Глушкавічы (Лельчыцкі р-н)

0
1549

Шчодры вечар, добры вечар

АФК, ф. 10, воп. 11. Зап. 3. Я. Мажэйка у 1968 г. у в. Глушкавічы
Лельчыцкага р. ад Вольгі Яфрэмаўны Радэілавец, 1936 г.н, і групы жан-
чын-даярак.

Шчадрэц.

237. ШЧОДРЫ ВЕЧАР, ДОБРЫ ВЕЧАР

Шчодры вечар, добры вечар,
Усім людзям на ўвесь вечар.

Ці дома, дома пан гаспадар,
А я бачу, што ён сядзіць.

На покуці каля стала,
На ём шуба шубялёва.

На той шубе — чындакора,
На той чындакоры — сем селяэенькаў.

— Радзі, божа, жыта, пшаніцу,
А нам, дзядзя, паляніцу.

Хоць сырую, то жырую,
Абы, дзядзя, не малую.

391. Oi, у садочку

АФК, ф. 10, воп. 11. Зап. 3. Я. Мажэйка у 1968 г. у в. Глупікавічы
Лельчыцкага р. ад Вольгі Яфрэмаўны Радзілавец, 1936 г.н„ Марыі Кан-
драцеўны Скумінай, 36 г. і Просі Рыгораўны Маркевіч, 1937 г.н.

391. ОХ, У САДОЧКУ

Ох, у садочку, да ў чыстым полі, каліна,
Каліна мая, рожа чырвона ягада^

Ой, там стаяла красная панна, каліна.
Красная панна, пані Маруська, каліна.
Яна стаяла, рожу шчыпала, каліна.
Рожу шчыпала, ў пучкі вязала, каліна.
У пучкі вязала, мацеры казала, каліна:
— Ой, мама, мама, каб я такая, каліна.
Каб я такая, як рожа ўсяя, каліна.
Ой, то пашла б я за двараніна, каліна.
За дваранінам там добра жыці, каліна.
Там добра жыці, мёд-віно піці, каліна.

497. А у ляску, у ляску круглае поле

АФК, ф. 10. воп. 11. Зап. 3. Я. Магиэйка у 1968 г. у в. Глушкавічы
Лельчыцкага р. ад Вольгі Яфрэмаўны Радзілавец, 1936 г. н. і групы жан-
чын-даярак.

497. А У ЛЯСКУ, У ЛЯСКУ КРУГЛАЕ ПОЛЕ

А ў ляску, у ляску круглае поле,
Святы вечар! ^

Ой, там Васілька паранінку гарэ.
Прышоў да яго баценька яго.
— Ой, гары, сынку, усю паранінку.
Будзем сеяці жыта-пшаніцу,
Жыта-пшаніцу, усяку пашніцу.
Будзема жаці — жанцоў наймаці,
Будзем вязаці вялікі снапы,
Будзем стаўляці частыя копы.
Ходзіш, Трахімка, паміж копкамі,
Як той месячык паміж зоркамі.