Гомельскі педагагічны інстытут імя В.П. Чкалава

0
549
Гомельскі педагагічны інстытут імя В.П. Чкалава

Гомельскі педагагічны інстытут імя В.П. Чкалава існаваў у 1933-1969 гг. Заснаваны на базе Гомельскага аграпедагагічнага інстытута, які існаваў у 1930-1933 гг. Імя Чкалава прысвоена ў 1938 г. У 1936-1954 гг пры інстытуце працаваў настаўніцкі інстытут, які рыхтаваў настаўнікаў 5—7-х класаў агульнаадукацыйных школ. Тэрмін навучання 3, з 1934 — 4 гады.

У Вялікую Айчынную вайну ў 1941 інстытут эвакуяваны ў г. Кіраў (РСФСР). У ліпені 1944 г. адноўлены ў Гомелі. Меў фізіка-матэматычны, прыродазнаўчы, філалагічны і гістарычны факультэты. На базе яго ў 1969 г. быў створаны Гомельскі дзяржаўны універсітэт.

Крыніца: Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. Ст. 68.