Гомельскі падпольны абкам ЛКСМБ у Вялікую Айчынную вайну

0
456
ЛКСМБ

Гомельскі падпольны абкам ЛКСМБ у Вялікую Айчынную вайну быў сфармаваны ў пачатку жніўня 1941 напярэдадні акупацыі Гомеля нямецка-фашысцкімі войскамі.

Дзейнічаў з 19.8.1941 да 26.11.1943 пад кіраўніцтвам ЦК ЛКСМБ і Гомельскага падпольнага абкама КП( б)Б. Узначальваў дзейнасць Гомельскага падпольнага ГК ЛКСМБ, Жлобінскага падпольнага міжрайкама ЛКСМБ, 14 падпольных райкамаў, 253 тэрытарыяльных, 59 пярвічных камсамольскіх арганізацый у партызанскіх фармаваннях, усяго каля 5 тыс. камсамольцаў.

Сакратары А.Дз. Рудак (першы сакратар, чалец ЦК ЛКСМБ), А.А. Бірукоў (да 1.7.1943, адначасова сакратар Рагачоўскага падпольнага РК ЛКСМБ), А.Л. Ісачанка (адначасова сакратар Гомельскага падпольнага ГК ЛКСМБ, чалец ЦК ЛКСМБ, загінуў 8.10.1942), Я.У.  Літвінаў (загінуў 17.11.1941), I.Я. Палякоў (з 18.7.1942), чальцы абкама М.Ф. Юрскі (з 1.8. да 1.10.1942, загінуў), Я.Я. Квачоў (з 28.3.1943), У.Р. Хамянок (з 3.6.1943), інструктар абкама А.I. Бабчонак (з 1.6. да 1.10.1943), лектар К.П. Ліхачоў (з 1.4.1943).

На тэрыторыі  вобласці працавалі ў падполлі чальцы даваеннага складу Гомельскага абкама ЛКСМБ М.Ц. Рыцікаў (з 18.8.1941 да траўня 1943, сакратар Кармянскага падпольнага РК ЛКСМБ) і настаўніца В.Л. Ганчарова (са жніўня 1941 да лістапада 1943). Абкам базаваўся ў партызансіх фармаваннях у Гомельскім, Лоеўскім і Рэчыцкім раёнах.


Крыніца:
Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. Ст. 76.