Газета “Гомельская праўда”

0
27
Гомельская праўда

Абласная газета “Гомельская праўда” выходзіць з 30.10(12.11).1917 у Гомелі. У 1917-1929 выходзіла на рускай мове, пад рознымі назвамі. Спачатку называлася “Известия Гомельского Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов”. У час акупацыі Гомеля германскімі войскамі (люты 1918 — студзень 1919) не выходзіла. У 1919-1920 выдавалася як “Известия Объединённого революционного комитета г. Гомеля и уезда”, «Известия революционного комитета г. Гомеля и уезда”, “Известия Гомельского Совета рабочих, крестьянских и красноармейских депутатов”, з № 107 — “Путь Советов”. З траўня 1920 “Полесская правда”, з 1930 “Палеская праўда”. У 1938 перайменавана ў “Гомельскую праўду”.

У Вяліую Айчынную вайну — орган гомельскіх падпольнага абкама і гаркама КП(б)Б (выходзіла з 1.5 да 20.11.1943, рэдактар М.І. Пахомаў). Пасля вайны — орган гомельскіх абласнога і гарадскога камітэтаў КПБ, абласнога і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў. З верасня 1991 — абласная газета. Інфармуе аб падзеях грамадска-палітычнага, эканамічнага, гісторыка-краязнаўчага і культурнага жыцця Гомельшчыны. Змяшчае матэрыялы па народнай гаспадарцы, медыцыне, спорце і інш.

Крыніца: Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. Ст. 72.