Гомельская настаўніцкая семінарыя

0
102
Гомельская настаўніцкая семінарыя

Гомельская настаўніцкая семінарыя — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоукі настаўнікаў пачатковых народных вучылішчаў (пераважна для Магілёўскай губерні).

Існавала ў 1915-1919. Да 1917 была жаночай. Да 1918 падпарадкоўвалася папячыцелю Віленскай навучальнай акругі. Тэрмін навучання – 4 гады. Мела падрыхтоўчы клас, узорнае пачатковае вучылішча, дзе семінарысты праходзілі практыку.

Прадметы, што выкладаліся ў Гомельскай настаўніцкай семінарыі, у асноўным адпавядалі тыповай навучальнай праграме тагачасных настаўніцкіх семінарый. У 1918 падпарадкоўвалася Кіеўскай навучальнай акрузе, было ўведзена выкладанне ўкраінскай мовы, гісторыі і геаграфіі Украіны. З канца 1918 рыхтавала выкладчыкаў для 1-й ступені адзінай працоўнай школы. У 1919 пераўтворана ў 3-гадовыя педагагічныя курсы, затым у педагагічны тэхнікум.


Аўтар:
Галіна Сянькевіч
Крыніца: Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996.  Ст. 71.