Гомельскае ТБМ выдала дапаможнік беларускай мовы для выхавацеляў

0
1207
Гомельскае ТБМ выдала адмысловы дапаможнік для выхавацеляк у дзіцячых садочках па навучанні беларускай мове.

Гомельскае Таварыства беларускай мовы ўпершыню публікуе дапаможнік для выхавацеляў і настаўнікаў, якія працуюць з маленькімі дзецьмі. У электронай версіі дапаможніка месцяцца парады, гульні, пераклады пытанняў, забаўкі і распрацаваныя структура 10 заняткаў “Мова дзяцей”.

Падрыхтавала дапаможнік каардынатар гуртка “Мова дзяцей” і старшыня гомельскага ТБМ Алеся Аўласевіч:

Методыкі і заняткі я распрацоўвала, калі выкладала ў школе, але там гэта было не запатрабавана. На занятках “Мова дзяцей” мы разам прыйшлі да пэўнай структуры і праз практыку мне шмат што стала зразумела, з’явіліся нейкія цікавыя вынаходніцтвы  і я вырашыла гэта сістэматызаваць і падзяліцца з выкладчыкамі, якія працуюць  з дзеткамі на беларускай мове. Нашая задача навучыць вучыцца і выхаваць пазітыўнае стаўленне да роднай мовы. У дапаможніку вы знойдзеце гатовыя заняткі, якія можаце выкарыстоўваць у сваёй рабоце. Раздрукоўкі з кніг бярыце ў якасці прыклада. Метадычных выданняў і кніг для выхавацеляў шмат, але на беларускай мове нічога не знайсці. Кніга ўдасканальваецца, таму будзем радыя любым заўвагам.

У планах Гомельскага ТБМ падаўжэнне распрацоўкі заняткаў і выданне друкаванай версіі дапаможніка.

Адрас для сувязі, супрацы і крытыкі gomeltbm@gmail.com

Прачытаць Дапаможнік па правядзенні заняткаў Мова дзяцей.