Гомельскі аператыўны напрамак у 1941 годзе

0
135
Гомельскі аператыўны напрамак і акупацыя Гомеля

У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны войскі Заходняга фронту, які быў разгорнуты на тэрыторыі Беларусі, апынуліся ў вельмі складанным становішчы. Менавіта на беларускім стратэгічным напрамку нямецкая армія наносіла галоўны ўдар, тут наступала найбольш моцная па свайму складу фашысцкая група армій «Цэнтр». Уваходзіўшыя ў яе склад 2-я і 3-я танкавыя групы ўжо 28 чэрвеня ўварваліся ў Мінск і завершылі акружэнне войскаў Зоходняга фронту, якія знаходзіліся ў Беластокскім выступе. Пасля гэтага праціўнік пачаў хутка прасоўвацца да Дняпра.

Гомель у першыя дні вайны апынуўся ў баку ад напрамку галоўнога ўдару групы армій «Цэнтр». Яе асноўныя сілы рухаліся на поўнач ад Палесся. З другога боку, група армій «Поўдзень» вяла наступленне паўднёвей Палесскіх балот. Яны ўкліньваліся паміж дзвюма стратэгічнымі групоўкамі праціўніка, перашкаджалі непасрэднаму ўзаемадзеянню іх флангаў. Нямецкае камандаванне першапачаткова не надавала вялікага значэння заняццю Палесся. Невялікія сілы германскай арміі павольна рухаліся ўздоўж чыгункі Брэст — Бранск. Яны толькі 10 ліпеня занялі Лунінец і выйшлі на граніцу сучаснай Гомельскай вобласці.

Пра з’яўленне гомельскага аператыўнага напрамку ў планах савецкага вярхоўнага камандавання можна гаварыць з 25 чэрвеня. У гэты дзень на нарадзе з удзелам членаў палітбюро, кіраўніцтва генеральнага штаба і наркамата абароны было прынята рашэнне аб стварэнні групы рэзерўных армій. У яе склад уключаліся 19, 20, 21 і 22 арміі. Яны павінны былі разгортвацца па лініі Вялікія Лукі — Віцебск — Гомель — Чарнігаў і далей па Дняпру да Крыменчуга [1, с. 61]. Маршал Г.К. Жукаў у сваіх мемуарах піша, што 26 чэрвеня ў Крамлі адбылася яшчэ адна нарада вышэйшага дзяржаўнага і ваеннага кіраўніцтва СССР. На ёй, калі зыходзіць з інфармацыі Г.К. Жукава, былі ўнесены некаторыя карэктывы ў прынятае напярэдадні рашэнне. Цяпер намячалася 13, 19, 20, 21 і 22 арміі выкарыстаць для стварэння рубяжу абароны па лініі Полацк, Віцебск, Орша, Магілёў, Мазыр. Акрамя таго, сіламі 24 і 28 армій ствараўся тылавы рубеж абароны па лініі Смаленск — Раслаўль — Гомель [2, т. 1, с. 288]. Непасрэдна Гомель павінна была абараняць 21 армія, якая прыбыла з Прыволжскай ваеннай акругі. Спачатку ёй камандаваў генерал Герасіменка, а затым — генерал Кузняцоў. Згодна з загадам Стаўкі 2 ліпеня 21 армія, разам з 19, 20 і 22 арміямі перадавалася ў склад Заходняга фронту, які узначаліў маршал С. Цімашэнка. У гэты час для Стаўкі стала відавочна, што галоўны ўдар фашысты наносяць паўночней Палесся. Сюды і падцягваліся тэрмінова асноўныя рэзервы Чырвонай Арміі.

Тым часам немецкія войскі ўступілі ў паўночныя раёны Гомельшчыны. 2 ліпеня 3 т. д. генерала Моделя авалодала Рагачовам і захапіла плацдарм на заходнім беразе Дняпра (Г. Гудэрыян у сваіх мемуарах называе дату 4 ліпеня) [3, с. 225]. У гэты ж час разгарэліся баі ля Жлобіна. Гудэрыян адзначае ў сваіх мемуарах, што 6 ліпеня буйныя сілы савецкіх войскаў пераправіліся праз Днепр і атакавалі часці 10 матарызаванай дывізіі. Яна змагла адбіць атакі савецкіх войскаў. З пачаткам 10 ліпеня Смаленскай бітвы 10 матарызаваная і 3 танкавая дывізіі немцаў былі перакінуты на смаленскі напрамак. У раёне Жлобін — Рагачоў праціўнік пакінуў 1 кавалерыйскую дывізію, якая павінна была прыкрываць фланг войскаў, якія наступалі на Смаленск. Г эта было слабое прыкрыццё і пагроза флангавага ўдару для групы армій «Цэнтр» была цапкам рэальнай.

Германскае камандаванне разумела існаванне пагрозы флангавых ударуў савецкіх войскаў з боку Палесся і ўважліва сачыла за тым, што адбываецца ў гэтым раёне. Генерал Ф. Гальдэр 1 ліпеня запісаў у сваім дзённіку: «Занепакоенасць, што праціўнік з раёну Пінскіх балотаў створыць сур’ёзную пагрозу для сумежных флангаў груп армій «Поўдзень» і «Цэнтр» падштурхнула галоўнае камандаванне сухапутных войскаў аддаць загад, у якім патрабуецца сумесна назіраць за гэтым раёнам з боку абедзьвюх груп армій. У гэтым раёне па дадзеным паветранай разведкі знаходзіцца два корпусы ў складзе сямі дьюізій.». Думаецца, што колькасць савецкіх войскаў у дадзеным раёне на пачатак ліпеня Гальдэрам перабольшваецца. Сюды адступалі панёсшыя цяжкія страты ў прыгранічных баях асобныя злучэнні 4 арміі. Ужо 5 ліпеня Гальдэр адзначае, што пачаўся адвод савецкіх войскаў з Палескіх балотаў на ўсход. 10 ліпеня ў дзённіку Гальдэра з’яўляюцца запісы аб канцэнтрацыі савецкіх войскаў ля Гомеля. У наступныя некалькі дзён начальнік германскага генеральнага штаба працягвае адзначаць прыбыццё савецкіх войскаў на правы фланг групы армій «Цэнтр», якія абарудуюць абарончы рубеж па Сожу. Пры гэтым Гальдэр указваў, што істотнага значэння гомельскай групоўцы надаваць не варта, «аднак 2 танкавая група павінна забяспецьщь свой правы фланг на выпадак атакі з боку гэтай групоўкі» [4]. Г. Гудэрыян са свайго боку піша, што ён лічыўся з пагрозай контрудару па адкрытаму флангу сваёй танкавай групы пасля фарсіравання Дняпра [3, с.228]. Улічваючы, што супраць гомельскай групоўкі савецкіх войскаў была пакінута толькі адна кавалерыйская дывізія, Гудэрыян, як і Гальдэр, не лічыў яе дастаткова моцнай, каб нанесці адчувальны ўдар па флангу групы армій «Цэнтр».

Баі за Гомель сталі часткай Смаленскай бітвы. У яе пачатку 21 армія, якая прьпсрывала Гомель, не трапіла пад удар немцаў. Асноўныя сілы групы армій «Цэнтр» рушылі на Смаленск. Склаліся спрыяльныя ўмовы для нанясення флангавага контрудару па ворагу. 21 армія па свайму складу прадстаўляла дастаткова ўнушальную сілу. Яна ўключала 63 стралковы корпус (3 пехотныя дывізіі), 66 стралковы корпус (2 стралковыя дывізіі), 67 стралковы корпус (2 стралковыя дывізіі) i 25 механізаваны корпус (2 танкавыя i 1 механізаваная дывізіі). Але, як адзначае ў сваіх успамінах генерал А.І. Яроменка, гэтыя войскі былі раскіданы на вялікай тэрыторыі ад Новага Быхава да Лоева, а танкавы корпус выфужаўся ля Навазыбкава. 12 ліпеня Стаўка загадала камандуючаму Заходнім фронтам маршалу Цімашэнка пачаць наступленне на гомельска-бабруйскім напрамку ў тыл магілёўскай групоўкі немцаў. Ужо 13 ліпеня наступленне пачалося. Трэба адзначыць, што камандуючы 21 арміяй генерал Ф.І. Кузняцоў змог да пачатку наступлення сканцэнтраваць галоўныя сілы сваёй арміі на рубяжу Рагачоў — Жлобін, адкуль і наносіўся галоўны ўдар. У першым эшалоне арміі наступалі шэсць стралковых дывізій, у другім знаходзіліся адна стралковая, адна танкавая і адна механізаваная дывізіі [5, с.196]. Першапачаткова праціўнік мог супрацьпаставіць 21 арміі толькі 1 кавалерыйскую дывізію, якая вымушана была адступаць. Ужо ў першы дзень наступлення былі вызвалены Рагачоў і Жлобін. Войскі 21 арміі сталі набліжацца да Бабруйска.

Контрудар савецкіх войскаў з гомельскага напрамку не застаўся незаўважаным германскім камандаваннем. Генерал Гудэрыян піша ў сваіх мемуарах: «13 ліпеня пачаліся … контратакі рускіх. 3 напрамку Гомеля на правы фланг танкавай групы наступала каля дваццаці дывізій…» [3, с.238]. Гудэрьин яўна перабольшваў колькасць савецкіх войскаў, якія наносілі контрудар. Болын дакладная ацэнка колькасці савецкіх войскаў, якія вялі баі пад Жлобінам і Рагачовам, дадзена Гальдэрам у яго дзённіку. Ён піша пра наступленне ў гэтым раёне сямі савецкіх дывізій. Прычым запіс аб савецкім контрудары з’яўляецца ў начальніка генеральнага штаба Германіі толькі 16 ліпеня [4]. Контрудару савецкіх войскаў спрыяла тое, што пехотныя дывізіі групы армій «Цэнтр» доўгі час былі скаваны баямі з савецкімі войскамі ўсходней Мінска, і цяпер яны толькі яшчэ перакідваліся да лініі фронту.

Германскае камандаванне змагло прыняць дастаткова аператыўныя і эфектыўныя меры для таго каб парыраваць савецкі контрудар у напрамку на Бабруйск. Супраць 21 арміі былі перакінуты 53 i 43 армейскія карпусы, а затым яшчэ дзве асобныя дьвізіі праціўніка. Яны перадаваліся пад камандаванне ўпраўлення 2 палявой арміі генерала Вейхса. У сярэдзіні ліпеня ў яе складзе налічвалася шэсць армейскіх карпусоў, і яна значна пераўзыходзіла ў сілах супрацьстаячыя савецкія войскі. Гэта дало магчымасць немецкім войскам 17 ліпеня ў сваю чаргу перайсці ў контрнаступленне супраць 21 арміі. Яна вымушана была спыніць наступленне і адыйсці да Рагачова і Жлобіна. Генерал Яроменка адзначае, што групоўка савецкіх войскаў, якая ажыццяўляла контрудар, была здольна разграміць супрацьстаячага праціўніка. Гэтаму перашкодзіла панаванне нямецкай авіяцыі ў паветры і неабходнасць перакінуць частку сіл са складу ўдарнай групоўкі 21 арміі, каб прыкрыць яе правы фланг ад пагрозы з боку 24 матарызаванага корпуса праціўніка. Для гэтага былі выкарыстаны дзве стралковыя, танкавая і механізаваная дывізія [5, с.203]. Тым самым былі значна аслаблены сілы, якія наносілі контрудар. Трэба адзначыць, пгго войскі 21 арміі не мелі баявога вопыту, значна ўслупалі нямецкім войскам па вывучцы, а камандны склад — па ўменню арганізавадь бой.

Другая спроба контрудару ў фланг і тыл групы армій «Центр» з гомельскага напрамку была ажыццёўлена кавалерыйскай групай генерала Гарадавікова. Гэтае злучэнне ў складзе трох кавалерыйскіх дывізій было створана ў Рэчыцы згодна загаду Стаўкі ад 18 ліпеня, а ўжо 22 ліпеня перайшло ў наступленне. Як бачна, часу для стварэння фупы і падрыхтоўкі контрудару было вельмі мала Тым не менш, у першыя дні наступлення савецкая кавалерыя дзейнічала дастаткова паспяхова. 24 ліпеня генерал Гальдар адзначыў у сваім дзённіку, што камандуючы групай армій «Цэнтр» фельдмаршал фон Бок у тэлефоннай размове паведаміў Гітлеру аб напружанным становішчы, якое склалася на правым фланзе яго войскаў. 27, 28 i 29 ліпеня Гальдэр працягвае пісаць пра актыўныя дзеянні савецкай кавалерыі ў тьше групы армій «Цэнтр» у раёне Бабруйска [4]. Каб справіцца з савецкай кавалерыяй, немцам прыйшлося перакінуць з рэзерва галоўнага камандавання сухапутных сіл тры дывізіі. У апошнія дні ліпеня контратакі савецкіх войскаў у фланг і тыл групы армій «Цэнтр» былі адбіты. Значэнне наступальных дзеянняў савецкіх войскаў з гомельскага напрамку ў ліпені 1941 г. заключалася ў тым, што ім удалося адцягнуць на сябе значныя сілы немецкай арміі (да 15 дывізій [6, с.75]), якія былі патрэбны праціўніку на галоўным, смаленскім напрамку. Пры лепшай арганізацыі контрудар з гомельскага напрамку ў фланг фупы армій «Цэнтр» мог значна больш істотна паўплываць на ход Смаленскай бітвы.

Актыўнымі дзеяннямі савецкія войскі, сканцэнтраваныя на гомельскім напрамку, стварапі пафозу для фупы армій «Цэнф», з якой вымушана было лічыцца яе камандаванне. Журнал баявых дзеянняў фупы армій ад 28 ліпеня ўтрымлівае запіс: «Наступальные дзеянні праціўніка на ўсім паўднёва-усходнім фланзе фупы армій сведчаць аб тым, што перад намі знаходзіцца моцны і добра арганізаваны праціўнік» [7, с.207]. Тое, што савецкія войскі трымалі ў сваіх руках раён усходняга Палесся, стварала пагрозу флангавага ўдару i для фупы армій «Поўдзень», якая працягвала цяжкія баі за Кіеў. 5 армія Паўднёва-Заходняга фронту абараняла Карасценьскі ўмацаваны раён і навісала з поўначы над асноўнымі сіламі групы армій «Поўдзень». Дзве немецкія групы армій не маглі непасрэдна ўзаемадзейнічаць паміж сабою на сумежных флангах.

У сілу гэтага ў вышэйшым ваецным кіраўніцтве Германіі разгарнулася дыскуссія аб далейшьм вядзенні аперацый на Ўсходнім фронце. Пытанне заключалася ў тым, ці разгортваць наступленне на маскоўскім напрамку, нягледзячы на пафозу ўдару па праваму флангу фупы армій «Цэнтр», ці накіраваць яе асчоўныя намаганні на разгром савецкіх войскаў, якія дзейнічалі ў раёне Раслаўль, Бранск, Гомель. Затым сумеснымі намаганнямі фуп армій «Цэнтр» і «Поўдзень» нанесці паражэнне кіеўскай фупоўцы савецкіх войскаў. Г. Гудэрыян указвае ў сваіх мемуарах, што ўжо 13 ліпеня ў вярхоўнага камандавання ўзнікла ідэя павярнуць 2 танкавую фупу на поўдзень. Aлe 19 ліпеня была выдадзена дырэктыва нямецкага вярхоўнага камандавання, а 23 ліпеня дапаўненні да яе, у якіх ставілася задачаі працягваць наступленне на Маскву сіламі пяхотных дывізій. 2 і 3 танкавыя групы паварочваліся, адпаведна, у паўднёвым і паўночным напрамках [6, с.73]. Як бачым, фашысцкае камандаванне разлічвала, што яму ўдасцца спалучаць актыўныя дзеянні на некалькіх стратэгічных напрамках. Вельмі хутка яно вымушана было перагледзіць свае рашэнні.

27 ліпеня ў Барысаве, дзе знаходзіўся штаб групы армій «Цэнтр» адбылася нарада вышэйшага камандавання з удзелам Гітлера. Ён аддаў загад 2 танкавай фупе і 2 арміі наступ-аць на Гомель [3, с.247]. У адпаведнасці з гэтым рашэннем камандаванне 2 нямецкай арміі 30 ліпеня ўнесла ў генеральны штаб праданову правесці лакальную аперацьпо з мэтаю ліквідацыі савецкіх во йскаў у раёне Рагачова. Гэта разглядалася, згодна дзённіку Гальдэра, як падрыхтоўка да буйнога наступлення на Гомель [4]. У той жа дзень з’явілася дырэктыва вярхоўнага камандавання вермахта № 34. Яна прадгйсвала фупе армій «Цэнтр» перайсці да абароны на Маскоўскім напрамку і правесці аперацыю з мэтаю разгрома 21 савецкай арміі [6, с.75].

Важнае значэнне гомельскага напрамку ў канцы ліпеня разумела i савецкае камандаванне. 23 ліпеня рашэннем Стаўкі войскі, якія дзейнічапі на гэтым напрамку, былі аб’яднаны ў Цэнтральны фронт пад камандаваннем Ф.І. Кузняцова. Ён уключаў 4, 13 i 21 арміі. Гэта былi слабыя арміі. Ад 4 арміі пасля цяжкіх прыгранічных баёў засталіся невялікія рэшткі. 13 армія панесла цяжкія страты ў баях за Мінск і ў час адступлення да Дняпра, а 21 — у час наступальных дзеянняў у сярэдзіне ліпеня. Слабыя сілы Цэнтральнага фронту не адпавядалі таму важнаму стратэгічнаму палажэнню, якое ён займаў і тым задачам, якія ставіліся перад ім Стаўкай. Маршал Г.К. Жукаў адзначаў у сваіх мемуарах: «Займаючы такое небяспечнае для групы армій «Цэнтр» становішча, Цэнтральны фронт мог быць выкарыстаны для ўдару ў фланг і тыл гэтай групоўкі». Дырэктыва Стаўкі ад 28 ліпеня ставіла перад фронтам задачу весці актыўныя дзеянні, каб адцягнуць на сябе як мага больш сіл праціўніка [7, с.226]. Але, як ужо адзначалася, войскаў, каб весці паспяховае наступленне супраць моцнай 2 арміі немцаў, у Цэнтральнага фронту было недастаткова.

Для Г.К. Жукава было відавочна, што пагроза з боку Цэнтральнага фронту добра зразумела i для немецкага камандавання. Таму на яго думку немцы, перш чым наступаць на Маскву, павінны былі ліквідаваць гэтую пагрозу. Слабы па свайму складу Цэнтральны фронт мог не вытрымаць удару, таму, прапаноўваў Жукаў, яго трэба было тэрмінова ўзмацніць трыма арміямі. Гэтыя свае меркаванні Жукаў выклаў Сталіну ў дакладзе 29 ліпеня [2, с.355-357]. Аднак апошні не пагадзіўся з прапановамі Жукова, бо іх рэалізацыя патрабавала здачы Кіева, і Цэнтральны фронт новых армій не атрымаў. Гэтае рашэнне ў многім прадвызначыла зыход баёў за Гомель.

Наступленне групы армій «Цэнтр» у паўднёвым напрамку пачалося 1 жніўня ўдарум на Раслаўль. Пасля ўзяцця гэтага горада праціўнік усё яшчэ не мог лічыць свой фланг дастаткова забяспечаным. Г. Гудэрыян пісаў: «Перад тым як перайсці ў наступленне на Маскву, ці прадпрыняць якую-небудзь іншую аперацыю, нам неабходна бьшо папярэдне выканаць яшчэ адну ўмову: забяспечыць свой правы фланг ля Крычава … Ачыстка гэтага фланга ад войскаў праціўніка неабходна была i для таго, каб аблегчыць 2 арміі наступленне на Рагачоў [3, с.264]. 7 жніўня Гальдэр адзначыў у сваім дзённіку, што паступіла інфармацыя ад Гудэрыяна, згодна якой перад яго войскамі толькі слабыя сілы Чырвонай Арміі прыкрываюць напрамак Бранск-Гомель. Камандуючы 2 танкавай групай прасіў дазволу рушыць 24 матарызаваны корпус генерала фон Швепенбурга ад Раслаўля на Гомель [4]. Як бачым, першапачаткова фашысцкае камандаванне мела на ўвазе ўзяцце Гомеля танкавымі дывізіямі Гудэрыяна.

З пераходам 8 жніўня 2 танкавай групы ў наступленне першапачаткова асноўныя баі разгарнуліся ў раёне Крычава i Касцюковіч. Тут абараняліся войскі 13 арміі генерала Ф. Рэмезава. Яны аказалі праціўніку упартае супраціўленне. Толькі 13 жніўня фронт арміі быў прарваны [5, с.302]. Пасля гэтага для 2 танкавай групы адкрывалася дарога ў тыл Цэнтральнага фронту, у камандаванне якім 7 жніўня ўступіў генерал М. Яфрэмаў. 8 жніўня з’явілася дапаўненне да дырэктьгеы № 34 германскага вярхоўнага камандавання. З яе зместа вынікае, што і пасля паражэння савецкіх войскаў пад Раслаўлем і Крычавам нямецкае камандаванне па-ранейшаму лічыла рэальнай пагрозу флангам групы армій «Цэнтр» і без ліквідацыі гэтай пагрозы немагчымым весці наступленне на Маскву. У дырэктыве гаварылася: «Толькі пасля поўнай ліквідацыі пагрозы на флангах і папаўнення танкавых груп будут створаны ўмовы для наступлення … супраць буйных сіл праціўніка, сканцэнтраваных для абароны Масквы” [6, с.76]. Гэта азначала, што пасля ўзяцця Крычава 2 танкавая ірупа павінна працягваць наступленне ў паўднёвым напрамку. Але цяпер Гудэрыян ваказаўся супраць наступлення 24 матарызаванага корпуса непасрэдна на Гомель, тым самым адмаўляючыся ад уласнай прапановы, выказанай зусім нядаўна. Ён прапаноўваў даручыць узяцце горада 2 арміі. 2 танкавая група павінна была абыйсці Гомель з усходу i акружьщь абараняўшыя яго войскі. Гэты план фактычна і быў прыняты. Згодна загаду германскага вярхоўнага камандавання ад 15 жніўня 24 матарызаваны корпус павінен быў наступаць на Навазыбкаў і Старадуб. Толькі адну танкавую дывізію Гудэрыян павінен быў направіць на Гомель з паўночнага ўсходу [3, с.264].

Немецкая 2 армія тым часам завяршала падрыхтоўку да наступлення на Рагачоў. Праціўнік стварыў на яе флангах ўдарныя групоўкі, кожная з якіх уключала па два армейскія корпусы (паўночная – 12 i 13, паўднёвая — 35 i 43). Яны дадаткова бьші ўзмоцнены 1 кавалерыйскай i 1 танкавай дывізіямі. Наступленне пачалося 8 жніўня сіламі паўднёвай групоўкі 2 нямецкай арміі, а 12 жніўня перашлі ў наступленне і нямецкія войскі, якія канцэнтраваліся паўночней Рагачова. Па ацэнцы савецкага камандавання ў гэтай аперацыі ўдзельнічалі 8 нямецкіх дывізій [8, с.119]. Фактычна ім супрацьстаялі толькі тры стралковыя дывізіі 63 стралковага корпуса. На падтрымку наступлення 2 арміі і 2 танкавай фупы былі нацэлены асноўныя сілы 2 паветранага флота немцаў. Генерал Гальдэр у сваім дзённіку 16 жніўня адзначаў, што наступленне на Гомель развіваецца паспяхова [4]. Сапраўды, 14 жніўня немцы авалодалі Рагачовам і здолелі акружьщь 63 сфалковы корпус. Баі ў раёне Жлобіна і Рагачова працягваліся да 17 жніўня. Частка сіл корпуса змагла вырвацца з акружэння. Першапачаткова адначасова з наступленнем у раёне Рагачоў-Жлобін фашысты планавалі наступленне на Мазыр. Для гэтага канцэнтраваліся 45 i 290 пяхотныя дывізіі ворага. Аднак, затым праціўнік адмовіўся ад гэтай аперацыі. Было відавочна, што з падзеннем Гомеля будзе вырашаны i лес Мазыра. Немцы абмежаваліся на мазырскім напрамку толькі слабымі атакамі часткі сіл 35 армейскага корпуса.

Пасля таго, як праціўнік нанёс паражэнне савецкім войскам у раёне Жлобін-Рагачоў, а 2 танкавая група стала імкліва прасоўвацца ў напрамку Навазыбкава, баі за Гомель уступілі ў завяршальную стадыю. Савецкае камандаванне прадпрыняло шэраг мер, каб спыніць наступленне праціўніка на гомельскім напрамку. 14 жніўня быў утвораны Бранскі фронт, камандуючым якім быў прызначаны генерал А.І. Яроменка. Першапачаткова ён уключыў у свой склад 13 i 50 арміі. 13 армія, якой камандаваў генерал К. Голубеў, мела восем стралковых, адну танкавую і дзве кавалерыйскія дывізіі, 50 армія — восем стралковых і адну кавалерыйскую дывізіі, яшчэ тры стралковыя i адну каваперыйскую дывізіі складаў рэзерў фронту. Трэба ўлічваць, што гэтыя злучэнні, асабліва дывізіі 13 арміі, панеслі цяжкія страты ў папярэдніх баях і іх баяздольнасць значна знізілася. На момант стварэння Бранскага фронту абарона 13 арміі ўжо была прарвана праціўнікам. Прымаючы генарала Яроменка ў сувязі з яго прызначэннем камандуючым Бранскім фронтам, Сталін паставіў перад войскамі фронту задачу разбіть танкавую групу Гудэрыяна [8, с.120]. Ад таго, ці выканае Бранскі фронт гэтую задачу ў многім залежаў лёс Гомеля. Зыход баёў за Гомель аказаўся цесна звязаным з бітвай за Кіеў. Г.К.Жукаў яшчэ ў канцы ліпеня прапаноўваў узмацніць Цэнтральны фронт за кошт адводу Паўднёва-Заходняга фронту за Днепр. 17 жніўня начальнік генеральнага штаба маршал Б.М. Шапашнікаў i яго намеснік генерал А.М. Васілеўскі зноў паставілі перад Стліным пытанне аб адступленні за Днепр. Толькі 19 жніўня было прынята палавінчатае рашэнне адвесці за Днепр 5 армію Паўднёва-Заходняга фронту, якая павінна была заняць абарону ад Лоева і на поўдзень уздоўж Дняпра [8, с. 121-122]. Гэтае рашэнне вяло да акупацыі фашыстамі паўднёвых раёнаў сучаснай Гомельшчыны (Лельчыцы, Брагін, Ельск, Лоев), якія знаходзіліся ў зоне дзеянняў Паўднёва-Заходняга фронту.

У гэтыя ж дні 2 танкавая група немцаў працягвала хутка рухацца ў паўднёвым напрамку. 17 жніўня 3 танкавая дывізія праціўніка захапіла Унечу i тым самым перарэзала чыгунку Гомель-Бранск [3, с. 264-265]. 19 жніўня танкі Гудэрыяна выйшлі да Навазыбкава i Старадуба. Над гомельскай групоўкай савецкіх войскаў навісла пагроза акружэння. Гэта, а таксам няўдачы ў баях за Рагачоў і Жлобін прымусілі 21 армію пачаць адыход да Гомеля. Пры гэтым штаб групы армій «Цэнтр» адзначаў, што адступленне ажыццяўляецца арганізавана ад рубяжа да рубяжа і савецкія войскі аказваюць упартае супраціўленне [7, с. 229]. I ўсё ж 2 немецкая армія развівала наступленне на Гомель з поўначы. Генерал Гальдэр запісаў у сваім дзённіку 18 жніўня, што 1 кавалерыйская дывізія, 17 i 131 пехотныя дывізіі ўжо ўшчьшьную падыйшлі да Гомеля. Прадіўнік для ўзяцця горада асноўны ўдар наносіў з поўначы, з раёна Пакалюбіч. Адначасова ён абыходзіў Гомель з усходу, фарсіраваў Сож і захапіў Ветку. 19 жніўня ў 17 гадзін у генеральны штаб сухапутных войскаў Германіі паступіла паведамленне аб узяцці Гомеля войскамі 2 арміі [4]. Пасля гэтага баі ў раёне Гомеля яшчэ не закончыліся. Савецкія войскі адступілі на ўсходні бераг Сожа і ўзарвалі масты. Па распараджэнню генеральнага штаба Чырвонай Арміі ад 20 жніўня 3 армія павінна была заняць рубеж ракі Узы да Бабовіч, а 21 армія ўтрымліваць фронт ад Бабовіч па Іпуці [8, с.123]. Яе задача заключалася ў тым, каб, утрымліваючы раён на ўсход і паўднёвы ўсход ад Гомеля забяспечыць адыход 3 і 5 армій, якія ўжо былі ў акружэнні. Цяпер савецкія войскі імкнуліся прарваць кола акружэння. Генерал Гальдэр у сваіх запісах 20 і 21 жніўня адзначае ўпартае супраціўленне войскаў Цэнтральнага фронту ў раёне ўсходней Гомеля і іх імкненне прарвацца з акружэння. Пры гэтым ён прызнае, што савецкія войскі ў раёне Унечы змаглі прарвацца праз фронт Гудэрыяна [4]. Яшчэ 23 жніўня ў журнале ваенных дзеянняў групы армій «Цэнтр» адзначалася, што савецкія войскі трымаюцца на поўдзень ад Гомеля, каб даць магчымасць адступіць 3 i 5 арміям. Навазыбкавам, праз які адыходзілі савецкія войскі, праціўнік авалодаў толькі 24 жніўня.

Насустрач савецкім войскам, якія прабіваліся з раёна Гомеля, спрабавалі наступаць злучэнні Бранскага фронту. 19 жніўня яны атрымалі загад Стаўкі разграміць праціўніка ў раёне Унечы. Для ўдару па групе Гудэрыяна камандуючы фронтам генерал Яроменка нацеліў 16 дывізій у складзе дзвюх ударных груповак. Адна з іх наносіла ўдар на Гомель, другая на Старадуб [5, с.302,305]. Аднак гэтых сіл было яўна недастаткова, каб разфаміць 2 танкавую фупу, якая ў той час акрамя фох матарызаваных карпусоў была ўзмоцнена яшчэ трыма армейскімі карпусамі [7, с.237]. Наступленне Бранскага фронту ў канцы жніўня закончылася няўдачай. 24 жніўня адбьшася тэлефонная размова Сталіна з Яроменка. У час яе было прынята рашэнне аб’яднаць 3 армію з 21 і перадаць яе ў склад Бранскага фронту. Гэта азначала ліквідацьпо Цэнфальнага фронту. Прынятае рашэнне афіцыйна бьшо аформлена 26 жніўня. Генерал Яроменка прызначаўся намеснікам камандуючага Бранскім фронтам [8, с. 124]. Але гэтая рэарганізацыя ўжо не змагла аказаць станоўчага ўплыву на ход баёў усходней Г омеля.

У той час, калі завяршаліся баі за Гомель, 2 немецкая армія сваім правым флангам разгарнула наступленне на Мазыр. Першапачаткова дзейнічаўшы тут 35 армескі корпус немцаў сустрэў моцнае супраціўленне савецкіх войскаў і, як запісаў генерал Гальдэр у сваім дзённіку 19 жніўня, меў толькі нязначнае прасоўванне наперад [4]. Пасля падзення Гомеля савецкія войскі 3 арміі, якія абаранялі Мазыр павінны былі імкліва адыходіць на ўсход, каб пазбегнуць акружэння. 21 жніўня фашысты захапілі Калінкавічы, а 22 — Мазыр. У той жа дзень праціўнікам быў заняты Добруш, 23 жніўня — Ельск. Да канца жніўня тэрыторыя сучаснай Гомельскай вобласці была поўнасцю акупіравана ворагам.

Падзенне Гомеля пацягнула за сабой далёка ідучыя наступствы і для іншых участкаў фронту. 18 жніўня Браухіч дакладваў Гітлеру, што 2 армія і 2 танкавая група выканалі свае заданы па забеспячэнню правага фланга групы армій «Цэнтр» і створаны ўмовы для наступлення на Маскву. Аднак Гітлер прыняў іншае рашэнне. 21 жніўня была выдадзена дэрэктыва германскага вярхоўнага камандавання. Яна прадпісвала выкарыстаць спрыяльную сітуацыю, якая склалася ў выніку выхаду нямецкіх войскаў на лінію Гомель-Почэп для правядзення наступлення ў тыл кіеўскай групоўкі савецкіх войскаў [4]. 25 жніўня 2 танкавая група пачала вырашэнне задачы па акружэнню галоўных сіл Паўднёва-Заходняга фронту, якія абаранялі Кіев. Такім чынам, здача Гомеля стала прадвеснікам найцяжэйшага паражэння савецкіх войскаў на Украіне. Частка немецкіх дывізій з-пад Гомеля перакідвалася на маскоўскі напрамак, перш за ўсё ў раён Ельні. Тут войскі Рэзерўнага фронту генерала Жукова наносілі моцны контрудар па групе армій «Цэнтр». Тое, што каля паловы яе сіл да трэцяй дэкады жніўня былі заняты на гомельска-старадубскім напрамку, дапамагло Рэзерўнаму фронту авалодаць Ельняй. Прыбыўшыя з-пад Гомеля фашысцкія дывізіі не паспелі прыняць удзел у абароне горада

Такім чынам, баі на гомельскім напрамку ў 1941 г. цягнуліся каля двух месяцаў. У іх былі ўцягнуты буйныя сілы як Чырвонай Арміі так і немецкіх войскаў. Упартае супраціўленне савецкіх войс у раёне Гомеля, тая пагроза, якую яны стваралі для правага фланга групы армій «Цэнтр», сталі важнымі фактарамі, прымусіўшымі нямецкае вярхоўнае камандаванне адмовіцца ў канцы ліпеня ад працягу наступлення на Маскву. На жаль, сіл Цэнтральнага фронту было яўна недастаткова, каб нанесці адчувальны ўдар у фланг i тыл групы армій «Цэнтр». Сталін недаацаніў стратэгічнае значэнне Цэнтральнага фронту i не прыняў прапанову Жукава аб яго значным узмацненні. Гэта аблегчыла праціўніку дасягненне канчатковага поспеху ў баях за Гомель.

  1. Великая Отечественная война Советского Союза. 1941 — 1945. -М., 1984.
  2. Жуков Г.К. Воспоминания и размышления. В 2-х т. — М., 1974.
  3. Гудериан Г. Воспоминания солдата. — Смоленск, 1999.
  4. Гальдер Ф. Военный дневник. Ежедневные записи начальника генерального штаба сухопутных войскаў. В 3 г. — М., 1971. — Т. 1.
  5. Еременко А.И. В начале войны. — М., 1965.
  6. История второй мировой войны. В 12 т. — М., 1975. — Т.4.
  7. Ампилов В.А. Крушение похода Гитлера на Москву. — М., 1989.
  8. Василевский А.М. Дело всей жизни. — М., 1983.

Аўтар: М.М. Мязга
Крыніца: «Гомельшчына ў Вялікай Айчыннай вайне», навук.- практычная канф. (2005, Гомель). Навукова-практычная канферэнцыя «Гомельшчына ў Вялікай Айчыннай вайне», 7-8 красавіка 2005 г.: [прысвеч. 60-годдзю Вялікай Перамогі: матэрыялы] / рэдкал.: В.А. Міхедзька (адказ.рэд.) і інш.; Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. — Гомель: Выд-ва «Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны, 2005. — 280 с. Ст. 108-119.