Гэтак рабілі продкі. Ваджэнне Сулы ў Маркавічах (2017 г.)

0
205

Абрад пад назваю Сула адсвяткавалі жыхары вёсак Маркавічы і Гадзічава, што месцяцца каля самай мяжы з Украінай. Сула — гэта наканечнік стралы, самая вострая яе частка і гэтае свята вясцоўцы спрадвеку адзначаюць на другі дзень Вялікадня. Абыходзяцца вёскі, дзе на кожным скрыжаванні заводзіцца танка, каб маланка не кранала дамоў у гэтых вёсках.