Гомельшчына пасля акупацыі: праблемы аднаўлення (1943-1945 гг.)

0
127
Акупацыя не прайшла бясследна для Гомельшчыны

Восенню 1943 г. Пачалося вызваленне ўсходняй часткі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У выніку Гомельска-Рэчыцкай, Калінкавіцка-Мазырскай і РагачоўскаЖлобінскай наступальных аперацый былі вызвалены два абласныя цэнтры — Гомель і Мазыр, а таксама шэраг раёнаў Гомельскай і Палескай абласцей. Войскі Беларускага фронту пад камандаваннем генерала арміі К.К. Ракасоўскага на поўдні рэспублікі прасунуліся больш як на 200 км у глыб нямецкай абароны ў паласе шырынёй звыш 100 км.

Яшчэ грымелі баі на беларускай зямлі, а на вызваленай ад гітлераўскіх акупантаў тэрыторыі Гомельшчьшы пачаліся аднаўленчыя работы. Уадпаведнасці з пастановай СНК СССР i ЦК УКП(б) ад 21 жніўня 1943 г. “Аб неадкладных мерах па аднаўленні гаспадаркі ў раенах, вызваленых ад нямецкай акупацыі” увесь цяжар i адказнасць па аднаўленні гаспадаркі і ліквідацыі наступстваў вайны ўскладваліся на органы дзяржаўнага і мясцовага кіравання. Пачалося адраджэнне дзяржаўнага апарату. Пасля вызвалення Гомеля сюды з Масквы былі перавезены рэспубліканскія структуры кіравання. Аднаўлялі сваю дзейнасць абласныя, гарадскія i раённыя органы ўлады, выбіраліся сельскія саветы і іх старшыні. Аднак кадравая праблема была вельмі вострай — адчуваўся вялікі недахоп спецыялістаў і кіраўнікоў усіх узроўняў. Яшчэ у верасні 1943 г., напярэдадні вызвалення ўсходніх тэрыгорый Беларусі, ЦК КП(б)Б зацвердзіў абласныя, гарадскія і раённыя аператыўныя групы Гомельскай, Палескай і Магілёўскай абласцей, на якія ўскладваліся задачы аднаўлення савецкіх органаў і іншых структур улады. На адказную работу накіроўваліся ўдзельнікі падпольнага і партызанскага руху, якія не былі прызваны у дзеючую армію; былыя франтавікі, якія па стане здароўя не маглі ўдзельнічаць у баявых дзеяннях. У канцы 1943 г. аднавілі дзейнасць 20 сельскіх саветаў у Гомельскім раёне, 14 — у Веткаўскім, 17 — у Свяцілавіцкім. Галоўнай задачай новых кіраўнікоў было арганізацыя работ па будаўніцтву і аднаўленні жылля, разгарнуць работу медыцынскіх, асветных і гандлевых устаноў. Ужо 15 снежня 1943 г. Рэчыцкі гарадскі выканаўчы прыняў пастанову «Аб разгортванні дзяржгандлю ў г. Рэчыцы». У ёй, у прыватнасці, гаворылася: «…Для обеспечения хлебом рабочих, служащих, занятых на производстве и учреждениях г.Речицы, и инвалидов Отечественной войны обязать Горторг подготовить хлебные карточки согласно существующего контингента и нормы выдачи хлеба к 25 декабря 1943 года. К этому времени выявить рабочих и служащих, связанных с сельским хозяйством, на предмет определения выдачи карточек иждивенцам согласно существующего положения. … Обязать председателя кустпромартелей, директора местной промышленности заключить договор не позже 25/ХІІ. 1943 г. с Госторгом на поставку вырабатываемых товаров широкого потребления (мыло, готовая одежда, детская обувь, мебель, скобяной товар, кухонные вилки, ёмки, кочерги, дверные и оконные крючки, завесы, клямки, дверные ручки, топоры, лопаты, грабли, гончарную посуду, гребешки, расчески, гребни, смолу, дёготь и др.)» [1, с. 210]

Аднаўленчыя работы вяліся ў вельмі цяжкіх сацыяльнаэканамічных умовах. Ваенныя дзеянні і акупацыйная палітыка, якая ажыццяўлялася захопнікамі на беларускай зямлі, прывялі да вялікіх матэрыяльных і людскіх страт. Захавалася толькі 15% даваенных прамысловых прадпрыемстваў, 26% жыллёвага фонду гарадоў і раённых цэнтраў Беларусі [2, с. 35] Была знішчана і разрабавана амаль уся гаспадарка Гомельшчыны. Вельмі пацярпелі населеныя пункты, размешчаныя ў паласе ваенных дзеянняў і паблізу ад лініі фронту, у зоне дзеяння партызанскіх фарміраванняў. Толысі ў Гомельскім раёне з 10 277 сялянскіх двароў за вайну было спалена 4 256. Напрыклад, у Раманавіцкім сельсавеце з 7 333 дамоў непашкоджанымі засталося 100, у Прыбыткаўскім з 434 — толькі 41, у Дзятлавіцкім з 394 засталося 59 хат. Многія дюдзі засталіся без прытулку. За гады вайны колькасць жыхароў раёну значна зменшылася. Калі ў 1941 г. тут пражывала 50 774 чалавекі, то пасля вызвалення засталося толькі 37 323. На прымусовыя работы ў Гераманію было вывезена 6425 чалавек. За гады акупацыі загінула 525 мірных жыхароў. Людзі знішчаліся самымі жудаснымі спосабамі. Так, на тэрыторыі Раманавіцкага сельсавета ў меліярацыйным рове былі знойдзены 37 трупаў, у тым ліку 10 дзяцей, закапаных жывымі. Многія сем’і ў раёне так і не дачакаліся пасля вайны сваіх родных і блізкіх, якія загінулі у змаганні з ворагам у дзеючай арміі, у партызанскіх і ў антыфашысцкіх фарміраваннях [3, с.249].

Падобнае становішча было і ў іншых мясцовасцях Гомельской вобласці. У г. Ветка за перыяд акупацыі было спалена 462 дамы, а ў Веткаўскім раёне цалкам знішчаны 15 населеных пунктаў i 27 — часткова. Вялікімі былі і людскія ахвяры. За гады вайны ў Ветцы, якая у 1941 г. налічвала 5 102 жыхары, яны склалі 874 чалавек, а ў раёне колькасць загінуўшых налічвала звыш 6 тысяч чшіавек [4, с. 88-89]. У Гомельскай вобласці бьшо знішчана 53 630 чалавек мірнага грамадзянскага насельніцтва, вывезена у Германію 166 745; у Палескай вобласці, адпаведна, 37 981 i 23 047 чалавек [5, с. 133]. у цяжкім становішчы знаходзіліся многія населеныя пункты і гаспадарка Гомельшчыны. Так, па Гомельскаму раёну бьшо разбурана 685 пабудоў, якія належалі калгасам і саўгасам. Захавалася толькі 35 свірнаў, 21 канюшня, 28 жывёльных двароў. Паводле звестак, на 10 снежня 1943 г. у раёне налічвалася 1 040 коней, 1 819 галоў буйной рагатай жывёлы, 67 галоў свіней, 36 авечак.

Непазнавальны жудасны малюнак адкрыўся перад вачыма тых, хто ўбачыў в. Пакалюбічы ў лістападзе 1943 г. усе вытворчыя і культурна-бытавыя будынкі былі разбураны, згарэла 428 жылых дамоў. Ад калгаснай гаспадаркі засталося ўсяго 3 кані, 5 колаў і 4 плугі [3, с. 250]. Знішчана была маёмасць 45 калгасаў і 2 МТС у Веткаўскім раёне. Агульны ўрон, які быў нанесены гаспадаркам раёнам, складаў 294 млн. рублёў (у даваенных цэнах) [4, с. 88].

У шмат разоў скарацілася пагалоўе жывёлы. Вялікая колькасць яе была забіта і вывезена ў Германію. У выніку 60% сялянскіх сямей не мелі ў асабістай гаспадарцы жывёлы. Акрамя таго, значныя плошчы ворнай зямлі прыйшлі ў запусценне — зарасталі хмызняком і пустазеллем, забалочваліся. Такое значное разбурэнне а адкінула далёка назад развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці. Трэба было пачынаць усё спачатку, аднаўляць калектьгўныя гаспадаркі. Справа ў тым, што ў гады вайны на акупіраванай ворагам тэрыторыі калгасы і саўгасы распаліся і адрадзілася індывідуальная сялянская гаспадарка. Пасля вайны мясцовымі ўладамі вялася актыўная работа па аднаўленні калгасаў. Аднак вялікія праблемы паўставалі ў сувязі з падборам кандыдатур на пасады старшынь калгасаў, брыгадзіраў і спецыялістаў. Тым не менш, калгасы аднаўляліся даволі хутка. Па стане на 10 снежня 1943 г. у Гомельскім раёне ўжо дзейнічала 50 калгасаў з 52, якія былі тут у даваенны час. Як і ў гады калектывізацыі адбываўся працэс абагульнення жывёлы. Разам з тым збору жывёлы ў грамадскія статкі перашкаджаў недахоп стайняў і іншых неабходных памяшканняў. Акрамя таго востра стаяла пытанне аб забяспячэнні жывёлы кармамі. У дакладной запісцы кіраўніцтва Свяцілавіцкага раёна ў абкам КП(б)Б і аблвыканкам ад 26 кастрычніка 1943 г. паведамлялася, што нарыхтаванае ў стагах сена «проходящими воинскими частями взято и израсходовано, и кое-где оставшиеся стога части Красной Армии продолжают забирать, несмотря на наши запреты, и как факт — район остается совершенно без грубых кормов» [4, с. 93]. Аналагічнае становішча бьшо i у іншых раёнах — калгасную жывёлу прыходзілася нават раздавадь па дварах вяскоўцаў, каб захаваць пагалоўе. Аб гэтым сведчыць і змест дакладной запіскі на імя сакратара Гомельскага абкама КП(б)Б Жыжанкова старшыні Гомельскага райвыканкама Белякова, які адзначаў: «Пры абагульненні конскага пагалоўя ў частцы калгасаў з-за адсутнасці кармоў абагульненыя коні аддаваліся групам калгаснікаў у 5-10 двароў, якія на конях павінны праводзіць калгасную работу, аказваць дапамогу ў перавозцы Чырвонай Арміі і абслугоўваць свае ўласныя мерапрыемствы» [3, с.250]. Адбудоўваліся жывёлагадоўчыя фермы, кузні і майстэрні па рамонту сельскагаспадарчага інвентару і тэхнікі, іншыя памяшканні. Хутка былі адрамантаваны млыны ў вёсках Яроміна, Прудок, Клімаўка і іншых населеных пунктах. Была адноўлена дзейнасць Гомельскай i Навабеліцкай машыннатрактарных станцый. Для іх забеспячэння былі падабраны 22 трактарысты сталага веку. Каб выправіць складанае становішча з кадрамі, пры МТС былі адкрыты курсы на 65 чалавек па падрыхтоўцы трактарыстаў з ліку вясковай молоадзі. Гэта дало магчымасць у некаторай ступені падрыхтавацца да веснавых палявых работ 1944 г. З разліку пасяўных плошчаў 1941 г. у калгасах бьша распачата работа па закладцы семянных i страхавых калгасных фондаў. Па стану на 10 снежня 1943 г. у гэтыя фонды было засыпана 16 696 цэнтнераў пшаніцы, 13 264 цэнтнераў аўса, 4 303 цэнтнера жыта, 163 780 цэнтнера бульбы. [3, с. 250]. Сур’ёзную праблему пры правядзенні аднаўленчых работ стваралі рэшткі баепрыпасаў і ўзбраення, якія утрымлівала беларуская зямля. Асабліва небяспечнымі былі мінныя палі. Важнейшай задачай было ачышчэнне вызваленых тэрыторый ад сертаносных рэшткаў баёў. Для размініравання і збору зброі і баепрыпасаў у раёнах былі створаны спецыяльныя падраздзяленні і каманды. Да размініравання прыступілі ўвесну 1944 г. У Рэчыцкім раёне гэтым займаліся 120 інструктараў па падрьгоу і мінёраў. Неўзабаве імі было знішчана больш за 3 тысячы супрацьтанкавых мін, 8 320 артылерыйскіх снарадаў, звыш за 17, 7 тысяч мінамётных мін і авіяцыйных бомбаў [1, с.205].

Інструктар па размініраванні Буда-Кашалёўскага райсавета Асавіяхіма В. Карчэўскі асабіста знайшоў і знішчыў каля 600 выбуховых прадметаў [7, с.86]. Паспяхова працавала каманда па размініраванні Гомельскага раёна, якую узначальваў былы франтавік, старшыня райсавета Асавіяхіма Дз. Гнуцік. Яна зняла звыш 18 тысяч супрацьтанкавых мін і іншых выбуховых прадметаў. Дз. Гнуцік асабіста абясшкодзіў 185 мін, артылерыйскіх снарадаў і бомбаў. За адвагу і мужнасць ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. У канцы чэрвеня 1944 г. работы па размініраванні былі ў асноўным закончаны ў 12 раёнах Гомельскай вобласці і 5 раёнах Палескай, а да таго і ў 6 раёнах Магілёўскай вобласці. Было абследавана больш за 25 тысяч кв.км тэрыторыі, на якой было выяўлена і знішчана больш за 220 тысяч мін, мноства іншых баепрыпасаў[6, с.216]. Неадкладныя меры па ліквідацыі вынікаў акупацыі былі сфармуляваны ў пастанове «Аб бліжэйшых задачах Саўнаркома БССР і КП(б)Беларусі» ад 1 студзеня 1944 г. Першачарговыя задачы па аднаўленні народнай гаспадаркі былі таксама абмеркаваны на 6 сесіі Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання, якая адбылася у сакавіку 1944 г. у Гомелі. Увесь цяжар па аднаўленні разбуранай вайной гаспадаркі ў першыя гады лёг на плечы жанчын, старых і падлеткаў. Недахоп працаздольнага насельніцтва, асабліва мужчын, адчуваўся вельмі востра. Пасля вызвалення Гомельшчыны ў Чырвоную Армію было мабілізавана вялікая колькасць мясцовых жыхароў. Толькі ў Свяцілавіцкім раёне у армію былі прызваны 1 700 чалавек [4, с. 92].

Цяжка далася ў 1944 г. працаўнікам вёскі першая пасяўная. Частку зямель увогуле немагчыма было апрацоўваць, асабліва там, дзе праходзілі баі. Многія калгасы не мелі ўсяго неабходнага і магчымасцей для правядзення першага веснавога севу. Працавалі у асноўным жанчыны, не хапала тэхнікі і коней. Таму апрацоўваць зямлю даводзілася ўручную. Але не хапала нават прымітыўнага інвентару для апрацоўкі глебы. Становішча з правядзеннем вясенніх палявых работ было настолькі складанае, што кіраўніцтва было вымушана выкарыстаць надзвычайныя меры, каб не дапусціць іх зрыву. Сярод такіх мер была пастанова СНК БССР і ЦК КП(б)Б, Гомельскага аблвыканкама i абкама КП(б)Б «Аб выкарыстанні буйной рагатай жывёлы на сельскагаспадарчых работах» (сакавік 1944 г.). згодна з гэтай пастановай райвыканкамы зацвердзілі канкрэтныя планы-заданні. Веткаўскі райвыканкам сваім рашэннем ад 18 сакавіка 1944 г. зацвердзіў план-заданне па прыцягненні да работ буйной рагатай жывёлы калгасаў і калгаснікаў у колькасці 600 галоў. Мясцовыя кіраўнікі, як патрабавала пастанова, абавязаны былі тлумачыць калгаснікам «что для успешного проведения весеннего сева, повышения урожайности и своевременного выполнения всех обязательств перед государством привлечение к работам крупного рогатого скота является крайне необходимым и неизбежным мероприятием, что без проведения его в жизнь колхозы, МТС не могут справиться с поставленными перед ними задачами» [4,с. 97]

Аднак эфектыўнасць выкарыстання кароў у якасці цяглавай сілы была невысокай. Напрыклад, у Гомельскім раёне з 6 235 га, апрацаваных на пачатак 1944 г., 1 975 была зроблена трактарамі, з 109 — коньмі, 1 086 га — уручную рыдлёўкамі і толькі 54 га — з выкарыстаннем кароў[3, с.268].

Вялікае значэнне ў адраджэнні сельскай гаспадаркі иела дапамога ў рашэнні гэтай важнай заданы з боку вайскоўцаў 1-га Беларускага фронту. Улічыўшы складанасць становішча, Ваенны савет фронту 25 лютага 1944 г. прыняў пастанову «Аб мерах дапамогі з боку фронту у аднаўленні народнай гаспадаркі Беларускай рэспублікі». Падобныя пастановы былі прыняты ваеннымі саветамі армій, якія накіроўвалі сваіх садцат на дапамогу вяскоўцам для правядзення веснавых работ. Калгасам і саўгасам вайсковыя часткі перадавалі трафейнае сельгасабсталяванне і інвентар, аказвалі ветэрынарную дапамогу. У дакладной запісцы аб стане выканання пастадовы Ваеннага Савета фронту у 48-й арміі начальнік тылу І-га Беларускага фронту паведамляў: «Помощь в проведении весенне-посевной кампании: вспахано 225,6 га , засеяно 4,4 га, забороговано 16,5 га, вывезено удобрений на колхозные поля и огороды колхозников 163 тонны, отремонтировано плугов разных — 68 (из них тракторных, — 4), борон — 24, повозок для колхозов — 32, выделено для оказания помощи на местах рядового и сержантского состава 52 человека, агрономов — 1 человек, направлено кузнецов для ремонта сельхозинвентаря 3 человека. Выделено для работы на весенне-посевной кампании 24лошади» [1, с.29]. Неадкладныя меры прыймаліся мясцовымі ўладамі i na арганізацыі здачы насельніцтвам сельскагаспадарчых прадуктаў у фонд Чырвонай Арміі. Толькі 8 сельскіх Саветаў раёна у канцы 1943 г. перадалі больш за 1 тысячу цэнтнераў збожжа, 5 024 цэнтнера бульбы, 326 цэнтнераў мяса. Але астатнія 12 сельсаветаў раёна не мелі магчымасці аказаць дапамогу арміі. Таму план па нарыхтоўцы збожжа ў фонд дапамогі фронту быў выкананы толькі на 51%, бульбы на 60%, мяса на 67%, малака на 2,4%. Справа ў тым, што на працягу некадькіх месяцаў многія вёскі Бабовіцкага, Міхалкаўскага, Пакалюбіцкага, Чкалаўскага і іншых сельсаветаў знаходзіліся ў паласе фронту. Сабраць і захаваць ураджай 1943 г. многім жыхырам гэтых населенье не ўдалося. Так, толькі бульбы з-за ваенных дзеянняў не удалося выкапаць на 810 га. Многія жыхары раёна апынуліся ў вельмі цяжкім, гаротным становішчы [3, с. 250-251]. Падобны стан рэчаў быў і ў шэрагу сельскіх саветаў Веткаўскага раёна, жыхары якіх у кастрычніку-лістападзе 1943 г. былі выселены з зоны баявых дзеедняў. У многіх населеных пунктах пажары знішчылі ўжо сабраныя бульбу і збожжа. Таму раённае кіраўніцтва было вымушана прыняць рашэнне аб частковым або нават поўным вызваленні ад паставак сельгаспрадукцыі ў фонд Чырвонай Арміі у 1943 г. Але разам з тым, пры вызначэнні заданняў па здачы сельгаспрадуктаў на патрэбы арміі сапраўднае цяжкае становішча, у якім апынулася мясцовае насельніцтва, ўлічвалася не заўсёды. Былі вьшадкі, калі ўжо пасля выканання дзяржаўных паставак штаб фронта і харчаддзелы армій абавязвалі мясцовае кіраўніцтва дадаткова пастаўляць сельгаспрадукцыю, што было не толькі складана зрабіць, а ў шэрагу выпадкаў і немагчыма. Напрьпслад, у дакладной запісцы Свяцілавіцкага райсавета i РК КП(б)Б Гомельскаму абкаму КП(б)Б і аблвыканкаму паведамлялася, што «на 13 ноября 1943 года продотдел армии созывает совещание пред. райисполкомов и Секретарей РК КП(б)Б по вопросу проведения в нашем районе гос. закупок с/хоз. продуктов. Такая неразбериха со стороны военных властей в фронтовом районе дезорганизует работу по засыпке семенных фондов в колхозах и, в конечном счете, нам непонятно, чем руководствоваться в этих вопросах, т.к. вчера нами получено постановление Военного Совета Армии, в котором говорится о предании суду военного трибунала председателей райисполкомов Клинцовского и Унечского районов Орловской области за отказ в выполнении доведенных планов сельхоз.поставок для армии. Просим Вашего вмешательства в эти вопросы и дать нам указания, как поступать в дальнейшем, ибо каждый день поступают все новые дополнительные наряды» [4, с.94].

Пакуль ішла вайна, насельніцтва Гомельшчыны прымала ўдзел у кампаніях па падпісцы на аблігацыі дзяржаўных ваенных займаў, якія былі выпушчаны ў 1944 і 1945 гг. Так, у г. Рэчыца і раёне толькі за некалькі дзён у траўні 1944 г. была праведзена падпіска на аблігацыі амаль на 2 мільёны рублёў. Праводзілася таксама работа па зборы сярод насельніцтва грашовых сродкаў на будаўніцтва танкаў і самалётаў. У тым жа Рэчыцкім раёне для будаўніцтва танкавай калоны было сабрана 1 495 507 рублёў [1, с.205,206].

Шырока практыкавалася арганізацыя шэфскай дапамогі калгасаў ваенным шпіталям, што знаходзіліся на тэрыторыі Гомельшчыны і мелі патрэбу ў прадуктах харчавання і паліве. Усе намаганні людзей былі скіраваны на выкананне самай важнай задачы — хутчэй завяршыць вайну і пераадолець яе наступствы, аднавіць жыццё. У 1944 г. на гэты мэты ўрад СССР асігнаваў Беларусі 490,7 млн., а ў 1945 г. — 1 200 млн. рублёў. З розных рэгіёнаў на Гомельшчыну завозіліся прамысловае абсталяванне, трактары, аўтамабілі, будаўнічы матэрыял, буйная рагатая жывёла, коні. Так, з Удмуртыі ў красавіку 1944 г. для вызваленых раёнаў паступілі трактары, рознае абсталяванне, хімікаты — разам 92 вагоны [5, с. 292]. Кіраўніцтва Узбецкай ССР накіравала на Гомельшчыну эшалон, які даставіў 150 коней, 660 цэнтнераў ячменю, 10 трактараў. Прыбыла таксама брыгада будаўнікоў у колькасці 45 чалавек [3, с. 269]. З Яраслаўскай вобласці ў калгасы Веткаўскага раёна ў жніўні 1944 г. паступіла 250 галоў жывёлы, у тым ліку 100 цялят [4, с. 100]. 3 гэтай жа вобласці ва Ўваравіцкі раён было дастаўлена 320 галоў, а ў Буда-Кашалёўскі — 310 галоў жывёлы. Акрамя таго, гэтыя раёны атрымалі з трафейнага статку яшчэ 800 кароў і 850 авечак [7, с. 82].

Аднаўлялася дзейнасць МТС, умацоўвалася іх матэрыяльна-тэхнічная база. У Гомельскім раёне ў чэрвені 1944 г. у двух МТС налічвалася 39 трактараў, Буда-Кашалёўская МТС мела 20 трактараў, а ў Рагінскай МТС іх было 28. Аднак новай тэхнікі сярод той, што паступала у якасці дапамогі ў вызваленыя раёны, былі адзінкі. Большасць тэхнікі была зношаная, а часткова ў нерабочим стане. Для рамонту сельгастэхнікі патрэбна былі запасныя часткі і інструменты, якіх, аднак, катастрафічна не хапала [7, с.82].

Вялікая ўвага надавалася аднаўленню і развіццю прамысловасці і асабліва мясцовай, якая павінна была задаволіць патрэбы насельніцтва ў спажывецкіх таварах. Складанай была і жыллёвая праблема. Першачарговай задачай для мясцовага кіраўніцтва стала забеспячэнне жыллём людзей, якія туліліся ў зямлянках і прыстасаваных памяшканнях. Работы па аднаўленні жылля пачаліся вясной 1944 г. для патрэбаў будаўніцтва пачалі выпуск прадукцыі цагельныя заводы і шклозавод у Касцюкоўцы. Да пачатку чэрвеня 1944 г. на вызваленай ад акупантаў тэрыторыі было адноўлена і пабудавана звыш 8,4 тысяч жылых дамоў. Аднак вастрыня жыллёвай праблемы змяншалася марудна. Вялікія цяжкасці былі з нарыхтоўкай і дастаўкай драўніны, неабходнай на будоўлях. Нехапала працаздольных мужчын, — тысячы ваеннаабавязаных пасля вызвалення былі прызваны ў Чырвоную Армію, акрамя таго, толькі з восені 1943 да вясны 1944 гг. з усходніх раёнаў Беларусі на аднаўленчыя работы ў Сталінград было адпраўлена 8 тысяч чалавек [2, с.36]. З раёнаў Гомельшчыны моладзь па працоўнай мабілізацыі накіроўвалі таксама на працы па аднаўленні Данбаса, Ленінграда, Віцебска, Мінска, Гомеля [1, с.211].

Складанасць становішча з будаўніцтвам жылля і грамадскіх будынкаў у шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці прымусіла ўрад БССР спецыяльна звярнуцца да разгляду гэтага пытання. У выніку была прынята пастанова СНК БССР ад 15 сакавіка 1945 г.» Аб ходзе будаўніцтва калгасных пабудоў і дамоў калгаснікаў па Жлобінскаму і Рагачоўскаму раёнах Гомельскай вобласці». У першую чаргу жыллё будавалася для сямей загінуўшых на фронце, інвалідаў вайны, франтавікоў i партызан. Да пачатку 1947 г. у гомельскім раёне з зямлянак у пабудаваныя дамы было пераселена больш 2,8 тысяч сем’яў, аднак у зямлянках яшчэ заставалася 800 сем’яў [3, с.251]. Вырашыць праблему перасялення людзей з зямлянак на Гомельшчыне ўдалося толькі ў 1950-х гадах. Вялікія праблемы на вызваленай ад акупантаў тэрыторыі былі з арганізацыяй медычнага абслугоўвання насельніцтва. Становішча абцяжарвалася масавымі захворваннямі і эпідэміямі. Для барацьбы з сыпным тыфам, каростай, малярыяй ствараліся супрацьэпідэмічныя камісіі, атрады і брыгады. Да гэтай работы былі прыцягнуты не толькі супрацоўнікі адноўленых медыцынскіх устаноў, але і ваенныя медыкі. Ужо ў снежні 1943 г. у Гомельскам раёне працавалі 10 амбулаторый і некалькі фельчарска-акушэрскіх пунктаў. У Рэчыцы ў 1944 г. дзейнічалі 4 бальніцы, 2 амбулаторыі, 2 дыспансеры, а ў раёне 2 амбулаторна-бальнічныя ўчасткі, 4 ўрачэбнаамбулаторныя пункты, 16 фельчарска-акушэрскіх пунктаў і 2 аптэкі [1, с.208]. На тэрыторыі Гомельшчыны былі размешчаны дзясяткі эвакашпіталяў. Паўсюдна не хапала ўрачоў і сярэдняга медычнага персаналу.

У цяжкіх умовах пачала аднаўляцца сістэма адукацыі. Большасць школ была разбурана, не хапала падручнікаў, наглядных дапаможнікаў, школьнага інвентару. Частка школьных будынкаў, якія захаваліся падчас вайны, была занята вайсковымі установамі. Дзеля гэтага вучні, асабліва старэйшых класаў, не маглі прыступіць да заняткаў адразу пасля вызвалення. Ва ўсходніх раёнах Беларусі ў чэрвені 1944 г. у 1 458 школах навучалася каля 150 тысяч дзяцей. Многія школы пачалі сваю дзейнасць у малапрыдатных прыстасаваных памяшканнях. У Веткаўскім раёне толькі ў 1946/47 навучальным годзе была адноўлена даваенная колькасць школ — 44, з якіх 3 сярэднія, 11 няпоўных сярэдніх i 30 пачатковых школ [4, с.85].

Адчуваўся востры недахоп настаўніцкіх кадраў. Адразу ж пачалася падрыхтоўка настаўнікаў на паскораных курсах, у педвучылішчах, настаўніцкіх і педагагічных інстытутах. Пачалі работу педвучылішчы ў Гомелі, Мазыры і Рэчыцы, настаўніцкі інстытут ў Мазыры і педагагічны істытут ў Гомелі. Асаблівая ўвага кіраўніцтва рэспублікі і мясцовых органаў улады надавалася праблеме уладкавання дзяцей-сірот. На вызваленай тэрыторыі ствараліся дзіцячыя дамы і дамы-інтэрнаты, дзе дзеці былі забяспечаны самым неабходным. Значную дапамогу тут аказвалі вайсковыя часткі. Так, вайскоўцы 48-й арміі 1-га Беларускага фронту адрамантавалі і абсталявалі для дзіцячых дамоў ў 1944 г. 4 будынкі ў Рэчыцы. Для дзіцячых дамоў было перададзена 160 дзіцячых ложкаў, 50 сталоў, 50 лавак, 100 табурэтак, 6 шафаў, 300 прасцінаў, 300 ручнікоў, 150 коўдраў, 300 навалак і шмат іншага неабходнага для іх дзейнасці [1, с.29].

У чэрвені 1944 г. працавала 37 дзіцячых дамоў, у якіх выхоўвалася больш за 3 700 дзяцей [5, с.189]. Дзіцячы дом-інтэрнат дзейнічаў у Буда-Кашалёве, 2 дзіцячыя дамы былі створаны ў Рэчыцкім раёне. У дзіцячым доме ў вёсцы Маканавічы Рэчыцкага раёну у 1945 г. жылі 70 дзяцей, бацькі якіх загінулі падчас вайны [1, с.218]. Усяго ў БССР у пачатку 1945 г. было 193 дзіцячыя дамы у якіх выхоўвалася звыш за 27 тысяч дзяцей [8, с. 101].

Такім чынам, у першыя гады пасля вызвалення Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкай акупацыі рабіліся канкрэтныя захады па першачатковым адраджэнні прамысловасці і сельскагаспадарчай вытворчасці, рашэнні сацыяльных праблем, сярод якіх асаблівае значэнне надавалася арганізацыі медычнага абслугоўвання, будаўніцтву жылля. Сумленная і самаадданая праца насельніцтва, яго энтузіазм дапамагалі аднаўленню эканомікі, сістэмы адукацыі і культуры, якое, аднак, зацягнулася на многія гады з-за недахопу фінансавання. Умовы жыцця і працы гараджан і вяскоўцаў, у тым ліку сем’яў тых, хто змагаўся з ворагам і набліжаў Перамогу, доўгі час былі вельмі цяжкімі.

  1. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Рэчыцкага раёна. Кн.2. Мн.: Беларусь, 1998.
  2. Кузьменка У. Беларусь пасля вызвалення (восень 1943 — вясна 1945 г.) // Беларускі гістарычны часопіс. 2004.№8.
  3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гомельскага раёна. Кн.2. Мн.: БЕЛТА,1998.
  4. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Веткаўскага раёна. Кн.2. Мн.: БЕЛТА,1998.
  5. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны). Мн.,2004
  6. Беларусь в годы Великой Отечественной войны: уроки истории и современность. Материалы международной научной конференции, посвяўенной 60-й годовўйне освобождения Беларуси от немецкофашистских захватчиков. Минск, 29-30 июня 2004г. Мн.,2004
  7. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Буда-Кашалёўскага раёна. Кн.2. Мн.: БЕЛТА, 2002.
  8. Беларусь у XX стагоддзі. Вып.1. Мн.,2002.

Аўтары: М.Н. Мурашка, В.А. Міхедзька
Крыніца: «Гомельшчына ў Вялікай Айчыннай вайне», навук.практычная канф. (2005, Гомель). Навукова-практычная канферэнцыя «Гомельшчына ў Вялікай Айчыннай вайне», 7-8 красавіка 2005 г.: [прысвеч. 60-годдзю Вялікай Перамогі: матэрыялы] / рэдкал.: В.А. Міхедзька (адказ.рэд.) і інш.; Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. — Гомель: Выд-ва «Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны, 2005. — 280 с. Ст. 156-165.