Гомельска-Рэчыцкая наступальная аперацыя, 10-30 лістапада 1943 г.

0
493
военная операция, Вторая Мировая война, Великая Отечественная война

Наступальная аперацыя войскаў Беларускага фронту, праведзеная 10-30 лістапада з мэтай разгрому Гомельска-рэчыцкай групоўкі ворага. У 2-й палове кастрычніка 1943 войскі левага крыла Беларускага фронту (Генерал арміі К. К. Ракасоўскі), развіваючы наступленне на гомельска-бабруйскім напрамку, захапілі плацдарм на паўднёвым беразе Дняпра (у р-не Лоева) і стварылі спрыяльныя ўмовы для правядзення Гомельска-Рэчыцкай аперацыі. Войскам фронту супрацьстаялі 2-я армія і частка сілаў 9-й і 4-й арміяў нямецка-фашысцкай групы армій «Цэнтр» (генерал-фельдамршал Г. Клюге). Задума савецкага камандавання: нанесці ўдары па флангам Гомельска-рэчыцкай групоўкі ворага, абысці і знішчыць яе. Галоўны ўдар наносіцца з плацдарму у Лоеве сіламі 48-й, 65-й і 61-й армій, 2 танкавага і 2 кавалерыйскага карпусоў ў агульным кірунку на Рэчыцу з наступным выхадам у тыл варожай групоўкі і часткай сіл — на Калінкавічы. Войскі 11-й і 63-й арміі, дзейнічаючы з раёну поўначы Гомеля, павінны былі адцягнуць увагу ворага ад напрамку галоўнага ўдару. На чацверты дзень аперацыі прадугледжваўся іх наступ у напрамку на Жлобін з мэтай абысці Гомельска-Рэчыцкую групоўку ворага з Паўночнага-Захаду. Войскі правага крыла фронту (50-я і 3-я армі) павінны былі выйсці да Дняпра ў раёне паўночней і паўднёвей Новага Быхава. 

Наступ на кірунку галоўнага ўдару пачаўся 10 лістапада. На другі дзень для развіцця поспеху былі ўведзеныя ў бітву танкавы і кавалерыйскі корпусы. Імклівым ударам у тыл ворага войскі фронту 15 лістапада перарэзалі чыгунку Гомель — Калінкавічы. Злучэнні першай гвардыі ва ўзаемадзеянні з войскамі 65-й арміі, здзейсніўшы глыбокі манеўр, нанеслі ўдар на Рэчыцу з паўднёвага ўсходу а войскі 48-й арміі — з паўночнага ўсходу. 18 лістапада Рэчыца была вызваленая. Спробы ворага спыніць наступ войскаў фронту шляхам контрудару поспеху не мелі. Да 20 лістапада войскі прасунуліся на глыбіню больш за 70 кіламетраў, дасягнулі р. Бярэзіна і, фарсіяваўшы яе, выйшлі ў тыл гомельскай групоўкі ворага. Наступ 11-й і 63-й арміяў развіцця не атрымалі. 22 лістапада пачалося наступленне войскаў 50-й і 3-й арміяў, якія 25 лістапада выйшлі да Дняпра ў раёне Новага Быхава. Пагроза атачэння гомельскай групоўкі ворага прымусіла нямецка-фашысцкае камандаванне ў ноч на 26 лістапада пачаць адвод войскаў з міжрэчча pp. Сож і Дняпро. Раніцай 26 лістапада пасля жорсткіх начных баёў быў вызвалены Гомель. Да 30 лістапада войскі фронту выйшлі на рубеж заходней Петухоўкі, паўднёвей Новага Быхава, Патапаўка, Гамза, Прудок, паўднёвей Ельскага. За 20 дзён войскі фронту прарвалі абарону ворага ў паласе шырынёй 100 км, нанеслі яму цяжкія страты і прасунуліся на глыбіню да 130 кіламетраў, стварыўшы пагрозу паўднёваму флангу групы армій «Цэнтр» і ўскладнілі яе ўзаемадзеянне з групай армій «Поўдзень». Поспеху Гомельска-Рэчыцкай аперацыі спрыялі партызаны Беларусі, якія наносілі ўдары па адыходзячым калонам ворага, разбуралі чыгуначныя шляхі і вялі выведку. За вылучэнне ў баях пры вызваленні Гомеля і Рэчыцы 24-ы злучэнні і часткі атрымалі ганаровыя наіменне «Гомельскія», а 22 — «Рэчыцкія».

Літаратура:

— Рокоссовский К. К., Солдатский долг, 2 изд., М., 1972;

— Зеленков М. И., 25 лет со дня освобождения города Гомеля от нем.-фаш. захватчиков. Гомель, 1968.

 

Спасылка: militarymaps.narod.ru/oper_1943.html#40

Пераклад: Яўген Меркіс