
Нягледзячы на тое, што беларускія навукоўцы надаюць значную ўвагу даследаванню гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, многія яе эпізоды застаюцца своеасаблівымі “белымі плямамі”. Такімі “плямамі” з’яўляюцца нават старонкі гераічных абарончых баёў Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі. Аднак дзякуючы выяўленню новых дакументальных крыніц паступова мы можам рэканструяваць тыя падзеі.
У ліпені—жніўні 1941 г. на Дняпроўскім рубяжы, каля Рагачова і Жлобіна, германскія войскі ўпершыню ўходзе Вялікай Айчыннай вайны былі вымушаны весці на тэрыторыі Беларусі шматтыднёвыя абарончыя баі. Нямецкая газета “Koelnischer Zeitung” (“Кёльнская газета”) у гэты час падрабязна паведамляла пра тое, што ў ліпені часці вермахта пры ўдзеле люфтвафэ правялі маштабную абарончую аперацыю ў раёне Рагачова і Жлобіна, а ў жніўні — паспяховае наступленне на Жлобін—Рагачоў—Гомель сіламі 2-й палявой арміі. Гэтыя баі ў газеце былі названы “бітвай пяхоты на ўсходзе”1. У іх выніку больш чым на месяц былі затрыманы значныя сілы вермахта. А гэтая “бітва” стала адной з вызначальных прычын краху германскага “бліцкрыгу” на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г. Мы прапануем удачыненні да баявых дзеянняў летам 1941 г. выкарыстоўваць назву “Гомельская бітва 1941 г.”.
Паводпе беларускай гістарыяграфіі, 50-дзённая гераічная абарона на гомельскім напрамку (у тым ліку 12-дзённыя гераічныя баі за Гомель) не называецца Гомельскай бітвай, аднак адзначаецца, што яна мела вялікае значэнне ў адцягванні значных сіл вермахта ca смаленскага напрамку і аслаблення наступлення немцаў на Маскву2. Адной з самых вызначальных падзей гэтага перыяду вайны быў контрудар на рагачоўска-жлобінскім напрамку, праведзены 63-м стралковым корпусам (камандзір Л.Р. Пятроўскі) 21-й арміі Заходняга (з 24.07.1941 г. Цэнтральнага) фронту 13 ліпеня—-17 жніўня. 13 ліпеня войскі 21-й арміі Заходняга фронту перайшлі ў контрнаступление, у ходзе якога 63-і корпус фарсіраваў Днепр, вызваліў Жлобін, Рагачоў, развіў наступление на Бабруйск і да канца ліпеня ўклініўся на 30 км у глыб размяшчэння ворага. Толькі з дапамогай перакінутых сюды 8 дывізій рэзерву германскія войскі здолелі 14 жніўня прарваць абарону і акружыць корпус3. Да гэтага моманту 25 нямецкіх дывізій былі трывала скаваны ў прасоўванні на ўсход, бо ўдзельнічалі ў наступленні супраць войск Цэнтральнага фронту, у тым ліку гомельскай групоўкі4. Паводле айчыннай гістарыяграфіі, немцам былі нанесены значныя страты, якія складалі 80 тыс. салдат і афіцэраў, каля 200 танкаў, 100 самалётаў і шмат іншай тэхнікі5.
Але з вядомых на цяперашні час нямецкіх дакументаў, пакінутых непасрэднымі ўдзельнікамі баёў пад Жлобінам, Рагачовам і Гомелем, вынікае наступнае: сілы германскай 2-й палявой арміі пачалі наступление на Гомель толькі 12 жніўня. У выніку гэтага наступлення горад быў адбіты ў савецкіх абаронцаўужо праз тыдзень6. Пры гэтым агульную колькасць страт 53-га нямецкага пяхотнага корпуса (адной з асноўных часцей, якая наступала на гэтым рубяжы) складалі 842 радавыя, унтэрафіцэры і афіцэры (забітыя, параненыя і зніклыя). Савецкія жа страты, як вынікае з нямецкіх дакументаў, толькі на гэтым участку склалі 95 афіцэраў, адзін камісар і 21 367 сяржантаў і радавых, якія трапілі ў палон, да таго ж ад 25 да 30 тыс. забітых і параненых7. Агульная лічба тых, хто, паводле нямецкіх дакументаў, праходзілі як ваеннапалонныя, толькі на гомельскім напрамку дасягала 54 081 чалавека (у савецкіх дакументах іх адзначалі як “зніклых без вестак”)8.
У гэтай сувязі ў чытачоў могуць узнікнуць наступныя пытанні: наколькі поўна адлюстраваны баявыя падзеі лета 1941 г. у айчыннай гістарыяграфіі; ці сталі яны прадметам спецыяльных навуковых даследаванняў беларускіх гісторыкаў*; ці магчыма сёння цалкам рэканструяваць падзеі абароны на гомельскім напрамку летам 1941 г., выкарыстоўваючы для гэтага толькі вядомыя айчынныя крыніцы; якія звесткі ёсць у пакуль малавядомых нямецкіх дакументальных крыніцах па гісторыі баёў пад Жлобінам і Рагачовам, а таксама абароны Гомеля летам 1941 г.?
Каб адказаць на гэтыя пытанні, неабходна даследаванне баявых падзей на гомельскім напрамку абароны на аснове не толькі айчынных**, але абавязкова нямецкіх дакументальных крыніц, асабліва данясенняў камандзіраў нямецкіх пяхотных дывізій, аператыўных зводак карпусоў і армій, якія ўдзельнічалі ў гэтай аперацыі. Аналіз жа айчыннай гістарыяграфіі сведчыць, што беларускія гісторыкі па розных прычынах пакуль не правялі завершанага спецыяльнага даследавання тых падзей з выкарыстаннем шырокай базы дакументальных крыніц, у тым ліку нямецкіх9.
У нашым даследаванні асновай для навуковага пошуку з’яўляюцца нямецкія дакументы — дзённікі баявых дзеянняў розных вайсковых часцей, непасрэдныхудзельнікаў наступлення групы армій “Цэнтр” летам 1941 г. Без сумнення, яны патрабуюць крытычнага падыходу, параўнальнага аналізу з іншымі дакументамі і матэрыяламі, а таксама ўзважанай ацэнкі.
Крытычны аналіз нямецкіх дакументаў дає магчымасць у пэўнай ступені ліквідаваць некаторыя пакуль існуючыя “белыя плямы” ў айчыннай гістарыяграфіі. Зрабіць гэта можна на аснове кампаратыўнага даследавання разглядаемай праблемы.
На жаль, на дадзены момант, зыходзячы з інфармацыі выяўленых дакументаў, мы можам рэканструяваць толькі асобныя эпізоды Гомельскай бітвы. Адной з асноўных крыніц, у якой раскрываецца ход баявых дзеянняў падчас нямецкага наступлення на Гомель, з’яўляецца “Данясенне аб Рагачоўска-Гомельскай бітве” ад 13 верасня 1941 г. аператыўнага штаба 2-й палявой арміі вермахта накіраванае камандаванню групы армій “Цэнтр”. Паводле яго, размова ішла пра ўнікальную абарончую аперацыю, памайстэрску праведзеную Чырвонай Арміяй у неверагодна складаных умовах. Гэтая аперацыя ўвайшла ў зводкі данясенняў розных узроўняў і дайшла да вышэйшага кіраўніцтва Германіі.
Спынімся на некаторых аспектах ліпеньскай наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі і аператыўных дзеяннях з боку немцаў у ходзе вядзення абарончых баёў пад Жлобінам — Рагачовам з 13 па 17 ліпеня 1941 г.10. Як вядома, камандаванне Заходняга фронту, для таго каб адцягнуць сілы праціўніка і аслабіць ціск групы армій “Цэнтр” на маскоўскім напрамку (дзе з 10 ліпеня праводзілася Смаленская стратэгічная абарончая аперацыя Чырвонай Арміі), з 13 ліпеня пачало праводзіць Рагачоўска-Жлобінскую франтавую наступальную аперацыю сіламі 63-га стралковага корпуса 21-й арміі11. У ходзе гэтай аперацыі 63-і стралковы корпус пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Л.Р. Пятроўскага сутыкнуўся з упартым супраціўленнем нямецкага 53-га армейскага пяхотнага корпуса 2-й палявой арміі. Фактычна на месяц гэтая армія была затрымана сіламі Чырвонай Арміі ў міжрэччы Бярэзіны, Дняпра і Сожа. Тое баявое наступление і яго наступствы, як сцвярджаецца ў сучаснай айчыннай гістарыяграфіі, з’яўляліся, магчыма, першым поспехам савецкіх войск за ўвесь пачатковы перыяд вайны12. На наш погляд, не менш важным можна лічыць таксама і той факт, што ў выніку франтальнай наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі нямецкія войскі групы армій “Цэнтр” вымушаны былі перайсці да абароны на тэрыторыі Беларусіўжоўпачаткутрэцяй дэкады 20 ліпеня. Больш за тое, у загадзе ад ЗО ліпеня 1941 г. А. Гітлер упершыню пасля нападу на Савецкі Саюз даў загад перайсці да абароны.
У значнай ступені падзеі на гомельскім напрамку сталі адной з прычын відавочнага правалу плана “Барбароса”13. Аператыўны крызіс на маскоўскім напрамку наступлення вермахта ў другой палове ліпеня — пачатку жніўня 1941 г. сведчыў аб тым, што савецкае контрнаступление пад Жлобінам і Рагачовам выклікала няўпэўненасць не толькі сярод камандавання групы армій “Цэнтр”, але і сярод вышэйшага камандавання сухапутных сіл вермахта. Супярэчнасці, якія тады ўзніклі, ляглі ў аснову новых распараджэнняў А. Гітлера ў канцы ліпеня, паводле якіх быў аддадзены загад заняць абарону на гомельскім напрамку, разгарнуць сілы 2-й арміі ў напрамку на Гомель і знішчыць групоўку савецкіх войск, якая яго абараняла14. Такім чынам, значная частка сіл вермахта замест паходу на Маскву вымушана была рухацца на Гомель.
Нагадаєм, што па стану на 4 ліпеня 1941 г. у складзе 2-й палявой арміі налічвалася 6 армейскіх карпусоў, адзін з якіх (7-ы армейскі корпус) павінен быў выконваць баявыя задачы на Дняпроўскім рубяжы ў раёне г. Магілёва, а другі (9-ы армейскі корпус) быў уключаны ў склад 2-й танкавай групы пад камандаваннем Г.Гудэрыяна, якая наступала на маскоўскім напрамку. Ba ўмовах змены сітуацыі ca стратэгічнага рэзерву групы армій “Цэнтр” 2-й палявой арміі быў дадаткова выдзелены 43-і армейскі корпус у складзе трох дывізій. Такім чынам, для выканання баявой задачы на гомельска-крычаўскім участку Цэнтральнага фронту 2-я палявая армія вылучала 14 пяхотных і адну кавалерыйскую дывізіі15.
Звернемся да разгляду аднаго з эпізодаў Гомельскай бітвы. Дакументы 255-й нямецкай пяхотнай дывізіі аб выніках яе абарончых баёў пад Рагачовам і Жлобінам, пераканаўча сведчаць, што на гэтым напрамку Чырвоная Армія сканцэнтравала даволі значныя сілы16. Пры гэтым немцам неўдалося выявіць дакладную колькасць наступаючых савецкіх часцей. З даных разведкі было вядома, што Чырвоная Армія пастаяннаўмацоўвала свае пазіцыі новымі цяжкімі ўзбраеннямі на абарончым рубяжы ў раёне Рагачова і Жлобіна і мела намер утрымаць абарончы плацдарм на Дняпры і пашырыць яго ў бабруйскім напрамку.
Пачаткам 5-тыднёвай “бітвы пяхоты на ўсходзе” з’явіліся абарончыя дзеянні нямецкай пяхоты пад Рагачовам і Жлобінам у сярэдзіне ліпеня 1941 г., калі 63-і савецкі стралковы корпус правёў контрудар на рагачоўска-жлобінскім напрамку. У “Данясенні аб баях пад Рагачовам” камандаваннем 475-га пяхотнага палка 255-й нямецкай дывізіі падрабязна адлюстраваны вынікі 7-дзённых баёў (з 13 па 19 ліпеня), змешчаны колькасныя даныя, даецца ацэнка выканання баявых задач аб абароне і інш. Пачынаючы з 13 ліпеня 1941 г. 475-ы пяхотны полк на працягу тыдня быў вымушаны весці ўпартыя баі на абарончым плацдарме ў раёне Рагачова на рубяжы абароны ад Рагачова на поўначы і да вёскі Лучына на поўдні (галоўным чынам уздоўж чыгуначнага палатна, а таксама супраць палявых умацаванняў у раёне вёсак Хапаны, Святое, Скачкі на поўначы да Хвойні і Клічы — на поўдні). Праз 5 дзён нямецкія пазіцыі былі адкінуты назад савецкімі войскамі на рубеж вёсак Ясінаўка, Наваселле, Забалацце, Ключы, Дуброўка17.
З гэтага данясення вынікае, што ў выніку 6-дзённых баёў савецкае наступленне ўдалося толькі часткова. На працягу пяці сутак 255-я дывізія адбіла больш за 25 моцных атак савецкіх войск18. На асобных участках атакі вяліся сіламі адной-дзвюх савецкіх рот, тады яку большасці выпадкаў — сіламі батальёна ці палка. Пры гэтым агульная колькасць атак была вельмі значнай, паколькі адна атака ішла за другой. У асобных падраздзяленнях частату атак цяжка было падлічыць на працягу нават аднаго дня, асабліва пры правядзенні атак 2—3 хвалямі, па некалькі разоў запар. Да таго ж немцы спынілі 12 артылерыйскіх падрыхтовак19. У выніку нават у ходзе абароны 53-м нямецкім пяхотным корпусам былі ўзяты значныя трафеі, у тым ліку 201 гармата (сярод якіх 72 процітанкавыя), 4 хуткастрэльныя мінамёты, 3 зеніткі, 108 гранатамётаў, 33 танкі, 12 браніраваных разведвальных машын, 5 самалётаў, палкавы сцяг і інш.20. З дакумента вынікае, што савецкая артылерыя вяла даволі эфектыўны і трапны агонь. Немцы адзначалі манеўранае вядзенне агню, падкрэслівалі яго баявую моц, звярталі ўвагу на выкарыстанне вялікай колькасці снарадаў21.
Якадзначаеццаўдакуменце, па выніках амаль тыднёвых абарончых баёў камандаванне 475-га пяхотнага палка прыйшло да важных аператыўных, тактычных і арганізацыйных высноў: а) моц савецкіх атак была ў артылерыі, наяўнасці падрыхтаваных штатных кадраў і выдатнай вывучцы, якую артылерысты атрымлівалі ў маскоўскай артылерыйскай школе; б) моцнае ўздзеянне аказваў агонь цяжкіх савецкіх мінамётаў, тады як нямецкія лёгкія мінамёты выкарыстоўваліся не вельмі эфектыўна; в) на полі бою савецкія стралковыя падраздзяленні, калі заставаліся без камандавання, то пераўтвараліся ў неарганізаваны натоўп, які было легка ліквідаваць; г) асаблівую небяспеку ўяўлялі савецкія стралковыя падраздзяленні пры вядзенні баявых дзеянняў у лясных умовах, паколькі актыўна выкарыстоўвалі снайпераў, і гэта прыводзіла да разладжвання контратак немцаў; д) нават ва ўмовах выяўлення яго праціўнікам савецкія салдаты паказвалі сябе майстрамі маскіроўкі22. Аднак гэта толькі адзін з эпізодаў, які расказвае пра абарончыя баі, што вялі германскія войскі супраць наступаючай Чырвонай Арміі.
Заключнай часткай 5-тыднёвай гісторыі “бітвы пяхоты на ўсходзе” стала нямецкае наступленне, распачатае ў сярэдзіне жніўня 1941 г. з мэтай авалодання Гомелем. Нагадаєм, што 23 ліпеня камандаванне 2-й палявой арміі вымушана было аддаць загад аб пераходзе (фактычна ўпершыню з пачатку кампаніі на ўсходзе) да працяглай абароны на лініі Парычы — Жлобін — Рагачоў — р. Днепр (на поўдзень ад Новага Быхава) — Прапойск — р. Сож23. Штодзённыя баявыя дзеянні знаходзілі адлюстраванне у данясеннях палкоў, дывізій і карпусоў, важнейшым з якіх з’яўляецца “Данясенне аб Рагачоўска-Гомельскай бітве” аператыўнага штаба 2-й палявой арміі вермахта24.
У пачатку дакумента згадваецца, што, паводле загада камандавання групы армій “Цэнтр”, 2-я палявая армія вермахта з 24 ліпеня 1941 г. пераходзіць да абароны на рубяжы Глуск — Парычы — Жлобін — Рагачоў — Лазарэвічы — Вялікая Зімніца — Прапойск — участак на р. Сож да Крычава для прыкрыцця правага фланга групы армій “Цэнтр”25.
У дакуменце адзначаецца, што папярэдняе стрымліванне савецкага наступлення на плацдарме Рагачоў — Жлобін прыводзіць да важных высноў: вядзенне нямецкімі часцямі абарончых баёў не садзейнічала знішчэнню праціўніка, які меў магчымасць пастаянна папаўняць свае сілы; толькі поўная ліквідацыя групоўкі, якая абараняла Гомель, магла стаць надзейнай гарантыяй для аховы паўднёвага фланга 2-й палявой арміі з Гомеля і даць магчымасць аднавіць яе свабоду дзеянняў. Але ў пачатку жніўня камандаванне групы армій “Цэнтр” было вымушана адмовіцца ад першапачатковага намеру аб наступленні на гомельскім напрамку па прычыне недахопу боезапасаў. Спачатку наступление было прызначана на 5 жніўня; потым дата была адсунута на два дні, а ў выніку канчатковай датай стала 12 жніўня 1941 г. Галоўнай задачай для 2-й палявой арміі ў складзе пяці нямецкіх пяхотных карпусоў і асобнай групы генерал-лейтэнанта Ганса Белендорфа вызначалася наступление на фронце паміж рэкамі Днепр і Сож, акружэнне савецкіх войск на захад ад р. Сож з прасоўваннем абодвух флангаў на Гомель і знішчзннем акружанай групоўкі ворага паміж рзкамі Днепр і Сож26.
У данясенні аб ходзе правядзення наступальнай аперацыі адзначаецца, што 12 жніўня пачалося наступление ўсіх вышэйзгаданых нямецкіх часцей за выключением 52-й і 255-й пяхотных дывізій. Гэтыя дывізіі павінны былі прарваць лінію абароны савецкіх войск каля Рагачова і Жлобіна, дзе ўздоўж чыгуначнага палатна па цэнтру і на флангах знаходзіліся моцна абсталяваныя ўмацаванні 61-й, 154-й і 167-й савецкіх стралковых дывізій. Толькі на трэці дзень пасля моцнай артылерыйскай падрыхтоўкі і выкарыстання авіяцыі па савецкіх умацаваных пазіцыях у раёне Жлобіна пачала наступление нямецкая 255-я пяхотная дывізія. Савецкія воіны ўпарта абараняліся, прымусіўшы немцаў зноў выкарыстаць штурмавую авіяцыю. Пасля яе налёту 14 жніўня горад быў захоплены, а нямецкія войскі прасунуліся да Дняпра27. Наступление на перадавы рубеж абароны паміж Рагачовам і Жлобінам адбылося толькі раніцай 15 жніўня, калі 52-я пяхотная дывізія адкінула савецкіх абаронцаў за Днепр, прымусіла іх зрабіць пераправу адразу ў трох месцах і такім чынам цалкам выбіла іх з абарончых умацаванняў. Пад Гадзілавічамі 52-й дывізіі ўдалося злучыцца з часцямі 12-га корпуса, які ўдзельнічаўў наступленні на Гомель, і тым самым закрыць з поўначы акружаныя савецкія вайсковыя часці.
Паводле “Данясення аб Рагачоўска-Гомельскай бітве”, на наступны дзень, 16 жніўня, савецкія часці, акружаныя ў раёне Жлобіна — Гарадца — Старой Рудні, паспрабавалі вырвацца адразу ў двух напрамках: на поўдзень і паўднёвы ўсход. Нямецкія часці не здолелі перашкодзіць гэтаму, і ў многіх месцах савецкім воінам удалося вырвацца з акружэння. На той момант немцамі былі задзейнічаны дадатковыя сілы, у тым ліку 17-я пяхотная дывізія, якую давялося развярнуць на поўнач, каб ліквідаваць савецкія войскі, якія спрабавалі вырвацца з акружэння. У такой сітуацыі ў немцаў для наступлення на Гомель заставаліся толькі некаторыя падраздзяленні 43-га армейскага корпуса і сілы 1-й кавалерыйскай дывізіі.
Завяршаецца данясенне падсумаваннем асноўных вынікаў і прывядзеннем колькасных даных аб панесеных стратах у ходзе баявых дзеянняў 2-й палявой арміі на гомельскім напрамку. Ужо 18 жніўня, пасля ліквідацыі асноўных сіл Чырвонай Арміі ў раёне Рагачова і Жлобіна, арміі ставілася задача адразу ж пасля ўзяцця Гомеля забяспечыць ахову паўднёвага фланга групы армій “Цэнтр”. У дакуменце згадваецца, што баявую задачу па заняццю Гомеля выконвалі дывізіі 43-га армейскага корпуса, якія пасля неабходных перамяшчэнняў і перагрупоўкі здолелі на працягу 19 і 20 жніўня захапіць горад і заняць плацдарм цераз раку Сож. У выніку ўдалося зняць небяспеку для паўднёвага фланга групы армій “Цэнтр”. Такім чынам, як адзначаецца ў нямецкім дакуменце, баявыя задачы, пастаўленыя камандаваннем 2-й палявой арміі ў пачатку наступлення 12 жніўня, былі выкананы. Паводпе данясення, 21-я савецкая армія была ліквідавана ў раёне паміж Прапойскам — Рагачовам і Жлобінам. У ходзе правядзення аперацыі толькі пад Гомелем у палон быў узяты 54 081 чырвонаармеец, а таксама 468 гармат, 106 танкаў, 362 кулямёты, 7 самалётаў і іншыя трафеі28.
У дакументах нямецкіх часцей, якія наступалі на Жлобін—Рагачоў, ёсць не толькі звесткі аб выніках ліквідацыі 61-й, 167-й, 154-й савецкіх стралковых дывізій, але і згадкі пра лес савецкіх камандзіраў, у тымлікуаб гібелі камандзіра 63-й стралковай дывізіі — генерала Л.Р. Пятроўскага. Апрача таго канстатуецца, што загінуў камандзір 154-й стралковай дывізіі генерал-маёр М.А. Прышчэпа, быў моцна паранены камандзір 61 -й дывізіі камбрыг Я.С. Факанаў; узяты ў палон начальнік штаба 63-га стралковага корпуса палкоўнік А.Л. Фейгін29.
У дакументах адзначаецца, што баявыя дзеянні ў раёне Жлобіна і Рагачова 53-і нямецкі армейскі корпус вёў ва ўзаемадзеянні з 43-м корпусам. У данясеннях камандавання апошняга тыднёвыя баі з 12 па 18 жніўня 1941 г. называюцца “бітвай пад Жлобінам”30. Баявыя падзеі на заходнім беразе Дняпра вымяраліся іхаператыўна-тактычнымзначэннем. На рубяжы наступлення 255-й нямецкай пяхотнай дывізіі з 14 па 17 жніўня пад Жлобінам былі ўзяты ў палон 7700 чырвонаармейцаў31. Нагадаєм, што ўсяго ж падраздзяленнямі 53-га корпуса было ўзята ў палон 95 савецкіх афіцэраў, 1 камісар і 21 367 сяржантаў і радавых, да таго ж было 25—30 тыс. забітых і параненых. Уласныя страты немцаў гэтага корпуса за апошні тыдзень баявых дзеянняў складалі 421 чалавек32.
Камандаванне 2-й нямецкай палявой арміі на другі дзень пасля заняцця Гомеля паведамляла аб агульнай колькасці страт з нямецкага боку ў ходзе тыднёвых баявых дзеянняў на гомельска-крычаўскім напрамку: 5190 чалавек, з якіх забітымі — 1468 (у тым ліку 62 афіцэры); параненымі — 3367 (у тым ліку 131 афіцэр); зніклі без вестак — 355 (у тым ліку З афіцэры)33. Па нашых падліках, пасля завяршэння пяцітыднёвай “бітвы пяхоты на ўсходзе” агульная колькасць нямецкіх страт 2-й палявой нямецкай арміі складала 31 757 чалавек, з іх былі забіты і зніклі без вестак 10 057 чалавек, прычым больш за палову — у баях пад Гомелем34.

Такім чынам, і на аснове нямецкіх крыніц пакуль не ўдаецца цалкам узнавіць поўную карціну баявых дзеянняў у ходзе Гомельскай бітвы пад Жлобінам, Рагачовам і Гомелем. Гістарыяграфічны аналіз сучаснай айчыннай і замежнай гістарыяграфіі сведчыць, што беларускай гістарычнай навуцы патрэбна правесці спецыяльнае даследаванне па гэтым важным аспекце баявой гісторыі Гомелыичыны. Як бачна, шырока распаўсюджаныя ў айчыннай гістарыяграфіі версіі часам не маюць поўнага дакументальнага пацвярджэння. Асобныя эпізоды баявых дзеянняў знаходзяць дастаткова слабае асвятленне ў айчынных даследаваннях, хоць па сваёй стратэгічнай значнасці баявыя дзеянні на гомельскім напрамку мелі ўнікальны характар і былі непараўнальныя з іншымі падзеямі пачатковага этапу вайны на тэрыторыі Беларусі. З-за недахопу крыніц шматлікія эпізоды тых гістарычных падзей пакуль выглядаюць фрагментарна. Між тым, знаёмства з нямецкімі дакументальнымі крыніцамі, у якіх змяшчаюцца малавядомыя звесткі аб баявых падзеях на гомельскім напрамку абароны Заходняга і Цэнтральнага франтоў летам 1941 года, ставіць на парадак дня айчыннай гістарычнай навукі задачу па максімальна поўным выкарыстанні дадатковых дакументаў, у тым ліку нямецкага паходжання, для аб’ектыўнага паказу падзей баявой гісторыі Беларусі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Неабходна адзначыць, што баявыя падзеі лета 1941 г. патрабуюць удумлівага даследавання на сучасным узроўні гістарычных ведаў. Публікацыя нямецкіх дакументаў пераконвае нас у тым, што адказы на многія пытанні становяцца не такімі відавочнымі, якімі былі раней. Галоўнай задачай цяпер бачыцца навуковая рэканструкцыя гісторыі Гомельскай бітвы. Той бітвы, значэнне якой на цяперашні момант пакуль не адзначана ў айчыннай гістарыяграфіі. Менавіта на Гомельшчыне Чырвоная Армія здабыла адзін з першых сваіх стратэгічных поспехаў. Галоўным вынікам бітвы было выключэнне сіл 2-й нямецкай палявой арміі з баёў на маскоўскім напрамку. Замест таго, каб выкарыстоўваць гэтую армію для разгрому савецкіх войск пад Смаленскам, камандаванне вермахта было вымушана перавесці яе далёка ў тыл групы армій “Цэнтр”. Наступальныя і абарончыя аперацыі Чырвонай Арміі разбуралі яго планы на рубяжах па рэках Бярэзіна, Днепр і Сож. Чырвонаармейцы затрымлівалі нямецкія часці, наносілі ім значныя страты і разбуралі іх планы аб імклівым наступленні на маскоўскім напрамку. Нягледзячы на неспрыяльную абстаноўку, савецкім баявым часцям у выніку ўпартых і кровапралітных баёў удалося аказаць сур’ёзнае супраціўленне праціўніку, затрымаць рух войскаў на ўсход і прымусіць часова спыніцца і нават перайсці да абароны. У айчыннай гістарыяграфіі пакуль недаацэнены дзеянні савецкіх войск на Гомельшчыне, дзе ў ліпені—жніўні 1941 г. мела месца ўнікальная бітва. На сёння неабходна правесці аб’ектыўную рэканструкцыю ходу і вынікаў Гомельскай бітвы ў Беларусі і паказаць дзеянні не толькі аднаго 63-га стралковага корпуса генераллейтэнанта Л.Р. Пятроўскага. Вынікі больш чым месячнай бітвы на Гомельшчыне паўплывалі на ўнясенне карэкціроўкі ў першапачатковыя планы немцаў ва ўсходняй аперацыі і нават на змены ўсёй стратэгіі плана “маланкавай вайны”. Лакальныя і абмежаваныя поспехі Заходняга і Цэнтральнага франтоў на Гомельшчыне сталі першымі крокамі на шляху да краху стратэгічнай аперацыі “Барбароса”.
* Важны першы кроку гэтым кірунку зроблены саіскальнікам аддзела ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін Інстытутагісторыі НАН Беларусі П.Ждановічам. Гл.: Ждановйч П. Боевые действия 21-й армии на территории Беларуси летом 1941 года//Гісторыка-археалагічны зборнік. Вып. 24. Мн., 2008. С. 142-151.
** Толькі ў апошні час сталі даступныя некаторыя дакументальныя матэрыялы з фондаў Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі ў г. Падольску. Гл.: Уроки Жлобинскойоперации: Материалы расследования причин поражения 117-й стрелковой дивизии 21-й армии Западного фронта в боях под Жлобином 6 июля 1941 года. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://www.rkka.ru/docs/spv/SPV6.htm.
- Федэральны ваенны архіў Германіі (далей — ВА-МА). RH 26-255/27: Gefechtsbericht uber die Abwehrschlacht bei Rogatschew—Gomel. 27.
- СтальмашонакФ.П. Гераічная абарона//Памяць: Гісторыка-дакументапьная хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 1998. С.512.
- Лемяшонак У.І. Рагачоўска-Жлобінская аперацыя // Беларуская энцыклапедыя: У18 т. Т. 13. Мн., 2001. С. 196— 197.
- Сандалов Л.М. 1941. На московском направлении. М., 2010.С. 172.
- Жданович П. Боевые действия 21-й армии на территории Беларуси летом 1941 года // Гісторыка-археалагічны зборнік. Вып. 24. Мн., 2008. С. 150.
- ВА-МА. RH 20-2/172b: Tatigkeitsbericht desXXXXIII. А.К. bei Einleitung und Durchfuhrung der Schlacht bei Gomel. 3.
- RH 26-255/27: Gefechtsbericht des I.R. 475 uber die Kampfe bei Rogatschew vom 13.—19.7.1941 (mit Anlagen 1-16).Bl. 4.
- RH 26-53/4: Anlage zum KTB Nr. 1 (Band 1 v. 23.4.—31.7.41): Armeebefehle, Anlage zum KTB Nr. 1, Ia. Bl. 14.
- Беларусь в годы Великой Отечественной войны 1941 — 1945 /А.А.Коваленя, А.М.Литвин, В.И.Кузьменко и др. Мн., 2005. С. 517-518.
- ВА-МА. RH 26-255/27: Gefechtsbericht uber die Abwehrschlacht bei Rogatschew—Gomel. 26.
- Боевой приказ №03/0п. Штарм 21 Гомель. 13.7.41 // ИринарховР.С. Агония 1941 года. Кровавые дороги отступления. М., 2011. С. 299—301.
- Литвин А.М. В боях за восточную Беларусь // Беларусь. 1941 — 1945: Подвиг. Трагедия. Память. В 2 кн. Кн. 1. Мн., 2010. С. 47; 1941 год: Страна в огне: В 2 кн. Кн. 1. Очерки. М., 2011. С. 389.
- Hurter J. Hitlers Heeresfiihrer. Die deutschen Oberbefehlshaberim Krieg gegen dieSowjetunion 1941/42. Miinchen, 2006. S. 292.
- “Erwagungen und Anordnungen des Fuhrers” von 28. 7.1941 // Das Deutsche Reich und derZweiteWeltkrieg. Bd. 4. Stuttgart, 1987. S. 494.
- Schamatische Kriegsgliederung der Heeresgruppe Mitte, Stand 4.7.1941 // Das Deutsche Reich und derZweiteWeltkrieg. Bd. 4. S. 4
- BA-MA. RH 26-255/27: Gefechtsbericht iiber die Abwehrschlacht bei Rogatschew—Gomel. 26.
- RH 26-255/27: Gefechtsbericht des I.R. 475 iiber die Kampfe bei Rogatschew vom 13.—19.7.1941 (mit Anlagen 1—16). Anlage 1.
- RH 26-255/27: Gefechtsbericht iiber die Abwehrschlacht bei Rogatschew—Gomel. Bl. 26.
- RH 26-255/27: Gefechtsbericht des I.R. 475 uber die Kampfe bei Rogatschew vom 13.—19.7.1941 (mit Anlagen 1-16). Bl. 17.
- RH 20-2/172b: Kurzer Bericht iiber die Tatigkeit des LIII. A.K. in der Schlachtvon Rogatschew—Gomel vom 14.8.—19.8.41. Bl. 1.
- RH 26-255/27: Gefechtsbericht des I.R. 475 iiber die Kampfe bei Rogatschew vom 13.—19.7.1941 (mit Anlagen 1 — 16). Bl. 26.
- RH 26-255/27: Gefechtsbericht iiber die Abwehrschlacht bei Rogatschew—Gomel. Bl. 17—18.
- RH 26-53/4: Anlage zum KTB Nr. 1 (Band 1 v. —31.7.41): Armeebefehle, Anlage zum KTB Nr. 1, Ia. Bl. 1.
- RH 20-2/172b: Bericht iiber die Schlachtvon Rogatschew—Gomel, v. 13.9.41. Bl. 1—16.
- RH 26-255/27: Gefechtsbericht des I.R. 475 iiber die Kampfe bei Rogatschew vom 13.—19.7.1941 (mit Anlagen 1-16). Bl. 1.
- RH 20-2/172b: Bericht iiber die Schlacht von Rogatschew—Gomel, v. 13.9.41. Bl. 3.
- RH 20-2/172b: Tatigkeitsbericht des XXXXIII. A.K. bei Einleitung und Durchfuhrung der Schlacht bei Gomel. Bl. 9.
- RH 20-2/172b: Bericht iiber die Schlacht von Rogatschew—Gomel, v. 13.9.41.Bl. 14.
- RH20-2/172b: Tatigkeitsbericht des XXXXIII. A.K. bei Einleitung und Durchfuhrung der Schlacht bei Gomel. Bl. 3.
- RH 24-43/8: Schlacht bei Shlobin. KTB des GenKdo XXXXIII. A.K. v. 12.8—18.8.41: KTB des XXXXIII. A.K., Ia: Feldzug gegen die Sowjetunion. II. Teii (22. Juni 1941 — 5 Maerz 1942). BI.3.
- RH 26-255/25: Textband zum Kriegstagebuch der 255.1.D./lavom21.6. —8.10.41. Teii VI. Bl. 33 R.
- RH 20-2/172b: Kurzer Bericht iiber die Tatigkeit des LIII. A.K. in der Schlacht von Rogatschew—Gomel vom 14.8. —19.8.41. Bl. 4.
- RH 20-2/172b: Bericht iiber die Schlacht von Rogatschew—Gomel, v. 13.9.41. Bl. 16.
- RH20-2/172b: AOK2, la. Zwischenmeldungvom 21.8.41. Bl. 36.

Публікацыя “Данясення аб Рагачоўска-Гомельскай бітве” аператыўнага штаба 2-й палявой арміі вермахта
Тэкст падрыхтаваны да друку на аснове дакумента, выяўленага аўтарам у фондзе Федэральнага ваеннага архіва Германії ў Фрайбургу. Гэта штабное цанясенне камандавання 2-й палявой арміі аб баявых дзеяннях па авалоданні Гэмелем з 12 па 20 жніўня 1941 года. Дакумент змяшчае звесткі аб складзе савецкіх абаронцаў жлобінска-рагачоўскага плацдарма, упершыню ў навуковы зварот уводзяцца дакладныя звесткі аб савецкіх воінах, якія ўходзе баёў на гомельскім напрамку трапілі ў нямецкі палон. Прыводзяцца даныя і аб стратах нямецкага боку.
Пераклад тэксту данясення зроблены поўнасцю. Удачыненні да асобных палажэнняў і спецыфічнай лексікі рапартаў аўтар палічыў патрэбным унесці пэўныя ўдакпадненні, узятыя ў квадратныя дужкі, якія робяць інфармацыю больш даступнай для айчыннага чытача. Рымскія лічбы, якімі ўдакуменце абазначаецца нумарацыя германскіх вайсковых часцей, ва ўсіх випадках перадаюцца арабскімі лічбамі.
Федэральны ваенны архіў Германіі, далей ВА-МА. RH 20-2/172b: Bericht iiber die Schlacht von Rogatschew—Gomel, v. 13.9.41. B. 1—16.
Галоўнае камандаванне 2-й арміі
Данясенне аб Рагачоўска-Гомельскай бітве
І. Перадгістсторыя
Паводле загада [камандуючага] групы армій “Цэнтр” 24 ліпеня 1941 г. 2-я палявая армія пераходзіць да абароны на лініі Глуск — Парычы — Жлобін — Рагачоў — Лазаравічы — Вялікая Зімніца — Прапойск — участак р. Сож да Крычава для таго, каб адкрыць правы фланг армейскай групы, якая має намер ліквідаваць акружаныя ў бітве пад Смаленскам рускія (савецкія. — С.Н.) вайсковыя часці.
Працяглыя наступальныя дзеянні рускіх з плацдарма Рагачоў — Жлобін у напрамку на Бабруйск, а таксама моцны ціск на поўнач у напрамку Магілёва па абодва бакі Вялікай Зімніцы прыводзяць да неабходнасці сітуацыю, у якой абмежаваных абарончых дзеянняў будзе недастаткова на працяглы час, асабліва з улікам патрэбы ў разгроме сіл рускага праціўніка, які можа пастаянна атрымліваць падмацаванні з Гомеля. Толькі ліквідацыя гэтых сіл і авалоданне горадам забяспечыць лепш за ўсё паўднёвы фланг групы армій і дазволіць 2-й арміі аднавіць характзрную для яе свабоду руху. Правядзенне запланаванага спачатку на 5 жніўня наступлення было адразу перанесена на 7 жніўня, а потым у адпаведнасці з загадам камандуючага групы армій “Цэнтр” на 12 жніўня 1941 г.
ІІ. Зыходныя пазійыі і ўвядзенне сіл
Прадугледжанае на 5 жніўня наступление павінна весціся з лініі, якая вызначалася папярэдняй абаронай з улікам прыцягнення 35-га армейскага корпуса (далей — AK) на правы фланг 43-га АК, з абходам умацаваных пазіцый на ўчастку р. Пціч, перад якімі павінна застацца толькі невялікая ахова. Камандаванне 35-га і 43-га АК павінна разгарнуць наступленне на Рэчыцу з улікам злучання іх унутраных флангаў пад Азарычамі.
53-і АК меў задачу сваім наступлением скаваць сілы праціўніка, які трымаў плацдарм Рагачоў — Жлобін, і ў выпадку яго адыходу разгортваць уласиае наступленне.
12-ы і 13-ы АК мелі задачу прарваць абарону праціўніка і ўдарыць у глыбіню яго фланга і ў тыл для першага — па шашы Магілёў — Гомель, а для другога — левым флангам наступаючай дывізіі ў напрамку р. Сож. 1 -я кавалерыйская дывізія, падпарадкаваная 13-му АК, павінна ў выніку ўдачы прарыву ў той жа момант накіраваць пяхотныя дывізіі ў глыбіню фланга і ўтыл, каб перашкодзіць праціўніку адысці ў напрамку Гомеля.
13-ы АК левым флангам бярэ пад ахову ўчастак р. Сож ад Прапойска да Крычава.
Становішча з боезапасамі прымушае армію адтэрмінаваць наступление, намечанае на 3 жніўня, паколькі немагчыма гарантаваць дастатковае забеспячэнне боезапасамі па прычыне непрыбыцця эшалонаў з боезапасамі. На гэты момант вайсковым часцям асабліва не хапае пяхотных гранат, артылерыйскіх снарадаў і патронаў. Але задачы для камандавання 35-га і 43-га АК засталіся без змен, хоць для 43-га яны часткова абмяжоўваліся патрабаваннямі аб усталяванні сувязі з камандаваннем 35-га АК.
У той час калі вышэйшае камандаванне 35-га АК прадаўжала сваё наступление пры значных цяжкасцях на сваім шляху і з улікам абыходу левым флангам р. Пціч у напрамку Азарыч, 43-І АК 5 жніўня пачаў паступова прасоўвацца ca сваіх пазіцый у напрамку Глуск — Парычы і дасягнуў да вечара 8 жніўня лінію Азарычы — Самараж (на паўднёвы ўсход ад Шацілак). Праціўнік вядзе ўпартую абарону, аднак не здолеўспыніць добра падрыхтаванае наступление корпуса, нягледзячы наатакізудзеламтанкаў. Гэта прывяло да канчатковай ліквідацыі моцнага флангавага ціску рускіх на Бабруйск.
Да 9 жніўня камандаванню 35-га АК удалося ўстанавіць пад Азарычамі сувязь з 43-м AK. З улікам паляпшэння становішча з боезапасамі армейскае камандаванне прымае рашэнне аб пачатку запланаванага наступлення асноўнымі сіламі арміі 7 жніўня (53-га, 12-га і 13-га АК).
6 жніўня камандаванне групы армій “Цэнтр” аддае загад аб перанясенні тэрміну наступлення, паколькі ў распараджэнне павінны паступіць іншыя сілы, перш за ўсё 1-й танкавай дывізіі. Для канчатковага наступлення, якое павінна пачацца 12 жніўня, армейскае камандаванне має намер выйсці на зыходныя пазіцыі і завяршыць размеркаванне сіл да вечара 10 жніўня.
План.
2-я армія атакує ворага, які знаходзіцца паміж рэкамі Днепр і Сож, галоўнымі сіламі 43-га і 13-га АК, блакіруе праціўніка сваімі двума рукавамі, скіраванымі на Гомель, на захад ад р. Сож і знішчае яго.
Зыходнае становішча.
Камандаванне 35-га AK дасягае сіламі 45-й дывізіі раёна паабапал Азарыч і забяспечвае там прасоўванне праз р. Бярэзіна адыходзячага 43-га АК. 293-я пяхотная дывізія, якая знаходзіцца яшчэ далей на захад ад участка р. Пціч, рухаецца ўзмоцненым маршам да Азарыч.
43-і АК асноўнымі сіламі 134-й і 260-й пяхотных дывізій адыходзіць цераз р. Бярэзіна на паўднёвы ўсход да Шацілак для таго, каб у выніку наступлення заняць раён падрыхтоўкі з абодвух бакоў Стрэшына для пераходу Дняпра, 267-я пяхотная дывізія пачынае атакаваць у гэтым напрамку ўжо 10 жніўня.
53-і, 12-ы і 13-ы АК трымаюць свае пазіцыі абароны.
Загады і размеркаванне сіл.
Вытрымкі з папярэдніх распараджэнняў для наступлення 9.08.1941 г.
а) 35-ы АК у складзе 45-й, 293-й і аднаго палка 134-й пяхотных дывізій трымае абарону фланга арміі напоўдзеньад р. Бярэзіна. Ён накіроўваесваедывізіі з улікам паступовага фланкіравання 293-й дывізіяй у напрамку на Азарычы і трымаецца напагатове для таго, каб спыніць магчымы ўдар з раёна Мазыра і на ўсход ад яго. Фланкіраванне пакінутага на паўднёвым беразе Бярэзіны ахоўнага забеспячэння 43-га AK павінна ў хуткім часе завяршыцца.
б) 43-і АК у складзе 134-й, 260-й і 267-й пяхотных дывізій праводзіць як мага хутчзй пераправу цераз Бярэзіну ў раёне Шацілак і пакідае на сваім папярзднім напрамку наступлення толькі такія сілы, якія маглі б ахоўваць корпус у час яго адыходу на паўночны бераг Бярззіны. Самым важным з’яўляецца як мага хутчэйшае падцягванне гэтых часцей пасля іх замены 35-м АК. Пасля гэтага корпус авалодвае пазіцыямі паабапал Стрэшына, неабходнымі для наступлення цераз Днепр. 267-я пяхотная дывізія, да гэтага часу падпарадкаваная 53-му АК, з 9 жніўня будзе зноў падпарадкавана 43-му АК.
43-і АК павінен пасля гэтага фарсіраваць Днепр паабапал Стрэшына, пакінуць Жлобін і пачаць з правага боку глыбока эшаланіраванае наступление на Гомель.
в) 53-і АК у складзе 255-й і 52-й пяхотных дывізій скоўвае ca сваёй ранейшай лініі ворага, які знаходзіцца на захадзе Дняпра, і разгортвае наступление па меры адыходу ворага. У выпадку нападзення праціўніка неабходна весці абарону пазіцый.
г) 12-ы АК у складзе 31 -й і 112-й пяхотных дывізій блакіруе і абараняе ўчастак паміж рэкамі Друць і Днепр і трымае ў раёне Азяран трывалую сувязь з левым флангам 53-га АК. Корпус атакує асноўнай масай сваіх сіл спачатку ў паўднёвым напрамку, каб атрымаць дарогу Гадзілавічы — Ружкава — Мекулавічы. У залежнасці ад сітуацыі корпус павінен зарыентавацца і або працягваць наступление на поўдзень, абоўклінівацца ўтыл праціўніка на рубяжы Рагачоў — Жлобін.
д) 13-ы АК у складзе 17-й, 131-й, 176-й пяхотных і 1-й кавалерыйскай дывізій прарывае ва ўзаемадзеянні з пяхотнымі і танкавай — наколькі апошняя будзе знаходзіцца ў распараджэнні — дывізіямі варожыя пазіцыі. Пасля чаго наступление вядуць танкавыя падраздзяленні, следам кавалерыйскія часці, нягледзячы на пагрозу з флангаў праз Чачэрск да ўчастка паабапал Ліпы. Наколькі ўдасца непрыкметна перадыслацыравацца ў напрамку Гомеля за адступленнем праціўніка ў гэтым жа напрамку ці правесці наступление на горад, будзе загадана ў адпаведнасці з бягучым момантам. Вельмі важным з’яўляецца як мага ранейшая ўстаноўка сувязі з 43-м АК. Пяхотныя дывізіі адразу ж рухаюцца следам. Ахову фланга 2-й арміі на ўчастку р. Сож забяспечваюць дывізіі другой хвалі.
е) група Белендорфа ў складзе 34-й і 258-й пяхотных дывізій наступае левым флангам (258-я дывізія) з Крычава на Гольм 11 жніўня і рухаецца ў далейшым праз Чардзяны на Жабень. Правы фланг 34-й дывізіі ў дзень наступлення ўсёй арміі 12 жніўня наступае на Бакунавічы і Штарынку, фарсіруе р. Сож на поўдзень ад Прапойска для стварэння плацдарма. Кіраўніком групы Белендорфа з’яўляецца камандзір 34-й пяхотнай дывізіі, які ca сваім штабам бярэ на сябе кіраўніцтва 34-й і 258-й пяхотнымі дывізіямі, пры гэтым кіраўніцтва 34-й дывізіяй даручаецца штабу камандавання 148-й артылерыйскай часці.
2-я танкавая група разглядае немагчымым передачу танкавай дывізіі 2-й палявой арміі, паколькі 9 жніўня 24-ы АК выступіў на Касцюковічы. У гэтай сувязі танкавая дывізія не прымае ўдзел у наступленні арміі. Для забеспячэння сувязі з ужо выступіўшым 24-м корпусам і для абароны левага фланга корпуса наступление групы Белендорфа пачалося з абмежаванай мэтай на дзень раней.
ІІІ. Ход баявых дзеянняў
11 жніўня
35-ы корпус прадаўжае свой рух для таго, каб выйсці пад Азарычамі. Назіраецца значнае замаруджванне з-за складанасці дарог. Адбіта варожае наступление на Азарычы.
Дзеля заняцця зыходных пазіцый 43-і AK прадаўжае наступление 267-й дывізіяй і часцямі 134-й дывізіі, якія дагэтуль перайшлі цераз Бярэзіну, і дасягае Дняпра паабапал Стрэшына. 260-я пяхотная дывізія і асноўныя сілы 134-й пяхотнай дывізіі (без аднаго палка, падпарадкаванага камандаванню 35-га корпуса, што забяспечвае ахову пераправьі корпуса ў раёне Самараж) прадаўжаюць прасоўванне наперад ва ўмовах цяжкага становішча дарог і нягледзячы на пашкоджанні высокай вадой доўгага 320-мятровага маста цераз Бярэзіну. Гэта стане паўднёвай часткай абцугоў, якія павінны сціснуць рускіх у іх зыходных пазіцыях, з тым разлікам, каб правесці акружэнне рускіх.
53-і, 12-ы і 13-ы армейскія карпусы без асаблівых здарэнняў.
Група Белендорфа выступае левым флангам (258-я пяхотная дывізія) і, нягледзячы на ўпартае супраціўленне ворага, дасягае пастаўленую перад ёй на гэты дзень мэту.
12 жніўня
Гэты дзень ўрэшце з’яўляецца для ўсёй 2-й арміі (за выключэннем 53-га AK) пачаткам наступлення, якое з 17 жніўня прызнае ў якасці неабходнага і вышэйшае камандаванне. 35-ы корпус прадаўжае выкарыстоўваць 293-ю пяхотную дывізію, 45-я дывізія забяспечвае ахову вакол і на ўсход ад Азарыч, 43-і АК фарсіруе Бярэзіну каля в. Самараж сіламі першага палка 134-й дывізіі. (45-я пяхотная дывізія і адзін полк 134-й пяхотнай дывізіі перадаюцца ў часовае падпарадкаванне 43-му АК).
43-му АК удаецца стварэнне малога плацдарма цераз Днепр у раёне Стрэшына, дзе ідзе далейшае падцягванне сіл 260-й і 134-й пяхотных дывізій цераз Бярэзіну ў напрамку Стрэшына.
Пад Рагачовам перад пазіцыямі 53-га АК праводзіцца рэкагнасцыровачны ўдар сіламі батальёна. Ён прадаўжаецца з моцнай падтрымкай артылерыі, аднак спынены моцным бесперапынным артылерыйскім агнём праціўніка. Наступление галоўных сіл 12-га і 13-га АК пачынаецца пасля кароткага, але моцнага артылерыйскага абстрэлу. У першай палове дня ўдаецца ўварвацца на пазіцыі абароны ворага, што ў другой палове дня пераўтвараецца ў прарыў для флангавых 112-й і 17-й дывізій. Левы фланг 13-га АК з сіламі 131-й пяхотнай дывізіі можа толькі павольна прасоўвацца наперад у складаных умовах ляснога раёна з замініраванымі ўчасткамі і супраць вядучага ўпартую абарону праціўніка, што нават галоўнае камандаванне аддае распараджэнне абтым, каб справа ад 131 -й пяхотнай дывізіі на пярэднюю лінію прабівалася 161-я дывізія, якая дагэтуль знаходзілася ў другой лініі наступлення.
Група Белендорфа займає два плацдармы, адзін сіламі 34-й дывізіі цераз р. Сож, другі сіламі 258-й пяхотнай дывізіі ў напрамку на Краснаполле.
13 жніўня
Вышэйшае камандаванне 35-га корпуса падцягвае 293-ю пяхотную дывізію да Азарыч.
43-му АК удаецца сіламі 267-й дывізіі значна пашырыць плацдарм цераз Днепр, куды да вечара змаглі падысці галоўныя сілы 260-й пяхотнай дывізіі. Наступление з плацдармаў праціўнік сустракае жорсткім супраціўленнем.
Праціўнік таксама вядзе наступление ў напрамку паўднёвага фланга корпуса (45-я пяхотная дывізія падАзарычамі і наўсход ад іх, часці 134-й пяхотнай дывізіі пад в. Самараж) з тым, каб перашкодзіць адводу галоўных сіл корпуса цераз Бярэзіну. Агульныя атакі адбіваюцца.
53-і АК займає свае абарончыя пазіцыі для наступлення на наступны дзень.
Гэты дзень прыносіць для асноўных сіл 12-га і 13-га АК завяршэнне прарыву. У той час як правы фланг
12-га корпуса на поўдзень ад Дняпра пачынае выходзіць на Рагачоў, да вялікай шашы Рагачоў — Прапойск наступаюць унутраныя флангі абодвух карпусоў, 17-я пяхотная дывізія (правы фланг 13-га АК) наступає ў той жа час да шашы Рагачоў — Чачэрск. Левы фланг 13-га АК сіламі 131-й пяхотнай дывізіі завяршае ачыстку ляснога раёна, праз які прайшоў, і зноў знаходзіцца ў распараджэнні 13-га АК.
Наступление групы Белендорфа забяспечана дзякуючы далейшаму прасоўванню запланаванага раней фланга корпуса, які да вечара дасягае Краснаполля. Гэты дзень праясніўдля камандавання становішча настолькі, каб прыняць рашэнне аб завяршэнні бітвы і распрацоўцы інструкцый для далейшых аперацый. Гэта гучыць так: ажыццявіць паварот арміі цераз Сож на ўсход пры ўмове знішчэння ворага паміж р. Сож і р. Днепр у цэнтры і ўзяцця Гомеля сіламі армейскіх флангаў.
14 жніўня
У 35-м АК перадавыя часці 293-й пяхотнай дывізіі дасягаюць вечарам Азарыч. Часці дывізіі яшчэ ахоўваюць пазіцыі на р. Пціч, якія зачышчаюцца паводпе звестак мясцовых жыхароў. Такім чынам, галоўныя сілы гэтага корпуса, якія адводзіліся ад праціўніка з 4 жніўня праз Прыпяцкія балоты, урэшце зноў злучыліся з арміяй. Тады ж корпус атрымаў новы загад — адкінуць ворага, які стаіць насупраць, на паўднёвы бераг р. Прыпяць каля Мазыра і блакіраваць там пераправы. Папярэдні намер не змяняецца — пасля выканання корпусам гэтай задачы пачаць апераджальнае прасоўванне на Рэчыцу. 45-я дывізія і полк 134-й пяхотнай дывізіі застаюцца ў падпарадкаванні камандавання корпуса.
43-і АК наступає ва ўсходнім напрамку з плацдарма ад Стрэшына ў асноўным сіламі 267-й і 260-й пяхотных дывізій і дасягае да вечара чыгуначную лінію Жлобін — Гомель, прычым асноўныя сілы 267-й пяхотнай дывізіі ўжо павярнулі на поўнач для таго, каб закрыць з поўдня ўтвораны там кацёл. 260-я пяхотная дывізія паварочвае часці на поўдзень, каб забяспечыць тыл 267-й пяхотнай дывізіі. Між тым, корпус прадаўжае пераправу апошніх падраздзяленняў 260-й і 134-й пяхотных дывізій цераз Днепр.
53-і АК. Пасля чатырохтыднёвай абарончай бітвы, падчас якой корпус прыкрываў паўднёвыя флангі арміі і спыніў моцнае наступление рускіх, сілы паўднёвага фланга корпуса (255-я і полк 267-й пяхотных дывізій) наступление на пазіцыі рускага плацдарма ў раёне Жлобіна пачалі пасля моцнага артылерыйскага агню і ўдараў авіяцыі. У самым пачатку праціўнікадбівае нечаканы ўдар. Толькі пасля ўдараў авіяцыі ўдалося ўзяць Жлобін і прасунуцца да самота Дняпра.
12-ы АК працягвае ўвядзенне 31-й пяхотнай дывізіі ў напрамку на захад супраць узрастаючага супраціўлення праціўніка і наступає левым флангам на поўдзень. Аднак дывізія пасля пераходу шашы Рагачоў — Прапойск павінна далучыцца да адбіцця спробы прарыву рускіх на захад.
13-ы АК перадавымі часцямі 17-й пяхотнай дывізіі бярэ важную пераправу на Сожы каля Чачэрска, які да вечара дасягае таксама 167-я пяхотная дывізія. У выніку таго, што цалкам удаўся прарыў на ўчастку 17-й дывізіі, стаў магчымым удзел 1-й кавалерыйскай дывізіі і пачатак яе ўдару на поўдзень. Яна праводзіць да вечара пераправу на ўчастку каля Ліпы, які моцна абараняўся адным з акружаных падраздзяленняў. 17-я дывізія дасягнула ўчастка Чачэрска, пры гэтым спыніла адну са спроб прарыву ворага пры падтрымцы танкаў. 131-я дывізія ішла следам за левым флангам на поўдзень ад Кармы.
Група Белендорфа наступає правым флангам далей у паўднёвым напрамку і выцясняе праціўніка, які ўпарта вядзе абарону да паўднёвых Валынцоў. 258-я дывізія ахоўвае лінію Ельня — Краснаполле – Кліны, ці знешні левы фланг арміі.
Калі вечарам гэтага дня не ўдасца цалкам акружыць праціўніка ў раёне Рагачова — Жлобіна — Гарадца, армія можа спадзявацца на гэта ў бліжэйшы час. Звонку ў напрамку Гомеля і Чачэрска праціўнік ні ў якім разе не зможа больш аказаць дапамогу, выставіць дастаткова сіл і перашкодзіць акружэнню без таго, каб не аслабіць фронт акружэння.
15 жніўня
Вышэйшае камандаванне 35-га АК выступав гатовым да правядзення наступлення на Мазыр з абодвух бакоў Азарыч. Два батальёны 45-й дывізіі выступаюць на Шацілкі для таго, каб замяніць там часці 134-й дывізіі (штаб і 1 полк), якія павінны падцягнуцца на ўсходні бераг Бярэзіны і Дняпра.
На паўночны ўчастак фронту 43-га АК (267-й пяхотнай дывізіі) пачынаюць ціснуць адкінутыя са Жлобіна і яшчэ больш на поўнач рускія часці, таму дывізія павінна была ўвесці ўсе свае сілы, якія яна накіравала цераз Днепр. Паўднёвы фланг корпуса (260-я і часці 134-й пяхотнай дывізіі), які ў гэты час хацеў пачаць нанясенне ўдару на Гомель, змог правесці атаку са значным спазненнем па прычыне моцнага супраціўлення ворага.
53-і АК пачынае наступление на досвітку на ўсім фронце паміж Рагачовам і Жлобінам, пасля ўпартых баёўадкідвае праціўніка цераз раку, фарсіруе ўтрох месцах (Рагачоў, Лябёдаўка і Жлобін) Днепр і скідвае ў рэчку праціўніка з яго пазіцый. У раёне Гадзілавіч устанаўліваецца сувязь з 12-м АК, такім чынам завяршаючы акружэнне з поўначы.
12-му АК удаецца замкнуць кола сваіх абодвух флангаў вакол рускіх часцей у раёне Жлобіна — Рагачова — Гарадца. На поўначы каля Гадзілавіч устаноўлена сувязь з 53-м АК. На поўдні корпус спрабуе ўстанавіць сувязь з 43-і АК праз наступление левага фланга 112-й пяхотнай дывізіі на чыгуначную станцыю Салтанаўка. Паколькі станцыю не ўдаецца цалкам заняць, тут застаецца перш за ўсё слабы пункт знешняга кола акружэння, які рускімі ў той жа час выяўляецца і неадкладна выкарыстоўваецца. Там ідуць цяжкія баі з рускімі, якія вырваліся з акружэння.
13-ы АК. 1 -я кавалерыйская дывізія дасягае шашы на Гомель на адлегласці 25 км на поўнач ад горада, аднак павінна перайсці да абароны ў сувязі з моцным контрнаступлением рускіх. 17-я пяхотная дывізія павінна павярнуць свае моцныя часці на захад, каб затрымаць і знішчыць праціўніка, які вырваўся каля станцыі Салтанаўка. 131-я пяхотная дывізія падцягваецца да шашы Рагачоў — Чачэрск. 167-я пяхотная дывізія бярэ і пашырае плацдарм у раёне Чачэрска.
Група Белендорфа. У той час калі 258-я пяхотная дывізія прадаўжае ахоўваць флангі на папярэдняй лініі, 31-я дывізія ва ўпартых баях дасягае, наступаючы на поўдзень, лініі Асінаўка — Горкі, чым прасоўвае свой левы фланг на ўсход.
У гэты дзень цалкам складваюцца ўмовы для ажыццяўлення плана камандавання арміі.
Удаецца закрыццё катла акружэння для наступлення на Гомель, свабоднымі з’яўляюцца значныя сілы 43-га і 13-га карпусоў, пачынаецца разгортванне на ўсход 167-й пяхотнай дывізіі і групы Белендорфа.
16 жніўня
Камандаванне 35-га АК прадаўжае падрыхтоўку для наступлення на Мазыр. Да гэтага далучаюцца апошнія часці 293-й пяхотнай дывізіі, якая вяла ахову пазіцый перад р. Пціч. 3 двух батальёнаў 45-й і аднаго палка 134-й пяхотных дывізій фарміруецца група Джона з задачай устанавіць сувязь паміж галоўнымі сіламі наступаючага на поўдзень камандавання і правым флангам 43-га АК. Вораг, цалкам акружаны ў раёне Жлобіна — Гарадца і Старой Рудні, праводзіць удары на прарыў і спрабуе ў адчаі вырвацца на поўдзень і на паўднёвы ўсход. 3 поўначы кацёл сціскаюць дывізіі 53-га АК і 31-й пяхотнай дывізіі
12-га АК, тады як 267-я пяхотная дывізія 43-га AK і 112-я пяхотная дывізія 12-га АК павінны стрымліваць увесь напор націску рускіх. На асобных участках ім удаецца прарвацца, для чаго 43-і і 13-ы АК вымушаны развярнуць частку сваіх сіл, якія былі падрыхтаваны для наступлення на Гомель, асабліва 13-ы АК, які павінен развярнуць на захад амаль усю 17-ю пяхотную дывізію, чым садзейнічаць поўнай ліквідацыі ворага, які вырваўся з акружэння. Для наступлення на Гомель застаюцца толькі нязначныя часці 43-га АК і 1-я кавалерыйская дывізія.
1-я кавалерыйская дывізія пакінула на шашы на Гомель каля Асобіна толькі частку сваіх сіл, якія адбіваюць моцныя варожыя атакі. Асноўныя сілы дывізіі падрыхтаваны для руху на ўсход. Атакуючы праз Радугі на Сожы, яна адкінула праціўніка на паўднёвы захад у напрамку Гомеля і на паўднёвы ўсход — цераз Сож і да вечара наблізілася да Хальча. — Кавалерыйскае рашэнне цяжкай задачы. — Ва ўмовах разгортвання на ўсход свабодных часцей 167-я пяхотная дывізія пашырае плацдарм каля Чачэрска, тады як група Белендорфа сваім паўднёвым флангам (34-я пяхотная дывізія) цалкам разварочваецца на ўсход.
17 жніўня
Вышэйшае камандаванне 35-га АК завяршае сваю падрыхтоўку для наступлення на Мазыр.
Франтавая лінія катла.
У гэты ж дзень рускія прадаўжалі свае спробы прарвацца з катла. На гэты момант яны накіравалі свае ўдары супраць 267-й пяхотнай дывізіі 43-га АК. їм удалося прарвацца цераз Днепр на многіх участках плацдарма 43-га АК. Рускія павінны знішчацца ў асобных жорсткіх баях. З-за гэтага корпусу не ўдаецца знайсці свабодныя сілы для наступлення на Гомель, паколькі патрэбна было абмяжоўвацца аховай свайго паўднёвага фронту. 53-і АК настолькі звузіў праз наступленне з поўначы кальцо катла акружэння, што 12-ы АК змог забраць 31 -ю і часці 112й пяхотнай дывізій для вырашэння іншых задач.
Для наступлення на Гомель 13-ы АК зноў вылучае 17-ю пяхотную дывізію і прасоўвае яе да Жэмніёнаўкі.
1-я кавалерыйская дывізія прадаўжае наступление і фарсіруе Сож у раёне Веткі. З часцямі арміі, якія дагэтуль дзейнічаюць на ўсходзе, сувязь устанаўліваецца на плацдарме Чачзрска праз 167-й пяхотную дывізію і правае крыло групы Белендорфа.
18 жніўня
Камандаванне 35-га АК пачынае наступление на Мазыр, але з-за ўпартага супраціўлення праціўніка павольна пашырае занятую тэрыторыю на поўдзень. У катле сіла барацьбы зломлена, таму значных баявых дзеянняў не адбываецца.
53-і АК праводзіць мерапрыемствы па ачыстцы тэрыторыі, тады як 12-ы АК рыхтуе свае дывізіі для выступления на ўсход. Для наступлення на Гомель 13-ы корпус выкарыстоўвае 17-ю і 131-ю пяхотныя дывізіі, якія гэтым жа днём займаюць пазіцыі для запланаванага наступлення. 1-я кавалерыйская дывізія, якая фарсіравала Сож каля Веткі, мае задачу прасоўвацца праз Марына на Добруш і на поўдзень і там спыніць сілы праціўніка, што адыходзяць на ўсход ад Гомеля. Для выканання гэтай задачы недастаткова сіл дывізіі з улікам вельмі значных перешкод на мясцовасці і пераўзыходзячых сіл вядучага ўпартыя абарончыя баі праціўніка, нягледзячы на тое, што такія ўмовы выключаюць любую пагрозу з фланга для наступаючай на Гомель нямецкай пяхоты.
167-я пяхотная дывізія пашырае плацдарм у раёне Чачзрска на ўсход да ўчастка р. Бесядзь пад Нісімкавічамі і да вечара фарсіруе р. Бярэзіну на шматлікіх участках.
Група Белендорфа павінна заставацца на працягу дня на папярэдне дасягнутай лініі для таго, каб не згубіць сувязь з асноўнымі сіламі арміі. У тэты ж дзеньзавяршаеццаліквідацыя ворага, якізнаходзіўся паміж Рагачовам і Жлобінам, і армія можа зноў у далейшым павярнуць свае асноўныя сілы на ўсход ў адпаведнасці з папярэднім планам ад 13.08.1941 г., пры гэтым паўднёваму флангу з улікам захопу Гомеля ставіцца задача — забяспечыць ахову і паўднёвага фланга арміі.
Неабходныя для гэтага перамяшчэнні і перагрупоўкі праводзяцца 19 і 20жніўня, тады як 13-ы AK у гэты ж час авалодвае Гомелем і займає плацдарм цераз Сож. Такім чынам, пастаўленая армейскім камандаваннем 12 жніўня задача аб пачатку наступлення цалкам выканана.
Ліквідавана 21 -я руская армія, якая стаяла паміж Прапойскам—Рагачовам—Жлобінам, і яе галоўны цэнтр папаўнення сіл Гомель знаходзіцца ў нямецкіх руках. 2-я палявая армія свабодная для новага выкарыстання.
IV. Вынікі і наступствы бітвы Рагачоў — Гомель.
Сама бітва, якая прывяла да знішчэння 21 -й савецкай арміі, пазбавілаад небяспекі глыбокі паўднёвы фланг групы армій “Цэнтр”.
Знішчэнне праціўніка прынесла значную колькасць ваеннапалонных і трафеяў:
Ваеннапалонныя | 54 081 |
Гарматы | 468 |
Танкі | 106 |
Кулямёты | 362 |
Аўтамабілі і трактары | 990 |
Самалёты | 7 |
Коні | 2363 |
Супрацьтанкавыя гарматы і мінамёты | 266 |
Транспартныя сродкі | 1630 |
Апрача таго бітва таксама мела вялікае аператыўнае і прапагандысцкае ўздзеянне. У выніку проигрышу гэтай бітвы рускія пакінулі вялікую вобласць, якая знаходзілася ў іх руках на ўсход ад Дняпра паміж р. Прыпяць і Кіевам, і пакуль трымаюць толькі ўмацаваны на крапасны лад плацдарм пад Кіевам. Бітва дала падставу для далейшага прымянення 2-й арміі, якая цяпер у сувязі са зменай папярэдніх планаў можа наносіцьудар на поўдзеньу фланг і ў тыл варожым часцям пад Кіевам. Сілы могуць выкарыстоўвацца, у выніку чаго атрымаецца аб’яднанне двух флангаў груп армій “Цэнтр” і “Поўдзень”, якія да гэтага былі аддзелены адзін ад аднаго Прыпяцкімі балотамі. Узнікае магчымасць для разгортвання суцэльнай лініі па Дняпры.
V. Удзел авіяцыі
Камандаванне 2-й арміі ўзаемадзейнічала з 2-м паветраным корпусам для правядзення сумеснай барацьбы. Накіраваннем афіцэраў-лётчыкаў 2-га паветранага корпуса ў наступаючыя палявыя карпусы (12-ы, 13-ы і 43-і, пазней таксама 53-і АК) было гарантавана даволі шчыльнае ўзаемадзеянне паміж баявымі часцямі і часцямі паветранага корпуса. Корпус дабіўся абсалютнага панавання ў паветранай прасторы на ўчастку 2-й палявой арміі і забяспечваў бяспечны рух наземных часцей ад удараў з паветра. Самалёты-бамбардзіроўшчыкі і штурмавая авіяцыя рэгулярна ўдзельнічалі ў правядзенні наземных баёў, узмацнялі і дапаўнялі дзеянне нямецкай артылерыі і асабліва садзейнічалі аперацыям па хуткім прарыве ў першыя дні наступлення. Надзвычай выніковай была падтрымка штурмавой авіяцыяй наземнага ўдару 53-га АК на плацдарм Жлобін — Рагачоў, абсталяваны рускімі на крапасны лад. Такое выкарыстанне авіяцыі садзейнічала хуткаму падзенню плацдарма Жлобін — Рагачоў, чым паскорыла прарыў 53-га АК цераз Днепр.
VI. Дасягненні часцей былі выключныя.
Пасля шматтыднёвых цяжкіх абарончых баёў пяхота ўжо ў першыя гадзіны наступлення часткова прарвала варожыя пазіцыі пры добрай падтрымцы артылерыі і хімічных часцей, яны пераадолелі пры дапамозе нястомных сапёраў шматлікія рачныя ўчасткі і панеслі нязначныя страты, з якімі не губляўся парыў атакі.
Уласныя страты складалі:
забітыя |
параненыя | зніклыя |
увогуле |
|
афіцэры | 62 | 131 | 3 | 196 |
унтэрафіцэры | 1406 | 3236 | 352 | 4994 |
і радавыя | 5190 |
За камандуючага 2-й палявой арміі начальнік генеральнага штаба (подпіс неразборлівы)
Аўтар: Сяргей Новікаў
Крыніца: Беларускі гістарычны часопіс. № 8 (157), жнівень. Ст. 3-14