Гомельскі гурток самаадукацыі

0
25
Гомельскі гурток самаадукацыі

Гомельскі гурток самаадукацыі існаваў з восені 1893 да восені 1895. Заснаваны наборшчыкам А. Полякам для прапаганды ідэй класавай салідарнасці і асветніцкай дзейнасці сярод рабочых. Займаліся ў гуртку 40-50 рамесных рабочых і навучэнцаў. Рыхтаваў прапагандыстаў. Напачатку гурткоўцы вывучалі розную нелегальную літаратуру і не прытрымліваліся пэўнага ідэйнага кірунку. Пасля ўсталявання ў 1894 сувязі з кіеўскімі марксістамі гурток узяў сацацыял-дэмакратычнага кірунак.

Распаўся ў сувязі з выездам кіраўнікоў і большасці чальцоў гуртка ў Кіеў, Вільню і Дзвінск, дзе яны працягнулі сацыял-дэмакратычную дзейнасць. Шрыфт, сабраны Полякам для нелегальнай друкарні, у 1897 выкарыстаны для выдання агульнарасійскай “Рабочей газеты”.

Аўтар: Міхась Біч
Крыніца: Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. Ст. 73.