Каляндар знаёміць з асноўнымі памятнымі датамі з гісторыі горада над Сожам за 2017 год.
- 875 гадоў з часу першага ўпамінання ў Іпацьеўскім летапісу (1142 г.) г. Гомеля (Гомій, Гомей, Гомін, Гомь, Гомье) як уладання чарнігаўскага князя Ігара Ольгавіча.
- 240 гадоў з часу закладкі /1777/ Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, помніка палацава-паркавай архітэктуры 2-й паловы XVIII – сярэдзіны XIX стст.
- 225 гадоў з дня нараджэння Івана Грыгаровіча, археолага, гісторыка, археографа, святара, збіральніка рукапісаў па гісторыі Беларусі, протаіерэя Гомельскага сабора Святых Пятра і Паўла. З 1837 года быў членам Археаграфічнай камісіі, у складзе якой выдаў «Беларускі архіў старажытных грамат» (ч. 1, Масква, 1824; ч. 2-я знойдзена ў рукапісным стане ў 1958 годзе).
- 240 гадоў з часу заснавання /1777/ Навабеліцы.
- 160 гадоў з часу злучэння /1857/ Гомеля з Навабеліцай арачным мастом.
- 160 гадоў з часу наведвання /1857/ Гомеля імператарам Аляксандрам II і імператрыцай Марыяй Аляксандраўнай.
- 145 гадоў з пачатку працы /1872/ першага тэлефоннага апарата ў Гомелі і ўсталявання першых газавых ліхтароў на вуліцах горада.
- 130 гадоў з часу адкрыцця /1887/ руху цягнікоў на ўчастку Гомель-Бранск.
- 120 гадоў з часу прызначэння /1897/ архітэктарам Гомеля выпускніка Пецярбургскага інстытута грамадзянскіх архітэктараў Шабунеўскага Станіслава Данілавіча (нарадзіўся ў 1868 годзе ў в. Скароднае Ельскага раёна, памёр у 1937 г.). Меў чын калежскага асэсара. Уваходзіў у склад гарадской управы.
- 120 гадоў з часу правядзення /1897/ Усерасійскага перапісу насельніцтва. У Гомелі – 36,8 тысяч жыхароў.
- 110 гадоў з часу адкрыцця /1907/ ў Гомелі прыватнай жаночай чатырохкласнай прагімназіі В.А. Копіна і яўрэйскай мужчынскай гімназіі А.Е. Ратнера.
- 100 гадоў з часу ўсталявання / 30 кастрычніка (12 лістапада) 1917/ Савецкай улады ў Гомелі.
- 100 гадоў з часу выдання /1917/ першага нумара абласной газеты «Гомельская праўда».
- 95 гадоў з часу заснавання /1922/ фабрыкі «Палесдрук».
- 85 гадоў з часу заснавання /1932/ Гомельскага медвучылішча.
- 70 гадоў з часу адкрыцця /1947/ ў Гомелі аўтобуснага руху і працы першых машын таксі.
- 70 гадоў з часу пабудовы /1947/ ў Гомелі аўтамабільнага маста праз р. Сож.
- 60 гадоў з часу адкрыцця /1957/ Гомельскага эндакрыналагічнага дыспансера.
- 60 гадоў з часу стварэння /1957/ Гомельскай абласной студыі тэлебачання.
- 50 гадоў з часу стварэння /1967/ Гомельскай абласной філармоніі.
- 45 гадоў з часу пабудовы /1972/ у Гомелі будынка цырку.
- 45 гадоў з часу адкрыцця /1972/ гасцініцы «Гомель».
- 40 гадоў з часу ўсталявання /1977/ пабрацімскіх сувязяў паміж Гомелем і г. Клермон-Феран /Францыя/.
- 30 гадоў з часу стварэння /1987/ Інстытута радыёбіялогіі НАН Беларусі.
- 25 гадоў з часу адкрыцця /1992/ Моладзевага тэатра (першая назва – Незалежны), заснавальнікам якога стаў Рыгор Фіглін.
- 25 гадоў таму /1992/ Кембрыджскі міжнародны біяграфічны цэнтр прызнаў чалавекам года Гаўрыілу Вашчанку, прафесера Беларускай акадэміі мастацтваў.
- 20 гадоў з часу правядзення /1997/ першага Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод».
- 15 гадоў з часу прысваення /2002/ скверу ў раёне кінатэатра «Кастрычнік» імя Тараса Шаўчэнкі, класіка ўкраінскай літаратуры.
- 15 гадоў з часу адкрыцця /2002/ карціннай галерэі імя Гаўрыіла Вашчанкі.
- 15 гадоў з часу адкрыцця /2002/ рынка «Прудкоўскі».
- 15 гадоў з пачатку працы ў Гомелі /2002/ фірменнага цэнтра аператара сотавай сувязі
Студзень
- 9 студзеня – 55 гадоў з дня адкрыцця /1962/ бібліятэкі – філіяла № 2 і бібліятэкі-філіяла № 16 Дзяржаўнай установы «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля».
- 28 студзеня – 80 гадоў з дня нараджэння /1937/ Рыгора Цфасмана, спецыяліста ў галіне крыягеннай тэхнікі (фізіка нізкіх тэмператур), рухальныя ўстаноўкі для ракет-носьбітаў.
Люты
- 70 гадоў з часу наведвання /1947/ Гомеля народным паэтам Рэспублікі Беларусь Я. Коласам.
- 2 лютага – 65 гадоў з дня нараджэння /1952/ Таццяны Отчык, мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, працуе ў галіне дробнай пластыкі, жанравай кампазіцыі, медальернага мастацтва.
- 23 лютага – 75 гадоў з дня нараджэння /1942/ Міхася Болсуна, гомельскага пісьменніка, паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і члена Беларускага саюза журналістаў, лаўрэата міжнароднай прэміі Баяна, абласнога літаратурнага конкурсу імя Івана Мележа, лаўрэата абласной літаратурнай прэміі імя Анатоля Грачанікава.
- 23 лютага – 40 гадоў з дня нараджэння /1977/ Таццяны Чараухінай (Дар’і Дарошка), гомельскай паэткі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Сакавік
- 4 сакавiка – 100 гадоў з часу /1917/ стварэння Гомельскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
- 25 сакавiка – 110 гадоў з дня нараджэння /1907/ Аляксея Зефірава, савецкага вучонага ў галіне неарганічнай хіміі і металургіі, члена-карэспандэнта АН СССР, лаўрэата Ленінскай прэміі (1965 г.) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1978 г.). Памёр у 1979 годзе.
- 27 сакавiка – 85 гадоў з дня нараджэння /1932/ Станіслава Дзьяканава, беларускага жывапісца, члена Беларускага саюза мастакоў. Памёр у 2002 годзе.
Красавік
- 1 красавiка – 80 гадоў з дня нараджэння /1937/ Аляксея Шныпаркова, члена Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза журналістаў.
- 12 красавiка – 80 гадоў з дня нараджэння /1937/ Яўгена Пакаташкіна, графіка і жывапісца, члена Беларускага саюза мастакоў. Памёр у 1994 годзе.
- 15 красавiка – 60 гадоў з дня нараджэння /1957/ Ларысы Зуевай, мастачкі ў галіне стварэння габелена, члена Беларускага саюза мастакоў.
- 20 красавiка – 80 гадоў з дня нараджэння /1937/ Івана Лосікава, гомельскага паэта, празаіка.
- 27 красавiка – 80 гадоў з дня нараджэння /1937/ Генадзя Макаранкі, вучонага ў галіне машынабудавання, члена карэспандэнта Беларускай інжынернай акадэміі.
- 29 красавiка – 70 гадоў з дня нараджэння /1947/ Юрыя Фейгіна, акцёра Гомельскага абласнога драматычнага тэатра, заслужанага артыста Беларусі.
Травень
- 12 траўня – 75 гадоў з дня нараджэння /1942/ Анатоля Бароўскага, празаіка і публіцыста.
- 12 траўня – 70 гадоў з дня нараджэння /1947/ Мікалая Гулевіча, публіцыста, лаўрэата прэміі Беларускага Саюза журналістаў «Залатое пяро». Удастоены ганаровых званняў «Выдатнік друку рэспублікі», «Заслужаны журналіст Беларускага Саюза журналістаў», паводле версіі часопіса «Беларуская думка» прызнаваўся лепшым журналістам рэспублікі (1998).
- 14 траўня – 55 гадоў з дня нараджэння /1962/ Андрэя Крылова, беларускага жывапісца, члена Беларускага саюза мастакоў, удзельніка 1-га міжнароднага пленэру Марка Шагала ў Віцебску.
- 20 траўня – 55 гадоў з даты /1962/ адкрыцця першага тралейбуснага маршрута ў Гомелі.
Чэрвень
- 6 чэрвеня – 70 гадоў з дня нарадждэння /1947/ Валерыя Даўгала, мастака ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, аднаго з аўтараў комплекснага вырашэння інтэр’ераў Палаца Рэспублікі і некаторых станцый метро ў Мінску.
- 8 чэрвеня – 45 гадоў з дня нараджэння /1972/ Лілі Вялічка, паэткі, публіцыста, галоўнага рэдактара Гомельскай раённай газеты «Маяк», члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата і дыпламанта шматлікіх паэтычных конкурсаў. Яе вершы перакладзены на нямецкую і іспанскую мовы.
- 22 чэрвеня – 60 гадоў з дня нараджэння /1957/ Васіля Бондарава, члена Беларускага саюза мастакоў, які вызначыўся ў жанры партрэтнага і пейзажнага жывапісу.
Ліпень
- 3 лiпеня – 80 гадоў з дня нараджэння /1937/ Леаніда Шамяткова, вучонага-матэматыка, стваральніка новага кірунку – тэорыі фармацый алгебраічных сістэм, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, акадэміка Міжнароднай АН вышэйшай школы, заслужанага дзеяча навук Беларусі, у 1989 – 2000 – рэктара ГДУ імя Ф. Скарыны.
- 5 лiпеня – 80 гадоў з дня нараджэння /1937/ Надзеі Дмітрыевай, пісьменніцы, паэткі, казачніцы, лаурэата і дыпламанта многіх літаратурных конкурсаў.
- 20 лiпеня – 85 гадоў з дня нараджэння /1932/ Леаніда Мартынюка, кінарэжысёра, сцэнарыста, журналіста. Дэбютаваў як рэжысёр і сцэнарыст у 1966 годзе кароткаметражным фільмам «Пастка» (па аднайменнай аповесці Васіля Быкава). Пасля атрымалі вядомасць яго спартыўныя і дзіцячыя фільмы. Памёр у 2013 годзе.
- 21 лiпеня – 85 гадоў з дня нараджэння /1932/ Барыса Чубчанка, спецыяліста ў галіне тэхналагічнага забеспячэння вырабаў для ракетна-касмічнай тэхнікі.
- 21 лiпеня – 70 гадоў з дня нараджэння /1947/ Барыса Кір’янава, харавога дырыжора, заслужанага артыста Беларусі.
- 21 лiпеня – 70 гадоў з дня нараджэння /1947/ Барыса Хрусталёва, вучонага ў галіне аэрадынамікі дысперсных патокаў, рэсурсазберажэння і экалогіі, акадэміка Беларускай інжынерна-тэхналагічнай акадэміі, заслужанага работніка адукацыі, у 1997-2000 першага намесніка міністра адукацыі Беларусі.
- 24 лiпеня – 90 гадоў з дня нараджэння /1927/ Канстанціна Кабашнікава, фалькларыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986 г.), выбіраўся ў бюро Камісіі па славянскім фальклоры пры Міжнародным камітэце славістаў, бюро Міжнароднай асацыяцыі па вывучэнніі пашырэння славянскіх культур (МАІРСК), якая працуе пад патранажам ЮНЕСКА.
- 25 лiпеня – 100 гадоў з дня нараджэння /1917/ Міхаіла Барысенкі, прафесара, члена-карэспандэнта АН СССР, вучонага ў галіне сістэм кіравання ракет-носьбітаў, міжпланетных касмічных апаратаў штучных спадарожнікаў зямлі. Пад яго ўпраўленнем распрацавалі сістэму кіравання міжкантынентальнымі балістычнымі ракетамі, у тым ліку легендарную Р-7. Памёр у 1984 годзе.
Жнівень
- 2 жнiўня – 115 гадоў з дня нараджэння /1902/ Емельяна Барыкіна, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Гомельскай вобласці, Героя Савецкага Саюза. У жніўні 1941 года – адзін з арганізатараў партызанскага атрада «Бальшавік». З 1944 года – сакратар Гомельскага гаркама. У 1947-1951гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Яго імем названа вуліца ў Гомелі. Памёр у 1951 годзе.
- 3 жнiўня – 115 гадоў з дня нараджэння /1902/ Іллі Кожара, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Гомельскай вобласці, Героя Савецкага Саюза, генерал-маёра. З 1940 – рэдактар газеты «Гомельская праўда», у жніўні 1941 – лістападзе 1943 – сакратар Гомельскага падпольнага абкама КП(б)Б., адначасова камандзір Гомельскага партызанскага злучэння. Яго імем названа вуліца ў Гомелі. Памёр у 1967 годзе.
- 10 жнiўня – 65 гадоў з дня нараджэння /1952/ Аляксандра Дэйча (Джада), гомельскага празаіка, члена Саюза расійскіх пісьменнікаў. Жыве ў Гомелі.
- 14 жнiўня – 100 гадоў з дня нараджэння /1917/ Цімафея Барадзіна, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў Гомельскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза. У Гомелі яго імем названа вуліца, на будынку фабрыкі «Палесдрук» і на дамах, дзе былі канспіратыўныя кватэры, устаноўлены мемарыяльныя дошкі. Загінуў у 1942 годзе.
- 23 жнiўня – 80 гадоў з дня нараджэння /1937/ Людмілы Мельнікавай, беларускага літаратуразнаўцы.
- 28 жнiўня – 70 гадоў з дня нараджэння /1947/ Віктара Барабанцава, жывапісца, лаўрэата прэміі прафсаюзаў Беларусі /1991/ і прэміі «За духоўнае адраджэнне» /2001/.
- 30 жнiўня – 50 гадоў з дня нараджэння /1967/ Уладзіміра Гаўрыловіча, празаіка, публіцыста, старшыні Гомельтскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», лаўрэата абласных літаратурных конкурсаў імя І. Мележа, імя Кірылы Тураўскага, літаратурнага конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі і газеты «Звязда». Перамажца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу на лепшы твор у галіне прозы за кнігу «Плата за каханне», лаўрэат расійскай літаратурнай прэміі памяці паэта М. Мельнікава, міжнародных прэмій Баяна, Т. Шаўчэнкі, М. Гогаля і інш.
Верасень
- 2 верасня – 70 гадоў з дня нараджэння /1947/ Уладзіміра Ціханава, жывапісца, члена Беларускага саюза мастакоў.
- 5 верасня – 115 гадоў з дня нараджэння /1902/ Рамана Цімафеенкі, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў Гомельскага партыйнага падполля, удзельніка абароны Гомеля ў складзе Гомельскага палка народнага апалчэння. Яго імем названа вуліца ў Гомелі. Загінуў у баі з ворагам у 1942.
- 10 верасня – 80 гадоў з дня нараджэння /1937/ Марыі Ягоравай, беларускага жывапісца, члена Беларускага саюза мастакоў, галоўнай тэмай творчасці якога стаў свет дзяцінства.
- 12 верасня – 65 гадоў з дня нараджэння /1952/ Аляксандра Фядотава, мастака, члена Беларускага саюза мастакоў.
- 19 верасня – 100 гадоў з дня нараджэння /1917/ Фёдара Махаўцова, графіка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Памёр у 1989 годзе.
- 28 верасня – 95 гадоў з дня нараджэння /1922/ Дзмітрыя Пенязькова, савецкага ваеннага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза.
- 30 верасня – 70 гадоў з дня нараджэння /1947/ Віталя Дзенісенкі, графіка, жывапісца, члена Беларускага саюза мастакоў.
Кастрычнік
- 3 кастрычнiка – 105 гадоў з дня нараджэння /1912/ Анатоля Каменскага, акцёра, заслужанага артыста БССР. У 1958-1981 гг. працаваў у Гомельскім абласным драматычным тэатры.
- 15 кастрычнiка – 70 гадоў з дня нараджэння /1947/ Таісіі Мельчанкі, паэткі, празаіка, перакладчыка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата абласнога літаратурнага конкурсу І. Мележа, лаўрэата абласной літаратурнай прэміі імя Анатоля Грачанікава, міжнароднай прэміі Баяна.
- 28 кастрычнiка – 95 гадоў з дня нараджэння /1922/ Міхася Даніленкі, мясцовага пісьменніка, лаўрэата літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі.
Лістапад
- 14 лiстапада – 90 гадоў з дня нараджэння /1927/ Сяргея Масіяша, аўтара шматлікіх кніг для дзяцей, а таксама гістарычных аповесцей і раманаў, члена Саюза расійскіх пісьменнікаў, лаўрэата прэміі імя Валянціна Пікуля, члена Міжнароднай асацыяцыі пісьменікаў-баталістаў. Памёр у 2007 годзе.
- 19 лiстапада – 60 гадоў з дня нараджэння /1957/ Мікалая Скорыкава, эстраднага спевака, заслужанага артыста Беларусі.
- 19 лiстапада – 105 гадоў з дня нараджэння /1912/ Івана Каленікава, удзельніка вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 годзе, савецка-фінскай вайны 1939-1940.
- 27 лiстапада – 115 гадоў з дня нараджэння /1902/ Нестара Сакалоўскага, беларускага кампазітара, хормайстра, фалькларыста, аўтара музыкі Дзяржаўнага гімна БССР (верш Я. Клімовіча). Імя Сакалоўскага прысвоена Гомельскаму музычнаму каледжу.
Снежань
- 1 снежня – 110 гадоў з дня нараджэння /1907/ Аляксандра Ландышава, удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. З кастрычніка 1943 – камандзір батарэі артылерыйскага палка, які ўдзельнічаў у вызваленні Гомельшчыны. Яго імем названа вуліца ў Гомелі. Загінуў у 1943.
- 10 снежня – 70 гадоў з дня нараджэння /1947/ Ніны Нікіцінай (Шкляравай), гомельскай паэткі, перакладчыцы, лаўрэата абласных літаратурных конкурсаў імя І. Мележа, імя Кірылы Тураўскага, лаўрэата расійскай літаратурнай прэміі памяці паэта М. Мельнікава, міжнароднай прэміі Баяна.
- 15 снежня – 100 гадоў з дня нараджэння /1917/ Паўла Галавачова, генерал-маёра авіяцыі, двойчы Героя Савецкага Саюза. Памёр у 1972 годзе.
- 19 снежня – 110 гадоў з дня нараджэння /1907/ Мікалая Дворнікава. У 1926 г. працаваў на асушэнні Гарэлага балота, затым на будаўніцтве маста праз раку Сож, Палаца культуры чыгуначнікаў /1927/, завода «Гомсельмаш», у 1929 г. – сакратар камсамольскай арганізацыі завода, загадчык аддзела і член бюро ЦК ЛКСМБ. З 1932 г. – на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі. У 1937-1938 гг. змагаўся супраць фашыстаў у Іспаніі (камісар палка, батальёна, камандзір брыгады). Загінуў у баях каля падножжа гор Эстрамадуры ў 1938 годзе.