Гістарычная драўляная забудова Гомеля: праблемы і перспектывы захавання. Грамадскае абмеркаванне

0
1105
забудова, Гомель, руйнаванне, экскаватор

Паважанае спадарства!

ГМКГА “Талака” шчыра запрашае ўсіх неабыякавых гамельчукоў 27 траўня прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні адной з самых актуальных тэмаў з жыцця нашага горада – лёса гомельскай гістарычнай драўлянай забудовы.

Гістарычная драўляная забудова Гомеля знаходзіцца зараз пад пагрозай поўнага знішчэння. Паводле нядаўна зацверджанага новага генплана развіцця горада ўсю аднапавярховую забудову ў цэнтры горада, нягледзячы на ейную гістарычную, архітэктурную або мастацкую вартасць плануюць знесці.

Намаганні гомельскіх гісторыкаў і актывістаў па стварэнні адмысловых ахоўных зонаў або музеяў пад адкрытым небам пакуль застаюцца марнымі.

Публічнае абмеркаванне праблем і перспектыў захавання гістарычнай забудовы нашага горада пройдзе пры актыўным удзеле экспертаў.

Сярод іх:

– старшыня беларускага Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч,
– навуковы супрацоўнік філіяла Веткаўскага музея, эксперт па драўляным дэкоры Гомельшчыны Андрэй Скідан
– выкладчык БелДУТ, краязнаўца і гісторык архітэктуры Яўген Малікаў.

Будзе абмеркаванае шырокае кола пытанняў звязаных з выпрацоўкай плана выратавання нашай гістарычнай спадчыны.

Не будзьце абыякавымі!

Прыходзьце самі і запрашайце сяброў!

Калі: 27 траўня, 14.30

Дзе: пакой № 3-3 гасцініцы “Надзея” (побач з гасцініцай “Турыст”, вул. Галавацкага, 19)

Кантакты: (44) 7494166 (Яўген Меркіс)

Падзея Вконтакте: vk.com/zabudova_homel

Падзея ў Facebook: www.facebook.com/events/344261742308394/

Акаўнт у Twitter: twitter.com/talaka_nashkraj