Гомельскі шарм. Гарадская архітэктура ХХ ст.

0
219

У ХХ ст. Гомель стаў сапраўды вялікім горадам, а яго аблічча фармавалася праз творчасць выбітных архітэктараў у першай траціне ХХ ст.

У першыя гады савецкай улады збудаваныя г.зв. дамы-камуны – адпаведна ідэалогіі новага камуністычнага грамадства. У гомельскім архітэктурным ансамблі гарманічна спалучаюцца будынкі мадэрновыя, класіцыстычныя, ампірныя, савецкага даваеннага функцыяналізму і пасляваеннага сталінскага ампіру.