Паны і паненкі!
ГМКГА «Талака» запрашае ўсіх ахвочых 28 верасня прыняць удзел у майстар–класе па вырабе традыцыйных лялек-абярэгаў.
Лялька – заўсёды актуальны і запатрабаваны атрыбут хатняга, сямейнага побыту. Аднак у старажытнасці нашыя дзяды ўспрымалі лялькі інакш. Яны былі асноўнымі абярэгамі, кожная з іх выконвала свае функцыі. Большасць з іх атаясамляліся з выявай жаночых бостваў.
Лялька Багацька – адна з найбольш шануемых. Яна забяспечвала нябеднае жыццё і дастатак ў хаце.
Калі: 28 верасня
Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі (плошча Леніна, 4 – т. зв. “Шахматны домік” за Петра-Паўлаўскім саборам).
З сабой мець: іголку, ніткі, каляровыя анучкі (белы і чырвоны колер – абавязкова, астатнія па ўласным жаданні) і натхненне.
Майстар-клас бясплатны.
Чакаем вас!