Гісторыя Петрыкава

0
576
Петрыкаў

Паводле паддання, Петрыкаў быў заснаваны ў X стагоддзі. Паводле здаўна існуючай лягендзе, населены пункт атрымаў назву ў гонаряго легендарнага заснавальніка — яцвяжскага князя, які атрымаў пры вадохрышчы імя Пётр.

Па гістарычных крыніцах, Петрыкаў вядомы з 1523 году як мястэчка ў Вялікім Княстве Літоўскам. Тым часам Петрыкаўуваходзіў у склад Слуцкага княства і належаў Алелькавічам.

У першай палове XVI стагоддзя,  паводле некаторых дакументаў, князь Юры  Алелькавіч пабудаваў у Петрыкаве замак, які быўразбураны ў 1534-1537 гадах падчас вайны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай.

У 1595-1596 гадах Петрыкаў двойчы быў захоплены атрадамі С. Налівайкі.

З XVII стагоддзі Петрыкаў належаў Хадкевічам, «графам на Мыше, Шклове, Ляховічах, Глуску, Чарнобылі і Петрыкаве». 16 кастрычніка 1776 гады Хадкевічы атрымалі ад караля Польскага і Вялікага князя Літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскагапрывелей на правядзенне  ў Петрыкаве  вялікіх кірмашоў два разу ў год: 20 ліпеня на свята Святога Іллі па каталіцкім календары і 1 кастрычніка на свята Пакрова па праваслаўным календары.

З 1793 гады Петрыкаў знаходзіўся ў складзе Расійскай імперыі як цэнтр воласці Мазырскага павета Менскай губерні.

З 1917 гады яго лёс злучаны з гісторыяй Беларускай ССР у складзе Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспубалік.

З  1924 гады Петрыкаў — цэнтр раёна.

У 1938 году яму прысвоены статут горада.

У гады Вялікай Айчыннай вайны жыхары Петрыкаўскага раёна ўстойліва ваявалі за волю і незалежнасць Радзімы. У горадзе дзейнічаў падпольны райкам КПБ, былі створаны 125-я Капаткевічская і 130-я Петрыкаўская партызанскія брыгады. Пецярым выхадцам раёна прысвоена званне Героя Савецкага Саюзу. Гэта Малышаў Ф.А., Сцяпук С.Е., Бузіна І.Е., Ліпуноў А.Я.,Даніліцкі А.П., дзвюм — Каралю Г.Я. і Матузу В.І. —  поўных кавалераў ордэнаў Славы. На петрыкаўскай зямлі знайшоў прытулак найадважны сын украінскага народа малодшы лейтэнант Герай Савецкага Саюза Мікалай Палікарпавіч Дэраш.

30 чэрвеня 1944 гады горад быў вызвалены ад захопнікаў ваярамі 55 Мазырскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі 61-й арміі Першага Беларускага фронту і маракамі 20-й брыгады рачных караблёў ордэна Ўшакова Дняпроўскай флатыліі. У баях за вызваленне горада загінула больш за 3 тысяч байцоў, партызан, камандыраў. Іх імёны ўшанаваны ў мемарыяльных дошках, назвах вуліц, помніках і абелісках, кнізе «Памяць». У гарадскім парку ўсталяваны мемарыял у гонар ваяроў-вызваліцеляў горадаПетрыкава. Адважным маракам Дняпроўскай флатыліі — старшыне В.Г. Канарэеву і мічману  В.П. Чыльнікіну -прысвоены званні ганаровых грамадзян г. Петрыкава.