Гомельскія Курапаты: 10 км усеяна трупамі, пальцы тырчалі з зямлі. Цяпер тут будзе жылы мікрараён

1
610

У Гомлі плануюць пабудаваць мікрараён на месцы масавых пахаванняў ахвяраў сталінізму.

Паводле генеральнага плану развіцця Гомля, зацверджанага Аляксандрам Лукашэнкам напрыканцы 2016 году, мікрараён мае паўстаць на тэрыторыі лесу. Краязнаўцы ўпэўненыя, што у 1930-я гады Народны камісарыят унутраных справаў БССР расстрэльваў там нявінных людзей. Гэтае месца часта параўноўваюць з менскімі Курапатамі.

«Калі я праводзіў даследаванне, людзі распавядалі, дзе стралялі і нават хто страляў, – распавядае грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі.

– Ад самага пачатку Навабеліцы і ўздоўж Чарнігаўскай шашы не менш за 10 км па абодва бакі былі расстрэльныя ямы. Людзі бачылі, як стралялі, бачылі пальцы, якія вытыркаліся з зямлі, і садзілі на тых ямах лес.

Людзей адмыслова знішчалі побач з населенымі пунктамі, каб уначы было чуваць стрэлы, тлумачыць філосаф Яўген Ткач. Такім чынам трымалі ў страху тых, хто застаўся ў жывых.

Адной з ахвяраў такога расстрэлу ўдалося выжыць. Глядзіце сюжэт праграмы «Рэпартэр» (відэа вышэй).

  • Sergej Nesterovich

    В разговоре с Ткачем Евгением Акимовичем, одним из участников этой передачи, я спросил: а что самое главное утерял человек в XX веке? На что был дан короткий ответ: мораль, как этику, как норму поведения. Он приводил такой пример — в начале прошлого века украсть в частном огороде, считалось большой трагедией, о таком Евгений Акимович в своем детстве и не слышал. А сейчас воруем повсеместно, и ничего!
    Я думаю, что, в некотором смысле, и это происходящее действо, нужно назвать воровством. Только если человек без еды, которой он лишился с «помощью» воров, может прожить 40-50 дней, то сколько мы сможем прожить без украденной совести, памяти, без связи с нашими родными, пусть не всегда и близкими, но, когда-то расстрелянными (читай, людьми, у которых украли, отняли жизнь), имена которых не названы, места захоронений не обозначены датами и фамилиями… Как и сколько мы будем способны жить, а тем более, рожать и воспитывать детей, веселясь и радуясь жизни на костях (даже в случае, если их вывезут самосвалами на свалку, как это и происходит в нашем городе годами)?
    Давайте зададим себе такой вопрос и начнем на него отвечать с минуты молчания, тишины, услышав голос совести…