Гомельская школа ў беларускім літаратуразнаўстве

0
1212
Гомельская школа ў беларускім літаратуразнаўстве

Кафедра беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны добра зарэкамендавала сябе ў славістыцы. Пра гэта сведчаць шматлікія навуковыя публікацыі супрацоўнікаў кафедры, удзел у прэстыжных навуковых форумах, прызнанне калег, трывалыя навуковыя сувязі як з айчыннымі, так і з замежнымі вучонымі.

Гомельская школа літаратуразнаўства «Рэгіянальны, агульнанацыянальны і агульначалавечы ўзроўні ў літаратуры і культуры: духоўная спадчына беларусаў у сусветным кантэксце» заснавана вядомым беларускім вучоным, заслужаным дзеячам навукі БССР, доктарам філалагічных навук, прафесарам Мікалаем Міхайлавічам Грынчыкам (1923-1999) на пачатку 1970-х гг. Дарэчы, М.М. Грынчык быў першым сярод выкладчыкаў ГДУ, хто абараніў доктарскую дысертацыю.

У час працы загадчыкам кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта М. М. Грынчык арганізаваў студэнцкую навуковую лабараторыю па фальклору, дзе збіраліся фальклорныя матэрыялы, запісаныя студэнтамі і выкладчыкамі ў час студэнцкіх практык і фальклорных экспедыцый. Лепшыя матэрыялы перадаваліся ў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук.

М.М. Грынчык з’яўляўся адным з аўтараў акадэмічнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і падручнікаў для ВНУ. Стварыў і клапатліва падтрымліваў літаратурнае аб’яднанне «Крыніца», блаславіўшы многіх пісьменнікаў у літаратуру.

Значная роля ў станаўленні гомельскай школы літаратуразнаўства належыць Паўлу Паўлавічу Ахрыменку, доктару філалагічных навук, які працаваў у Гомельскім педінстытуце (з 1969 года — універсітэце) з 1950 па 1972 год. П.П. Ахрыменка прайшоў шлях ад старшага выкладчыка да прафесара, загадчыка кафедры літаратуры (на той час была агульная кафедра беларускай і рускай літаратур). П. П. Ахрыменка — адзін з самых вядомых беларускіх фалькларыстаў, даследчык беларуска-ўкраінскіх фальклорных і літаратурных сувязей, аўтар шматлікіх манаграфій.

З 1980-х гадоў школай кіруе Іван Фёдаравіч Штэйнер, доктар філалагічных навук (1994), прафесар, член-карэспандэнт Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі.

І. Ф. Штэйнер мае каля 20 манаграфій, 7 фальклорна-этнаграфічных зборнікаў, 4 метадычныя дапаможнікі, вучэбны дапаможнік з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Бела­русь. Яго пяру належаць такія манаграфіі, як «Беларуская баллада» (Мн., 1989), «Варожаць балады вякоў» (Мн., 1993), «Шматмоўная літаратура Беларусі Х1Х стагоддзя» (Мн., 2002), «Deja vu, або Успамін пра будучыню» (Мн., 2003), «Сусвет, убачаны здалёк» (2003), «Deja vu bis» (2006), «Свае руны мне не вышыць…»: спадчына Анатоля Сыса» (Мн., 2008), «Super llnmma Babylonis: біблейскія міфалагемы ў паэзіі Рыгора Барадуліна» (Мн., 2008), «Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…»: паэзія У. Караткевіча і класічныя традыцыі» (Мн., 2008) «De profun^s clamavb Смех і роспач у нацыянальнай мастацкай традыцыі» (Гомель, 2008), «Ex promtu — ex propositо» (Гомель, 2008), «Мазыр — 850 год»: у 3 т. Т. 2. Мазыр літаратурны (Гомель, 2005), «Споведзь перад Богам і людзьмі: беларуская паэзія на стыку тысячагоддзяў» (Гомель, 2007), «Кому без человека нужно слово: перспективы литературы в III тысячелетии» (Мн., 2008), навукова-публіцыстычныя зборнікі «Дняпроўскія матывы» (Гомель, 2009), «Сожскі карагод» (Гомель, 2010), «Рэчыцкая рапсодыя» (Гомель, 2010), «Криница, из которой пил святой: Фило­софия поэзии Алеся Рязанова» (Мн., 2010), «Alma mater unAersbatis» (Гомель, 2010), «^s repetba placent» (Гомель, 2013), «Уводзіны ў невымоўнае: філасофія паэзіі А. Разанава» (Мн., 2013), вучэбныя дапаможнікі «Балада: генезіс, эвалюцыя, перспектывы жанру» (2003), «Польскамоўная літаратура Беларусі Х1Х ст.» (2004).

Тэматыка навуковых інтарэсаў І. Ф. Штэйнера: гісторыя развіцця беларускай літаратуры, тэорыя літаратуры, праблемы сучаснага літаратурнага працэсу, кампаратывістыка. І. Ф. Штэйнер — аўтар шматлікіх навуковых матэрыялаў у энцыклапедыях, навуковых даведніках. Больш за пятнаццаць гадоў з’ яўляўся галоўным рэдактарам міжвузаўскага зборніка «Беларуская літаратура». І. Ф. Штэйнер — пастаянны ўдзельнік міжнародных навуковых канферэнцый і сімпозіумаў, у тым ліку самага прэстыжнага навуковага форуму сярод славістаў — Міжнародных з’ездаў славістаў: Любляны (2003), Македонія (2008), Мінск (2013), канферэнцыях у Варшаве, По­знані, Беластоку, Ольденбургу. І. Ф. Штэйнер з’яўляўся галоўным каардынатарам міжвузаўскай фундаментальнай тэмы «Палессе -2005».

У 2007 годзе цыкл работ І. Ф. Штэйнера «Беларуская літаратура ў славянскім і сусветным кантэксце» (2002-2007 гг.), які быў прадстаўлены ад ГДУ імя Ф. Скарыны на конкурс Нацыя­нальнай Акадэміі Навук Беларусі, атрымаў высокую адзнаку і быў прызнаны лепшым даследаваннем у галіне гуманітарных навук, а яго аўтар адзначаны галоўнай навуковай узнагародай краіны — Прэміяй Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Работы даследчыка ўтрымліваюць канцэптуальныя высновы, істотныя пры вывучэнні не толькі гісторыі беларускай літаратуры, але і спецыфікі развіцця славянскіх літаратур увогуле. Разважаючы пра сучасны літаратурны працэс, пра творчасць нашых вядомых пісьменнікаў А. Адамовіча, В. Быкава, В. Казько, І. Шамякіна, А. Разанава, В. Шніпа, А. Наварыча, Ю. Станкевіча і інш., I. Ф. Штэйнер закранае праблемы, актуальныя як для развіцця нацыянальнага мастацкага слова, культуры, так і грамадства ў цэлым: беларускі мульткультуралізм, трагедыйнае светаадчуванне нашай літаратуры, новая шкала эстэтычных каштоўнасцей, што пачала складвацца ў сучаснай літаратуры. Беларуская літаратура разглядаецца І. Ф. Штэйнерам праз прызму славянскіх і агульнаеўрапейскіх традыцый, што надзвычай актуальна сёння.

Пад кіраўніцтвам І. Ф. Штэйнера абаранілася шмат аспірантаў, сярод іх: С. І. Ханеня, С. Б. Цыбакова, Т. А. Фіцнер, П. І. Кошман, А. В. Ваньковіч, Ю. Я. Сальнікава, А. В. Брадзіхіна, Т. М. Целяховіч, В. А. Лідзянкова, А. Ф. Бярозка, М. Ул. Аммон.

На кафедры беларускай літаратуры праводзіцца вялікая работа па зборы фактычнага матэрыялу, звязанага з жыццём і дзейнасцю нашых славутых землякоў, па захаванні ўнікальнай культурнай спадчыны Гомельскага рэгіёна. Пры кафедры створана вучэбна-метадычная навуковая лабараторыя «Гомельшчына літаратурная», дзе праводзіцца значная работа па зборы і сістэматызацыі матэрыялаў, звязаных з творчасцю пісьменнікаў Гомельшчыны.

У 1999 годзе пабачыў свет зборнік лірыкі выпускнікоў Гомельскага дзяржуніверсітэта «Крыніцы», укладальнікам, аўтарам прадмовы і ўступных артыкулаў да якога з’яўляецца І. Ф. Штэйнер. Упершыню пад адной вокладкай сабраны творы студэнтаў і выпускнікоў ГДУ, пачынаючы яшчэ з 1930-х гадоў і да нашых дзён. «Крыніцы» сталі і першым даследаваннем «феномену гомельскай школы ў беларускай паэзіі» (тэрмін І. Ф. Штэйнера). Пададзена гісторыя літаб’яднання «Крыніцы». У тым жа годзе быў выдадзены зборнік крытычных артыкулаў «Душа прычаліцца крылом да неба.» (пад рэдакцыяй І. Ф. Штэйнера) па творчасці колішніх студэнтаў ГДУ. Яго аўтары — студэнты і аспіранты Гомельскага ўніверсітэта. Такім чынам ажыццяўляецца пераемнасць пакаленняў, выхоўваецца павага да папярэднікаў, разуменне: «Напісанае — застаецца».

Напярэдадні 75-гадавога юбілею Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта пад рэдакцыяй І. Ф. Штэйнера і І. А. Бароўскай падрыхтаваны зборнік «Універсітэт літаратурны», дзе пададзены творчыя партрэты колішніх і сённяшніх студэнтаў ГДУ, якія праявілі сябе ў мастацкай творчасці. У 2010 годзе пабачыў свет зборнік «Alma mater umversbatis».

У 2014 годзе пры кафедры беларускай літаратуры быў арганізаваны літаратурны музей «^lma mater». Экспазіцыя музея ў храналагічным парадку знаёміць з творчасцю пісьменнікаў, музыкаў, якія вучыліся ў галоўнай ВНУ Палесся, пачынаючы з 1930-х гадоў і да нашых дзён.

Добра вядомае ў навуковых колах рэспублікі імя Шынкарэнкі Вольгі Карпаўны. Яна — аўтар манаграфій «Пад ветразем дабра і прыгажосці: Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы У. Караткевіча» (Мн., 1995), «Нястомных пошукаў дарога: Праблемы сучаснай беларускай гістарычнай прозы» (Мн., 2002). Манаграфія «Пад ветразем дабра і прыгажосці: Жанравастылявыя асаблівасці прозы У. Караткевіча» прысвечана даследаванню творчасці У. Караткевіча. Гэта адно з самых грунтоўных і комплексных даследаванняў творчасці нашага самабытнага пісьменніка. У манаграфіі «Нястомных пошукаў дарога: Праблемы сучаснай беларускай гістарычнай прозы» ўпершыню ў беларускім літаратуразнаўстве разглядаюцца праблемы паэтыкі гістарычнага жанру на матэрыяле сучаснай прозы.

Важкі навуковы наробак пакінула В.І. Смыкоўская. Яна з’ яўлялася адным з аўтараў школьнага падручніка «Беларуская літаратура. 11 клас» (пад рэд. В. Ляшук, Мн., 2003), які ў 2003 годзе заняў І месца на рэспубліканскім конкурсе падручнікаў, вучэбнага дапаможніка для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей «Методыка выкладання беларускай літаратуры» (Мн., 2002), выдадзенага з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. В. І. Смыкоўская — аўтар манаграфій «Творчая канцэпцыя пісьменніка. Задума і яе мастацкае ўвасабленне ў «Палескай хроніцы» І. Мележа» (Мн., 1976), «Развіццё мовы вучняў на ўроках літаратуры» (Мн., 1988), даведніка «Літаратурная Гомельшчына» (Гомель, 1992, у сааўтарстве), работ метадычнага характару «Вучыць і выхоўваць словам. Метадычныя рэкамендацыі да падручніка «Родная літаратура. 5 клас» (Гомель, 1996), «Беларуская літаратура ў 4 класе» (Мн., 2003), «Беларуская літаратура. 6 клас. Рознаўзроўневыя заданні».

Супрацоўнікам кафедры беларускай літаратуры з’яўляўся С.І. Ханеня (1964-2004), аўтар манаграфіі «Амплітуда мастацкасці: Умоўнасць у беларускай прозе канца ХХ стагоддзя», дзе асэнсавана эвалюцыя і эманацыя мастацкай умоўнасці, прааналізаваны тыя тэндэнцыі, што абумовілі зварот пісьменнікаў да дадзенага прынцыпу ў 1980-1990-х гг.

Плённа працуе ў напрамку вывучэння жанравай спецыфікі беларускай драматургіі, тэорыі літаратуры дацэнт кафедры Яцухна Віктар Іванавіч. Ён з’яўляецца аўтарам манаграфіі «Беларуская малафарматная драматургія ХУІ — першай паловы ХХ стст.» (Гомель, 2004), вучэбна-метадычных дапаможнікаў «Асноўныя літаратуразнаўчыя метады і школы» (Гомель, 2001), «Тэорыя літаратуры» (Гомель, 2002).

Кола навуковых інтарэсаў дацэнта Мельнікавай Анжэлы Мікалаеўны — светапоглядная канцэпцыя беларускай літаратуры, кампаратывістыка. Яна — аўтар курса лекцый «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя ў еўрапейскім кантэксце» (2007), манаграфіі «Паэтыка твораў Кузьмы Чорнага» (2008), зборніка навуковых артыкулаў «Літаратура і Час: плыні, тэндэнцыі, постаці» (2011). Прымала ўдзел у рабоце XV Міжнароднага з’езда славістаў (Мінск, 2013).

Вывучэнне сучаснай беларускай паэзіі з’ яўляецца прадметам навуковых пошукаў дацэнта Брадзіхінай Алы Васільеўны. А.В. Брадзіхіна — аўтар курса лекцый «Зместава-фармальныя пошукі сучаснай беларускай лірыкі» (Гомель, 2006), манаграфіі «Сучасная беларуская інтымная лірыка: тэндэнцыі і перспектывы развіцця» (Гомель, 2009), зборніка навуковых артыкулаў «90-60-90 (Сучасны літаратурны працэс: на шляху да ідэалу)» (Гомель, 2014).

Актуальнай навуковай праблемай — гендарнымі даследаваннямі — займаецца дацэнт Т. А. Фіцнер, аўтар курса лекцый «Гендэрны аспект у беларускай літаратуры ХХ стагоддзя».

У 2013 годзе была паспяхова абаронена кандыдацкая дысертацыя М. У. Аммон. Сёння нашы спадзяванні на А. У. Андрэеву і І. А. Бажок.

Выкладчыкі кафедры беларускай літаратуры — актыўныя аўтары самых разнастайных даведнікаў, энцыклапедый, слоўнікаў. Так, І. Штэйнер, В. Смыкоўская, В. Шынкарэнка, В. Ярац з’яўляюцца аўтарамі звыш 100 артыкулаў для энцыклапедычнага даведніка «Янка Купала», «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва» ў 5 -ці тамах, энцыклапедыі «Максім Багдановіч», біябібліяграфічнага слоўніка «Беларускія пісьменнікі» ў 6-ці тамах, энцыклапедыі «Беларускі фальклор». В. К. Шынкарэнка, В. І. Яцухна — аўтары самага аўтарытэтнага на сённяшні дзень выдання па гісторыі беларускай літаратуры ХХ ст., падрыхтаванага ў Інстытуце літаратуры Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі — «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя».

Супрацоўнікі кафедры беларускай літаратуры прымаюць удзел у падрыхтоўцы і распрацоўцы вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для ўстаноў адукацыі Рэспублікі Бела­русь рознага ўзроўню, з’ яўляюцца членамі рэдакцыйных калегій навуковых часопісаў.

І. Ф. Штэйнер — член Савета па абароне дысертацый Дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, В. К. Шынкарэнка — член экспертнага савета ВАК.

Супрацоўнікі кафедры пастаянна прымаюць удзел у выкананні Дзяржаўных праграм фундаментальных даследаванняў.

Навукова-даследчая работа студэнтаў таксама не застаецца па-за ўвагай выкладчыкаў ка­федры. За апошнія гады кафедрай падрыхтавана 7 лаўрэатаў Рэспубліканскага конкурса студэнцкіх навуковых работ. Асаблівая заслуга ў гэтым належыць А. В. Брадзіхінай. Лаўрэатамі прэміі спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адоранай моладзі і студэнтаў з’яўляюцца: М. Страха (2007 год, навуковы кіраўнік — С. І. Ханеня), І. Бажок (2010, навуковы кіраўнік — А. М. Мельнікава), А. Андрэева (2008), М. Шкрэблік (2009), Г. Новік (2013, навуковы кіраўнік — А. В. Брадзіхіна).

Кафедрай беларускай літаратуры сістэматычна праводзяцца Міжнародныя навуковыя канферэнцыі «Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры», удзел у якіх пры­маюць вядучыя навукоўцы не толькі Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, але і славісты Германіі, Харватыі, Сербіі, Чарнагорыі, Славеніі, Англіі, Ірака. Пра тое, што канферэнцыя мае міжнародны розгалас, сведчыць пастаянны ўдзел у яе рабоце прадстаўнікоў дыпламатычных місій.

Такім чынам, кафедра беларускай літаратуры валодае грунтоўным навуковым патэнцыялам.

Аўтар: А.М. Мельнікава
Крыніца: Юбилейная научно-практическая конференция, посвященная 85-летию Гомельского государственного университета имени Франциска Скорины (Гомель, 17 июня 2015 г.): материалы: в 4 ч. Ч. 1 / редкол.: О. М. Демиденко (гл. ред.) [и др.]. — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2015. С. 183-186.