Нямецкае ваеннае камандаванне надавала асаблівае значэнне Гомелю з-за яго знаходжання на важным стратэчічным напрамку. У пачатку жніўня 1941 года на гомельскім накірунку вораг сканцэтраваў звыш 25 дывізій. Напружаныя баі з адборнымі нямецкімі дывізіямі вялі вайсковыя часткі 21 Арміі.
На напрамку моцнага націску праціўніка аказалася тэрыторыя Буда-Кашалёўскага раёна. Аб абарончых баях за Буда-Кашалёва і іншыя населенью пункты раёна вельмі мала літаратурных і архіўных звестак. Асабліва не высветлена становішча ў адносінах да самога паселка Буда-Кашалёва. Між тым гэта была адна з буйных станцый на чыгунцы Г омель-Жлобін.
З першых дзён вайны шматкратна ўзрасла роля чыгуначнага транспарту. На яго долю прыпадала больш 80% перавозак грузаў, у т.л. воінскіх. Улічваючы вялікае стратэгічнае значэнне чыгуначнай сеткі рэспублікі, значная ўвага надавалася яе ахове, а таксама станцыйным збудаванням. Як сведчыць дакладная запіска начальніка КДБ Гомельскай вобласці капітана Гусева на імя камандуючага 21-й Арміі генерала-палкоўніка Кузняцова ад 14 ліпеня 1941 года, на чыгунцы на ўчастках Гомель-Жлобін, Гомель-Навазыбкаў, Гомель-Калінкавічы i інш. склалася пагражальнае становішча з прычыны адсутнасці на палявых станцыях сродкаў аховы, зенітных установак. Варожыя самалеты сістэматычна абстрэльвалі пад’езды, перагоны, маеты. У сувязі з гэтым зрывалася перасоўванне войск і мота-мехчасцей на чыгунцы. Капітан Гусеў выказвае просьбу аб прыняцці рэальных мер па забеспячэнню аховы галоўным чынам мастоў праз р. Дняпро, Сноў, Дзясна, Іпуць, Бесядзь, палявых станцый: Васілевічы, Рэчыца, Салтанаўка, Буда-Кашалёва і інш. Далей падкрэслівалася, што “при обеспечении охраны указанных сооружений, мостов и станций будет обеспечена нормальная работа железной дороги. Оставаться в дальнейшем без защиты этих объектов, имеющих стратегическое значение, ни в коем случае не должны, потому что вражеские самолеты, имея данные об отсутствии средств защиты, беспрерывно их разрушают” [1, арк. 2-3].
Лепш зразумець становішча, якое склалася да акупацыі раёна, даюць магчымасць аператыўныя зводкі, якія атрымліваліся па тэлефону з 19 ліпеня па 12 жніўня 1941 года.
19.07.41 г. “В районе спокойно, имеется связь со всеми сельскими советами. 18.07.41 г. разбомбили железнодорожный переезд… Поезда ходят до ст. Салтановка. Будо-Кошелево сожжено на две трети”.
21.07.41 г. “В 9 часов утра фашистский истребитель с бреющего полета обстрелял Будо-Кошелево. Жертв нет”.
22.07.41 г. “7 часов 35 минут. В районе спокойно. Приводятся в порядок разрушенные бомбардировкой постройки”.
24.07.41 г. “10 часов 45 минут. В районе спокойно. В воздухе пока спокойно”.
25.07.41 г. “11 часов. Над райцентром вчера появились вражеские самолеты. Бомбы не сбросили”.
2.08.41 г. “17 часов 50 минут. Вчера противник пытался бомбить железнодорожную станцию, но огнем нашей зенитной артиллерии его самолеты были отогнаны”.
12.08.41 г. “11 часов 40 минут. О расположении рубежей противника точных сведений нет. По имеющимся сведениям м. Стрешин сожжено. 11.08.41 г. вечером вражеские самолеты сильно бомбили шоссе в 8-ми километрах от Буда-Кошелевской” [2, арк. 27- 38].
У выніку адступлення часцей 21 Арміі нямецкія войскі пад камандаваннем фельдмаршала фон Бока, якія ўваходзілі ў склад групы арміі “Цэнтр”, у сярэдзіне жніўня 1941 года былі ўжо на падыходах да г. Гомеля. Жорсткі бой разгарэўся на рубяжы Сямёнаўка – ст. Уза- Рудзянец, што знаходзіліся на тэрыторыі Уваравічскага раена. Сумесна з байцамі Чырвонай Арміі мужнае супраціўленне аказваў Гомельскі полк народнага апалчэння, які сфарміраваўся ў першыя ж дні вайны. 16 жніўня 1941 года полк у складзе 2-х батальёнаў заняў лінію абароны каля в. Сямёнаўка. Да вечара 16 жніўня праціўнік прадпрыняў наступление ў 3-х накірунках некалькімі пяхотнымі ротамі, падтрыманных 5-8 танкамі і бронетранспарцерамі, моцньм артылерыйскім і мінаметным агнем. Наступаючыя роты, атрымаўшы агонь нашай артылерыі і пяхоты, адразу адышлі назад. 17 жніўня з раніцы авіяцыя праціўніка пачала бамбіць баявыя парадкі падраздзяленняў 68 і 67 стралковых палкоў 21-й Арміі і апалчэнцаў. Завязаўся працяглы бой. У канцы дня праціўніку ўдалося абысці нашы флангі і тым самым стварыць пагрозу акружэння нашых войск на абарончым рубяжы Сямёнаўка-Рудзянец. Хуткі наступ нямецкіх войскаў прымусіў адступіць і заняць новую лінію абароны спачатку ў в. Чырвонае Гомельскага раена, а потым у в. Прудок-Пакалюбічы [6, арк. 70-73].
Пераўзыходзячы ў жывой сіле і тэхніцы, гітлераўцы змаглі да 15 жніўня 1941 года поўнасцю акупіраваць тэрыторыю Буда- Кашалёўскага раёна, а ў ноч з 19 на 20 жніўня захапіць Гомель.
З першых дзен вайны Савецкі ўрад і Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі ўсю сваю дзейнасць накіравалі на мабілізацыю сіл і сродкаў дзяржавы для абароны краіны ад фашысцкага нападу. На барацьбу з ворагам былі задзейнічаны практычна ўсе рэсурсы Беларусі. У чэрвені-жніўні ў дзеючую армію было мабілізавана каля 500 тысяч жыхароў рэспублікі, у т.л. болыы 11 тысяч жыхароў Буда- Кашалёўскага раена [8, арк. 257].
Для неабходнасці абароны, патрэб савецкіх воінскіх часцей дзяржаўнымі і грамадскімі органамі БССР, гаспадарчымі установамі, рабочымі, служачымі, сялянамі перадаваліся тэхніка, матэрьмльныя і грашовыя сродкі. Для Заходняга фронту было перадана 2,5 тысяч аўтамашын, 35 тысяч каней, 36 тысяч галоў жывелы, 20 тысяч тон харчавання і фуражу. Ужо ў пачатку жніўня 1941 года ў Буда- Кашалёўскім раене на патрэбы фронту было перадана каля 2 тысяч галоў жывелы, собрана ў фонд абароны краіны каля 6 тысяч рублёў i 10 тысяч рублёў – ва Уваравіцкім раене.
Актыўнай сілай у барацьбе з ворагам і важнай крыніцай баявых рэзерваў для Чырвонай Арміі стала апалчэнне. Атрады народнага апалчэння былі арганізаваны таксама ў Буда-Кашалёўскім i Уваравіцкім раенах, на ўзбраенні каторых знаходзілася 490 вінтовак, 7 ручных куляметаў [3, арк. 27].
Адважна дзейнічалі апалчэнцы ў час абароны подступаў да Гомеля ў сярэдзіне жніўня 1941 года. Байцоў-апалчэнцаў спаткаў такі ж лёс, як і савецкіх салдат: шмат загінула, сталі акружэнцамі, папалі ў палон.
Ва ўмовах хуткага прасоўвання праціўніка на ўсход першаступеннай задачай стала эвакуадыя ўглыб СССР абсталявання прамысловых прадпрыемстваў, матэрыяльных рэсурсаў, устаноў. Рэалізуючы дырэктыву СЖ СССР і ЦК УКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 года, мясцовыя органы прынялі шэраг мер па эвакуацыі буйнай рагатай жывёлы. Паводле архіўных звестак з Гомельскай вобласці на 25.07.41 г. было адагнана на ўсход 67 839 галоў жывёлы, 65 728 галоў авечак і 4 387 свіней. Разам гэта складала 137 944 галоў (без коней) – амаль 53% ад усяго пагалоўя вобласці [3, арк. 117]. У выніку эвакуацыі ў Буда- Кашалёўскім і Уваравіцкім раенах было адагнана на ўсход 13322 i 13600 галоў жывелы (без коней), што складала адпаведна амаль 80% i 78% ад усяго пагалоўя [3, арк. 118].
Важнае месца ў эвакуацыйнай папітыцы мясцовых улад займаў вываз сродкаў сельскагаспадарчай вытворчасці. Так, на 20.07.41 г. із Буда-Кашалёўскай МТС было вывезена 43 трактары, або 94% i 8 камбайноў, або 100%, із Уваравіцкай МТС адпаведна 26 (90%) i 9 (100%) [3, арк. 119]. Як сведчаць крыніцы, работа па эвакуацыі раённых МТС працягвалася да 7.08.41 г.
Значная работа разгарнулася па ўборцы ўраджая. Яшчэ ў жніўні 1941 года калгасы раёна працягвалі ўборку азімых культур. Разгорнутая ўборачная кампанія праводзілася ў адпаведнасці з дырэктывай СНК БССР i ЦК КП (б)Б ад 26.07.41 г. “Аб уборцы ураджая ў раенах падлягаючых эвакуацыі”. Выконваючы гэту дырэктыву, Гомельскі аблвыканкам прыняў рашэнне аб размеркаванні і знішчэнні ў 8-мі раёнах вобласці, у т.л. і Буда-Кашалёўскім, усіх відаў ураджаю – харчовага, фуражнага, сенажацей. Так, з агульнай колькасці ўборачных плошчаў збожжа па Гомельскай вобласці падлягала размеркаванню сярод сялянскіх двароў 90463 га, што складала амаль 61%, бульбы – 11963 га (31%), знішчэнню – 58047 га збожжа, або 39%, арк. 26186 га бульбы, або 69%. Тэхнічныя культуры знішчаліся цалкам. У Буда-Кашалёўскім раёне было падзелена паміж людьмі 10875 га збожжа, або 60%, 1450 га бульбы, або 36%. У той жа час 7108 га збожжа i 2563 га бульбы падлягала знішчэнню, што адпаведна складала 40% i 64% [3, арк. 195].
Знішчэнне ўраджаю выклікала незадаволенасць сярод насельніцтва і супрацьдзеянні з боку ваенных. Аб гэтым сведчыць змест аператыўных звестак ад 28.07.41 г. і 2.08.41 г., “в районе началась уборка урожая согласно директиве Комитета обороны. Многие колхозники выражают сожаление по поводу порчи урожая, однако директива проводится в жизнь”. “Директива КО об урожае проводится в жизнь, имевшие случаи противодействия со стороны военных товарищей устранены” [2, арк. 37, 53].
Замест таго, каб забяспечыць уборку багатага ўраджаю, прымалася рашэнне аб яго знішчэнні. Між тым, як падкрэслівалася ў спецпаведамленні наркама ўнутраных спраў Беларусі Матвеева, “большая часть районов, в которых Гомельский облисполком предложил уничтожить скот и посевы, находятся в значительном отдалении от линии фронта и при хорошей организации сельскохозяйственных работ, уборка урожая может быть проведена полностью, чему мешает паническое настроение работников советских органов Гомельской области. Необходимость уборки урожая, а не уничтожение его, вызывается и тем обстоятельством, что войска 21-й армии должны бесперебойно снабжаться хлебом, мукой и фуражом из местных ресурсов области” [5, арк. 23].
Хуткае прасоўванне праціўніка ўглыб краіны востра паставіла пытанне аб арганізацыі ўсенароднай барацьбы ў тыле ворага. Выконваючы дырэктывы ЦК УКП(б), ЦК КП(б)Б разгарнуў значную работу па арганізацыі партызанскага руху. Толькі за першы месяц вайны ЦК Кампартыі Беларусі сфарміраваў і адправіў у акупіраваныя раены 118 груп партыйных і камсамольскіх работнікаў агульнай колькасцю 2644 чалавек для стварэння падполля і фарміравання партызанскіх атрадаў. На працягу лета 1941 і 1942 года ЦК КП(б)Б накіраваў у Гомельскую вобласць 105 такіх груп з агульнай колькасцю 895 чалавек [4, арк. 15].
У Буда-Кашалёўскі раён таксама была накіравана адна з такіх груп.
Аб тым, што барацьба ў тыле ворага развівалася з першых дзён вайны сведчыць дакладная запіска да ЦК КП(б)Б Геллера Л.З. У ей ён піша “… по решению Буда-Кошелевского РК КП(б)Б я был оставлен в тылу для ведения партизанской войны в специально организованном партизанском отряде на территории Буда-Кошелевского района. В результате 3-х месячного пребывания в тылу врага партизанский отряд насчитывал 32 человека, укомплектован преимущественно из партийно-советского актива. 17 августа, в связи с вступлением немцев нелегально приступил к практическому действию…” [4, арк. 44].
Аднак выстаяць у 1941 змаглі толькі нямногія партызанскія атрады і групы. Непадрыхтаваныя, дрэнна узброеныя, не маючы сувязі, партызаны часта гінулі, не наносячы ворагу значных страт.
Становішча палепшылася толькі ў канцы вясны 1942 года, калі былі створаны неабходныя матэрыяльныя і арганізацыйныя ўмовы для развіцця партызанскага руху ў Беларусі. Сілы савецкіх партызан на Беларусі пад канец 1942 года налічвалі каля 50 тысяч добра ўзброеных людзей, якія кантралявалі амаль 30% тэрыторыі краю [9, с. 98].
Такім чынам, нават нягледзячы на цяжкае становішча, якое склалася на тэрыторыі Беларусі ў выніку імклівага наступления войска германскага вермахта была праведзена значная праца па арганізацыі адпору ворагу. Дзякуючы гераізму і самадцанасці воінаў і насельніцтва Беларусі, быў пакладзены пачатак зрыву гітлераўскага плана “маланкавай вайны”.
- Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей НАРБ). Ф. 4. Воп. 29. С. 2
- НАРБ. Ф. 4. Воп. 33 А. С. 16.
- НАРБ. Ф. 4. Воп. 29. С. 3.
- НАРБ. Ф. 3500. Воп. 4. С. 197.
- НАРБ. Ф. 4. Воп. 33 А. С. 13.
- Дзяржаўны архіў грамадскіх адб’яднанняў Гомельскай вобласці. Ф. 144. Воп. 137. С. 14.
- Дзяржаўны архіў грамадскіх адб’яднанняў Гомельскай вобласці. Ф. 253. Воп. 1. С. 15.
- Памяць. Буда-Кашалеўскі раен. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 2001.
- Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мн., 1993.
Аўтар: Л.С. Скрабіна
Крыніца: “Гомельшчына ў Вялікай Айчыннай вайне”, навук.практычная канф. (2005, Гомель). Навукова-практычная канферэнцыя “Гомельшчына ў Вялікай Айчыннай вайне”, 7-8 красавіка 2005 г.: [прысвеч. 60-годдзю Вялікай Перамогі: матэрыялы] / рэдкал.: В.А. Міхедзька (адказ. рэд.) і інш.; Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. — Гомель: Выд-ва “Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны, 2005. — С. 18-23.