Гомель – правінцыйная дзірка або горад магчымасцяў? Радыяцыйны мегаполіс або сучасны і прыгожы горад?
Гэтымі і іншымі пытаннямі задаліся аўтары фільму “Гомель, у якім жывем мы” што распачаў сёння сваё пераможнае шэсце па інтэрнэце.
Сталіца, пасунься!
😉
Прыежджыя ўспрымаюць Гомель правінцыйным і саўковым горадам. Такім сабе транзытным вузлом, дзе можна набыць парачку чабурэкаў па дарозе ў Крым. Няўжо наш горад такі безнадзейна шэры?
Фронтмэн гурта “GODS TOWER” Lesley Knife, пісьменьніца Югася Каляда, фаершчыца Кацярына Герасімёнак, старшыня ГМКГА “Талака” Яўген Меркіс, лідэрка валянтэраў-абаронцаў жывёлаў Святлана Лапо распавядаюць пра сапраўдны Гомель – горад, у якім хочацца жыць.