Гомель у 1929 годзе. Новая выстава ў філіяле Веткаўскага музея

0
1137

У гомельскім філіяле Веткаўскага музею з’явілася магчымасць паглядзець на тое, як выглядаў горад над Сажом 90 гадоў таму. Пачатак незвычайнай выставы «Гомель. 1929» быў пакладзены два гады таму, калі гісторык і краязнаўца Яўген Малікаў набыў старую калекцыю фотаздымкаў-фотапар. Адмысловыя парныя здымкі, папулярныя ў міжваеннай Беларусі, рабіліся з двух апаратаў, скіраваных на адзін аб’ект. Але на гэтым асаблівасці новай выставы не сканчаюцца.