Гомельшчына на старонках выданняу XIX – пачатку ХХ ст. з фонду ЦНБ ПАН Беларусі

0
512
Гомельшчына на старонках выданняу XIX – пачатку ХХ ст. з фонду ЦНБ ПАН Беларусі

З 1772 r. на працягу усяго XIX ст. i да усталявання савецкай улады у 1917 r. Гомель з’яўляўся часткай Расійскай імперыі. За гэты час у выніку тэрытарыяльных падзелаў ён некалькі разоў мяняў свой статус. У 1773-1777 rr. гэта цэнтр Гомельскага павета Рагачоўскай правінцыі, з 1777 r. — мястэчка Беліцкага павета, у складзе якога Гомель уваходзіў спачатку у Беларускую (1796-1802), а затым у Магілёускую туберню (1802-1852). З 1852 r. Гомель — павятовы цэнтр Магілёускай губерні. Звесткі аб Гомельскім краі у літаратуры гатага перыяду падаюцца у першую чаргу як апісанне тэрыторыі адной са шматлікіх туберняў Расійскай імперыі.

Разгледзім некаторыя выданні XIX — пач. ХХ ст. з фонду Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ЦНБ НАН Беларусі), у якіх можна знайсці інфармацыю аб Гомельшчыне.

У 1810 г. выйшла праца «Землеописание Российской Империи для всех состояний» прафесара статыстыкі Санкт-Пецярбургскаrа педагагічнага інстытута Еудакіма Піліпавіча Зяблоўскага (1764­1846) [ 1]. На думку знакамітага географа Льва Сямёнавіча Берга (1876-1950), гэтае выданне можна лічьщь першым універсітэцкім курсам rearpaφii Pacii (2]. Кожная з 6-ці частак «Землеописания» змяшчае разнастайныя геаrрафiчныя, гістарычныя, статыстычныя i іншыя звесткі аб пэунай частцы Расійскай імперыі.

4-ы параграф 6-й часткі выдання прысвечаны Магілёускай губерні. Прыведзены такія звесткі, як: тэрытарыяльныя межы, каардынаты i памер, рэкі, характарыстыка глебы, клімат, раслінны i жывёлыны свет, прыродныя рэсурсы, колькасць жыхароў i народныя промыс­лы. Апошнія раздзелы прысвечаны гісторыі утварэння Магілёускай губерні і яе 12-ці паветам. Мястэчка Гомель згадваецца літаральна двума-трыма сказамі пры апісанні Беліцкага павета: «К нему [по­вету] причисляются следующие местечки: … Гомель, местечко на правом берегу Сажи, с земляным укреплением. Имеет 3 греческих и 1 униатскую церковь и духовное училище. В нём бывает 2 годо­вых ярмарки, и жители здешние нарочито зажиточны» [3, с. 11О].

Згадкі аб Гомелі можна знайсці таксама на старонках першай часткі выдання «Заметки и воспоминания русской путеше­ственницы по России в 1845 году» (Спб., 1848), аўтарам якога з’яуляецца Алімпіяда Пятроўна Шышкіна (1791-1854) — руская пісьменніца, фрэйліна вялікай княгіні Екацярыны Паўлаўны, а затым і імператрыцы Аляксандры Фёдараўны.

Кнігу, напісаную у форме падарожнага Д3ённіка, аўтарка прысвяціла імператару Мікалаю 1. Накіроўваючыся у падарожжа, яна імкнулася праехаць па некалькіх расійскіх губернях, наведаць праваслаўныя святыні Смаленска і Кіева, паказаць, што і на айчынных землях ёсць што пабачьщь і дзе адпачьщь, а мясцовыя жыхары вылучаюцца сваім разумам, дасціпнасцю і дабрачыннасцю [4].

Нягледзячы на тое, што, згодна запісам, падарожніца затрымалася у Гомелі даволі доўга, радкоў, прысвечаных гэтаму месцу, у нататках не так шмат, і яны пакідаюць досыць супярэчлівае уражанне. З аднаго боку, Алімпіяда захапляецца уладарамі мястэчка і іх маёнткам, з другога — адмоўна рэагуе на тагачасных жыхароў Гомеля: «Местечко это [Гомель] также на берегу живописной Сажи, и осо­бенно замечательно тем, что им попеременно владели, не по родству и наследству, а, как будто по какому-то особенному назначению, два знаменитых полководца. Прежде принадлежало оно фельдмаршалу графу Румянцову Задунайскому, теперь принадлежит фельдмарша­лу графу Эриванскому, князю Варшавскому. — От времен победителя Турков остался каменный дом, который распространяет и украшает победитель Турков, Персиян и Поляков … я описываю, что видела, несомневаясь, что многим будет приятно иметь понятие о месте от­дыха двух славных вождей … » і «В Гомеле, как известно, корпусная квартира, и когда стоят войска, должно быть очень живо, но они на лето уходят, и мы видели только Жидов. — Жалкий народ! .. Белорусские Жиды, почти все без исключения, отвратительны своею неопрятностью, и между ними много нищих…» [5, с. 142-145].

Сапраўды, гістарычна склалася, што значную частку насельніцтва беларускіх гарадоў i мястэчак, у тым ліку i Гомеля, складалі яурэі, але ужо у першай палове XIX ст. і надалей менавіта яны былі уладальнікамі першых буйных прамысловых прадпрыемстваў: «В 1840 здесь [Гомель] возникает сально-свечной завод Школьни­кова, в 1853 — круподерный завод Любина, в 1864 — костопальный завод Ловьянова…» [6, с. 109].

Абмежаванасць уражання, якое склалася у Алімпіяды Шышкінай, напэуна, можна патлумачьщь тымі фактарамі, аб якіх яна сама піша у прадмове: «Разбирая записки мои, я чрезвычайно жалела, что нигде не могла доле пробыть, чтобы всё осмотреть и узнать основательнее… И не одного только времени не доста­вало мне: со мной почти и нет книг, по которым можно было бы тотчас отыскать всё достойное внимания… Слабость здоровья моего также часто, особенно сначала, принуждала меня отдыхать в горнице, когда бы, гуляя, я могла узнать от обывателей много любопытного…» [5, с. 2-3].

Не абмінуу сваёй увагай Гомель гісторык, краязнаўца і этно­граф, вайсковы тапограф, статыстык, генерал-майор рускай apмii, ураджэнец Магілёускай губерні Міхаіл Восіпавіч Без-Карніловіч (1796-1862). Яго праца «Исторические сведения о примечательных местах в Белоруссии с присовокуплением и других сведений к ней же относящихся» выйшла у Пецярбурзе у 1855 г.

Нягледзячы на шэраг недалікаў, кніга была прызнана крытыкамі «любопытной и полезной». Гэта была першая кніга, дзе распавядалася аб заходнерускіх землях і іх гісторыі, прычым зроблена гэта было досыць аб’ектыўна, былі агучаны нават тыя факты, якія супярэчылі афіцыйнай ідэалогіі [7].

Гомель, які на час напісання «Исторических сведений» ужо атрымаў статус павятовага цэнтра, апісаны з пункту разумен­ия аўтарам гісторыі і сучаснасці. У сціслай форме разгледжаны геапалітычныя падзеі, якія адбываліся на гэтай тэрыторыі, пачынаючы з XII ст., падаюцца некаторыя звесткі адносна развіцця гандлю і прамысловасці на бягучы момант: «Годовые ярмарки бывают: 1) в новый год, 2) Духов день и 3) в день Вздвижения Креста. Каж­дая продолжается две недели. Москва присылает произведения своих мануфактур, Тула свои металлические изделия. В то время уездный городок совершенно оживляется, выходит из своей дремо­ты; во время ярмарки собрание разнохарактерных народов между собою, их кипучая деятельность, обмен идей, мнений, взглядов; наконец средства повеселиться и с приятностью провести время, уподобляют Гомель губернскому городу» [8, с. 214].

Грунтоўным выданнем, прысвечаным Магілёускай губерніі, роўных якому не мелі на той час нават Санкт-Пецярбург і Масква, стаў «Опыт описания Могилёвской губернии в историческом, фи­зико-географическом, этнографическом, промышленном, сельско­хозяйственном, лесном, учебном, медицинском и статистическом отношении с двумя картами губернии и 17 резанными на дереве гравюрами видов и типов: в 3-х кн.», складальнікам праграмы і рэдактарам якога быў тагачасны Магілёускі губернатар, расійскі дзяржаўны дзеяч, камергер, тайны радца, сенатар, згодна з легендай сын Аляксандра 11, Аляксандр Станіслававіч Дэмбавецкі (1840-1914, або не пазней 1917) [9].

Трохтомнік выходзіу у 1882-1884 rr. у Магілёве. Матэрыял збіраўся на працягу дзесяці гадоў, былі задзейсненыя лепшыя прадстаўнікі інтэлігенцыі губерні. У прадмове А. Дэмбавецкі паведамляе, што падрыхтаванае выданне імкнецца зняць з Магілёускай губерні не адпавядаючую ёй на самай справе не надта прывабную характарыстыку; адлюстраваць гісторыю гэтага края і яго насельніцтва; паказаць, што на сённяшні дзень губерня знаходзіцца на добрым эканамічным узроўні [10, с. 22].

Праведзеныя Дэмбавецкім рэформы, сапраўды, мелі выдатны вынік, а унёсак, зроблены ім у развіццё эканомікі, палітыкі, кіравання, культуры, навукі і медыцыны давераных ім земляу, цяжка пераацаніць.

Нарыс, прысвечаны Гомелю, увайшоў у 2-ю кнігу, у ім у сціслай форме падаецца гісторыя Гомеля ад першага згадвання яго у летапісах да часу напісання трохтомніка, маляуніча апісваецца палац Паскевічаў, прыводзяцца статыстычныя звесткі адносна колькасці насельніцтва, будынкаў, навучальных устаноў, крамаў і r. д. Коратка разгледжаны пазаштатны горад Беліца і павятовыя мястэчкі: Антонаўка, Ветка, Насовічы, Паддабранка, Уваравічы, Хальч. Нарыс суправаджаюць дзве жывапісныя гравюры з выявам. гарадскога узбярэжжа ракі Сож і палаца Паскевічаў.

Выданнем, якое ўтрымлівае цікавы гістарычны i этнаграфічны матэрыял аб Гомельскім краі, з’яўляецца манументальная праца «Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историче­ском, племенном, экономическом и бытовом значении», якая выходзіла пад рэдакцыяй знакамітага навукоўца i грамадскага дзеяча, віцэ-старшыні Імператарскага Рускага Геаграфічнага таварыства П.П. Сямёнава (а затым у розны час С. А. Вянгерава і У.І. НеміровічаДанчанкі) у таварыстве Вольф з 1881 па 1901 rr. Гэта адно з самых дарагіх выданняу у гісторыі расійскага кнігадрукавання і, напэуна, найбольш поўная і аб’ёмная праца, прысвечаная апісанню Расіі. Больш за 400 чалавек прымалі удзел у падрыхтоўцы шматтомніка.

Аўтары ставілі сваёй мэтай праз вобразныя словы і малюнкі даць чытачу яркае уяуленне аб разнастайных карцінах рускай прыроды і розных сферах жыцця усіх народнасцей, якія насялялі тагачасную Расію, апісаць іх норавы, вопратку, жытло; адлюстраваць іх быт, прамысловасць, гандлёвае і эканамічнае становішча; пазнаёміць з іх вераваннямі і паданнямі, былінамі, песнямі і г. д.

Выданне не мела камерцыйнага поспеху, больш таго, таварыства Вольф у выніку панесла значныя фінансавыя страты. Высокі кошт і вялікі нязручны фармат (36,5х27 см) не спрыялі продажу «Жи­вописной России». Канчаткова ж падарваў фінансавы бок праекта пажар, які адбыўся ноччу 16 траўня 1900 г. на кніжных складах таварыства і падчас якога згарэу амаль увесь запас гатовых тамоў і аркушаў [11].

Складальнікамі было вырашана прысвяціць першыя тамы працы ускраінам Расійскай імперыі, паколькі яны падвяргаліся больш хуткім зменам і былі у меншай ступені вядомыя грамадству. 2-я частка 3-га тома шматтомніка носіць назву «Белорусское По­лесье» і уключае 1 О нарысаў, напісаных А. К. Кіркорам, С. В. Максімавым і П. П. Сямёнавым, якія распавядаюць аб помніках першабытных часоў, гістарычным мінулым, краявідах, слядах язычніцтва у святкаваннях, абрадах і песнях, знешнім выглядзе жыхароў Магілёускай, Мінскай, Віцебскай і Смаленскай губерняу. У нарысе, прысвечаным Магілёускай губерні, сярод іншых звестак падаецца гісторыя і сучаснасць Гомеля, згадваюцца мінулыя і тагачасныя уладары горада: «В 1795 году, по наследству после фельдмаршала [Петра Румянцева-Задунайского], Гомель достался сыну его, знаме­нитому канцлеру, графу Николаю Петровичу Румянцеву. Он любил Гомель и заботился об его украшении… Канцлер в духовном заве­щании своём включил условие, что если бы его наследники поже­лали продать Гомель, то могут продать не иначе, как фельдмаршалу или канцлеру. Воспользовался этим фельмаршал граф ПаскевичЭриванский, князь Варшавский и в 1834 году купил Гомель от на­следника канцлера, родного его брата. Ныне Гомель принадлежит сыну фельмаршала, генерал-адъютанту графу Фёдору Паскевичу-Эриванскому, князю Варшавскому», «Князь Варшавский, подобно канцлеру Румянцеву, заботился об украшении замка и самого Гоме­ля… Вообще, такого великолепия и богатства, особенно по отно­шению к садам и паркам, в имении частного человека нет в целой Белоруссии, да немного подобных и в целой России», «в 1856 г. был страшный пожар, истребивший в Гомеле 540 домов; но заботли­востью владельца и щедростью монарха, он скоро обновился ещё в лучшем виде. В настоящее время Гомель — лучший из уездных городов Белоруссии» [12, с. 427].

У частцы, прысвечанай Беларускаму Палессю, змешчаны ілюстрацыі з выявамі краявідаў, жыхароў i населеных пунктаў Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай i Смаленскай губерняу, у тым ліку i выява Гомеля.

Збіраннем і даследаваннем фальклорнага і этнаграфічнага матэрыялу Гомельшчыны у XIX ст. займалася уражэнка i жыхарка гэтых мясцін Зінаіда Фёдараўна Радчанка (1839-1916) [13]. Яе праца «Гомельские народные песни (белорусские и малорусские)», якую у 1888 г. выдала Імператарскае Рускае Геаграфічнае таварыства, на думку рэдактара Фёдара Міхайлавіча Істоміна, утрымлівае вельмі каштоўныя і дакладныя матэрыялы, дзякуючы у тым ліку таму, што, жывучы на Гомельшчыне, Зінаіда Радчанка была не часовым павярхоўным назіральнікам, а пастаянным сведкам з’яу мясцовага народнага жыцця. Асноўным прадметам даследавання узгаданага зборніка былі песні, іх роля і месца у жыцці насельніцтва Гомельскага павета, але ва уступнай частцы аўтарка дзеліцца таксама сваімі назіраннямі адносна землякоў: «Белоруссы трудолюбивы, терпеливы, покорны судьбе; их можно назвать тем же словом, ка­ким они сами нюывают хорошего, смирного человека: «рахманный народ», могу ещё прибавить: они горды; гордость их высказыва­ется в том, что у них нет попрошайничества; бедные семьи плохо одеты, плохо едят, но никогда не просят милостыни; все работают, пока в силах; в нищие идут только слепые; никогда не замечала я в них озлобленной зависти к более достаточным крестьянам… Только в последней крайности, беднейшие обращаются за помо­щью к более достаточным. Пьянства в народе также нет; конечно, в каждом селе найдётся несколько человек сильно пьющих на всех праздниках, но раз праздники прошли, они работают, как все… Мо­лодёжь почти все свои заработанные деньги употребляет на одеж­ду; они любят своё деревенское щёгольство, девушки в особенно­сти…», «все местные жители зовут Гомель — Гомий, употребляя старинное название, упоминаемое в летописях» [14, с. 3-4].

Вельмі падрабязнае i маляўнічае апісанне Гомеля пачатку ХХ ст. утрымлівае геаграфічна-статыстычны нарыс, змешчаны у другой кніжцы «Записок Северо-Западного отдела Операторского Рус­ского Географического общества», якая выйшла у Вільні у 1911 r. Аўтары нарысу — царкоўны дзеяч, гісторык Жудро Фёдар Андрэевіч, этнограф, фалькларыст i археолаг Ісаак Абрамавіч Сербаў, гісторык i археолаг Зміцер Іванавіч Даўгяла.

Кожны з пяці раздзелаў працы — «Наружное описание», «Из ис­тории города и общественных зданий», «Школьное дело», «Имущест­во города и торгово-промышленная жизнь», «Газеты. Общества» — утрымлівае адпаведную назве інфармацыю, якая дапоўнена чорнабелымі ілюстрацыямі і табліцамі са статыстычнымі звесткамі.

Вачыма аўтараў Гомель больш чым стогадовай даўніны бачыцца нам такім: «Издали, с левой, низовой стороны реки (из-за Белицы), современный Гомель представляет живописную картину: чудный дворец княгини Паскевич, силуэты домов, главы храмов и причуд­ливой формы башен тонут в роскошной гуще садов и парков. По об­ширной открытой равнине ползут, точно игрушечные, поезда, про­скакивают сквозь сетку перекинутых через реку железных мостов и постепенно скрываются в синеющей дали, а там, на горизонте, как огромные белые птицы, поворачиваясь из стороны в сторону, плывут по Сожу пароходы…» [15, с. 293].

Вось некаторыя адметнасці, уласцівыя Гомелю пачатку ХХ ст., якія паведамляе нам нарыс: у горадзе вельмі многа зеляніны — парк Паскевічаў, грамадскія і прыватныя сады, дрэвы, пасаджаныя уздоўж вуліц; уласна Гомель (без Беліцы) складаецца з 78 вуліц і завулкаў, галоўная і самая прыгожая з якіх Румянцаўская, яна найлепш забяспечана тратуарамі, тут размясціліся шыкоўныя крамы, крэдытныя ўстановы, канторы i бюро. Зусім па-іншаму выглядае частка горада, якая носіць назву «Палескі пераезд» або «Гарэлае балота»: нягледзячы на тое, што месца знаходзіцца амаль у цэнтры горада i на ім размешчаны добрыя дамы, вуліцы вельмі брудныя, на асобных з ix лужы стаяць усё лета, «обширное “Горелое болото” густо поросло кустарником, осокой и тростником. В нём купают­ся свиньи, утки, гуси; бабы полощут бельё, ребята ловят черепах! Обыватели так уже сроднились со своим болотом, так привыкли к пению лягушек, что если бы “Горелое болото” высохло, они не­пременно пожалели бы его» [15, с. 302].

Мы разгледзелі пераважна гістарычна-этнаграфічныя выданы сярэдзіны XIX — пачатку ХХ ст., якія утрымліваюць інфармацыю аб Гомельскім краі. У нашых фондах таксама захоўваецца шэраг выданняў, прысвечаных статыстычным даследаванням у Магілёускай губерні увогуле i на Гомельшчыне у прыватнасці. Усе яны могуць быць крыніцай цікавай i карыснай інфармацыі для даследчыкаў i ycix, хто цікавіцца гісторыяй Гомельскага края.

Библиографический список

  1. Зябловский, Евдоким Филиппович [Электронный ресурс]// Боль­шая биографическая энииклопедия — Режим доступа: https://dic.academic./ru/dic.nsf/enc_biography/137996/%D0%97%D1 %8F%D0%81 %D0%BB% DO%BE%D0%B2%D 1%81%DO%BA%DO%B8%D0%B9. — Дата доступа: 15.10.2019.
  2. Зябловский, Е. Ф. Землеописание Российской империи для всех состоя­ний [Электронный ресурс]// Электронная научная библиотека Коми НЦ УрО РАН. — Режим доступа: http://elib.komisc.ru/redkie-izdaniia/kraevedcheskaia-%20ko11ektsiia-zyrianskii-krai/knigi/zi%D0%B0%D0%AClovskii-e-f-zemleopisani%20e-rossiiskoi-%20imperii-dlia-vseh-sostoianii.%20-%20%D0%94%D0%B0%D1%82%D0%B0%20%D0%B4%D0%BE%D1%81%D1%82%D1%83%D0%BF%D0%B0:%2015.10.2019.
  3. Зябловский, Е. Ф. Землеописание Российской империи для всех сос­тояний, Санкт-Петербургского педагогического института ординарного профессора Евдокима Зябловского / Е. Ф. Зябловский. — Ч. 6. — Санкт-Петербург, 181О. — 636 с.
  4. Шишкина, О. Заметки и воспоминания русской путешественнииы по России (1848) [Электронный ресурс] / О. Шишкина // Библиохрони­ка. В некотором иарстве. Книга первая (1550-1975). — Режим доступа: httр·.//библиoxpoникa.pф/Portals/0/FIip_Books/Book_1 _N ewTitle/mobile/ index.html#p=l 39. — Дата доступа: 15.10.2019.
  5. Шишкина, О. П. Заметки и воспоминания русской путешественни­цы по России в 1845 году / О. П. Шишкина. — Ч. 1. — Санкт-Петербург, 1848. -288 с.
  6. Иоффе, Э. Г По достоверным источникам: евреи в истории городов Беларуси/ Э. Г. Иоффе. — Минск, 2001. — 352 с.
  7. Рублевская, Л. Статистик, брат декабриста [Электронный ресурс] / Л. Рублевская // Беларусь сегодня. — Режим доступа: https:// www.s b.by /articles/statistik-brat -dekabrista.html. — Дата доступа: 15.10.2019.
  8. Без-Корнилович, М О. Исторические сведения о примечательных местах в Белоруссии с присовокуплением и других сведений, к ней же относящихся/ М. О. Без-Корнилович. -Санкт-Петербург, 1855. — 355 с.
  9. Александр Дембовецкий: легенды и дела [Электронный ресурс] // Могилёвский областной исполнительный комитет. История. — Режим доступа: http://mogilev-region.gov.by/news/aleksand%20r-dem%20bovecki%20y%20-legend%20y%20-%20i%20-dela.%20-%20%D0%94%D0%B0%D1%82%D0%B0%20%D0%B4%D0%BE%D1%81%D1%82%D1%83%D0%BF%D0%B0%20:%2015.10.2019.
  10. Опыт описания Могилёвской губернии: в историческом, физико-гео­графическом, этнографическом, промышленном, сельскохозяйственном, лесном, учебном, медицинском и статистическом отношениях: с двумя картами губернии и 17 резанными на дереве гравюрами видов и типов: в 3 кн./ составлен [с предисловием] и под редакцией А.С. Дембовецкого. Кн. 1. — Могилёв, 1882. — 782 с.
  11. Живописная Россия [Электронный ресурс] // RarusS Gallery. — Режим доступа: http://www.raruss.ru/bind-edttion/l%20835-ptttoresque-russia.html.%20-%20%D0%94%D0%B0%D1%82%D0%B0%20%D0%B4%D0%BE%D1%81%D1%82%D1%83%D0%BF%D0%B0:%2015.10.2019.
  12. Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: [очерки] / под общей ре­дакцией П. П. Семёнова. — Санкт-Петербург; Москва, 1881-1901. -Т. 3. — 490 с.
  13. Радченко Зинаида Фёдоровна [Электронный ресурс] // Знаменитые люди Гомельщины. — Режим щ,ступа: http:// www.person.gou b.by/?p =2354. — Дата доступа: 15.10.2019.
  14. Гомельские народные песни (белорусские и малорусские): с прил. 83 мест. пословиц/ записанные в Дятловицкой волости Гомельского уезда Могилёвской губернии Зинаидой Радченко // Записки ИРГО по отделению этнографии. Т. XIII, вып. 11 / под ред. Ф. М. Истомина. — Санкт-Петербург, 1888. -315 с.
  15. Жудро, Ф. А. Город Гомель. Географическо-статистический очерк / Ф. А. Жудро, И. А. Сербов, Д. И. Довгялло // Записки Северо-Западно­го отдела Императорского Русского Географического общества. Кн. 2. — Вильна, 1911. — С. 4.

 

Аўтар: В.А. Губанава
Крыніца: I Международные Паскевичские чтения в Гомеле: материалы научно-практической конференции, 21—22 ноября 2019 / [составители: В. С. Ковалец, Д. Н. Лемтюгов; под общей редакцией М. С. Рафеевой]. — Гомель: Барк, 2019. — C. 163-171.