Гомельская арганізацыя анархістаў-камуністаў

0
96
Гомельская арганізацыя анархістаў-камуністаў

Гомельская арганізацыя анархістаў-камуністаў была створана ў Гомелі ў чэрвені-ліпені 1917 як ініцыятыўная група, якая адмежавалася ад іншых анархісцкіх арганізацый. Яе палітычная платформа выпрацавана на пасяджэнні арганізацыі 28.7(10.8).1917.

Чальцы арганізацыі выступалі за інтэлектуальнае развіццё працоўных, на словах дэкларавалі распаўсюджанне камуністычных ідэй, аднак адмаўлялі зацікаўленасць рабочага класа ў вызначэнні ўнутранай і знешняй палітыкі дзяржавы. Для вывучэння ідэй анархізму планавалася стварыць гурткі самаадукацыі 15(28).10.1917 сход ініцыятыўнай групы абрала бюро.

Напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі арганізацыя налічвала каля 60 чалавек. Пасля акупацыі Гомеля германскімі войскамі колькасць чальцоў арганізацыі паменшала. Аднак да 1919 яе прадстаўнікі ўваходзіл ў Гомельскі Савет рабочых і чырвонаармейскіх дэпутатаў. У далейшым сышла з палітычнай арэны.

Крыніца: Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. Ст. 68.