Гомельшчына ў міжнародна-палітычнай барацьбе 1918-1926 гадоў

0
1368
Гомельшчына ў міжнароданй барацьбе

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі у Расіі ва умовах працягваючайся Першай сусветнай вайны Беларусь ператварылася ў поле геапалітычнай барацьбы паміж шэрагам дзяржаў. Гэта ў поўнай меры датычыцца і Гомельшчыны. На яе тэрыторыі на завяршальным этапе Першай сусветнай вайны перасякліся геапалітычныя інтарэсы Расіі, Германіі, Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР), Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Затым на гэтую тэрыторыю стала аказваць значны ўплыў і палітыка польскіх правячых колаў. У выніку гаго, што Гомельшчына, пачынаючы з перамоў аб міры ў Брэсце, апынулася ў сферы міжнароднапалітычнай барацьбы гіаміж рознымі краінамі, мы паспрабуем высветліць, у якой ступені на яе лес і лёс мясцовага насельніцтва паўплывалі знешнепалітычныя абставіны. Як вядома, перыяд з 1917 г. да сярэдзіны 1920-х гадоў быў часам, калі Гомельшчына ў сілу пэўных абставін аказвалася юрыдычна ці фактычна ў складзе розных дзяржаўных утварэнняў. Гэты перыяд невызначанасці ў пытанні дзяржаўнай црыналежнасці Гомельшчыны заканчваецца ў 1926 г., калі яна канчаткова ўвайшла ў склад БССР.

У гістарыяграфіі шэраг аўтараў звярталіся да асобных праблем азначанай тэмы. У работах А.В. Ціхамірава, Д.А. Мігуна закранута пытанне аб уплыве па лёс Гомельшчыны мірнага урэгулявання паміж Германіяй і Савецкай Расіяй у 1918 г. Палітыка УНР у адносінах да Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Беларусі даволі грунтоўна даследавана В.М. Лебедзевай. Працы Р.Р. Лазько утрымліваюць ацэнку польскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі ў час польскасавсцкай вайны 1919-1920 гадоў і даюць магчымасць у значнай ступені вызначыць месца Гомельшчыны ў гэтай палітыцы. У апошні час Р.Р. Лазько актыўна вывучае пытанне аб планах урада Савецкай Расіі ў 1918 г. у дачыненні як да Беларусі ў цэлым, так і да ПаўднёваУсходняй Беларусі ў прыватнасці ў сувязі ca стварэннем БССР. Пытанне аб уплыве знешнепалітычнага фактара на палітыку савецкіх уладаў у адносінах да нацыянальных меншасцей на тэрыторыі Гомельшчыны закранаецца у даследаваннях А.I. Зелянковай, В.П. Пічукова i М.I. Старавойтава. Пры наяўнасці значных дасягненняу айчыннай гістарыяграфіі па названай тэме застаецца яшчэ шэраг аспектаў, якія патрабуюць свайго ўдакладнення за кошт прыцягнення дадатковых крыніц, перш за ўсё тых, якія адлюстроўваюць папітыку розных дзяржаў у дачыненні да Беларусі і ў прыватнасці — да Гомельшчыны. Акрамя таго патрабуе аналізу і абагульнення ўжо напрацаваны фактычны матэрыял па праблеме.

У новых міжнародных умовах, якія склаліся пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі, Беларусь, у тым ліку і Гомельшчына, упершыню аказаліся аб’ектам геапалітычнай барацьбы ў сувязі з мірнымі перагаворамі ў Брэсце ў канцы 1917 — пачатку 1918 гг. На гэтых перамовах Германія і яе саюзнікі прызналі УНР і 9 лютага 1918 г. падпісалі з ёю мірны дагавор. Па гэтаму дагавору Германія перадавала УНР акупіраваную ёю на той момант заходнюю частку Беларускага Палесся. Пасля зрыву савецкай дэлегацыяй перамоў у Брэсце нямецкія войскі 18 лютага перайшлі ў наступление на ўсім усходнім фронце. У канцы лютага яны ўступілі на Гомельшчыну, а 1 сакавіка занялі Гомель. 3 сакавіка Савецкая Расія вымушана была падпісаць мір з Германіяй і яе саюзнікамі. У адпаведнасці з ім Гомельшчына была акупіравана нямецкімі войскамі. Брэсцкі мір яскрава паказаў, што Германія і Савецкая Расія разглядаюць Беларусь выключна як поле для вырашэння сваіх знешнепалітычных задач і не лічацца з беларускімі нацыянальнымі інтарэсамі.

Адказам беларускага нацыянальнага руху на Брэсцкі дагавор стала абвяшчэнне незалежнасці БНР у межах, у якіх беларускае насельніцтва мела колькасную перавагу, г. з. уключаючы і Гомель­шчыну. Урад БНР адразу заявіў аб непрызнанні тых палажэнмяў Брэсцкага дагавору, якія датычыліся Беларусі, у тым ліку не прызнавалася і перадача паўднёвых беларускіх тэрыторый у склад УНР. Пры гэтым кіраўнікі БНР маглі спаслацца і на пазіцыю мясцовага насельніцтва. Так, 13 мая 1918 г. Народны Сакратарыят БНР наведалі прадстаўнікі Рэчыцкага земства. Яны абмеркавалі ca старшынёй Народнага Сакратарыяту Язэпам Варонкаю і народным сакратаром асветы Аркадзем Смолічам пытанне аб адкрыцці беларускіх школ. У паведамленні Народнага Сакратарыяту БНР ад 6 чэрвеня 1918 г. паведамлялася, што яго наведвалі прадстаўнікі Магілёўскай і Віцебскай губерняў, Гомельшчыны, Палесся і іншых рэгіёнаў. Германскае камандаванне на Беларусі ўлічвала, што ўрад БНР карыстаецца ўплывам на чатку беларускага насельніцтва, і начальнік штаба 10-й нямецкай арміі на сустрэчы з Я. Варонкаю прапанаваў апошняму направіць сваіх прадстаўнікоў для рэгулявання адносін нямецкіх войскаў з мясцовымі жыхарамі ў шэраг гарадоў, сярод якіх называліся Гомель, Рагачоў, Мазыр, Рэчыца [1, с. 89].

Факты сведчаць, што камандаванне нямецкіх войскаў на Беларусі ў некаторай ступені больш прыязна ставілася да беларускага нацыянальнага руху, чым урад Германіі. Калі штаб 10-й арміі праяўляў, як адзначана вышэй, хоць некаторую гатоўнасць супрацоўнічаць з урадам БНР, у тым ліку і ў паўднёва-усходняй частцы Беларусі, то Берлін яшчэ ў канцы сакавіка афіцыйна перадаў Мазырскі, Рэчыцкі і Гомельскі паветы пад уладу УНР. На тэрыторыі Паўднёва-Усходняй Беларусі была ўтворана тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка пад назвай Дрыгавічская зямля з цэнтрам у Мазыры. Як сведчаць даследаванні В.М. Лебедзевай, сам факт далучэння да УНР у Гомелі быў успрыняты негатыўна, праўкраінскія сілы ў горадзе практычна адсутнічалі. Гомельская гарадская Дума накіравала Цэнтральнай Радзе УНР патрабаванне правесці ў Гомелі рэферэндум па пытанню самавызначэння [2, с. 102, 104]. Калі 27 жніўня 1918 г. РСФСР і Германія заключылі дадатковы дагавор, па якім германскія войскі адводзіліся за Беразіну, гэта ніяк не паўплывала на становішча Гомельшчыны. Яна лічылася германскім бокам украінскай тэрыторыяй, і на яе не распаўсюджвалася палажэнне дагавора аб адводзе германскіх войскаў.

Гомельшчына стала адным з галоўных аб’ектаў перамоў, якія дэлегацыя БНР вяла з урадам УНР у Кіеве ў красавіку 1918 г. У ходзе перамоў аб вызначэнні граніцы паміж УНР і БНР беларуская дэлегацыя абагііралася на каргу Я. Карскага, згодна з якою мяжа рассялення беларусаў на сучаснай Гомельшчыне праходзіла па лініі ад пункта Грымяч праз Гародню, затым па Дняпры да перасячэння з мяжою Кіеўскай губерні, далей па мяжы Мінскай губерні да населенага пункта Скараднае ў Лельчыцкім раёне, адтуль паварочвала на поўнач да Мазыра і далей ішла па Прыпяці і яе прытоку Бобрыку. Украінскі бок першапачаткова прапаноўваў у якасці канчатковага пункту на ўсходзе Рагачоў, але затым пагадзіўся на Мглін. Ад яго граніца павінна была ісці па мяжы Чарнігаўскай губерні, далей да Веткі, затым яна павінна была праходзіць па паўночнай граніцы сучасных Гомельскага, Рэчыцкага, Калінкавіцкага і Петрыкаўскага раёнаў. Такім чынам, пракгычна ўся сучасная Гомельшчына павінна была аказацца ў складзе УНР [3, с. 109-110]. Пры гэтым украінскі бок кіраваўся стратэгічнымі матывамі, галоўным чынам імкненнем узяць пад свой кантроль чыгунку Бранск — Брэст. Перавагу стратэгічных матываў над этнічнымі ў пазіцыі ўкраінскага боку фактычна прызнаў глава ўраду УНР М. Грушэўскі, калі на сустрэчы з беларускай дэлегацыяй абнародаваў план прадастаўлення беларусам Рэчыцкага, Мазырскага і Гомельскага павегаў культурпа-нацыянальнага самакіравання [4, с. 104]. Украінская дэлегацыя спрабавала аргуменгаваць сваё імкненне ўключыць у склад УНР паўднёвыя раёны Беларусі спасылкамі на Брэсцкі дагавор як на агульнапрызнаны міжнародны дакумент. Але прадстаўнікі БНР чарговы раз адверглі такую аргументацыю, спасылаючыся на тое, што пагадненні ў Брэсце былі падпісаны без удзелу беларускай дэлегацыі [3, с. 110]. У дэкларацыі Народнага Сакратарыяту БНР ад 21 мая 1918 г. гаварылася, што трэба дабівацца мяжы з Украінаю “па Гродзеншчыне, Міншчыне, Палессю і Чарнігаўшчыне” [5, с. 77]. Восенню 1918 г. урад БНР на чале ўжо з А. Луцкевічам звярнуўся да ўраду УНР з прапановаю вярнуць Беларусі яе паўднёвыя тэрыторыі. Але гэтая прапанова засталася без адказу. [6, с. 225-226].

Савецкая Расія разглядала Гомельшчыну як расійскую тэры­торыю. Магілёўская губерня цалкам уваходзіла ў склад Заходняй вобласці. 31 кастрычніка 1918 г. Народны камісарыят унутраных спраў РСФСР удакладніў межы вобласці, бачачы ў ёй адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку Савецкай Расіі. У гэтыя дні яшчэ няма і гаворкі пра стварэнне беларускай дзяржаўнасці нават у савецкай форме. У тэлеграме У.І. Леніна галоўнакамандуючаму Вацэцісу ад 29 лістапада 1918 г. гаворыцца пра неабходнасць усяляк падтрымліваць часовыя савецкія ўрады Латвіі, Эстоніі, Украіны і Літвы. Аб Беларусі гаворкі няма ўвогуле [7, с. 97-98]. У пастанове Паўночна-Заходняга абласнога камітэту РКП(б) ад 2 снежня 1918 г. аб скліканні 6-й Абласной партыйнай канферэнцыі сярод пытанняў парадку дня не прыгадваецца пытанне аб стварэнні БССР [8, с. 199].

Савецкас кіраўніцтва імкнулася захаваць беларускія землі, у тым ліку і Гомельшчыну, непасрэдна ў складзе Расіі, бо менавіта праз Беларусь ішоў ирамы шлях у Польшчу і Германію. У рад Леніна чакаў у гэтых краінах хуткай пралетарскай рэвалюцыі і хацеў трымаць пад сваім непасрэдным кантролем тыя шляхі, праз якія можна было аказаць дапамогу рэвалюцыйным выступлениям. Вельмі важиай сярод гэтых шляхоў была праходзіўшая праз Гомельшчыну чыгунка Бранск — Брэст. Масква імкнулася мець яе пад сваёй непасрэднай ўладай. Адсюль яе імкненне не дапусціць ні ўкраінскага, ні беларускага кантролю над Гомелем нават у форме савецкіх рэспублік.

У Мазыры 17 сиежня 1918 г. адбыліся перамовы паміж прадстаўніком Савецкай Расіі Мануільскім і прадстаўнікамі нямецкіх войскаў на Гомельшчынс. На іх яскрава абазначылася імкненне Савецкай Расіі як мага хучэй усталяваць кантроль над чыгункаю Гомель — Пінск. Была дасягнута дамоўленасць, што ўчастак Калінкавічы — Лунінец немцы вызваляць ужо 17 снежня, а 20 снежня — Гомель [2, с. 106]. Але гэтая дамова не была выканана, і немцы перадалі Гомель пад кантроль Чырвопай Арміі толькі 14 студзеня 1919 г.

У апошнія дні 1918 г. для савецкага кіраўніцтва стала відавочна, што рэвалюцыі ў Германіі і Польшчы адкладваюцца і набліжаецца вайна з Польшчаю. Менавіта змена знешнепалітычнага становішча і штурхнула бальшавікоў на стварэнне БССР, у склад якой увайшла і Гомельшчына. Але яна знаходзілася ў складзе новай рэспублікі толькі два тыдні. Паколькі БССР цікавіла бальшавікоў толькі як аб’ект для дыпламагычных камбінацый у іх адносінах з Польшчаю, то кіраўніцтва РСФСР 16 студзеня 1919 г. прыняло рашэнне аб перадачы ў склад Савецкай Расіі Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў. Ленін прама заявіў у час сустрэчы з беларускімі бальшавікамі: “Рэспубліка — буферная і патрэбна пастолькі, паколькі мяжуе з іншымі краінамі. Паколькі Смаленская, Віцебская і Магілёўская губерніі не мяжуюць з іншымі краінамі — пастолькі іх можна выключыць” [9, с. 22]. Такім чынам, менавіта знешнепалітычныя абставіны прывялі да таго, што Гомельшчына бы­ла адарвана ад БССР і апынулася ў складзе РСФСР (за выключэннем невялікай чаткі сучаснай Гомельскай вобласці, якая ўваходзіла тады ў склад Мінскай губерні). У складзе РСФСР і была ў маі 1919 г. утворана Гомельская губерня.

Тым часам з пачатку 1919 г. разгаралася польска-савецкая вайна. Польскія палітычныя сілы розных напрамкаў выступалі з планамі ўсталявання польскага ўплыву на беларускіх землях. Пры гэтым вызначылася два падыходы, як гэтага дасягнуць. Беларуская палітыка правых польскіх партый грунтавалася на тэзісе аб неабходнасці падзелу Беларусі паміж Польшчай і Расіяй. У рамках гэтай канцэпцыі Гомельшчына разглядалася як тая частка тэрыторыі Беларусі, якая павінна застацца за Расіяй. Федаралісцкая канцэпцыя Ю. Пілсудскага прадугледжвала стварэнне федэрацыі пад эгідаю Польшчы ў граніцах Рэчы Паспалітай 1772 г. У рамках гэтай канцэпцыі Гомель павінен быў трапіць у межы плануемай федэрацыі і аказацца ў сферы ўплыву Польшчы ў той ці іншай форме. Гэта павінна было стаць адным з элементаў рэалізацыі планаў Пілсудскага па адкідванню Расіі максімальна далёка на ўсход. У 1919 г. наступление польскіх войск спынілася ва ўсходніх раёнах Го­мельшчына на подступах да Калінкавіч і Мазыра. У сакавіку 1920 г. польская армія перайшла ў наступление ў беларускім Палессі, захапіла 6 сакавіка Мазыр і Калінкавічы, а 9 мая — Рэчыцу. Але гомельскі напрамак быў другарадным для палякаў, як і для савецкаіх войскаў, на працягу ўсёй вайны. Рыжскі дагавор, які санкцыянаваў падзел Беларусі паміж Польшчай і Савецкай Расіяй, фактычна замацаваў знаходжанне Гомельшчыны ў складзе РСФСР.

Пасля Рыжскага міру беларускія землі, у тым ліку і тэрыторыя Гомельшчыны (асабліва ўлічваючы пагранічнае становішча шэрагу яе раёнаў), засталася полем геапалітычнага супрацьстаяння Польшчы і Савецкай Расіі ў новых умовах. Гэтым супрацьстаяннем вызначаліся многія падзеі ў гісторыі рэгіяёна ў 1921-1926 гадах.

Адной з такіх падзей стала ўзбуйненне БССР. Пра важнасць міжнароднага фактара пры прыняцці рашэння аб пашырэнні БССР сведчыць шэраг фактаў. Па ініцыятыве Наркамата замежных спраў СССР 31 мая 1923 г. была створана камісія ЦК УКП(б) па пытанні аб рабоце сярод беларусаў у Польшчы. У яе ўвайшлі відныя дзеячы партыі і савецкага ўрада Г. Чычэрын, В. Молатаў і І. Уншліхт. У пералік задач, якія павінна была вырашаць камісія, было ўключана і пытанне аб пашырэнні межаў Беларусі”. Прапановы камісіі былі адобраны на паседжанні палітбюро ЦК УКП(б) 12 ліпеня 1923 г. Пашырэнне граніц БССР на ім было прызнана “прынцыпова мэтазгодным” [10, с. 149]. У выніку 4 лютага 1924 г. УЦВК СССР сваім рашэннем канчаткова аформіў першае ўзбуйненне БССР. Ініцыятарам яго ў першую чаргу выступаў Наркамат замежных спраў СССР. Сведчаннем гэтага з’яўляецца і тэлеграма ад 23 жніўня 1923 г., якую накіраваў савецкаму паўпрэду ў Варшаве Л. Абаленскаму член калегіі НКЗС СССР В. Коп. У ёй адзначалася, што “у Польшчы дзіўным чынам прайшло зусем не заўважаным наша рашэнне аб пашырэнні граніц Беларусі на ўсход”. Л. Абаленскі абавязаны быў звярнуць увагу польскай і еўрапейскай грамадскасці на гэты факт. Пры гэтым неабходна было супрацьпастаўляць “вызваленчую палітыку Саюза палітыцы прыгнечання нацыянальнасцей у Польшчы” [11, арк. 23-24].

Пасля таго як першае ўзбуйненне БССР адбылося, Савецкі ўрад вельмі цікавіўся рэакцыяй у Польшчы на гэтую падзею. Л. Абаленскі, адказваючы на запыт кіраўніцтва СССР, піеаў з Варшавы ў Маскву 21 сакавіка 1924 г., што польская прэса абыйшла маўчаннем павелічэнне тэрыторыі Беларусі. Гэтая падзея ўвогуле не прыгадваецца польскімі журналістамі [12, арк. 4]. З прыведзеных дыпламатычных дакументаў добра бачна, што павялічваючы тэрыторыю БССР у 1924 г., кіраўніцтва СССР кіравалася перш за ўсё знешнепалітычнымі інтарэсамі. Яно хацела гэтай акцыяй супрацьпаставіць савецкую станоўчую палітыку ў дачыненні да беларусаў польскай негатыўнай і заваяваць іх сімпатыі, а таксама аказаць уплыў на фарміраванне міжнароднай грамадскай думкі.

У 1926 г. кіраўніцтва БССР зноў уздымае пытанне аб узбуйненні БССР. I на гэты раз яно сустракае падтрымку ў гэтым пытанні перш за ўсё з боку НКЗС СССР. На яго паседжанні, якое адбылося ў верасні 1926 г., было прынята рашэнне настойваць у палітбюро УКП(б), каб Гомельскі і Рэчыцкі паветы, у якіх маецца безумоўная беларуская большасць, неадкладна далучыць да БССР [10, с. 158]. Такую пазіцыю НКЗС СССР па пытанню другога ўзбуйнення БССР можна лагічна звязаць з жорсткай дзяржаўнай палітыкай у дачыненні да беларускага нацынальнага руху ў Польшчы, якая стала асабліва актыўна праводзіцца пасля майскага перавароту і прыходу да ўлады Ю. Пілсудскага. Неабходна было прадэманстраваць насельніцтву Заходняй Беларусі, наколькі палітыка СССР па беларускаму пытанню станоўча адрозніваецца ад польскай. 6 снежня 1926 г. Прэзідыум ЦВК РСФСР юрыдычна замацаваў перадачу БССР Рэчыцкага і Гомельскага ўездаў.

Адлюстраваннем савецка-польскай геапалітычнай барацьбы на беларускай прасторы стала і палітыка Савецкага ўрада па стварэнню на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і Гомельшчыны, гюльскіх нацыянальных ссльсаветаў. Як адзначаюць у сваім даследаванні В.П. Пічукоў і М.І. Старавойтаў, статус пагранічнай паласы з Польшчай, у якую ўваходзілі тры раёны сучаснай Гомельшчыны, меў на ўвазе развіццё сеікі мясцовых пацыяналыіых Саветаў, нацшкол, прадухіленне адміністрацыйнага нажыму на пацыянальныя меншасці [9, с. 77]. Нам падаецца, штo гэтая адносна ліберальная палітыка еавсцкіх уладаў йс дыктавалася імкненнем задаволіць нацыянальныя памкненні палякаў у БССР і ў прыватнасці — на Гомельшчыне. Пытанне аб нацыянальных меншасцях хучэй было разменнаю манетаю ў савецка-польскіх дыпламатычных “гульнях”. У якасці доказу гэтага пункту гледжання прывядзсм тэлеграму, якую накіраваў 2 студзеня 1925 г. член калегіі НКЗС СССР В. Коп савецкаму паўпрэду ў Варшаве П. Войкаву. У ёй угрымліваюцца інструкцыі да маючых пачацца польска-савецкіх палітычных перамоў. В. Коп піша, што на будучых перамовах трэба ўзняць пытанне аб нацыянальна-культурнай аўтаноміі для польскіх ускраін (г. з. для Заходпяй Украіны і Заходняй Беларусі). Далей савецкі дыпламат тлумачыць, для чаго гэта трэба зрабіць: “… каб не даць палякам агітацыйнага матэрыялу супраць нас у выпадку, калі перамовы закончацца няўдачай”. Далей В. Коп адзначае, што ў самім пагадненні пра аўтаномію “не прыйдзецца гаварыць не толькі таму, што гэта было б непрымальна для налякаў, але перш за ўсё таму, што гэта было б звязана з канчатковым прызнаннем граніц і задавальненнем сустрэчных патрабаванняў аб аўтаноміі для палякаў у СССР” [14, арк. 3].

Такім чынам, менавіта міжнародна-палітычны фактар стаў у многім вызначальным у тых палітычных падзеях, якія адбываліся на Гомельшчыне ў 1917-1926 гадах. Яна стала аб’ектам геапалітычнай барацьбы шэрагу дзяржаў, і менавіта ход гэтай барацьбы і яе вынікі прадвызначалі палітычнае становішча ў рэгіёйе і яго дзяржаўную прыналежнасць.

Спіс літаратуры

  1. Мазец, В. Грамадства і межы БІІР / В. Мазец // Biaіoruskie Zeszyty Historyczne. — № 15. — Biaіystok, 2001. — S. 86-96.
  2. Лебедзева, В. М. Гомельская гарадаская дырэкторыя (1918-1919 гг.): палітычныя і дзяржаўныя арыентацыі / В. М. Лебедзева // Беларусь і суседзі: гістарычныя шляхі, узаемадзеянне і ўзаемаўплывы : матэрыялы міжнарод. навук. канф., 28-29 верасня 2006 г. — Гомель, 2006. — С. 102-110.
  3. Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі — Т. 1. — Кн. 1. — Вільня — Ныо-Ёрк — Менск — Прага, 1998.
  4. Лебедзева, В. Тэрытарыяльнае пытанне на беларуска-ўкраінскіх нерамовах 1918 года: фактыялагічпы і крыніцазнаўчы аспекты / В. Лебе­дзева // Традыцыі беларускай дзяржаўнасці : зб. арт. — Гомель, 2000. — С. 100-111.
  5. Паўлава, Т. Асноўныя напрамкі знешнепалітычнай дзейнасці БНР у 1918-1920 гг. / Т. Паўлава // Biaіoruskie Zeszyty Historyczne. — № 15. — Biaіystok, 2001. — S. 76-85.
  6. Адраджэнне. Гістарычны альманах. — Мн., 1995.
  7. Ленін, В. И. Полн. собр. соч. — Т. 30.
  8. Ладысеў, У. Праблемы станаўлення беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове ва умовах курсу Савецкай Расіі на сусветную пралетарскую рэвалюцьпо (снежань 1918-1919 гг.) / У. Ладысеў // Biaіoruskie Zeszyty Historyczne. № 15. — Biaіystok, 2001. — S. 197-203.
  9. Пичуков, В. П. Гомелыцина многонациональная (20-30-е годы XX века). Вып. 1 / В. П. Пичуков, М. И. Старовойтов. — Гомель, 1999. -234 с.
  10. Ладысеў, У. Ф. Паміж Усходам і Захадам: сганаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917-1939 гг.) / У. Ф. Ладысев, П. І. Брыгадзін. — Мн., 2000.
  11. Архіў знешняй палітыкі Расійскай Федэрацыі (АЗП РФ). — Ф. 04. — Воп. 32.-11 212. — Д. 52565.
  12. АЗП РФ. — Ф.04. — Boп. 32. — П. 213. — Д. 52596. — Т.2.
  13. АЗП РФ. — Ф.04. — Воп. 32. — П. 217. — Д.52670.

Аўтар: М.М. Мязга
Крыніца: Гомельщина в событиях 1917–1945 гг.: материалы науч. практ. конф. / ред. кол. : А.А. Коваленя [и др.]. – Гомель, 2007. Ст. 227-237 .