Паважанае спадарства!
Дзеўкі і хлопцы!
ГМКГА “Талака” запрашае ўсіх вас на майстар-клас па беларускіх народных танцах, які адбудзецца 11 ліпеня ў Гомелі пад вольным небам.
Хто ўмее – успомніць, хто не ўмее – навучым!
Хада з намі!
😉
У вас будзе ўнікальная магчымасць развучыць беларускія народныя танцы пад дуду, такія як падыспань, кракавяк, базар, людзвінка і шмат іншых.
Паверце, гэта не страшна і не балюча.
Навучым усіх!
Пачатак а 18.00.
Танцы адбудуцца на вольнай прасторы за будынкам гомельскай епархіальнай управы (вул. Баўмана, 16).
Не забывайцеся на ўтульны абутак!
Перад майстар-класам у вас будзе магчымасць наведаць прэзентацыю трэцяга нумару альманаха DRUVIS у Гомелі.