 у Мазыры, з 28.12.1991 у Гомелі на беларускай мове. Частка матэрыялаў друкуецца на рускай мове. Асвятляе пытанні палітычнага і эканамічнага жыцця Гомеля, дзейнасць палітычных партый Беларусі, праблемы беларускага адраджэння. Асноўныя рубрыкі: “Гомельскі кур’ер”, “Адраджэнне”, “Старонкі нашай гісторыі”, “На перакрыжаванні думак”, “Рэха Чарнобыля”, “Народныя святы і звычаі”, “Хто ёсць хто” і інш.


Крыніца:
Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. Ст. 80.