Гісторыка-этымалагічны аналіз тапонімаў Гомельшчыны

0
549
Гісторыка-этымалагічны аналіз тапонімаў Гомельшчыны

Слоўнікавы склад лексікі заканамерна заўсёды адлюстроўвае гісторыю свайго народа. Лексічная сістэма сучаснай беларускай мовы — гэта розныя па часе ўзнікнення і па паходжанні словы. Па часе ўзнікнення асобных слоў ці нават цэлых тэматычных груп слоў у яе апелятыўным складзе ўмоўна лінгвістамі выдзелены наступныя асноўныя гістарычныя пласты: спрадвечная (індаеўрапейская) лексіка як самы стары лексічны фонд; праславянская лексіка (I ст. да н. э. — VI-VII ст. н. э.); старажытнаруская лексіка (VIII-XIV стст.); лексіка перыяду беларускай народнасці (XIV-XVIII стст.); лексіка перыяду беларускай нацыі (з XIX ст. і да нашага часу).

Лексіка любой мовы пастаянна развіваецца. Адны словы “старэюць” і па гэтай прычыне знікаюць з актыўнага ўжытку, іншымі мова бесперапынна папаўняецца за кошт абазначэння новых з’яў, прадметаў, паняццяў, дыялектных слоў, запазычанняў. Іншамоўныя словы пранікалі ў нашу мову ў розныя часы, праходзячы пры гэтым розную ступень адаптацыі.

Прапрыяльная лексіка таксама ўключае ў свой склад апелятывы розных гістарычных перыядаў. Па наяўнасці матывавальных асноў і па структуры онімаў можна прыблізна ўстанавіць іх храналагічныя пласты.

Самымі старажытнымі па часе ўзнікнення лічацца буйныя па памерах і ў цэлым нязменныя гідронімы. Большасць такіх назваў на старажытных мовах абазначае паняцці ‘вялікая вада, рака, паток вады’ ці проста ‘вада, рака’. Мяркуецца, што ў назвах рэк Дон, Днепр, Днестр, Дунай, Дзвіна ёсць агульныя часткі, якія ўзыходзяць да інд.-еўр. *danu ‘рака’. Асобныя значныя водныя аб’екты ў розныя гістарычныя часы ў мове розных носьбітаў могуць называцца па-рознаму. Напрыклад, рака Дняпро ў старажытнагрэчаскіх пісьмовых помніках гучала, як Барысфен, у старажытнарымскіх -Данапрыс, а ў VI ст. — Данапер; рака Заходняя Дзвіна ў Беларусі і ў Расіі, але Даўгава ў Латвіі, рака Нёман (Беларусь) — Heман (Расія) — Нямунас (Літва); рака Волга — у рускіх і татар і Іціль — у башкір.

Назвы ж дробных водных аб’ектаў разнастайныя па форме і дадзены на мове тых насельнікаў, якія пасяліліся на іх берагах. Яны адлюстроўваюць вялікі аб’ём паняццяў, выкарыстоўваюць мясцовую лексіку, аднак тым не менш свае сакрэты раскрываюць не заўсёды. Сярод іх ёсць шмат безыменных рэчак, азёр.

Наша ўвага будзе звернута на тапонімы Гомельскай вобласці, матывавальныя асновы якіх (апелятывы) даюць уяўленне аб часе ўзнікнення ўласных найменняў.

На Гомельшчыне таксама выяўлена некалькі аднаасноўных, невытворных і вытворных у сінхраніі гідронімаў, што фіксуюць лексемы індаеўрапейскага моўнага адзінства, якія ў сучасным слоўніку беларускай літаратурнай мовы адсутнічаюць, таму такія назвы тлумачацца з прыцягненнем этымалагічных звестак, некаторыя ж гіпатэтычныя і на сённяшні дзень. Індаеўрапейскі след прасочваецца ў наступных гідронімах даследаванага рэгіёна:

Дрынь, назва ракі (Нар.), Дрынішча, назва балота (К.). Мы схільны тлумачыць, што онімы ўказваюць на тапаграфічныя ўмовы мясцовасці, у якой невялікія па памерах водныя аб’екты павінны пракладваць сабе з цяжкасцю дарогу, “прадзірацца”. Наша меркаванне знаходзіць пацвярджэнне ў даследаваннях В.П. Шульгача, які ў падобных патанімічных і апелятыўных лексемах вылучае інд.-еўр. *der ‘дзерці’ [1, с. 84-85], Адзначаная матывацыя выяўляецца і ў назве в.Дзертка (Акц.), месца для якой, відаць, было падрыхтавана падсечна-агнявым спосабам распрацоўкі ляснога ўчастка.

Прыпяць, назва ракі. Адзінай думкі ў даследчыкаў няма. Болыпую вагу, на наш погляд, мае меркаванне І.М. Жалязняк, якая ўзводзіць найменне да інд.-еўр. *pet ‘пашырацца’ [2, с. 149] (іншыя версіі пададзены ў працы “Гідронімы басейна ракі Прыпяць: структурна-семантычныя тыпы матывацыі” [3, с. 10-12]);

Хідры — назва балота (Петр.). Многія даследчыкі бачаць у адзначанай інд.-еўр. лексеме *ghidm значэнне ‘рака’. На тэрыторыі Беларусі існуе некалькі аднайменных вёсак, усе яны размешчаны каля рэк ці балот [4, с. 390-391].

Асноўная частка агульнавядомых і цяпер лексем індаеўрапейскага перыяду са значэннем прадметнасці тыпу балота (в. Балотня, Par., бал. Болотнэ, Жытк.), бераг (в. Бярэжцы, Жытк.), бор (в. Бор, Карм.), гара (р. Гарынь, п. і в. Гара, Б.-К., К.), грыва (п. Грыва, Гом.), верх (в. Вярхі, Ельск.), вугал (в. Вуглы, Нар., бал. Вугал, Жытк.), горад (в. Гарадзец, Par.), двор (п. Двор, знік, Хойн., воз. Двор, К.), назвы некаторых раслін і іх частак: бяроза (р. Бярозавая, Нар., п. Беразоўка, Б.-К.), бяроста (в. Берастоўка, Б.-К.), вярба (воз. Вербка, Маз.), гарох (в. Гарохавішчы, Акц.), дуб (р. Дубава, Нар.), іва (рэстаран “Івушка”, Л.), кара (р. Кора, Петр.), мох (в. Мохаў, JI., бал. Мохач, Е.); назвы жывёл: бабёр (в. Бабрэчча, Петр.), воўк (бал. Воўчае, Жытк.), вуж (р. Вуж, Нар.), жаба (в. Жабін, Карм.), каза (в. Коззе, Рэч.), мыш (в. Мышанка, Петр.), мядзведзь (р. Медведок, Нар., воз. Мядзведзішча, К.) і інш. прадуктыўна захавалася ў прапрыяльнай лексіцы многіх класаў. Лексема горад (град) ‘невялікае ўмацаванае паселішча’ і яе дэмінутывы, напрыклад, толькі ў айконімах даследаванага рэгіёна называе 35 аб’ектаў: вв. Гарадок (Браг., Жл., Карм., Лельч.), Гарадзец (Par.), Мілаград (Рэч.), Стараград (Карм.) і інш. У цэлым жа на тэрыторыі Беларусі гэты айканімічны рад аб’ядноўвае болып за 50 назваў [5, с. 96-97]. Спрадвечная лексіка ў тапаніміі ўключае прыметы і якасці: востры (в. Вострая Карма, Карм.), высокі (в. Высокая, Карм.), крывы (в. Крыўка, Par., бал. Крываль, Петр.), прамы (вул. Прамая, г. Гомель), новы (вул. Новая, прадуктыўна, кан. Новая, Петр.), стары (в. Стараград, Карм.), сухі (п. Сухі Востраў, Жл.), сыры (в. Сырод, К.) і інш., радзей назвы дзеянняў, працэсаў, стану: гарэць (р. Пагарэлле, Маз., бал. Падгарэлава, Акц., воз. Гары, Лельч.), гніць (бал. Гнілое, Акц., кан. Гнілая, Жытк.), капаць (в. Капань, Рэч., воз. Капаны, Жытк.), плесці (бал. Плеценка), сушыць (воз. Сушыныя, Петр.), сячы (шматлікія прыклады разглядаліся намі падчас структурна-семантычнага аналізу онімаў).

Агульнаславянскі (праславянскі) пласт лексікі складаюць словы рознай тэматыкі і розных лексіка-граматычных класаў, што вылучыліся з індаеўрапейскага моўнага адзінства, прайшоўшы напачатку нязначныя семантычныя і фанетыка-марфалагічныя змены. Затым за шматвяковую гісторыю адзначаны лексічны фонд на аснове архаічнага кораня (архетыпа) утварыў новыя мадэлі пры дапамозе афіксацыі, асноваскладання, семантычнага пераносу і г. д.

Значэнне некаторых онімаў рэгіёна, матываваных агульнаславянскімі апелятывамі, да цяперашняга часу таксама выклікае спрэчкі:

Лубедзь, назва балота (Хойн.) гіпатэтычная. Паходжанне тлумачаць ад тэрміна *луб ‘палоскі кары ліпы, вяза’ [6, т. 3, с. 84-85], аднак нам здаецца болып пераканальнай гіпотэза І.М. Жалязняк, якая прызнае праславянскі апелятыў lubedb ‘мокрае месца, балота’ [7, с. 13];

Расія, Расянка, Росоео — назвы балот (Жытк.), в. Расава (Св.). Этымалагічны аналіз узводзіць найменні да інд-еўр. *ros ‘волага, вада’ [2, с. 9-10]. Назва возера Розоновато (Лельч.) утрымлівае, на наш погляд, мадыфікацыю гэтага ж кораня, параўн. Порозоейца ва ўкраінскай гідраніміі [2, с. 9-10].

Але асноўны корпус тапонімаў матываваны як назоўнікамі агульнаславянскага перыяду тыпу даліна (п. Даліна, Б.-К), дар (бал. Верын Дар, Акц.), ваявода (п. Ваяеода, Гом.), ветка (г. Ветка), востраў (в. Астравы, Гом., бал. Востравок, Жытк.), любоў (п. Любоў, Жл.), роў (аз. Роў, Жытк., Нар.), сад (в. Садкі, К., в. Садовая, Paг.), струмень (в. Струмень, Карм.), шыя (pp. Шыя, Жытк., К.) і інш., так і прыметнікамі: белы (в. Белая, Маз., воз. Белае, Петр. і далей даволі прадуктыўна), бліжні (воз. Бліжняя Гара, Петр.), вузкі (бал. Вузкае, К.), высокі (в. Высокая, Карм.), глыбокі (в. Глыбоцкае, Гом.), глухі (воз. Глухое, Жытк.), жоўты (бал. Жоўтае, Жоўтыя, Нар.), цёмны (бал. Цёмны лес, К.) і г. д. (гл. прыклады там жа)

Асобныя лексемы ў тапаніміі пераасэнсаваліся. Так, апелятыў баба як тэрмін роднасці і сваяцтва ў гідронімах Жытоміршчыны абазначае ‘топкае месца на балоце’ [8, с. 185]. Аднак у болыпасці найменняў нашага рэгіёна, утвораных на базе ўзгаданай лексемы, у структуры прысутнічаюць афіксы: в. Забаб’е (Б.-К.), б-ы Бабініха, Бабінішча (Жытк.), Бабінэ (Лельч.), Бабіна (Маз.), Бабіна (вар. Баба) (Нар.), Бабава (Петр.), а самі онімы захоўваюць у асноўным указанне на час узнікнення аб’ектаў па аналогіі з узроставай характарыстыкай людзей.

Старажытнарускі (агульнаўсходнеславянскі) пласт лексікі сфарміраваўся ў мове ўсходніх славян — продкаў цяперашніх беларусаў, рускіх і ўкраінцаў. Тапонімы Гомельшчыны захавалі лексемы і гэтага перыяду: бондар (бал. Бандарэчча, Нар.), волхвы (р. Волхва, Жытк.), мельнік (бал. За Мельнікам, К.), самараж ‘самазабойца’ (в. Самараж, Св.) (назоўнікі); вялікі (п. Вялікае Ляда, Раг., бал. Вялікая Лаза, Хойн.), каравы (бал. Караваткі, Маз.), куцы (в. Куцая Слабада, Раг.), мілы (в. Мілаград, Рэч.), рабы (п. Рабец, Хойн., в. Рабка, Петр., бал. Рабое, К.), харошы (в. Харошаўка, Б.-К., воз. Харошая Дуброеа, Петр., кан. Харошын, Нар.) (прыметнікі); бурліць (кан. Бур’ялка, Жытк.), віляць (р. Павілістая, Маз.), ракатаць (воз. Ракатун, Л.), таргаваць (в. Таргашын, Петр.) (дзеясловы) і інш., а таксама стараславянізмы бакула ‘маленькае балота’ (в. Баклань, Петр.), хлупа ‘бяда, нястача, беднасць, галеча’ (в. Хлупін, Жытк.).

Лексіка перыяду беларускай народнасці характарызуецца пераафармленнем спрадвечнага лексічнага фонду па фанетычных законах народна-гутарковай беларускай мовы, вызваленнем ад стараславянскіх фанетычных, граматычных і словаўтваральных элементаў і заменай іх усходнеславянскімі або ўласна беларускімі адпаведнікамі, утварэннем рознымі спосабамі (суфіксальным, прыставачным, шляхам асноваскладання і субстантывацыі) ад асноў спрадвечных і запазычаных слоў спецыфічна беларускіх лексем [9, с. 58-60]. Сваё адлюстраванне знайшлі і новыя лексіка-семантычныя групы слоў.

Тапанімія сведчыць, што ў рэгіёне яе матываватарамі гэтага перыяду задзейнічаны значны колькасны склад назваў культурных раслін як прадметаў гандлю ці абмену: боб: в. Бабоўка (Жл.), бал. Бабоўня (Лельч.); грушы: бал. Грушка (Ельск.), в. Грушаўка (Нар.); грэчка: в. Грачыхіна (X.); жыта: в. Жытоўля (Гом.), воз. Жыцец (Жытк.); каноплі: бал. Коноплішчэ (Жытк.); лён: бал. Ляніха (X.); мсас. в. Макаўе (Гом.), бал. Макавае (Маз.); проса: воз. Прасяное (Маз.); рэдзька: в. Рэдзька (Маз.); рэпа: в. Рэпішча (Рэч.); соя: бал. Соі (К.); яблыня: бал. Яблынка (Лельч.) і назваў свойскіх, дзікіх жывёл, якія мелі для чалавека гаспадарчае значэнне: баран: в. Бараноўка (Жл.); лось: бал. Ласінае тапіла (X.); конь: бал. Конскае (Акц.); свіння: воз. Свіное (Жытк.).

Для апошняга перыяду характэрна пранікненне ў літаратурную мову лексікі народных гаворак, тэрытарыяльна абмежаваных слоў. Тапанімія таксама папаўняецца ўтварэннямі на аснове генетычна неаднародных рэгіянальных (абласных), дыялектных (вузкадыялектных) і мясцовых, вузкалакальных лексем.

На Гомельшчыне ў якасці словаўтваральнай асновы знайшлі адлюстраванне наступныя рэгіянальныя намінацыі: верацея ‘нізкае балоцістае месца’ [8, с. 129] (бал. Верацея, Жытк.), віць ‘сырое месца, багна’ (р. Віць, К.; в. Вітлін, Par.), віш ‘дрыгвяністае балота’ (pp. Віша, Віша Палеская, Акц., К., Св.), гусень ‘вусені’ [6, т. 1, с. 238] (в. Гусявіца, Б.-К.), еўня ‘прыбудова для тока’, ‘памяшканне для прасушкі снапоў, найчасцей ільну’ (п. Еўня, Par.), крокаць ‘рэдкае, вязкае балота’ (бал. Краколь, Нар.), лелька ‘бусел’ (Лялецкія балоты, Петр.), мерва ‘вязкае, зыбучае балота’ (бал. Мерва, Лельч.), небец ‘балота з вокнамі’ (б-ы Небец, Небецке, Жытк.), пласток ‘сажалка’ (воз. Пласток, Лельч.), студня ‘калодзеж, крыніца’ (в. Студзянец, Жытк.), яз, ез ‘месца, якое не замярзае’ (вв. Язвін, Язвінцы, Св.). Як сведчаць прыклады, для онімаў прадуктыўна ўжыты лексемы ландшафтна-геаграфічнай тэматыкі, радзей — фаўністычнай і назваў пабудоў.

Гэты прынцып намінацыі захаваўся і пры выкарыстанні ў якасці матыватараў дыялектных і мясцовых лексем, сярод якіх геаграфічная тэрміналогія таксама мае прыярытэт: слав. дыял. берд ‘горб, узвышэнне’ [4, с. 25] (в. Бердыж), дыялектызмы буг ‘бугор, месца ў бугра, у­звышша’ (в. Пабужжа, Ветк.), вяліца ‘сухастой’ (в. Вялаўск, Петр.), грэбень ‘верхні край, вяршыня чаго-небудзь’ (в. Грабяні, Лельч.; в. Грэбень, Жытк.), парослі ‘новыя пабегі’ (в. Параслішча, Акц.; п. Пораслі, вар. Порасль, Б.-К.), холм ‘невялікае ўзвышэнне’ (п. Халмы, Гом.; в. Холмеч, Рэч.), хоўхла ‘балоцістая нізіна’ (в. Хоўхла, Б.-К.), чамуш ‘дзікая цыбуля’ (в. Чамышаль, вар. Чамушаль, Чамушы, Карм.). Акрамя геаграфічнай наменклатуры, дыялектызмы ўжыты для характарыстыкі саміх аб’ектаў: в. Хобнае, вар. Хобіна, К. (зробленае наспех) [4, с. 393], ясменны ‘узбуджаны, усхваляваны’ (в. Ясменцы, Браг.).

Вузкалакальныя тэрміны выяўляюцца ва ўтварэннях ад назваў фаўны і флоры: мясц. вутка ‘качка’ (pp. Вутвоха, Вуць); ляшчына ‘арэх’ (бал. Ляшчынскае, К.), осакар ‘ясакар’ (бал. Осакар, К.), плеценка ‘хвошч’ (бал. Плецень, Лельч.), чынтарэй ‘цвінтарэй’ (бал. Чынтарыя, Петр.), явар ‘аер’ (бал. Яварнік, Жытк.).

Запазычанні

Асновай для ўтварэння прапрыяльнай лексікі паслужылі таксама запазычанні са славянскіх і неславянскіх моў у выніку працяглых непасрэдных кантактаў паміж этнасамі або шляхам пранікнення праз пасрэдніцтва іншых моў. Запазычанні ў апелятыўнай лексіцы ў семантычных адносінах і па паходжанні самыя разнастайныя. Час пранікнення большасці іх у беларускую мову ўстаноўлены лінгвістамі, аднак вызначыць дакладна кожнае слова не ўяўляецца магчымым, тым болып што словы “маглі пранікаць… адначасова па некалькіх каналах” [9, с. 76]. Можна меркаваць, што запазычанні пранікалі ў беларускую мову ў розныя храналагічныя перыяды “пад уплывам многіх фактараў гістарычнага, эканамічнага і культурнага характару” [9, с. 65-66].

Запазычанні з неславянскіх моў, у асноўным з балтыйскіх, угорскіх і цюркскіх, прадстаўлены ў тапаніміі меншай колькасцю і складаюць абмежаваныя лексіка-тэматычныя групы. У якасці матыватараў задзейнічаны лексемы са значэннем: а) адлюстравання прыродна-геаграфічных умоў краю: балт. himinas ‘мох’ (в. Хімы, Раг., бал. Хімы, Петр.), raktis ‘крыніца’ (вв. Рэкта, Жл., Раг.), фінск. neva ‘балота’ [4, с. 253] (б. Неўе, Нар.), літ. bala ‘балота’ (воз. Балоўка, Жытк.), літ. kudra ‘невялікая сажалка’ (воз. Кудрае, Жытк.), літ. palios, лат. pali, palas ‘абмялелае возера’, ‘шырокая балотная прастора на месцы абмялелага возера’, ‘балота, якое зарасло вялікім кустоўем’, ‘забалочаны бераг возера’ [10, с. 427] (воз. Палока Міхайлаўска, Маз.), ст.-пруск. оrlе ‘возера’ (аз. Ворле, Ворліца, вар. Орліца, Маз., Петр.), тадж. ханй ‘крыніца, вадаём’, перс. хан, ханик ‘крыніца’, турк. хана ‘русла’ [10, с. 590] (р. Хана, вар. Ханя, Ханка, Нар.), манс. кел, келяй ‘балота’ [10, с. 269] (в. Келі, Жытк.), цюрк. бахматы ‘нізкарослы конь’ ( у тапаніміі рэгіёна пераасэнсавалася ў ‘шырокі’ — бал. Бахмат, Петр.); б) назваў пабудоў: ням. Huette уст. ‘гута’, ці ‘шклозавод’ (вв. Гута, Ветк., Hap., Рaг.), іран. аснова са значэннем ‘жыллё, умацаванне, хата’ [4, с. 156] (в. Кацічаў, Браг.; бал. Кацечнае, Петр.); в) назваў заняткаў насельніцтва: цюрк. баштан ‘агарод, бахчэўнік’ (п. Баштан, Гом.).

Са славянскіх моў па этымалагічнай прыкмеце вылучаюцца русізмы, што ўдзельнічалі ва ўтварэнні онімаў савецкага перыяду. Сярод асвоеных слоў тэматыка асноў не толькі захавалася: ключ ‘крыніца’ (пп. Ключавы, Чач.; Ключы, Рaг.), пруд ‘сажалка’ (вв. Прудок, К., Маз., Св.), деревня ‘вёска’ (п. Новая Дзярэўня, Л.), йзба ‘хата’ (в. Ізбынь, вар. Ізбунь, Хойн.), але і пашырылася за кошт утварэнняў так званых назваў-мемарыялаў: луч ‘прамень’ (п. Луч, Б.-К.), октябрь ‘кастрычнік’ (вв. Акцябр, прадуктыўна), победа ‘перамога’ (пп. Пабеда, Б.-К., Ветк., Раг.; в. Пабеднае, Лельч.), пахарь ‘араты’ (п. Пахар, Раг.), победитель ‘пераможца’ (пп. Пабядзіцель, Б.-К., Лоеўск.), рассвет ‘світанак’ (вв. Рассвет, Акц., Добр.), труд ‘праца’ (в. Труд, Карм.), уютный ‘утульны’ (пп. Уютны, Б.-К., Ветк.); назваў прадстаўнікоў расліннага свету: клюква ‘журавіны’ (бал. Клюкаўка, К.), назваў накірунку свету: север ‘поўнач’ (п. Северны, Б.-К.).

З ранейшых утварэнняў зрэдку сустракаюцца паланізмы: kurz ‘пыл’ (в. Куракі, Чач.) (у вёсцы з 1816 г. пражывалі ў асноўным палякі), rynna ‘вадасцёкавая канава’ (в. Замен-Рыння, Жл.).

Лексіка пасіўнага ўжытку

Адной з крыніц фарміравання онімаў прадстаўлена і лексіка пасіўнага ў сінхраніі ўжытку ў сувязі са знікненнем тых рэалій, якія яны абазначалі, або іх заменай (архаізмы і гістарызмы). Матывавальныя ўстарэлыя словы аб’яднаны ў наступныя прадметна-тэматычныя групы: лексемы, што адлюстроўваюць: а) прыродна-геаграфічныя ўмовы мясцовасці: верацея ‘нізкае балоцістае, цяжкадаступнае месца’ [8, с. 129] (б. Верацея, Жытк.), вынья ‘вялікая паляна сярод лесу’ [4, с. 62] (б. Вінішча, К.), кнея ‘лясны гушчар, нетры, пушча’ [11, с. 94] (б-ы Кнея, Кінея, Окнеяцкое, Петр.), оса ‘асіна’ [12, с. 7] (б-ы Осов, ЕльскДовоснікі, Жытк.; п. Осава, Ветк.), муцвіца ‘нізкае балоцістае месца’ [13, с. 94] (б-ы Муцвіца, Жытк., Нар., Хойн.); б) сведчаць аб занятках насельніцтва: баня ‘яма круглай формы, у якой здабывалі жалеза, соль’ (б-ы Баня, Банькоеае), буса ‘выдзеўбанае судна’ (б-ы Бусны, Бусоеішча), крычніца ‘прасцейшая прылада для выплаўкі жалеза’ (б. Крычкі, Жытк.), чарцёж ‘цаліна’ [11, с. 204] (б-ы Чарское, вар. Чэрскае, Ельск., Петр.); в) назвы зямельных знакаў, адзінак вымярэння даўжыні: аколіца ‘плот з варотамі ў канцы вёскі’ (п. Аколіца, Рэч.), вярэя ‘стоўб, вароты’ [11, с. 47] (б. Вярэйкі, Жытк.), валока ‘былая мера зямлі, што ўключала прыблізна 24 га зямлі’ [11, с. 32] (в. Перавалока, Рэч.), морг ‘мера зямельных плошчаў у Полыпы, Літве’ [4, с. 241] (б. Маргі, Петр.); г) назвы тыпаў паселішчаў: весь ‘вёска’ (в. Дзвесніца, Акц.), воля, вар. вуля ‘пасёлкі, насельніцтва якіх часова вызвалялася ад падаткаў і павіннасцей’ [5, с. 116] (б. Бабіцкая вульня, К.); д) назвы асоб па іх прафесіі, роду дзейнасці, сацыяльным становішчы: бурлак ‘рабочы, які ў арцелі цягнуў паўз бераг супраць цячэння судны’ [6, т. 1, с. 423] (в. Бурлак, Б.-К.), войт ‘старшыня сельскай абшчыны’ [6, т. 1, с. 501] (в. Завайць, Нар.; воз. Войтава, Маз.), князь ‘тытул, які перадаваўся ў спадчыну’ (Князь-возера, Жытк., Княжэва, Хойн.), пан (значэнні розныя) (воз. Панскае, Хойн.), хальч ‘цемната, невуцтва, неадукаванасць’ [4, с. 389] (в. і п. Хальч, Ветк., Жл.), чумак ‘гандляр’(бал. Чумакі, К.).

Разгледжаны матэрыя дазваляе прыйсці да наступных высноў:

  1. Тапонімы Гомельшчыны ў цэлым адносна лёгка этымалагізуюцца, гэта тлумачыцца іх славянскім паходжаннем. У якасці ўтваральных асноў задзейнічана апелятыўная лексіка адзначаных вышэй храналагічных пластоў. 3 разнастайнай тэматыкі апелятываў уласныя найменні геаграфічных аб’ектаў утвараліся на базе абмежаваных лексічных груп з перавагай геаграфічна-ландшафтнай тэрміналогіі, назваў флоры і фаўны, што адлюстроўвалі прыродныя асаблівасці краю, прыметы і якасці саміх аб’ектаў.
  2. Спрадвечная лексіка адзначаецца найперш у невытворных з пункту гледжання сінхраніі назвах буйных водных аб’ектаў. Мясцовыя ж найменні малых і дробных аб’ектаў, населеных пунктаў на розных храналагічных зрэзах мелі тэндэнцыю да ўскладнення марфемнымі сродкамі або ўзнікалі іншымі спосабамі.
  3. Пры разглядзе онімаў адносна паходжання, акрамя славянскай лексікі, выяўляюцца запазычаныя ў розныя часы ў пераважнай большасці з балтыйскіх і іранскіх моў лексемы, якія прайшлі адаптацыю ў беларускай мове. Асобныя з іх поўнасцю засвоіліся і не ўспрымаюцца як запазычанні, іншыя ж захоўваюць да гэтага часу прыметы мовы-крыніцы або пераасэнсаваліся.
  4. Крыніцай утварэння тапонімаў сталі таксама генетычна розныя рэгіянальныя, дыялектныя, мясцовыя тэрміны і лексіка пасіўнага ўжытку. Іх матывавальныя асновы пашырылі тэматычнае кола ўжытых лексем, што сведчаць пра матэрыяльную і духоўную культуру носьбітаў.
  5. Структура онімаў і лексіка-тэматычныя групы іх асноў могуць дазволіць меркаваць, на якім этапе ўзнікалі і як функцыянавалі тапонімы. Напрыклад, састаўныя па структуры онімы (гідронімы і айконімы) — сведчанне больш позняга ўтварэння і, наадварот, апісальныя канструкцыі ва ўрбанонімах тыпу вул-ы Под горой, Под самым валом [14, с. 191-192] уласцівы ім на ранняй стадыі функцыянавання. Лексемы адцягненага характару ў айконімах і ўрбанонімах выкарыстоўваліся ў савецкі час для назваў-мемарыялаў.

Спіс умоўных скарачэнняў 

Акц. — Акцябрскі раён, бал. — балота, бал-ы — балоты, балт. — балтызмы, Браг. — Брагінскі раён, Б.-К. — Буда-Кашалёўскі раён, в. — вёска, вар. — варыянт, Ветк. — Веткаўскі раён, воз. — возера, Гом. — Гомельскі раён, Добр. — Добрушскі раён, дыял. — дыялектызмы, Ельск. — Ельскі раён, Жл. — Жлобінскі раён, Жытк. — Жыткавіцкі раён, інд.-еўр. — індаеўрапейскае, К. — Калінкавіцкі раён, кан. — канава, Карм. — Кармянскі раён, Лельч. — Лельчыцкі раён, JI. — Лоеўскі раён, лат. — латышскае, літ. — літоўскае, Маз. — Мазырскі раён, манс. — мансійскае, Нар. — Нараўлянскі раён, ням. — нямецкае, п. — пасёлак, Петр. — Петрыкаўскі раён, перс. — персідскае, р. — рака, Раг. — Рагачоўскі раён, Рэч. — Рэчыцкі раён, Св. — Светлагорскі раён, ст.-пруск. — старапрускае, тадж. — таджыкскае, турк. — туркменскае, фінск. — фінскае, Хойн. — Хойніцкі раён, цюрк. — цюркізм, Чач. — Чачэрскі раён.

Літаратура

  1. Шульгач, В.П. Праслов’янский гідронімний фонд (Фрагмент реконструкції) / В.П. Шульгач. — Киів, 1998. — 367 с.
  2. Желэзняк, I.М. Рось і етнолінгвістичні процеси середньонад-дніпрянського правобережжа / І.М. Желэзняк. — Киів: Наукова думка, 1987. — 203 с.
  3. Багамольнікава, Н.А. Гідронімы басейна ракі Прыпяць: структурна-семантычныя тыпы матывацыі / Н.А. Багамольнікава. — Гомель: ГДУ, 2004. — 195 с.
  4. Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии: словарь / В.А. Жучкевич. — Минск: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с.
  5. Лемтюгова, В.П. Восточнославянская ойконимия апеллятивного происхождения. Наз­вания типов поселений / В.П. Лемтюгова. — Минск: Наука и техника, 1983. — 198 с.
  6. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т. / Гал. рэдакцыя БелСЭ; пад агульн. рэд. К.К. Атраховіча (К. Крапівы). Т. 1: А-В [рэд. М.П. Лобан]. — Мінск: гал. рэд. БелСЭ ім. П. Броўкі, 1977. — 608 с.; Т. 3: Л-П [рэд. П.М. Гапановіч]. — Мінск: гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1979. — 672 с.
  7. Желэзняк, І.М. Гідронімія Украіни й проблема слов’янського етногенезу / І.М. Желэзняк // Слов’янськемовознавство. Доклады на X международном съезде славистов. София, сентябрь, 1988 г. — Киів: Наукова думка, 1988. — С. 5-15.
  8. Толстой, Н.И. Славянская географическая терминология. — М.: Наука, 1969. — 261 с.
  9. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. А.Я. Баханькова. — Мінск: Навука і тэхніка, 1994. — 463 с.
  10. Мурзаев, Э.М. Словарь народных географических терминов / А.М. Мурзаев. — М.: Мысль, 1984. — 653 с.
  11. Яшкін, І.Я. Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія / І.Я. Яшкін ; рэд. д. філ. н. М.В. Бірыла. Мінск: Навука і тэхніка, 1971. -256 с.
  12. Лемцюгова, В.П. Беларуская айканімія. Лінгвістычны аналіз назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / В.П. Лемцюгова. — Мінск: Навука і тэхніка, 1970. — 156 с.
  13. Прышчэпчык, А.М. Тапаграфічная тэрміналогія ў мікратапаніміі Стаўцобшчыны / А.М. Прышчэпчык // Беларуская анамастыка. — Мінск: Навука і тэхніка, 1977. — С. 91-97.
  14. Мезенко, А.М. Имя внутригородского объекта в истории. Об урбанонимах Белару­си XIV — нач. XX в.: науч. изд. / А.М. Мезенко. — Минск: Вышэйшая школа, 2003. — 296 с.


Аўтар:
Н.А. Багамольнікава
Крыніца: Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины, №1(70), 2012.