Беларускае Пасожжа знаходзіцца на ўсходзе краіны на тэрыторыі Магілёўскай і Гомельскай абласцей. Рака Сож — другі па велічыні і воднасці левы прыток Дняпра, мае працягласць у акрэсленым рэгіёне 493 км, а агульная плошча басейна — 42,1 тыс. км2. У агаленнях даліны ракі і яе прытокаў прасочваюцца маргельна-крэйдавыя пароды, якія змяшчаюць крамянёвую сыравіну.
Чалавек пранік на гэтую тэрыторыю яшчэ ў эпоху палеаліту, аб чым сведчаць знаходкі прыладаў працы, вырабленых з крэменю. Сёння на тэрыторыі Беларускага Пасожжа было вылучана 45 помнікаў (з іх 6 даследавана шляхам раскопак), якія адносяцца да эпохі фінальнага палеаліту (20 помнікаў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, 25 — на тэрыторыі Гомельскай) [4, мапа 9, 11]. На гэтых помніках прасочваюцца наступныя культуры: лінгбі (3 помніка на тэрыторыі Гомельскага Пасожжа), свідэрская (6 помнікаў на тэрыторыі Магілёўскага Пасожжа і 15 — на тэрыторыі Гомельскага), грэнская (4 помніка на тэрыторыі Магілёўскага Пасожжа і 6 — на тэрыторыі Гомельскага ) і тэхнакомплексы з лістападобнымі і чаранковымі наканечнікамі стрэл (14 помнікаў на тэрыторыі Магілёўскага Пасожжа і 9 — на тэрыторыі Гомельскага) [4, мапа 3, 5, 6, 7].
Фінальны палеаліт датуецца 12 — Ютыс. год назад. Гэта час, калі адышоў апошні ледавік, знікпа вечная мерзлата. Змянілася і фаўна: на змену маманту прыйшоў паўночны аленьякасноўны аб’ектспажывецкай гаспадаркі. Найбольш прадстаўнічымі помнікамі Беларускага Пасожжа з’яўляюцца Ворнаўка (Грэнск), Першакрычаўскі-3, Журавель.
Адным з першых даследчыкаў фінальнага палеаліту ў акрэсленым рэгіёне з’яўляецца К.М. Палікарповіч, які ў 20 — 30-я гг. XX ст. правёў суцэльнае даследаванне берагоў р. Сож на і адкрыў 15 помнікаў (5 у Гомельскай вобласці і 10 — у Магілёўскай) эпохі фінальнага палеаліту [4]. Таксама ў міжваенны час працавалі А. Крапоткін, які адкрыў у 1923-1925 гг. помнік Рудня Споніцкая-1 [4, с. 112] і А. Каваленя, які ў 1936 г. абследаваў помнік Аляксандраўка-2 у Прапойскім (сучасным Слаўгарадскім) раёне [4, с. 182].
Новыя даследаванні Пасожжа пачаліся ўжо пасля Другой Сусветнай вайны. Сярод асноўных даследчыкаў неабходна вызначыць В.Ф. Капыціна, А.Г. Калечыц, А.У. Коласава. Таксама вывучэннем рэгіёна ў розныя часы займаліся У.Дз. Будзько, І.Ф. Ісаенка, I. Ціханенкаў, У.П. Ксяндзоў, Я. Кудрашоў.
У.Дз. Будзько адкрыў і абследаваў некалькі стаянак большай часткай на тэрыторыі Гомельскага Пасожжа. Яго самы значны ўнёсак у даследаванне рэгіёна — вызначэнне так званай «свідэра-грэнскай» культуры, вядомай у далейшым як грэнская культура [1].
В.Ф. Капыцін працаваў пераважна на тэрыторыі Магілёўскага Пасожжа, але прымаў удзел і ў раскопках на Гомельшчыне. Вынікам яго працы стала выданне рэестраў помнікаў па кожным раёне асобна і чарнобыльскай зоне Магілёўскай вобласці, якая ў большасці супадае з тэрыторыяй Магілёўскага Пасожжа [8]. Акрамя гэтага, В.Ф. Капыцін першым у Беларусі вынес на вокладку сваёй манаграфіі словазлучэнне «фінальны палеаліт» (Магілёў, 1992) [4, с. 16]. У манаграфіі падаецца аналіз матэрыялаў, якія былі атрыманы падчас раскопак, характарыстыка археалагічных культур і акрэсліваюцца асноўныя праблемы.
А.Г. Калечыц абследаванне рэгіёна пачала з 1971 г. Яна адкрыла шэраг новых помнікаў на тэрыторыі Гомельскага Пасожжа, а ў 1987 г. выдала манаграфію «Памятники каменного и бронзового веков Восточной Белоруссии» (Мн., 1987), у якой быў змешчаны І каталог помнікаў [3]. Другой, яшчэ больш грунтоўнай працай А.Г. Калечыц (у суаўтарстве з А.У. Коласавым І В.С. Абухоўскім) з’явілася манаграфія «Палеалітычныя помнікі Беларусі: культурна-храналагічная ідэнтыфікацыя крыніц» (Мн., 2010). У акрэсленай працы асобная глава прысвечана фінальнаму палеаліту, дзе разглядаюцца асноўныя культуры на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку І на тэрыторыі Беларускага Пасожжа. Таксама ў манаграфіі змешчаны каталог І мапы помнікаў эпохі палеаліту, якія на сённяшні дзень з’яўляюцца найбольш падрабязнымі [4].
Сярод пералічаных вышэй даследчыкаў трэба адзначыць працы І.Ф. Ісаенкі, які ў 1968 апублікаваў мапу і рэестр помнікаў каменнага веку (Мн., 1968) [2], а таксама працы краязнаўцы Ю.У. Абадэнкі, які на тэрыторыі Гомельскага Пасожжа адкрыў і абследаваў значную колькасць помнікаў.
На сённяшні дзень пераважна на тэрыторыі Магілёўскага Пасожжа працуе А.У. Коласаў. Ён на працягу апошняга дзесяцігоддзя адкрыў, абследаваў і стацыянарна вывучыў шэраг помнікаў эпохі фінальнага палеаліту. Вынікам яго працы сталі дзве манаграфіі: «Археологические древности Могилёвского Посожья (по материалам экспедиций 2002 — 2008)» (Магілёў, 2009) і «Палеалітычныя помнікі Беларусі: культурна-храналагічная ідэнтыфікацыя крыніц» (Мн., 2010). У першай з іх А.У. Коласаў уводзіць у навуковы зварот матэрыялы, якія былі артыманы падчас раскопак шэрагу помнікаў, у тым ліку і фінальнапалеалітычных (Паклады-2, Першакрычаўскі-3, Рудня-1), а таксама змяшчае агульныя спісы помнікаў Горацкага, Клімавіцкага, Крычаўскага, Мсціслаўскага, Чавускага і Чэрыкаўскага раёнаў [5]. Акрамя манаграфій А.У. Коласаў апублікаваў артыкул «Финальный палеолит Посожья: новые данные — новые вопросы» (Магілёў, 2009), дзе змясціў мапу помнікаў фінальнага палеаліту Пасожжа, а на падставе новага археалагічнага матэрыяла паказаў, што арэал распаўскюджвання свідэрскай культуры не абмяжоўваецца правабярэжжам Дняпра, а ахоплівае і ўсход краіны, у тым ліку І басейн Сажа [6].
Але, нягледзячы на даволі інтэнсіўнае даследаванне рэгіёна, існуе І шэраг праблем. На сённяшні дзень адной з галоўных такіх праблем з’яўляецца забруджванне значнай часткі рэгіёна радыёнуклідамі (наступствы аварыі на ЧАЭС). У выніку гэтага істотная частка Пасожжа стала недаступная для правядзення археалагічных даследаванняў.
Другая праблема заключаецца ў тым, што пераважная большасць помнікаў стацыянарна не вывучалася, а матэрыялы павярховых збораў часта належалі да розных культурных традыцый, што, у сваю чаргу, магло прыводзіць навукоўцаў да розных інтэрпрэтацый.
Яшчэ адна праблема, якая адзначалася даследчыкамі, — ніводная фінальнапалеалітычная стаянка не выяўлена ў дакладных стратыграфічных умовах разам з фаўністычным і фларыстычным комплексамі [7, с. 5]. Гэта стварае дадатковыя цяжкасці ў рэканструкцыі гістарычнага працэсу шляхам увязкі дадзеных археалогіі з дынамікай прыродных з’яў. Складанасць пагаршаецца адсутнасцю радыёвугляродных дат па вывучаных помніках [7, с. 5].
Такім чынам, нягледзячы на некаторыя перашкоды, даследаванне Беларускага Пасожжа працягваецца і яскравым пацвярджэннем гэтага служаць новыя публікацыі і манаграфіі.
Літаратура
- Будько, В.Д. Памятники свидеро-гренской культуры на территории Белоруссии / В.Д. Будько // У истоков древних культур: эпоха мезолита. МИА 126. — М.-Л., 1966. — С. 35-46.
- Исаенко, В.Ф. Археологическая карта Белоруссии: памятники каменного века / В.Ф. Исаенко. — Мн.,1968. — Вып. 1. — 125 с.
- Калечиц, Е.Г. Памятники каменного и бронзового веков Восточной Белоруссии / Е.Г. Калечиц. — Минск: Наука и техника, 1987. -158 с.
- Калечыц, А.Г. Палеалітычныя помнікі Беларусі: (культурна-храналагічная ідэнтыфікацыя крыніц) / А.Г. Калечыц, А.У. Коласаў, В.С. Абухоўскі. — Мінск: Беларуская навука, 2010.-323 с.
- Колосов, А.В. Археологические древности Могилёвского Посожья (по материалам экспедиции 2002 — 2008): монография / А.В. Колосов. — Могилёв: УО «МГУ им. А.А. Кулешова», 2009. — 264 с.
- Колосов, А.В. Финальный палеолит Посожья: новые данные — новые вопросы / А.В. Колосов // Романовские чтения-5: сб. трудов Международной науч. конф,-Могилёв: УО «МГУ им. А.А. Кулешова», 2009. — С. 39-41.
- Копытин, В.Ф. Памятники финального палеолита и мезолита Верхнего Поднепровья / В.Ф. Копытин. — Могилёв, 1992. — 88 с.
- Копытин, В.Ф. Свод памятников археологии чернобыльской зоны Могилёвской области / В.Ф. Копытин. — Могилёв: УО «МГУ им. А.А. Кулешова», 1998. — 241 с.
Аўтар: Дз.А. Белабровік
Крыніца: Романовские чтения 8: сб. статей Международной науч. конференции. – Р69 Могилев. УО “МГУ им. А.А. Кулешова”, 2011. – 236 с.