Каляндар знаёміць з асноўнымі памятнымі датамі з гісторыі горада над Сожам за 2018 год.
- 370 гадоў таму пачалася Антыфеадальная вайна 1648-1651 (у Гомелі ішла з мая 1648 да пачатку восені 1651 г.).
- 225 гадоў таму (1793) пабудавана Ільінская царква – помнік драўлянага дойлідства.
- 145 гадоў таму (1873) праз Гомель прайшла Лібава-Роменская чыгунка, якая звязала Прыбалтыку з Украінай; узнік пасёлак Касцюкоўка як станцыя Лібава-Роменскай чыгункі; адкрыта царкоўна-прыхадское двухкласнае вучылішча з рамесным ухілам.
- 130 гадоў таму (1888) праз Гомель пракладзена Палеская чыгунка, якая звязала поўдзень Беларусі з Расіяй (Брэст-Бранск).
- 130 гадоў (1888) з часу заснавання станкабудаўнічага завода імя С.М. Кірава (зараз ТАА “СтанкаГомель”).
- 120 гадоў (1898) з дня нараджэння Азрыэля Абрамавіча Жаркоўскага, сакратара Гомельскага савета прафсаюзаў (1918). Яго імем названа вуліца ў Гомелі.
- 105 гадоў (1913) з часу адкрыцця ў Гомелі Фёдара-Ірынінскай вочнай лякарні на сродкі І.І. Паскевіч.
- 105 гадоў (1913) з дня нараджэння Купцова Сяргея Паўлавіча (у гады Вялікай Айчыннай вайны – сакратар Гомельскага падпольнага гаркама камсамола), Ганаровага грамадзяніна г. Гомеля.
- 100 гадоў (1918) з часу заснавання клуба чыгуначнікаў (зараз Палац культуры чыгуначнікаў імя У.І. Леніна).
- 90 гадоў (1928) з часу адкрыцця 3-й гарадской клінічнай бальніцы.
- 90 гадоў (1928) з часу стварэння Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна.
- 85 гадоў (1933) з часу заснавання Гомельскага вінаробчага завода.
- 80 гадоў (1938) з часу заснавання Гомельскага падшыпнікавага завода.
- 80 гадоў (1938) з часу стварэння Гомельскага электратэхнічнага завода.
- 75 гадоў (1943) з часу стварэння ААТ “Гамяльчанка”.
- 60 гадоў (1958) з часу заснавання завода “Гомелькабель”.
- 60 гадоў (1958) з часу заснавання завода гандлёвага абсталявання.
- 60 гадоў (1958) з часу ўтварэння абласнога аддзялення Саюза журналістаў Беларусі.
- 50 гадоў (1968) з часу стварэння Гомельскага абласнога тэатра лялек (зараз Тэатральна-відовішчная ўстанова “Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек”.
- 50 гадоў (1968) з часу адкрыцця Гомельскага аэрапорта.
- 50 гадоў (1968) з дня адкрыцця ў Гомелі завочнага факультэта Маскоўскага кааператыўнага інстытута (з 1975 – Гомельскі філіял гэтага інстытута, з 1979 – Гомельскі кааператыўны інстытут Цэнтрасаюза, з 2001 – Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі).
- 50 гадоў (1968) з дня адкрыцця ў Гомелі агульнага факультэта Беларускага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічнага інстытута пры ВА «Гомсельмаш» (з 1973 – Гомельскі філіял Беларускага політэхнічнага інстытута (зараз Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт), з 1981 – Гомельскі політэхнічны інстытут, з 1998 – Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога).
- 35 гадоў (1983) з часу адкрыцця бюста двойчы Герою сацпрацы А.А. Грамыку.
- 25 гадоў таму (1993) Біяграфічным цэнтрам у Кембрыджы прысвоена ганаровае званне “Чалавек XX стагоддзя” мастаку Г. Вашчанку.
- 15 гадоў (2003) з часу адкрыцця першай чаргі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека.
- 15 гадоў (2003) з часу адкрыцця помніка воінам-інтэрнацыяналістам у Любенскім мікрараёне.
- 15 гадоў (2003) з дня адкрыцця бюста беларускаму паэту Янку Купалу. Яго імя прысвоена скверу.
- 15 гадоў (2003) з дня адкрыцця бронзавага помніка княгіне Ірыне Паскевіч.
Студзень
- 1 студзеня – 70 гадоў (1948) з дня нараджэння Васіля Юр’евіча Ткачова, беларускага пісьменніка, празаіка, драматурга, публіцыста.
- 2 студзеня – 80 гадоў (1938, Гомель – 2011) з дня нараджэння Леаніда Елісеева, мастака.
- 15 студзеня – 80 гадоў (1938) з часу ўтварэння Гомельскай вобласці, адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Рэспубліцы Беларусь.
- 15 студзеня – 55 гадоў (1963) з дня нараджэння Нікі Ракіцінай (Людмілы Багданавай), пісьменніцы.
- 21 студзеня – 115 гадоў (1903, Навабеліца – 1987) з дня нараджэння Георгія Рыгоравіча Ніскага, рускага жывапісца і графіка, народнага мастака РСФСР, правадзейнага члена Акадэміі мастацтваў СССР.
- 25 студзеня – 70 гадоў (1948, Гомель) з дня нараджэння Уладзіміра Аляксеевіча Еўтухова, беларускага манументаліста, члена Беларускага саюза мастакоў.
Люты
- 5 лютага – 105 гадоў (1913) з пачатку выдання грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты ліберальна-асветніцкага напрамку “Гомельская мысль”.
- 10 лютага – 80 гадоў (1938) з дня нараджэння Юрыя Сяргеевіча Фатнева, паэта і празаіка.
- 13 лютага – 195 гадоў (1823 – 1903, Гомель) з дня нараджэння Святлейшага князя Фёдара Іванавіча Паскевіча-Эрыванскага, рускага генерал-лейтэнанта, генерал-ад’ютанта (20.01.1856).
Сакавік
- 1 сакавiка – 100 гадоў (1918) з дня акупацыі Гомеля войскамі кайзераўскай Германіі.
- 10 сакавiка – 95 гадоў (1923, Гомель – 1945) з дня нараджэння Шандалава Юрыя Абрамавіча, Героя Савецкага Саюза.
- 12 сакавiка – 150 гадоў (1868-1944) з дня нараджэння Панцелеймона Лепяшынскага, палітычнага дзеяча, педагога. Яго імем названа вуліца ў Гомелі.
- 17 сакавiка – 60 гадоў (1958) з дня нараджэння Андрасюка Івана Васільевіча, мастака.
Красавік
- 1 красавiка – 60 гадоў (1958) з дня нараджэння Евы Дударгі, празаіка.
- 4 красавiка – 115 гадоў (1903, Гомель – 1984) з дня нараджэння Дзьякава Іосіфа Іванавіча, Героя Савецкага Саюза.
- 16 красавiка – 95 гадоў (1923, Гомель – 1997) з дня нараджэння Карлюка Анатоля Сямёнавіча, вучонага –філосафа, які цікавіўся пытаннямі гісторыі філасофіі і атэізму, праблемамі прыродазнаўства.
Травень
- 1 траўня – 100 гадоў (1918, Гомель – 1998) з дня нараджэння Віктара Фёдаравіча Казачэнкі, беларускага жывапісца, члена Беларускага саюза мастакоў.
- 15 траўня – 70 гадоў (1948) з дня нараджэння Рыгора Мікалаевіча Андрэяўца, пісьменніка, журналіста, публіцыста, лаўрэата прэміі “Лучшие перья России”.
- 21 траўня – 70 гадоў (1948, Гомель) з дня нараджэння Аляксандра Міхайлавіча Атрушкевіча, пісьменніка.
- 29 траўня – 80 гадоў (1938) з часу стварэння Гомельскага электратэхнічнага завода.
Чэрвень
- 100 гадоў таму (1918) Гомель наведаў Іван Бунін, рускі пісьменнік.
- 20 чэрвеня – 90 гадоў (1928) з дня нараджэння Гаўрылы Вашчанкі, беларускага манументаліста і жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
- 24 чэрвеня – 70 гадоў (1948) з дня нараджэння Алеся Дуброўскага, паэта.
Ліпень
- 20 лiпеня – 90 гадоў (1928, Гомель) з дня нараджэння Галіны Рыгораўны Куляшовай, музыказнаўцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
- 29 лiпеня – 90 гадоў (1928) з дня закладкі завода сельскагаспадарчага машынабудавання “Гомсельмаш”.
- 29 лiпеня – 90 гадоў (1928-1999) з дня нараджння Міхаіла Незліна, вучонага-фізіка, члена-карэспандэнта Расійскай акадэміі прыродознаўчых навук, члена Нью-Йорскай АН, лаўрэата прэміі імя Арцымовіча Расійскай АН.
Жнівень
- 11 жнiўня – 95 гадоў (1923-2001) з дня нараджэня Барыса Філіпавіча Калача, Героя Савецкага Саюза, дырэктара СШ № 2 г. Гомеля ў 1970-1983 гг.
- 13 жнiўня – 65 гадоў (1953) з дня адкрыцця бібліятэкі-філіяла №1 імя І. Мележа ДУ “Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля”.
- 16 жнiўня – 90 гадоў (1928) з дня нараджэння Браніслава Пятровіча Спрынчана, беларускага паэта, перакладчыка (працаваў на заводзе «Гомсельмаш» майстрам кавальскага цэха, літсупрацоўнікам завадской шматтыражнай газеты «Сельмашавец»).
- 22 жнiўня – 95 гадоў таму (1923) прайшоў агульны гарадскі сход бібліятэчных работнікаў.
- 29 жнiўня – 120 гадоў (1898, Гомель – 1938) з дня нараджэння Нямцова Аляксандра Гаўрылавіча, краязнаўцы, археолага, этнографа.
Верасень
- 100 гадоў таму (1918) у Гомелі прайшлі канцэрты вядомага рускага опернага спевака Леаніда Сабінава.
- 5 верасня – 60 гадоў (1958) з дня нараджэння Аляксандра Людвігавіча Алейніка, празаіка.
- 7 верасня – 60 гадоў (1958) з дня нараджэння Івана Васільевіча Бісева, паэта.
- 10 верасня – 65 гадоў (1953) з дня нараджэння Штэйнера Івана Фёдаравіча, лаўрэата прэміі АН Беларусі, загадчыка кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, доктара філалагічных навук.
- 12 верасня – 50 гадоў (1968) з часу адкрыцця бібліятэкі-філіяла № 7 імя Я. Коласа ДУ “Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля”.
- 25 верасня – 80 гадоў (1938) з дня нараджэння Эмы Васільеўны Усціновіч, беларускай пісьменніцы.
- 27 верасня – 65 гадоў (1953) з дня нараджэння Святаслава Генадзьевіча Крупенькі, паэта.
Кастрычнік
- 85 гадоў (1933) з часу ўтварэння Гомельскага рачнога порта.
- 1 кастрычнiка – 65 гадоў (1953) з дня адкрыцця Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (зараз БелДУТа).
- 4 кастрычнiка – 80 гадоў (1938, Гомель) з дня нарджэння Уладзіміра Пятровіча Кароткага, жывапісца, члена Беларускага саюза мастакоў.
- 6 кастрычнiка – 55 гадоў (1963, Гомель) з дня нараджэння Івана Мікалаевіча Афанасьева, беларускага крытыка і літаратуразнаўцы, члена беларускага саюза мастакоў.
- 6 кастрычнiка – 140 гадоў (1878) з часу адкрыцця Гомельскага чыгуначнага вучылішча (з 1919 г. – тэхнікум чыгуначнага транспарту; з 2007 г. – Гомельскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі; з мая 2015 г. – Гомельскі каледж – філіял установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту»).
- 23 кастрычнiка – 70 гадоў (1948) з дня нараджэння Віктара Уладзіміравіча Ярца, беларускага паэта, літаратуразнаўцы.
- 24 кастрычнiка – 60 гадоў (1958) з часу адкрыцця ААТ “Гомельскі завод вымяральных прыбораў”.
- 25 кастрычнiка – 80 гадоў (1938) з дня нараджэння Дзмітрыя Аляксандравіча Папова, беларускага скульптара, члена Беларускага саюза мастакоў.
- 27 кастрычнiка – 70 гадоў (1948, Гомель) з дня нараджэння Паўлянок Галіны Іванаўны, спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.
- 28 кастрычнiка – 80 гадоў (1938) з часу стварэння на базе арцелі “Наперад” завода хімічных вырабаў.
- 29 кастрычнiка – 95 гадоў з часу стварэння Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці.
Лістапад
- 5 лiстапада – 85 гадоў (1933) з дня выпуску першай прадукцыі Гомельскага шклозавода імя М. Ламаносава (зараз ОАО «Гомельшкло»).
- 17 лiстапада – 110 (1908, Гомель – 1944) з дня нараджэння Катуніна Іллі Барысавіча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза. Яго імем названа вуліца ў Гомелі.
- 26 лiстапада – 75 гадоў (1943) з дня вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Снежань
- 190 гадоў таму (1828) Мікалай Гогаль праязджаў праз Гомель.
- 100 гадоў (1918) з дня стварэння РУП “Гомельскі суднабудаўнічы, суднарамонтны завод”.
- 2 снежня – 150 гадоў (1868-1937) з дня нараджэння Станіслава Данілавіча Шабунеўскага, архітэктара.
- 28 снежня – 45 гадоў (1973) з дня стварэння Савецкага раёна Гомеля.
- 31 снежня – 60 гадоў таму (1958) Гомельская тэлестудыя паказала першую праграму.