Звяртаючыся да тэмы т.зв. “узбуйнення” БССР, беларускай гістарыяграфія традыдыйна разглядала яго як сведчанне ажыццяўлення ленінскай нацыянальнай палітыкі. Апошнім часам гісторыкі пачынаюць разглядаць у гэтай акцыі імкненне маскоўскага ўрада пашырыць свой уплыў сярод прыгнечаных нацый іншых краін і сусветнай грамадскасці. Гэтае слушнае меркаванне пакуль што не абгрунтавана даследчыкамі. Імкнучыся запоўніць гэты прабел, паспрабуем даць адказ на асобныя пытанні, звязаныя з “узбуйненнем”: чаму гэта акцыя была праведзена ў сяр. 20-х гг. і па якой прычыне была спынена ў канцы 20-х. На нашу думку, “узбуйненне”, у т.л і вяртанне Гомельшчыны ў склад БССР, неабходна разглядаць у кантэксце барацьбы бальшавікоў за ўмацаванне сваёй улады ва ўмовах НЭПа. Пры гэтым неабходна ўлічваць унутраныя і міжнародныя аспекты гэтай барацьбы.
Пераход да НЭПа быў ажыццёўлены, у асноўным, паміж двума пасляваеннымі з’ездамі бальшавіцкай партыі — X i XII, на тым самым этапе, калі быў створаны Саюз ССР. Паміж гэтымі фактамі, як убачым далей, ёсць лагічная сувязь. Першы з названых з’ездаў праходзіў ва ўмовах ахапіўшых значную частку краіны ўзброеных выступленняў сялянства супраць савецкай улады.
На Беларусі, які ў іншых нацыянальных рэспубліках, узброеная барацьба мела не толькі сацыяльна-палітычны, але і нацыянальны характар, бо ўлада ўспрымалася сялянствам як антыбеларуская. Гэта падцвярджалася і бвларускімі камуніотамі нацыянальнай арыентацыі. У іх матэрыялах, адрасаваных У. Леніну і ЦК РКП(б), адзначапася, што Цэнтральнае Бюро КП(б)Б “праводзіць тую ж антыбеларускую палітыку”, якая праводзілася бальшавікамі і раней1. Таму не выпадкова X з’езд разам з пытаннем аб новай палітыцы на вёсцы разгледзеў і нацыянальнае пытанне. Ва ўмовах, калі амаль палова насельніцтва краіны жыла ў нацыянальных рэгіёнах, аграрных па сваёй структуры, гэтыя пытанні з’яўляліся двума бакамі адной праблемы — праблемы жыццяздольнасці савецкай ўлады. Іх вырашэнне давала магчымасць пратрымацца да наступлення рэвалюцыі ў іншых краінах, на што спадзяваліся бальшавікі. Асэнсаваўшы жыццёва важную неабходнасць заваяваць давер карэннага насельніцтва нацыянальных рэспублік, X з’езд РКП(б) папярэдзіў камуністаў аб асаблівай небяспечнасці “ухілу ў бок вялікадзяржаўнасці, каланізатарства”2. На з’ездзе была ўхвалена федэратыўная форма дзяржаўнага саюза савецкіх рэспублік.
На Х з’ездзе РКП(б), які адбыўся праз некалькі месяцаў пасля абвяшчэння СССР, нацыянальнае пытанне ізноў стала адным з цэнтральных. За 2 гады пасля X з’езда вялікадзяржаўныя настроі, асабліва сярод рускага савецкага чыноўніцтва ў нацыянальных рэспубліках, не толькі не зменшыліся, але і выраслі. Значная частка савецкага і партыйнага апарата ўспрымала ўтварэнне СССР “як крок да ліквідацыі гэтых рэспублік, як пачатак стварэння т.зв. “адзінага- непадзельнага”. Гэта стварала пагрозу зрыву “змычкі” паміж горадам і вёскай, паміж у большасці некарэнным і нешматлікім рабочым класам нацыянальных раёнаў і асноўнай часткай мясцовага насельніцтва — сялянствам. З’езд паставіў перад партыяй задачу зрабіць савецкую ўладу “не толькі рускай”, якой, па словах І.Сталіна, яна была да апошняга часу, але i міжнацыянальнай, роднай для сялян прыгнечаных нацыянальнасцей3.
Сялянскае і нацыянальнае пытанні мелі i важны міжнародны аспект, на які указаў І. Сталін у сваім дакладзе на XII з’ездзе. Гэта былі пытанні не толькі аб тылах сусветнай рэвалюцыі, але i аб яе резервах — рабочым, сялянскім і нацыянальна-вызваленчым руху ў краінах Захаду i Усходу. Важным рэзервам сусветнай рэвалюцыі на яе галоўным маскоўска-варшаўска-берлінскім накірунку быў сялянскі і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі. Камінтэрн ускладаў на яго спадзяванні як на сродак, што здольны “распароць польскую дзяржаву па нацыянальных швах” i тым наблізіць рэвалюцыю ў Германіі. У святле гэтай пазіцыі РКП(б)-УКП(б) і Камінтэрна становіцца зразумелым, якая ўвага надавалася імі працэсам, што адбываліся па савецкі бок рыжскай мяжы. У цытаваных вышэй матэрыялах групы беларускіх камуністаў яшчэ да сканчэння перамоў з Польшчай ставілася пытанне аб неабходнасці стварэння “узорнай беларускай рэспублікі ў яе эканамічных граніцах (этнаграфічная супадае з эканамічнай)». Стварэнне такой рэспублікі павінна было павялічыць удзячнасць народных мае Беларусі да савецкай улады “як да сваёй ўлады, а ў асяроддзі беларусаў, трапіўшых пад уладу буржуазнай ГІольшчы…, узмацніць цягу да нас i яшчэ болей павялічыць варожасць да буржуазнага ладу Польшчы”4. Аўтары звароту ставілі перад ЦК РКП(б) пытанне аб неабходнасці пашьірыць граніцы ССРБ на ўсход за кошт Віцебскай і Гомельскай губерняў, а таксама беларускіх паветаў Смаленскай губерні. У верасні 1922 г. гэта пытанне было пастаўлена афіцыйным кіраўніцтвам Беларусі, а ў сакавіку 1923 — VІІ з’ездам КП(б)Б.
Як разглядалася пытанне ў маскоўскіх інстанцыях да вясны 1923 г., калі было прынята прынцыповае рашэнне па ім, прасачыць пакуль не ўдалося. Аднак сувязь прынятага рашэння з курсам XII з’езда відавочная. Відавочна таксама, што развіццё сітуацыі на Беларусі аказала істотны ўплыў як на працэс прыняцця рашэння, так i на яго рэалізацыю. Бапьшавіцкая партыя на Беларусі заставалася слабай, малаўплывовай. Па прычыне сваёй слабасці партыя была вымушана, па прызнанні намесніка начальніка АДПУ пa Заходнім краі І. Апанскага, у якасці “прываднога рамяня” да мас выкарыстоўваць “мясцовую дробнабуржуазную і часам рэакцыйную гарадскую інтэлігенцыю, якая часткова прасачылася нават у рады КПБ”. А гэтай “рэакцыйнай” інтэлігенцыяй была беларуская дэмакратычная інтэлігенцыя. частка якой звязвала свае спадзяванні на нацыянальнае адраджэнне з рэвалюцыйнымі пераменамі ў краі. Адпюстроўваючы распаўсюджаныя ў народзе настроі, беларуская адраджэнская інтэлігенцыя пa абодва бакі рыжскай мяжы балюча перажывала падзел Бацькаўшчыны, учынены Масквой і Варшавай.
У сакавіку 1924 г. расійскім і саюзным Центральным выканаўчымі камітэтамі былі прыняты рашэнні аб перадачы БССР шэрагу паветаў і валасцей Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губерняў.
Перадача названых раёнаў была толькі першым крокам да вяртання Беларусі тэрыторыі, якая ёй належыла. У пастанове ЦВК СССР гаварылася аб перадачы Беларускай рэспубліцы ўсіх тэрыторый з большасцю беларускага насельніцтва. Гэты крок гучна адазваўся ў заходнебеларускім нацыянальным руху. Разам з працэсам беларусізацыі ён прывёў да росту прасавецкіх настрояў і спадзяванняў на аб’яднанне Беларусі з дапамогай СССР. Пад уплывам падзей на Беларусі эвалюцыянавала на прасавецкія пазіцыі значная частка беларускіх паслоў польскага сейма і дэеячоў беларускай эміграцыі. Б. Тарашкевіч, які раней не меў ніякіх сімпатый да бальшавікоў, у сваёй прамове ў сейме ў ліпені 1924 г. гаварыў, што “бальшавіцкі” ўрад… з незвычайнай упорлівасцю будуе новы дом беларускай дзяржаўнасці”5.
У такіх умовах па прапанове адной з груп беларускай эміграцыі на чале з А. Цвікевічам і пры падтрымцы ЦК КП(б)Б у кастрычніку 1925 г. у Берліне прайшла канферэнцыя беларускіх нацыянальных арганізацый, якія ўзялі прымаючых арыентацыю на Савецкую Беларусь. Удзельнікі выказалі падтрымку БССР і ў той жа час заклікалі, “каб да гэтай рэспублікі былі далучаны, згодна волі мясцовага жыхарства, беларускія часткі, як, прыкладам, Гомель і іншыя ўсходнія паветы”. Рашэнні Берлінскай нарады, несумненна, былі важным поспехам мінскіхбальшавікоў, бо, па-першае, аслаблялі антыкамуністычную плынь беларускага руху; а па-другое, узмацнялі пазіцыі Мінска адносна Масквы. Гэта дало ЦККП(б)Б падставы паставіць перад маскоўскімі інстанцыямі пытанне аб наданні Мінску статуса цэнтра, які па ўзгадненні з наркаматам замежных спраў СССР і ЦКРКП(б) кіруе беларускім нацыянальным рухам за мяжой. Кіраўніцтва ім было неабходным для яго падпарадкаваиня “і пераўтварэння ў рэвалюцыйны рух пад лозунгам аб’яднання беларускага народа, стварэння адзінай Беларусі і ўстанаўлення ў ёй рабоче-сялянскай Савецкай ўлады”.
Натуральна, што Мінск не мог ў поўнай меры прэтэндаввць на такую ролю, не забяспечыўшы аб’яднення беларускіх зямель на ўсходзе. Таму ў траўні 1926 г. ЦККБП(б) звярнуўся ў ЦКУКП(б) з абгрунтавеннем неабходнасці далучэння Гомельскай губерні да БССР. На прецягу лета 1926 г. беларускія ўлады прыкладалі энергічныя немагенні для яго вырашэння, умела выкарыстоўваючы зецікаўленасць Масквы ў пашырэнні рэвалюцыйных нестрояў у Польшчы.
Зыходзячы з інтарэсаў СССР, савецкія дыпламаты вельмі станоўча ацэньвалі ўплыў першега этапа ўзбуйнення БССР на сітуацыю ў Польшчы. Яны пісалі аб занепакоенасці польскага міністэрства замежных спраў гэтай акцыяй, звярталі ўвагу на спробу Пілсудскага павесці палітычную гульню з беларускай нацыянальнай меншасцю. Завяршэнне працэсу пашырэння БССР, лічылі яны, “выб’е козыр з рук палякаў”. У сваім пісьме ў камісію Палітбюро А. Крыніцкі спаслаўся на гэту інфармацыю. Праяўляючы нададзеную Мінску ролю цэнтра ўсяго беларускага руху, сакратар ЦК КП(б)Б узмацніў і пашырыў ацэнкі, якія выказваліся дыпламатамі. Ён звярнуў увагу на ўнутрыпалітычны аспект пытання аб беларускіх тэрыторыях, якія яшчэ засталіся ў складзе РСФСР. Частка інтэлігенцыі ў Севецкай Беларусі, пісаў А. Крыніцкі, прызнае гэту сітуацыю “такой же несправядлівасцю, як прыгнечанне Беларусі Заходняй у межах Польшчы”. Незавершанасць передачы БССР беларускіх тэрыторый, не яго думку, пагражапа ростам антысавецкіх і паланафільскіх, прапілсудчыкаўскіх настрояў сярод інтэлігенцыі Савецкай Белерусі”. А яе, як мы памятаем, кампертыя вымушена была выкарыстоўваць у якасці “прываднога рамяня” да мас.
Хаця беларускае кіраўніцтва называла рашеючым менавіта польскі фактар у справе пашырэння БССР, яно не ігнаравала ўсе іншыя. Падкрэслівалася, што тэрыторыя, аб якой ішла гаворка, разам з БССР утварае адзіны эканамічны арганізм, што мясцовае насельніцтва з’яўляецца этнічна беларускім. Летам 1926 г. згодна з праграмай урада БССР беларускія навукоўцы правялі шэраг экспедыцый на Гомельшчыне з мэтай вывучэння нацыянальнага складу яе насельніцтва. Тут праводзілі даследаванні А. Сержпутоўскі, П. Бузук, А. Палявы, Г. Гарэцкі. Іх высновы аб беларускім характары мясцовага насельніцтва грунтаваліся не толькі на статыстычных дадзеных, але і на матэрыялах гісторыі, этнаграфіі, лінгвістыкі, фальклора. Бюро ЦК КП(б)Б прыняло захады для прапаганды атрыманых дадзеных.
Устрывожанае губернскае кіраўніцтва Гомеля паспрабавала перашкодзіць вяртанню Гомельшчыны ў склад Беларусі. На закрытым пасяджэнні 24 ліпеня 1926 г. бюро губкама пастанавіла, што размовы кіраўніцтва Беларусі на гэты конт “выклікаюць нярвовасць мясцовых работнікаў і арганізацый… наогул шкодна адбіваюцца на ўсёй рабоце губерні”. Бюро пагаджапася на аддзяленне толькі часткі Рэчыцкага і Гомельскага паветаў, але прасіла ЦК УКП(б) “даць указанне ЦК Беларусі гэтага пытання да правядзення агульнага раянавання Заходняга раёна больш не ўзнімаць”. Відаць, гомельскае партыйнае кіраўніцтва спадзявалася выкарыстаць прэцэдэнт, капі пры раянаванні ў пачатку 20-х гг. БССР была ўключана ў склад Заходняй вобласці з цэнтрам у Смаленску. Каб сарваць магчымае далучэнне Гомельшчыны да БССР, мясцовае кіраўніцтва спрабавала выкарыстаць негатыўныя адносіны часткі насельніцтва да беларусізацыі. Гэты негатывізм быў не столькі стыхійнай з’явай, колькі вынікам адпаведнай палітыкі тых жа партыйна-савецкіх уладаў. Людзі бачылі, што мясцовыя ўлады адмоўна ставяцца да адукацыі на беларускай мове, яе пашырэння ў іншых сферах. Больш таго, былі вядомы выпадкі тэрору ў адносінах да свядомых беларусаў: быў адзначаны выпадак пагрозы наганам настаўніку за тое, шю ён выказаўся за павелічэнне беларускіх школ, моладзь выключалася з камсамолу за сваю беларускую свядомасць, забараняліся лекцыі, радыёперадачьі аб Беларусі, спектаклі на беларускай мове і г.д. Натуральна, што мясцовае насельніцтва лічыла адукацыю на беларускай мове бесперспектыўнай. Так яно тлумачыла сваю пазіцыю камісіі Я. Петэрса.
У рэшце рэшт, негледзячы на актыўнае супраціўленне гyбернскіх чыноўнікаў, справа аб далучэнні часткі Гомельшчыны да БССР была вырашана. 26 лістапада 1926 г. адпаведнае рашэнне было прынята Палітбюро ЦКУКП(б), а 6 снежня — Прэзідыумам ЦВК РСФСР. Да БССР далучаліся Гомельскі і Рэчыцкі паветы, а астатнія 3 паветы Гомельскай губерні адышлі да Бранскай губерні. Нягледзячы на аргументацыю гэтага рашэння, у якой на першым плане стаялі эканамічныя фактары, важнейшымі, на нашу думку, былі фактары палітычныя. Ды нават і ў планаванні эканамічнага развіцця краіны зыходнымі былі палітычныя мэты. Аб’яднанне Беларусі ў адзіны эканамічны арганізм, спрыяючы яе індустрыяльнаму развіццю, давала магчымасць вырашаць стратэгічную задачу: ствараць сацыяльную базу пралетарскай (а фактычна бальшавіцкай) дыктатуры. У другой палове 20-х гг. карэнным чынам змянілася тая палітычная сітуацыя ў СССР, у якой нараждалася палітыка “узбуйнення” БССР. Дзякуючы мерам з боку СССР ды іншым фактарам быў аслаблены некамуністычны беларускі рух у Заходняй Беларусі і на эміграцыі. Частка яго дзеячаў вярнулася ў БССР і ў пач. 30-х гг. была рэпрэсавана. Тыя ж яго дзеячы, што перайшлі на пазіцыі супрацоўніцтва з КПЗБ, былі рэпрэсаваны польскімі ўладамі. Выпушчаныя праз нейкі час у СССР, яны былі таксама рэпрэсаваны.
Пасля ўпартай барацьбы ўнутры бальшавіцкай партыі ў канцы 20-х гг. ёю быў узяты курс на фарсіраванае “будаўніцтва сацыялізма” у адной краіне за кошт сялянства — а значыць, і за кошт асноўнай масы насельніцтва нацыянальных раёнаў. Гэты курс дыктаваў неабходнасць жорсткай цэнтралізацыі ўлады пры ігнараванні інтарэсаў рэспублік і ўстанаўленні абсалютнай ідэалагічнай манаполіі. У гэтых умовах фактар “узбуйнення” БССР з пункту гледжання Масквы страціў як сваё ўнутрыпалітычнае, так і знешнепалітычнае значэнне.
Літаратура
- Каўка А. Перед усім — адданасць Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. №1. С. 78.
- КПСС в резолюциях и решениях съездов, конференций и пленумов ЦК. 4.2. М, 1953. С.562.
- XII с’езд РКП(б). 17-25 апреля 1923г.: Стеногр. отчёт. М.1968. С.693,695,482.
- Беларускі гістарычны часопіс. №4. С. 71.
- Тарашкевіч Б. Выбранае. Мн. 1991. С. 156.
- Голас Радзімы. 21 красавіка. С. 4.
Аўтары: Р.Р. Лазько, М.Н. Мурашка
Крыніца: Гомельшчына: старонкі мінулага. II выпуск. — Гомель, 1996. Ст. 139-146.