Гомельскія чарнасоценцы ў пачатку XX ст.

0
120
Демонстрация черносотенцев в Одессе вскоре после объявления ''Манифеста 17 октября''
Дэманстрацыя чарнасоценцаў у Адэсе неўзабаве пасля абвяшчэння ''Маніфеста 17 кастрычніка''

Значны ўплыў на жыццё Гомеля ў пачатку XX ст. аказвалі чарнасоценцы. Яны вызначаліся вялікадзяржаўным шавінізмам, з’яднаным з шалёным антысемітызмам, і патрабавалі захавання неабмежаванага царскага самаўладдзя і пануючай ролі праваслаўя.

Непасрэднай мэтай дзейнасці гомельскіх чарнасоценцаў стала барацьба супраць вызваленчага руху, галоўную ролю ў якім адыгрывалі тут яўрэйскія рэвалюцыйныя партыі, перш за ўсё Бунд. Гэтую барацьбу чарнасоценцы лічылі неабходным весці самымі жорсткімі, у тым ліку гвалтоўнымі, сродкамі. Увогуле, ўсё яўрэйскае насельніцтва ў вачах чарнасоценцаў здавалася зацятым ворагам Расіі і рускага народу.

Крыніцай чарнасоценства было гомельскае чыноўніцтва, якое вызначалася рэакцыйнасцю і заалагічным антысемітызмам, а ягонай сацыяльнай апорай сталіся кансерватыўныя асяродкі напоўпатрыярхальнага мяшчанства і сялянства.

Паміж уладамі, перад усімі карнымі структурамі і чарнасоценцамі ўсталявалася супрацоўніцтва. Першай сумеснай акцыяй чарнасоценцаў і жандарска-паліцэйскіх структураў стаў пагром яўрэйскага насельніцтва 1-2 верасня 1903 г. У выніку масавых сутыкненняў загінулі не менш за 12 чалавек, некалькі дзесяткаў было паранена, пашкоджана і зруйнавана да 250 дамоў.

На працэсе па справе аб Гомельскім пагроме 1903 г. сярод судовых уладаў і сведкаў знаходзіліся і будучыя арганізатары і кіраўнікі легальнага гомельскага чарнасоценства.

Першая чарнасоценная арганізацыя «Союз русских патриотов» была створана ў канцы кастрычніка 1905 г. У яе вайшлі прадстаўнікі тэхнічнага персаналу чыгункі, службоўцы страхавых таварыстваў, дробныя банкаўскія чыноўнікі.

«Патриоты» карысталіся непасрэднай дапамогай жандараў, якія жадалі стварыць з іх супрацьвагу рэвалюцыйным партыям. «Союз патриотов» заклікаў аб’яднацца «всех верных сынов России», каб, «действуя не как громилы, а как истинные патриоты» змагацца з «врагами пашей дорогой России — с социал-демократами».

Аднак на справе яны нелегальна атрымалі ад жандараў зброю. Гэтага ж яны прасілі ў лідэра расійскіх чарнасоценцаў Дубровіна: «дайте… 35 револь­веров и 100 финских ножей для борьбы с жидами и крамолой… Гомель — это очаг жидовской гидры-Бунда, и у нас есть сила, но мало оружия… Не дайте пасть в бою без оружия в руках».

Ужо ў студзені 1906 г. «верные сыны России» прынялі чынны ўдзел у новым яўрэйскім пагроме, каб «надолго отбить у жидов по всему краю охоту делать свою революцию». У выніку пагрому загінула не менш за 4 чалавекі. Быў спалены амаль увесь гандлёвы цэнтр гораду, а агульныя матэрыяльныя страты складалі да 4 мільёнаў рублёў.

Па патрабаваннb С.Ю. Віттэ, за ўдзел у пагроме «Союз патриотов» быў забаронеyы. Аднак насамрэч ён толькі змяніў назву і працягваў існаванне як «Гомельское отделение Всероссийской партии патриотов». Гэта была аморфная арганізацыя, якая з лета 1906 г. ператварылася ў «Гомельский отдел Союза Русского Наро­да». Улады адзначалі «крайнее юдофобство» чарнасоцеyцаў, якія збівалі яўрэяў і спрабавалі «производить самовольные обыски в их домах». Каб gазбегнуць новага пагрому, прыйшлося самому губернатару асабіста папярэджваць старшыню аддзела, які, дарэчы, быў «человек в высшей степени грубый и невоспитанный и почти всегда пьян».

Хутка ў чарнасоценпым асяроддзі пачаліся спрэчкі і барацьба за ўладу. Разам з расколам у вышэйшым чарпасоценным кіраўніцтве раскалоліся і гомельскія чарнасоценцы. Пераважная іх частка на чале з начальнікам баявой дружыны Давыдавым стала на бок Дубровіна. Давыдаў абвясціў, што ён «борется за бедный обездо­ленный русский народ в его массе». Ягоная групоўка сталася найбольш уплывовай чарнасоценнай арганізацыяй. У 1907 г. агульная колькасць чарнасоценцаў у Гомельскім павеце складала больш за 9 тысяч чалавек. Гэта была самая буйная чарнасоценная арганізацыя на Беларусі. Пераканаўшыся ў сваёй моды, гомельскія чарнасоценцы нават патрабавалі ад уладаў цалкам забараніць прыём яўрэяў у дзяржаўныя гімназіі, «так как русские учебные заведения существуют для русских, а не для жидов».

Пагрозамі і гвалтам чарнасоценцы адбіралі грошы ў яўрэйскага насельніцтва. Чарнасоценцы ўсё больш набывалі рысы крымінальнай групоўкі. Гэта, а таксама іх дэмагагічныя папулісцкія захады прывялі да вострага капфлікту з мясцовымі і губернскімі ўладамі. Пачалі ўсплываць скандальныя падрабязнасці. Высветлілася, напрыклад, што чарна­соценцы нават забівалі тых, хто збіраўся пакінуць іх шэрагі. У Давыдава былі знойдзены запіскі, напісаныя чарнасоценнымі баевікамі. Баевікі пісалі, што канчаюць жыццё самагубствам і нікога не абвінавачваюць у сваёй смерці. У выпадку «здрады» іх павінны былі забіць, а запіскі пакласці побач.

Да таго ж атрымала вядомасць датычнасць гомельскіх чарнасоценцаў да забойства дэпутатаў Думы Герцэнштэйна і Іоласа, а таксама да замаху на жыццё С.Ю. Віттэ. Чарнасоценцы кінуліся шукаць надтрымку ў П.Г. Курлава. Але той толькі дапамог сныпіць судовы пераслед. Улады не былі больш зацікаўленыя ў выкарыстанні чарнасоценцаў. Канчаткова высветлілася, што яны ні на сваіх фінансавых, ні па інтэлектуальных магчымасцях не былі здольныя скласці дзейсную канкурэнцыю левым партыям. У выкарыстанні іх як пагромнай сілы ў надыйшоўшую эпоху думскай галоснасці ўлады таксама ўжо не былі зацікаўленыя. Акрамя таго, асноўны накірунак дзейнасці гомельскіх чарйасоценцаў — барацьба супраць «врагов России — жидов», не даваў піякай прывабнай сацыяльнай перспектывы для складаўшых чарнасоценныя арганізацыі рабочых і сялян, ніяк не паляпшаў іх сацыяльнага і эканамічнага становішча. Да таго ж, у пераважнай большасці мясцовага беларускага насельніцтва так і не ўсталяваліся цвёрдая «русская» самасвядомасць і жорсткія аптысеміцкія стэрэатыпы.

Усё гэта абумовіла заняпад з 1909 г. чарнасоценных арганізацый. Спробы чарнасоценнай інтэлігенцыі стварыць альтэрнатыўныя групоўкі «Русского Народного Союза имени Михаила-Архангела» і «мадыфікаванага» «Саюза Русскага Народа» скончыліся няўдала.

Аўтар: В.А. Міхедзька
Крыніца: Краеведение – основа духовного и нравственного возрождения общества: научно-практ. конф. ( Гомель, 10-11 декабря 1997 г .). – Гомель, 1997. Ст. 94-96.