Гомель на рэвалюцыйным раздарожжы

0
623
Гомель на рэвалюцыйным раздарожжы лекцыя Валянціны Лебедзевай

Дыялог-клуб “Міжрэчча” запрашае гомельцаў на чарговую цікавую лекцыю і дыскусію, якая пройдзе з удзелам гісторыка Валянціны Лебедзевай 28 сакавіка ў антыкавярні “Тры каты”.

У 1919 годзе вялiкi рускi пiсьменьнiк Iван Бунiн занатаваў у сваiм дзённiкавым творы “Окаянные дни”: “Величайшее из званий – звание “человек” опозорено как никогда”. Пасля будзе лютае падаўленне Антонаўскага паустання, рабаванне храмаў, страшны галадамор на Паволжы i Ўкраiне, ГУЛАГ, тысячы растрэльных ямаў па ўсiм СССР, дэпартацыя малых народаў, безталаннае вядзенне народнай выйны…

Няправiльна было б сказаць, што усё пачалося з падзеяў 1917, стагоддзе якiх мы сёлета адзначаем. Як любая рочная з’ява, люты-кастрычнiк мае цэлы шэраг малых i вялiкiх перадумоваў. За гэтыя гады было рэалiзавана столькi, колькi не ўдавалася цэлым папярэднiм пакаленням. Многiя адчулi сябе ў ролi правiнцыйных дэмiўргаў, глашатаяў iсцiны, носьбiтаў сацыяльнага шчасця. Мiлiтарыстычны маскарад i вавiлонскae слупаcтварэнне ў палескае глухаманi – якiя высновы сёння можна зрабiць паводле тых палымяных гадоў, за якiя доўга прыйшлося расплочвацца крывёю ўсiм удзельнiкам гiстарычнага працэса нягледзячы на iх палiтычныя платформы, веравызнанне i саслоўнае становiшча?

На пытаньнi ўдзельнiкаў дыялог-клуба “Мiжрэчча” паспрабуе адказаць госць сустрэчы, гiсторык i краязнауца Валянцiна Лебедзева.

Калі: 28 сакавіка ў 18:00
Дзе: анты-кавярня “Тры каты”, павільён “Горад майстроў” (Новапрудкоўскі праезд, 1А; прыпынак “Гасцініца “Турысты”)

Три кота антикафе в Гомеле проезд