Гомельскае музычна-драматычнае таварыства

0
345
Гомельскае музычна-драматычнае таварыства

Гомельскае музычна-драматычнае таварыства. Існавала ў 1908-1914 гг. Статут зацверджаны 14.2.1909. Мэтай таварыства была культурна-асветніцкая дзейнасць, прапаганда сярод жыхароў горада музычнага і тэатральнага мастацтва, літаратуры, а таксама развіцця мастацкіх здольнасцей сяброў таварыства.

З’яўлялася важным асяродкам культурнага жыцця Гомеля ў 1901-1911, калі таварыства ўзначальваў Л.С. Драгунскі (у 1910 аб’ядноўвала каля 240 чалавек). Працавалі секцыі літаратурная, драматычная, музычная. Чальцы таварыства праводзілі вечары, прысвечаныя юбілеям шсьменнікаў Т. Шаўчэнкі, I. Нікіціна, Л. Талстога, М. Гогаля, А. Чэхава і іншых, чыталі лекцыі аб творчасці Ф. Дастаеўскага, К. Гамсуна, Ф. Ніцшэ, абмяркоўвалі літаратрныя навінкі і спектаклі гастрольных труп, наладжвалі т. зв. літаратурныя суды над героямі мастацкіх твораў. Пастаўлены спектаклі «На бойкім месцы», «Лес» А. Астроўскага, «Лебядзіная песня» Чэхава, «Рэвізор» Гогаля і інш.

Музычнай секцыяй быў арганізаваны хор, наладжваліся вечары, прысвечаныя кампазітарам, рамансаў і народных песень. Таварыства займалася дабрачыннай дзейнасцю, выкарыстоўваючы для гэтага зборы ад платных канцэртаў і спектакляў.


Крыніца:
Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. Ст. 65.