Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны

0
1712
Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны

Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны быў заснаваны ў 1969 на базе педагагічнага інстытута імя В.П.Чкалава. Імя Скарыны прысвоена ў 1988. У 1993 факультэты: біялагічны, геалагічны, гісторыка-юрыдычны, матэматычны, філалагічны, фізічнай культуры, фізічны, эканамічны, па рабоце з замежнымі студэнтамі, перападрыхтоўкі і падвышэння кваліфікацыі, падрыхтоўчы да паступлення ў ВНУ. Навучанне дзённае і завочнае. Гістарычны факльтэт утвораны ў 1988, з 1991 пераўтвораны ў гісторыка-юрыдычны. З 1993 на факультэце кафедры: усеагульнай гісторыі, гісторыі Беларусі, славянскіх народаў, правазнаўства. На іх працуюць больш за 60 выкладчыкаў, у т.л. 2 дактары і 25 кандыдатаў гістарычных навук. Сумесна з філфакам гістарычты факультэт праводзіць Раманаўскія чытанні. Выдае студэнцкую газету “Плынь гісторыі”. Ва ўніверсітэце каля 8 тыс. студэнтаў; 44 кафедры, на якіх працуюць больш за 550 навукова-педагагічных работнікаў, у т.л. больш за 250 дактароў і кандыдатаў навук. Зацверджаны імянныя стыпендыі Б.В. Бокуця, Я. Купалы, Я.І. Фёдарава, О.Ю. Шміта.

З красавіка  1989 праводзяцца штогод Скарынінскія чытанні. Мае бібліятэку, геалагічны, заалагічны, археалагічны і спартовай славы музеі, музей-лабараторыю імя Скарыны. Выдае шматтыражную газету “Гомельскі ўніверсітэт”.

Аўтар: Уладзімір Бобрык
Крыніца: Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. Ст. 73.