Гомельская “Талака” прыгукала вясну

0
481
Гуканне вясны і гомельская

Не гледзячы на мароз, глыбокі снег і пранізлівы вецер, сябры маладзёвай краязнаўчай суполкі “Талака” сабраліся на беразе Сажа каб прыспешыць надыход вясны, цяпла і прылёт птушак з цёплых краёў.

Рабілі яны гэта паводле старадаўніх абрадаў і рытуалаў беларусаў. Дзяўчаты спявалі адмысловыя загукальныя песні-вяснянкі з воклічам “уууууу” напрыканцы кожнага радку, падкідвалі птушак з цеста ўгару, вадзілі карагоды вакол упрыгожанага стужкамі і папяровымі птушкамі дрэўца. Хлапцы гушкалі дзяўчат на арэлях.

Напрыканцы абраду талакоўцы спалілі пудзіла Зімы,  пасмажылі на вогнішчы рытуальную яешню, пагулялі ў гульні.Аўтар: Ларыса Шчыракова
Фота: Ларыса Шчыракова і Антон Лупекін