ГМКГА “Талака” сардэчна запрашае на каляднае ігрышча моладзі “Жаніцьба Цярэшкі”

0
1144
Цярэшка

Гэй, людцы добрыя!

Дзяўчаты да хлопцы, мужчынкі дый жанчынкі, бабулькі ды дзядулькі, дзядзькі ды цётачкі!!!
Вы дасягнулі шлюбнага ўзросту?

То сардэчна запрашаймо прыняць удзел у “Жаніцьбе Цярэшкі” – адной з самых папулярных і найбольш цікавых нацыянальных форм каляднага абрадавага ігрышча!

Свята з’яўляецца сапраўднай інсцэніроўкай шлюбнага абраду. Праграма абрада будзе складаецца са спеваў, скокаў пад дуду, гульняў, карагодаў.

“Ай, будзім мы піва варыць, Будзім мы сыноў жаніць, Будзім мы гарэлачку гнаць, Будзім мы дачок аддаваць..”

Далучайцеся, сумна ня будзе!!! 

Дата правядзення: ноч з 23 на 24 студзеня.

Месца правядзення: прыватная хата па адрасу: пас.Перамога, вул.Цэнтральная 70а.

Што трэба мець: добры і пазітыўны настрой, жаданне паўдзельнічаць у старадаўнім свяце, ежу для святочнага стала, 3 тыс. бел.руб. для аплаты дудара (нетутэйшага), строй (пажадана).

Інфа (дадатковая) па тэл: 3416694 велком, 5660665 МТС

ГМКГА “Талака”

P.S. Просьба для ўсіх жадаючых прыняць удзел папярэджваць загадзя аб гэтым. Гэта трэба каб лепей спланаваць мерапрыемства.