Вывучэнне гісторыi i культуры розных этнасаў, якія пражывалі на беларускіх землях, мае вялікае значэнне для беларускай псторыі i культуры. Тое, што першая канферэнцыя ў Беларусі па псторыі стараабрадні цтва праходзіць у Гомелі, месцы, якое ў XVIII стагоддзі было цэнтрам усяго рускага стараабрадніцтва, таму сведчанне.
На Русі ў 1589 г. было ўтворана патрыяршаства. Гэта падзея не толькі стала важным момантам у гісторыі рускай царквы, але i Умацавала прэтэнзіі царквы на яе ўплыў на грамадскае жыццё i Дзяржаву ў цэлым, што ў далейшым прывяло да канфлікту паміж патрыярхам Ніканам і царом Аляксеем Міхайлавічам, а на больш шырокім узроўш – да царкоўнага расколу, сутыкненню старых i новых дагматычных пазіцый царквы. Эпохай вялікага расколу стала для Рускай дзяржавы другая палова XVII ст., калі адзінае ў сваей аснове праваслаўнае веравучэнне аказалася раздзеленым на дзве галіны.
Другія канфесіі і рэлігійныя групы царскай Расіі. у тым ліку i Царква, прытрымліваючыся старых абрадаў, былі не менш залежнымі ад дзяржавы. Дзяржава ўстанаўлівала розныя прававыя рэжымы для іх маёмасці, аказвала адным з іх большую, другім меншую матэрыяльную дапамогу, а трэцім увогуле адмаўляла. Да ліку апошніх адносіліся “раскольнікі”. сярод якіх і былі прыхільнікі старых абрадаў.
Але галоўная прычына расколу ў рускай дзяржаве была звязана не з царкоўнай рэформай. Раскол Рускай праваслаўнай дарквы ў другой палове ХУІІ ст. не быў вынікам выпадковых сутычак ці няўдалых дзеянняў некалькіх уплывовых асоб або вынікам унутрыпалітычнага канфлікту. Раскол быў народжаны сацыяльнымі супярэчнасцямі самадзяржаўна-прыгоннага ладу, а царкоўная рэформа стала толькі яго фармальнай прычынай.
Барацьба з мангола-татарамі, а таксама асаблівасці ўнутранага сацыяльна-эканамічнага развіцця вызначалі ўсходнюю арыентацыю Маскоўскай дзяржавы. Аслабленне Крымскага ханства, шэраг ваенных перамог стварылі ў Маскоўскай Русі ўмовы для перамяшчэння сялян вялікімі групамі і нават цэлымі паселішчамі. Галоўная прычына перамяшчэнняў – уцёкі ад феадальнага ўціску, ад прыгонніцтва. Сялянства засяляла землі Сярэдняй і Ніжняй Волгі, Дона, рухалася таксама і на поўнач. У аснове сялянскай псіхалогіі ляжала вера ў добрага цара, патрыярхальны сямейны лад, рэлігійны містыцызм. асаблівасцю эканомікі была прымітыўная натуральная гаспадарка. Прыгоннае права, моцныя рэлігійныя традыцыі. кансерватызм народу, ідэі перавагі рускага праваслаўнага народа над усімі іншымі народамі, шматлікія ўнутраныя супярэчнасці — усё гэта было асновай захавання ідэі стараабрадніцтва і расколу ў рускай праваслаўнай царкве.
Шырокі рух за стары абрад, які ахапіў Маскоўскую дзяржаву, не быў аднародным. Ідэі “старой веры”, чысціні старажытнай набожнасці прытрымліваліся як прыгонныя сяляне і бяспраўныя гараджане, так і купцы і баяры. Яны ў гэтай барацьбе мелі розныя мэты, аднак імкненні, як правіла, былі аднолькавыя Стараабрадніцкі рух з самага пачатку стаў набываць сацыяльную афарбоўку, але як адкрытая апазіцыя праявіўся найперш сярод нізавога духавенства.
Незвычайная сацыяльная разнароднасць удзельнікаў абароны даўніны прывяла да таго, што стараабрадніцтва ўжо ў канцы XVII ст. распалася на дзве плыні – папоўства і беспапоўства, якія пазней распаліся на сагласы і толкі.
У папоўства выдзелілася найбольш заможная частка стараабраднікаў, якія з прычыны эканамічнага становішча не хацелі карэнных пераўтварэнняў грамадства і імкнуліся да прымірэння з дзяржавай і пануючай царквой. Папоўцы былі, можна сказаць, “царыстамі, аднак прызнаць цара-рэфарматара памазаннікам божым, тым больш кіраўніком царквы, адмаўляліся, спасылаючыся на евангельскую догму: “Кесарава – кесару, божае – богу”. Стараабрадніцкія свяшчэннікі ў сваіх богаслужэннях упаміналі імя імператара, але называлі яго толькі “высакародным”, а не “набожным і благаверным”, як патрабавалася па ніканаўскай рэформе. Папоўцы адкрыта i актыўна выступалі супраць урадавай царквы, якую лічылі “прадажнай блудніцай”.
У папоўцаў былі свае свяшчэннікі i свой духоўны лад. Яны лічылі, што псраемнае права правядзення таінстваў, якое перадаецца пасвячэннем і памазаннем, захавалася толькі ў пяці ўсяленскіх цэрквах, адна з якіх – руская. Паколькі таінствы праведныя, а рашэнні ўсяленскіх і іншых сабораў не страцілі сілу і нязменныя, то існуючая з часоў Нікана праваслаўная царква з яе рэформамі ёсць царква ератычная, а ў ёй гаспадарыць антыхрыст. Архірэі і свяшчэннікі гэтай царквы грэшныя таму, што, маючы на сабе памазанне. ігнаруюць законы старых часоў, кожны дзень уводзяць змены, якія супярэчаць паданню і святатацтвуюць. Адсюль папоўцы рабілі высновы: цар, які з’яўляецца абаронцам гэтай царквы, улада і ўсё, што яе акружас, ёсць слугі антыхрыста, фэшнікі. А кожны, хто не захоўвае пасгы, брые бароды, жэніцца на іншаверцы, купляе ад іншаверцаў, прызнае новоўвядзенні ў абрады і культ, іншымі словамі, той, хто парушае правілы бацькоў, ёсць сын пагібелі.
Іконы візантыйскага роспісу, асаблівая алілуйя, васьміканцовы крыж, літургія на сямі просвірах, напісанне слова Исус”, бароды, хрэсны ход, адзенне і г.д., — усё гэта было для папоўцаў больш, чым звычай.
Папоўства бярэ свой пачатак з той самай крыніцы, што і беспапоўства, аднак папоўцы адрозніваліся прыняццем збеглых папоў. Унутрыпалітычныя падзеі ў Рускай дзяржаве прывялі да таго, што папоўства станавілася неаднародным, у ім утварыліся розныя сагласы. Палоўства першапачаткова з’явілася ў выглядзе збеглапапоўства, першыя абшчыны якога былі заснаваны ў Ніжагародскім, Данскім, Чарнігаўскім краях і ў Рэчы Паспалітай.
У Чарнігаўскай губерні цэнтрам папоўства стала Старадуб’е. Пагалоска пра Старадуб’е распаўсюджвалася хутка. і неўзабаве тут сабралася вялікая колькасць паслядоўнікаў “расколу”. У старадубскіх лясах яны заснавалі чатыры слабады: Сіні Калодзеж, Белы Калодзеж, Замешава і Шалома. Сюды з Бялёва са сваім сынам Дзмітрыем прыйшоў Стэфан, які заснаваў яшчз адну слабаду – Міцькоўку. Стэфан і Казьма адпраўлялі ўсе службы, акрамя літургіі, таму што не было храма. Праз пэўны час лік слабод вырас у некалькі разоў: Клімаўскі пасад, Зыбкаўская, Клінцоўская, Лужкоўская, Злынская, Міцькоўская, Шаломаўская, Яленская, Дабранская, Воранаўскі пасад, Дзямсеўка, Чуровічы. Цімошкін перавоз, Свяцкая, Ардон, Млінка, Радуль [2, с. 222].
Пра падзеі ў Старадуб’і было вядома мясцовай духоўнай і свецкай уладзе, аднак яны пакуль не звярталі ўвагі на стараабраднікаў. Прыгнёт абаронцаў даўніны ў Старадуб’і пачаўся толькі пасля стралецкага бунту ў Маскве. Пасля смерці Фёдара Аляксеевіча (1682 г.) і ўступлення на прастол Іаана Аляксеевіча і Пятра Аляксеевіча рэгентам стала Соф’я. Падзеі. што адбываліся ў Маскве і іншых месцах і былі звязаны з выступленнямі стараабраднікаў, прымусілі Соф’ю прымаць рашэнні па “усмирению раскола”: на імя чарнігаўскага архірэя і старадубскага палкоўніка Сімяона яна даслала ўказ, каб уцекачоў з старадубскіх слабод вярнулі на іх радзіму і перавялі ў праваслаўе. Стараабраднікі пэўны час хаваліся, а потым адна іх частка вярнулася ў Старадуб’е, а другая разам са сваімі свяшчэннікамі дзеля большай бяспекі перабралася на беларускія землі ў Рэч Паспалітую.
Асаблівае месца ў гісторыі стараабрадніцтва на Беларусі займае Ветка. Царыца Соф’я выдала ўказ на імя старадубскага палкоўніка Сімяона і чарнігаўскага архірэя, каб беглых людзей, якія жывуць у старадубскіх лясах, схілялі да новай веры і вярталі на іх былыя землі. Стараабраднікі пачалі разбягацца. Частка іх вярнулася праз пэўны час у Старадуб’е. Тады Казьма і Стэфан. параіўшыся з блізкімі аднадумцамі, вырашылі ісці ў Рэч Паспалітую. Пасля прыходу на беларускія землі яны пасяліліся на востраве Ветка, дзе рэкі Сож і Ветка ўтваралі вусце. які займаў у акружнасці не больш дзвюх вёрст. Землі гэтыя належалі пану Халецкаму [1, с. 66-67]. Хутка на востраве Ветка сабралася вялікая колькасць прыхільнікаў старога абраду. За некалькі вёрст ад вострава былі створаны слабоды: Касецкая, Раманаўская, Лявонцьеўская і Веткаўская. I тут Казьма і Стэфан адпраўлялі ўсе службы, акрамя літургіі.
На Ветцы не было званоў. Казьма хацеў набыць званы для склікання аднадумцаў на службу. Стэфан не згаджаўся і даводзіў, што звон можа выявіць сховішча, а лепш жыць ціха. Розныя погляды прывялі да сваркі двух сяброў-аднадумцаў, i Стэфан пайшоў з Веткі ў Лоеў і жыў там у слабадзе Карпавай, дзе і памёр. Неўзабаве памёр і Казьма, які спачатку жыў у Ветцы, а потым у слабадзе Касецкай. Хутка на Ветку трапляе свяшчэннік манах Іаасаф, былы кялейнік старца Іова. Па прапанове Іаасафа ў слабадзе Ветка былі пабудаваны першая царква і манастыр, але асвяціць іх ён не паспеў, бо хутка памёр.
Пераемнікам Іаасафа стаў свяшчэннік Феадосій (Варыпін), які з іерэямі Аляксандрам і Рыгорам, без дыякана, у 1695 г. па благаславенкю, дараванаму ад праасвяшчэннага Паўла, епіскапа Каломенскага, асвяціў царкву, пабудаваную Іаасафам, у імя Паіфова Прасвятой Багародзіцы дзевы Марыі на старажытным антымінсе |3, с. 325], які прывязла з Масквы вядомая ў той час вучаніца Авакума Малання Былеўская. Падпісаў гэты антымінс устаўшчык Афанасій, які лічыўся адукаваным мужам і жыў у скіце, заснаваным на Ветцы. Феадосій з Аляксандрам і Рыгорам правялі таксама набожную літургію па старажытнаму царкоўнаму чынапалажэнню. У веткаўскай царкве такая літургія стала праводзіцца пастаянна.
З гэтага часу пачынаецца новая эпоха ў гісторыі Веткі і ў гісторыі ўсяго папоўства. Вестка аб падзеях на Ветцы разнеслася шырока. Сюды прыходзілі ўсё новыя і новыя людзі. Ветка становіцца цэнтрам папоўства. Людзей прыцягвала бяспечнасць прыстанішча. розныя выгоды жыцця, а больш за ўсё, новапабудаваная царква, якая тады была адзінай у папоўцаў. Вакол Веткі было заснавана 14 слабод: Касецкая, Дубовы Лог, Папсуеўка, Мар’іно, Мільча, Красная, Касцюковічы, Буда, Крупец, Гродня, Ніўкі, Грабоўка, Тарасаўка, Спасаўка, у якіх налічвалася ў другой чвэрці ХVIII ст. каля 40 тысяч жыхароў. Сама Ветка была вялікім і прыгожым паселішчам. Царкву акружаў манастыр. у якім было да 800 манахаў. Пазней, як сцвярджаў у 1722 г. перавернуты з стараабрадніцтва ў праваслаўе Іван Бяляеў, каля Веткі ўзніклі яшчэ 9 слабод: Былеўская – мела 85 двароў; Побуж – 65 двароў; тут жылі стараабраднікі, якія запісаліся ў Маскве ў двайны аклад і ўцяклі на Ветку; акрам я таго, тут жылі i чухонцы – 30 двароў; Купрэеўка – 35 двароў; Купранка – 20 двароў; пятая слабада маскоўскіх жыхароў – 50 двароў; шостая слабада наўгародскіх жыхароў – 25 двароў; сёмая слабада ніжагародскіх жыхароў – 25 двароў; восьмая – Данская – 65 двароў; дзевятая слабада складалася з прыезджых людзей розных чыноў [1, с. 68.].
Асаблівасцю веткаўцаў было і тос, што яны ўжывалі ўласнас міра, якое зварыў ім, з прычыны змяншэння запасаў старажытнага міра, настаяцель Феадосій. Адсюль па благаславенні Феадосія і яго пераемнікаў, манахі і манахіні разносілі запасныя дары ў папоўскія скіты – данскія, ніжагародскія, а таксама ў іншыя месцы.
З цягам часу на Ветцы змяншалася колькасць свяшчэннікаў старога, даніканаўскага пасвячэння. Феадосій стаў прымаць свяшчэннікаў новага пасвячэння.
Ужо ў першай палове XVIII ст. папоўства канчаткова адасобілася ад беспапоўства. Разам з тым у папоўстве пачалі ўзнікаць рознагалоссі і спрэчкі, што прывяло да ўтварэння трох новых сагласаў: веткаўскага, дыяканаўскага і епіфанеўскага. [I, с. 34].
Прыгнечаная частка стараабраднікаў, якая адмаўляла ўсякі кампраміс з дзяржавай і афіцыйнай праваслаўнай царквою. утварыла беспапоўства. Яго карані маюць свае асаблівасці як сацыяльныя, так і гісторыка-геаграфічныя.
Кліматычныя ўмовы поўначы Русі не спрыялі земляробству, таму гэта месца мала прыцягвала памешчыкаў. У асноўным тут жылі чарнасошныя сяляне, якія існавалі за кошт розных промыслаў: рыбалоўства, палявання, солеварэння, здабычы рачнога жэмчугу, збіральніцтва ягад і грыбоў, распрацоўкі балотных руд. Частка сялян займалася кавальскімі справамі, будаўніцтвам суднаў, чаканкай па срэбры і золаце, вышываннем залатой ніткай.
Геаграфія гандлю пашыралася, і тавар з поўначы стаў трапляць на рынкі іншых рэгіёнаў, а з развіццём дробнатаварнай вытворчасці выкарыстоўвалася праца здольнікаў, хутка расло маёмаснае расслаенне сялян. У канцы ХVII ст. у паўночна- заходніх раёнах Русі на змену сялянскай дробнатаварнай вытворчасці прыйшла завадская прамысловасць, што прывяло да перападпарадкавання буйным гаспадаркам дробных вытворцаў i росту сярод апошніх незадавальнення.
Такім чынам, доўгі час на поўначы ствараліся ўмовы для ўзнікнення народнай апазіцыі, якая ў той перыяд набывала палітычную афарбоўку ў выглядзе рэлігійнага пратэсту, або “расколу” Але тут “раскол” меў своеасаблівы характар. Калі на поўдні ўтваралася патрыярхальнае папоўства, то на поўначы – плебейскае, у яго ўваходзілі паўсялянскія элементы. Як вынікае, беспапоўства — гэта светапогляд неаднародных слаёў сялянства. якое паступова збаўлялася шматвяковых традьщый. У беспапоўстве галоўнымі пытаннямі абмеркаванняў і спрэчак сталі Бог і цар. Беспапоўства характарызавалася стыхійнасцю пратэсту супраць сацыяльнага зла, пошукам праўды як нябеснай, так і зямной.
Яшчэ ў 1654 г. ідэолаг расколу I. Няронаў гаварыў аб тым, што ў выніку рэформы Нікана руская праваслаўная царква страціла набожнасць [1, с. 4]. У далейшым у найбольш радыкальна настроеных абаронцаў “старой веры” з’яўляецца суджэнне аб тым, што ў свеце ўсталяваўся антыхрыст, ён знішчае ў праваслаўі сапраўдную веру, а свяшчэнства трапіла ў ніканаўскую ерась, прапаведнікі новага пад выглядам чатырохканцовага крыжа стварылі сабе куміра пад імем Иисус (з дзвюма літарамі “и”), пакланяюцца антыхрысту, апаганілі таінствы, змянілі верапавучальныя прынцыпы і г.д. Ужо першапачаткова беспапоўцы адмовіліся ад інстытуга свяшчэнства (адсюль іх назва), а значыць, не было патрэбы праводзіць шэраг таінстваў, дзе неабходна прысутнасць свяшчэнніка. Канчаткова беспапоўства сфарміравалася ў 90-х гадах ХУІІ ст. У ім паступова пачалі ўтварацца свае сагласы: паморскі саглас, федасееўскі, філіпаўскі (спальшчыкі або марэльшчыкі), нетаўскі (спасавы саглас), Пастуховы (адамантавы саглас). Неабходна адзначыць, што з пералічаных сагласаў у далейшым утварыўся яшчэ не адзін дзесятак розных толкаў.
У другой палове XVIII ст. на паўночных беларускіх землях, галоўным чынам, паблізу расійскіх межаў – усходняя частка Дынабургскага, Рэжыцкага і частка Люцынскага паветаў – з беспапоўскага накірунку жылі федасееўцы. Дакладных дадзеных пра час пасялення стараабраднікаў па ўсіх беларускіх гарадах, мястэчках i вёсках не знойдзена. Вядомыя пакуль паасобныя даты і падзеі, а болып поўны матэрыял прадстаўлены XIX i XX стагоддзямі. Справа ў тым, што стараабраднікі, як правіла, пранікалі на беларускія землі тайком і сяліліся ў глухіх лясах. Праходзіў час, пакуль іх паселішчы станавіліся вядомыя землеўласнікам, на абшарах якіх стараабраднікі жылі. Вялікую цікавасць у плане атрымання гістарычнай інфармацыі пра першыя пасяленні і першыя пабудаваныя стараабраднікамі храмы на беларускіх землях уяўляе “Дегуцкий летописец”, які быў знойдзены ў 1973 г. у час археаграфічнай экспедыцыі Пушкінскага Дома ў Прыбалтыцы. Падзеі летапісу адносяцца як да гісторыі Расіі, так і да гісторыі сумежных дзяржаў.
Першыя паселішчы стараабраднікаў федасееўцаў былі адасобленымі, размяшчаліся здалёк ад паселішчаў іншаверцаў. Стараабраднікі стараліся захаваць чысціню сваёй веры, свае абрады, звычаі і традыцыі. “Дегуцкий летописец” сведчыць, што стараабраднікі спачатку з’явіліся ў Дынабургскім павеце.
У рукапісным аддзеле Літоўскай нацыянальнай бібліятэкі імя Марцінаса Мажвідзіса намі знойдзены цікавы дакумент: “Положение старообрядцев в Ковенской губернии”, дзе паведамляецца, што пасялснне ў губерню стараабраднікаў розных сагласаў адбылося ў 1655 г., а аднымі з першых месц, дзе яны пасяліліся, былі землі вакол Браслава, Салок і Відзаў. Там можна меркаваць, што на землях сучаснай Браслаўшчыны стараабраднікі з’явіліся ў 1655 г. яшчэ да афіцыйнага расколу Рускай праваслаўнай царквы. У 1660 г., як адзначаецца ў “Дегуцком летописце”, у вёсцы Лігінішкі, паблізу ракі Дзвіны недалёка ад г. Дынабурга, быў заснаваны храм, а ў 1667 г. сюды прыйшоў свяшчэннаіярэй Цярэнцій, “старажытнаправаслаўнага хрышчэння і пасвячэння існы, які святаайцоўскія паданні моцна і надзейна захоўвае”. Далей гаворыцца, што прыбыў ён з сынам і жыў набожна [1, с. 70-71].
Вялікі ўплыў на федасееўцаў, якія жылі на беларускіх землях, зрабіла з’яўленне тут у 1699 г. (разам з сынам і маці) арганізатара і ідэйнага натхняльніка сагласа Феадосія Васільева, які першапачаткова распаўсюджваў сваё вучэнне на наўгародскіх землях у ваколіцах Старой Русы.
Другім месцам буйнога пасялення стараабраднікаў стала ўсходняя частка цяперашняй Віцебскай вобласці (тады гэта былі Полацкае і Віцебскае ваяводствы). У гэтых месцах, як адзначае ў сваёй кнізе Волкаў В. I., беспапоўцы-федасееўцы пасяліліся ў пачатку ХУІІІ ст. [4. с.. 42, 47]. Пра першае ж з’яўленнс вялікаросаў у Полацкім ваяводстве Семянтоўскі А. паведамляе наступнае: “Великороссы появились в г. Динабурге между 1656 и 1667 годами, когда город этот носил название Борисово-Глебска и начиная с 1563 г. в течение последующих 18 лет в городе Полоцке и его окрестности”, а ў Віцебску яны з’явіліся яшчэ раней – у 1552 г. А. Семянтоўскі называе іх духаборцамі [5, с. 16-17].
На цяперашняй тэрыторыі Віцебскай вобласці жылі i стараабраднікі папоўцы. У 1735 г. i 1764 г. папоўцы веткаўскага сагласа пасяляюцца ў Віцебску. Полацку, Лепелі і іх ваколіцах. У гэтыя гады па царскіх указах з Веткі і яе ваколіц было здзейснена два выгнанні і частка стараабраднікаў, якім удалося пазбегнуць “лавушак” рускіх войскаў, перасяліліся ў гэтыя мясціны [1, с. 73]. Гвалтоўнае высяленне стараабраднікаў было здзейснсна таксама з паўночна-ўсходніх зямель Рэчы Паспалітай у 1736 г. На адным з сеймаў Літоўскай дзяржавы адзначалася, што рускімі войскамі гвалтоўна выселена больш за 60 тыс. федасееўцаў [6, с. 295-296, 299, 302].
Перасяленне вялікай колькасці стараабраднікаў у Рэч Паспалітую пачало хваляваць Расійскі ўрад і цара. Сур’ёзную ўвагу на “замежных” стараабраднікаў звярнула Анна Іаанаўна. Яшчэ ў першыя гады яе праўлення (1730-1733) цэнтральны рускі ўрад атрымаў дакладныя звесткі аб тым, што ў межах Гомельскага староства, у так званых веткаўскіх слабодах, жыло болып 40 тыс. збеглых вялікарускіх людзей і стараабраднікаў [6, с. 293].
Паколькі польскі бок неахвотна выдаваў стараабраднікаў, то для Расіі адзіным спосабам іх вяртання заставалася выкарыстанне ваеннай сілы. Ажыццяўленне гэтага было магчыма перш за ўсё ў той перыяд, калі ў Рэчы Паспалітай назіралася ўнутраная нестабільнасць. У іншыя часы расійскі ўрад з вялікай асцярогаю падыходзіў да ўводу войск на тэрыторьпо суседняй дзяржавы. Болыя таго, у 1732 г. было спынена будаўніцтва “линий и засек.. для удержания от побега крестьян”, таму што рускія ўлады баяліся “не дастся ль какого подозрения польской стороне в агрессивных намерениях России” [1, с. 78]. Зручная сітуацыя была выкарыстана Расіяй у час унутранай барацьбы ў Рэчы Паспалітай у 1733-1735 гг.
У 1734 г. палкоўнік Якаў Рыгоравіч Сыцін з пяццю палкамі салдат акружыў Ветку і навакольныя слабоды. Ім было ўзята ў палон 11035 сялян i 758 манахаў і манашак [1, с. 80]. Палонныя жыхары Веткі і іншых слабод вярталіся ў Расію на былыя месцы свайго жыхарства.
Наступствы выгнання адмоўна паўплывалі на становішча казны Рэчы Паспалітай: ад дзяржаўных служачых многіх месцаў, адкуль былі высланы стараабраднікі, паступалі скаргі на тое, што няма з каго збіраць падаткі і няма каму выконваць дзяржаўныя павіннасці – засталіся пустымі многія вёскі. У 1736 г. агульная сума гадавых страт у Гомельскім старостве польскай манетай складала – 12833 зл. 8 грошаў. Сума агульных страт ад выгнання, здзейсненага Сыціным у польскіх злотых складала 27753 зл. 13 грошаў. Агульная сума чыншавых страт у некаторых населеных пунктах Гомельскага староства была такая: у мястэчку Гомель – 632 зл. З грошаў, у вёсках: Добруш – 93 зл., Карма – 1050 зл., Старыя Туркавічы – 1050 зл., Маркавічы – 916 зл., Волкавічы – 581 зл. [1, с. 82].
Другому выгнанню стараабраднікаў з беларускіх зямляў папярэднічала шматразовая “запрашальная” работа. 21 мая 1761 г. Сенат вынес пастанову, якой запрашаў стараабраднікаў вярнуцца на свае землі. 19 ліпеня 1762 г. Кацярына II падпісала Маніфест “О приглашении живущих в Польше в Российские земли”. Аднак i пасля гэтых зваротаў царыцы i Сената вялікіх перасяленняў стараабраднікаў з-за мяжы не было. I тады Кацярына II зноў звярнулася да насілля.
У выніку “возвратного похода” войска з сямігадовай вайны ў Расію былі вернуты ў 1763 г. практычна ўсе стараабраднікі, якія трапілі ў паласу перамяшчэння войска. У 1764 г. у Польшчу быў накіраваны генерал-маёр Маслаў з мэтай: “…забрания российских беглых подданых, невполном растоянии границы находящихся”. Адразу ж Маславым было выведзена 2027 стараабраднікаў, а за час усяго “вяртання” каля 20 тыс. чалавек рознага полу, большая частка была саслана ў Сібір [1, с. 86-87].
Наступствы ад выгнання стараабраднікаў Маславым былі па аб’ёму большымі, чым выгнанне, праведзенае Сыціным Матэрыяльныя страты ў 1765 г. склалі толькі ў мястэчку Гомель i слабадзе Спасавай 36 1 4 332/з тымфаў, а падатковыя страты – 3014 33 тымфаў. Страты ў Засожскай воласці склалі 46084 тымфаў Большая колькасць стараабрадніцкіх слабод, вёсак засталася без людзей. Гаспадарка прыйшла ў заняпад, землі запусцелі, бо апрацоўваць не было каму. У слабадзе Спасавай да выгнання жыло 119 гаспадароў, а пасля выгнання засталося 37 [1, с. 88]. Царскім войскам было загадана спаліць усе царкоўныя і жылыя будынкі.
У пачатку XIX ст. на беларускіх землях заставалася яшчэ вялікая колькасць стараабраднікаў. Напрыклад, веткаўскія слабоды былі заселены пераважна тымі, каму ўдалося схавацца ад рускіх войскаў, а таксама стараабраднікамі, якія вярнуліся ca Старадуб’я, куды былі пераселены ў час “выганкі” 1764 г. Аднак колькасць стараабраднікаў у веткаўскіх слабодах у пачатку XIX ст. была ў два разы меншая, чым перад “выганкай” у 1764 г.
Павялічылася колькасць стараабраднікаў у Бабруйскім i Барысаўскім паветах Мінскай губерні: сюды частка іх перасялілася падчас “выганкі” 1764 г. У меншай ступені “выганкі” закранулі стараабраднікаў Віцебскай губерні, аднак і тут рускія войскі перыядычна праводзілі рэйды ў пошуках абаронцаў старога абраду.
З развіццём капіталістычных адносін стараабраднікі сяліліся ў мястэчках, прыгарадах і гарадах. У пачатку XIX ст. цэнтрамі стараабрадніцтва на Віцебшчыне з’яўляліся Дынабург, Рэжыца, Браслаў, Відзы, Дзісна, Полацк, Лепель, Гарадок, Сураж, Невель, Веліж; у Магілёўскай губерні: мястэчка Ветка, гарады Магілёў, Гомель, Рагачоў, Орша, Сянно, Чавусы, Добруш; у Мінскай губерні: гарады Бабруйск, Барысаў, Рэчыца, Мазыр, Нясвіж.
Рост колькасці стараабраднікаў у мястэчках і гарадах тлумачыцца тым, што яны ўцякалі туды ад памешчыцкай эксплуатацыі i разарэння. У гарадах, з дапамогай аднадумцаў, яны знаходзілі прытулак i працу. Трэба адзначыць, што ў большасці сваёй стараабраднікі на Беларусі былі людзьмі стараннымі, працавітымі, дзславымі. Абшчыны стараабраднікаў у беларускіх гарадах пашыраліся і з прычыны пераходу насельніцтва з праваслаўя ў ‘раскол”.
Імператарскім указам ад 5 мая 1839 г. быў пакладзены пачатак афіцыйнага і штогадовага падліку стараабраднікаў. Перыядычны падлік вёўся і раней. Звесткі збіраліся і аб наяўнасці стараабрадніцкіх капліц, скітоў, цэркваў, манастыроў і аб колькасці ў іх манахаў і манашак. У ведамасцях адзначалася, да якога сагласу або толку яны належалі. У некаторыя губерні пасылаліся спецыяльныя экспедыцыі дзеля вывучэння “расколу’ на месцах. У 1840 г. у Віцебскай губерні, паводле падлікаў паліцэйскай управы, пражывала 38425. У 1839 г. у Мінскай губерні значыліся ў справаздачах 7132 стараабраднікі. У Магілёўскай губерні ў 1842 г. пражывала 13299 стараабраднікаў, у 1843 г. – 13961, а ў 1847 г. – 14678 чалавек [1, с. 100-102].
Унутрыпалітычнае становішча на беларускіх землях у першай палове XIX ст. прымушала расійскі ўрад шукаць тут шляхі ўмацавання сваіх пазіцый. Пры гэтым даводзілася лічыцца з гістарычнымі асаблівасцямі ў характары і ўзроўні развіцця феадальных адносін у беларускіх губернях. Адной з такіх асаблівасцей было тое, што ў Рэчы Паспалітай стараабраднікам. як і прадстаўнікам іншых канфесій, дазвалялася набываць ва ўласнасць зямлю, і частка стараабраднікаў валодала зямлёю ўжо на час стварэння на беларускіх землях рускіх губерняў. Аднак большая частка стараабраднікаў не мела зямлі, і ў новых эканамічных адносінах жыцця і пры недаверлівай палітыцы расійскага ўрада да стараабраднікаў становішча апошніх пагоршылася. У сувязі з новымі адміністрацыйнымі парадкамі і законамі, што датычылі жыцця стараабраднікаў, абмежаваныя былі магчымасці тых, якія займаліся адыходным промыслам.
Не палетпылася жыццё і купцоў-стараабраднікаў на беларускіх землях. Прычыны былі ў тым, што паміж імі парушыліся сувязі, наладжаныя ў XVIII ст., зменшылася наяўнасць капіталу ў іх абароце, а рускія ўлады пасля 1795 г. стваралі такія ўмовы, калі пры пацвярджэнні купецкай гільдыі цяжка было атрымаць дазвол на гандаль.
Першая палова XIX ст. у гісторыі ўсяго стараабрадніцтва была найбольш складанай і праблематычнай. У гэты перыяд урад стварыў самыя жорсткія і непапулярныя ўказы і законы, якія пазбаўлялі стараабраднікаў іх правоў. I ўсё ж, нягледзячы на жорсткасць прымаемых да іх мер, колькасць абаронцаў старога абраду не змяншалася.
Адным з самых складаных і насычаных фактамі і падзеямі перыядаў у гісторыі стараабрадніцтва былі другая палова XIX ст. і пачатак XX ст. У гэты час вельмі хутка вырашаліся працэсы, на якія, здавалася б, патрэбны дзесяцігоддзі. Змянілася ўнутраная сітуацыя і структура дзейнасці ўрадавых ведамстваў, а праблема стараабрадніцтва змянілася настолькі, што ўзнікла неабходнасць дапь стараабраднікам пэўныя грамадзянскія правы і свабоды Аднак вырашыць гэтую праблему было няпроста з-за многіх прычын. Па-першае, з-за адсутнасці прадуманай сістэмы дзеянняў, якая магла б змяніць сітуацыю; па-другое, афіцыйная праваслаўная царква не ішла на кампрамісы; па-трэцяе, не было ўзгодненасці пастаноў і рашэнняў, якія прымаліся рознымі ведамствамі. І бадай што найважнейшай прычынай была адсутнасць свабод для стараабраднікаў і наяўнасць сакрэтнасці ў адносінах да праблемы “расколу”.
У другой палове XIX ст. працягвалася палітыка закрыцця стараабрадніцкіх храмаў і манастыроў. Нягледзячы на жорсткасць палітыкі ўрада і губернскіх сакрэтных нарадавых камітэтаў у адносінах да стараабраднікаў, колькасць апошніх на беларускіх землях працягвала расці. Паводле нашых падлікаў, tvt у пачатку XX ст. пражывала 170 тыс. стараабраднікаў.
Стараабрадніцтва забяспечыла стварэнне ў Расіі многіх галін вытворчасці, перш за ўсё тэкстыльнай. А пры добрых гандлёвых сувязях сярод стараабраднікаў, тэкстыльная вытворчасць хутка трапляла на беларускія землі. На беларускіх землях стараабраднікі вялі шырокі гандаль, мелі даволі высокую культуру земляробства, працавалі па найму як майстры, што садзейнічала ўзнікненню ў іх асяроддзі прадпрымальніцтва яшчэ ў час феадалізму. Вынікам стараабрадніцкага прадпрымальніцтва. якое выкарыстоўвала эканамічны рацыяналізм, з’явілася ўзнікненне яшчэ задоўга да адмены прыгоннага права вольнанаёмных рабочых і таленавітых прадпрымальнікаў. Адрознівала іх тое, пгго яны не былі звязаны саслоўнымі. фінансавымі і іншымі сувязямі з дзяржавай, эканамічныя прынцыпы кіраўніцтва якой стрымлівалі развіццё вытворчасці.
Характэрнай рысай у псіхалогіі сялян, мяшчан і купцоў стараабраднікаў у другой палове XIX – пачатку XX ст. быў іх практыцызм. Ен выяўляўся ў тым, што стараабраднікі, каб захаваць свае традыцыі і сваю агульнасць, запісваліся ў аднаверства. у вялікія святы наведвалі праваслаўных свяшчэннікаў і спавядаліся ў іх, застаючыся ў душы прыхільнікамі традыцый бацькоў і дзядоў.
У пачатку XX ст. расійскае самадзяржаўе пачынае ажыццяўляць папітыку шырокіх грамадзянскіх свабод, састаўной часткай якіх стала верацярпімасць, якая закранула ў асноўным неправаслаўныя веравызнанні. Указ ад 17 красавіка 1905 г. паклаў пачатак змяненню палітыкі самадзяржаўя ў адносінах да праваслаўнай царквы і пашырыў правы стараабраднікаў і вернікаў іншых канфесій, афіцыяльна гарантаваў не толькі свабоду іх дзейнасці, але і свабоду пераходу з праваслаўя ў іншыя веравызнанні.
Падводзячы вынікі, адзначым: сацыяльна-эканамічнае i ўнутрыпалітычнае становішча Рускай дзяржавы прымушала стараабраднікаў мігрыраваць i за мяжу. Апынуліся стараабраднікі на беларускіх землях, якія ў той час уваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Талерантнасць у адносінах да стараабраднікаў была характэрнай для ўлад Рэчы Паспалітай. Рускія перасяленцы асвойвалі тут неабжытыя землі, стваралі пры гэтым даволі эфектыўную вытворчасць, алс жыццё арганізавалі на ўзор жыцця сваіх бацькоў і дзядоў. Характэрна, што менавіта на беларускіх землях рускія стараабраднікі пабудавалі свае першыя манастыры і храмы, якія па хараству і багацці не ўступалі маскоўскім праваслаўным храмам. Беларуская Ветка на доўгі час стала цэнтрам усяго папоўства.
Побач з беларускай культурай узнікла культура перасяленцаў з Расіі – стараабраднікаў. Характэрным у гэтай сітуацыі было тое, што беларуская культура і культура рускай дыяспары мірна суіснавалі, аднак не змешваліся. След стараабрадніцкай культуры заставаўся ў будаўніцтве манастыроў, цэркваў, малельняў. гаспадарчых пабудоў, у развіцці саматужных промыслаў, прыкладнога мастацтва, у сістэме навучання, самабытнай літаратуры і народнай творчасці, у побыце.
За два стагоддзі знаходжання на беларускіх землях стараабраднікі, жывучы адасоблена, здолелі захаваць сваю веру, рэлігійныя абрады, звычаі, сваю марать. Іх культура і мова, як i ўсё іх духоўнае жыццё, не растварыліся на новым месцы пражывання. Жыццё ў дыяспары спрыяла таму, што яны захавалі сваю адметнасць. Іх узаемадапамога, кемлівасць і практыцызм дапамагалі наладжваць даволі заможнае жыццё, а матэрыяльны дастатак і ўменне выкарыстоўваць спрыяльныя палітычныя і эканамічныя ўмовы давалі магчымасць будаваць свае цэрквы і малельні. На беларускіх землях абаронцы старога абраду, дзякуючы сваёй салідарнасці, узаемадапамозе, здолелі стварыць строгую цэнтралізацыю, свае кіруючыя асяродкі, стварыць свой статут. Пасля шматлікіх безвыніковых захадаў, накіраваных на тое, каб займець свайго епіскапа, дзякуючы і намаганням веткаўскіх стараабраднікаў стараабрадніцтва, галоўным чынам, папоўцы, займелі свайго епіскапа і стварылі адзіны стараабрадніцкі папоўскі цэнтр (у Белай Крыніцы, у тагачаснай Аўстра-Венгрыі, цяпер Украіна).
Лёс стараабраднікаў у XX ст. нічым не адрозніваўся ад лёсу прадстаўнікоў іншых канфесій. Гэта закрыццё і разбурэнне храмаў, скасаванне рэгістрацыі. Асаблівасцю было тое, што праблсма сгараабрадніцтва. увогулс, ні ўладамі, ні навукоўцамі не разглядалася. Тым не менш, стараабраднікі здолелі зберагчы свае святыні, традыцыі, веру.
На сучасных беларускіх землях стараабраднікі папоўцы і беспапоўцы у большасці пражываюць ў Веткаўскім, Добрушскім, Гомельскім раёнах Гомельскай вобласці і ў г. Гомелі. Найбольшая колькасць стараабраднікаў-беспапоўцаў пражывае ў Віцебскай вобласці, пражываюць яны і ў Магілёўскай і Мінскай абласцях. На 1 студзеня 2003 г. у Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 33 стараабрадніцкія абшчыны і 27 стараабрадніцкіх культавых пабудоў.
- Гарбацкі АА Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы XVII – пачатку XX ст.ст. Брэст, 1999.
- Журавлев А.И. (Иоаннов А.). Полное историческое известие о древних стригольниках, и новых раскольниках, так называемых старообрядцах, о их учении, делах и разногласиях. Спб., 1799.
- Макарий, епископ (Булгаков М.). История русского раскола известного под именем старообрядчества. 2-е изд. Спб., 1858.
- Волков В. Сведения о начале, распространении и разделении раскола и о расколе в Витебской губернии. Витебск, 1866.
- Сементовский А Этнографический обзор Витебской губернии. – Спб.. 1872.
- Лилеев М И. Из истории раскола на Ветке и в Стародубъе XVII – XVIII вв. Вып. 1. Т. 1. Киев, 1895.
Аўтар: А.А. Гарбацкі
Крыніца: Старообрядчество как историко-культурный феномен / Материалы Международной научно-практической конференции “Старообрядчество как историко-культурный феномен” (Гомель, 27-28 февраля 2003 г.): Гомель: ГГУ, 2003. – 312 с. 47-61.