Увагу аўтараў новай стужкi з серыі “Аповесць мінулых гадоў. Гербы” прыцягнула гісторыя герб Гомеля.
Аповесць мiнулых гадоў” — гэта не толькi старажытны помнiк культуры, якi распавядае пра даўнiя гiстарычныя падзеi. Гэта цяпер яшчэ i кiнапраект, якi з дапамогай невялiчкiх мультфiльмаў распавядае пра паходжанне гербаў гарадоў Беларусi.
Аўтары iмкнулiся распавесці, як з’явiлiся гербы гэтых гарадоў не толькi праз гiстарычныя падзеі Беларусі – яны стараліся паказаць, як жылi старажытныя насельнiкi гэтых гарадоў, чым яны займалiся, якiя рамёствы развiвалi, якiмi гаспадарамi былi i што пакiнулi нам у спадчыну.